Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
ных народаў, разам з багамі, з іх храмамі і міфамі ёсць нароўні з усімі іншымі прыгожымі рэчамі прычына недахопу або лішку ў ежы або занятасці, вынік арыфметычнай неадпаведнасці паміж заробкам і цэнамі на хлеб, і быццам, значыцца, мастацтвы і рэлігіі ёсць дэкарацыі, так званыя ідэалогіі, якія прыкрываюць цалкам паглынутае голадам і жэрцем чалавецтва. Кнэхта гэтая гутарка развесяліла, і ён спытаўся, нібы мімаходзь, ці не лічыць яго сябар, што гісторыя духу, культуры, мастацтва таксама ёсць гісторыя, якая ўсё-такі пэўным чынам звязана з усякай іншай гісторыяй. He, палка ўсклікнуў сябар, менавіта гэта ён адмаўляе. Сусветная гісторыя —■ гэта гонка ў часе, пагоня за выйгрышам, за ўладай, за багаццем, у якой усё заводз'іцца пра тое, каму хопіць сілы, удачы або подласці не прапусціць нагоды. Тварэнні ж духу, культуры, мастацтва — цалкам процілеглыя, яны кожны раз ёсць вызваленне ад рабства часу, скачок чалавека з бруду сваіх інстынктаў, з сваёй інертнасці ў іншую плоскасць, у пазачасавае, дазволенае, боскае, цалкам негістарычнае і варожае гісторыі быццё. Кнэхт слухаў яго з прыемнасцю і падахвочваў да далейшых, зусім не без досціпу расказаў, а потым стрымана закончыў гутарку заўвагай:
— Пакланюся тваёй любові да духу і яго дзеяўі Аднак духоўная творчасць ёсць нешта, да чаго не так лёгка далучыцца, як думаюць некаторыя. Гутарка Платона або фраза з хору Генрыха Ісаака, як і ўсё, што мы называем духоўнай дзеяй, або творам мастацтза, або аб’ектывацыяй духу, усё гэта •— апошні вынік, канчатковы вынік барацьбы за вышляхетніванне і вызваленне. Я згаджуся з табою, што гэта прарывы з часу ў вечнасць, і ў большасці выпадкаў найбольш дасканалыя творы — тыя, што не нясуць на сабе слядоў сутычак і барацьбы, якія папярэднічалі іх стварэнню. Вялікае шчасце, што мы маем гэтыя творы, бо мы, кастальцы, толькі і жывём за іх кошт, наша творчасць — толькі ў іх узнаўленні, мы ўвесь час жывём у патойбочнай, вынятай з часу і барацьбы сферы, якая складаецца з гэтых твораў, без іх мы нічога пра гэтую сферу не ведалі б. I мы і далей іх адухоўліваем або, калі хочаш.яшчэ больш абстрагуем: у нашай Гульні мы раскладваем гэтыя творы мудрацоў і мастакоў на складнікі, выдабываем з іх стылістычныя правілы, фармалыіыя схемы, вытанчаныя тлумачэнні і аперуем гэтымі абстрак-
цыямі як будаўнічым каменем. ІІІто ж, усё гэта вельмі прыгожа, пра гэта з табой ніхто не будзе спрачацца. Але не кожны здольуы ўсё жыццё дыхаць і карміцца аднымі абстракцыямі. Гісторыя мае адну перавагу перад тым, што вальдцэльскі рэпетытар знаходзіць вартым сваёй увагі: яна займаецца рэчаіснасцю. Абстракцыі выдатныя, але я ўсё ж за тос, каб дыхаць паветрам і есці хлеб.
Час-парою Кнэхту ўдавалася выкраіць трохі часу, каб наведаць старога былога Магістра музыкі. Шаноўны старац, сіла якога прыкметна раставала і які ўжо даўно адвык гаварыць, да апошніх дзён захоўваў светлую засяроджанасць духу. Ен не быў хворы, і яго смерць не была ў поўным сэнсе паміраннем, а толькі паступовай дэматэрыялізацыяй, знікненнем цялеснай субстанцыі, цялесных функцый, тым часам як жыццё ўсё больш засяроджвалася ў ягоных вачах і ў ціхім ззянні яго схуднелага старэчага твару. Для большасці жыхароў Манпора гэта быў знаёмы і свята шанаваны вобраз, але толькі нямногія, сярод іх Кнэхт, Фэрамонтэ і малады Пётр, спадобіліся далучыцца да закатнага бляску і згасання гэтага чыстага і беззаганнага жыцця. Гэтым нямногім, калі яны, духоўна падрыхтаваўшыся і засяродзіўшыся, уступілі ў маленькі пакой, дзе стары Магістр сядзеў у сваім крэсле, дадзена было патрываць у ціхім святле развітання з жыццём, суперажыць творнае без слоў здзяйсненне дасканаласці: нібы ў прасторы пябачных прамянёў праводзілі яны шчаслівыя імгненні ў крышталёвай сферы гэтай душы, далучаючыся да пярэчавай музыкі, і потым вярталіся ў свой дзснь з прасветленым і ўмацаваным сэрцам, быццам спускаліся з горных вяршыняў. Настала гадзіна, калі Кнэхт атрымаў вестку пра скон старога Магістра. Ен адразу выправіўся да яго і ўбачыў ціха памерлага на ложку, убачыў яго маленькі твар, расталы і застылы пямы надпіс або арабеску, магічную формулу, якой ужо нельга было прачытаць і якая ўсё ж расказвала пра дасканалае шчасце. Над магілай пасля Магістра музыкі і Фэрамонтэ выступіў і Кнэхт, але ён гаварыў нс пра натхнёнага празорцу ад музыкі, не пра вялікага настаўніка, не пра зычліваразумнага найстарэйшага члена Вярхоўнай калегіі, ён гаварыў толькі пра свята яго старасці і скону, пра тую неўміручую прыгажосць духу, якая адкрылася таварышам яго апошніх дзён.
Мы ведаем з многіх выказванняў, што Кнэхт збіраўся апісаць жыццё старога Магістра, але абавязкі не пакінулі яму вольнага часу на такую працу. Ен навучыўся абмяжоўваць свае жаданні. Аднаму маладому рэпетытару ён сказаў аднойчы: «Як шкада, што вы, студэнты, недастаткова добра разумееце, у якой раскошы, у якой выгодзе вы жывяце. Але і я быў такі самы ў студэнцтве. Вучышся і працуеш, здаецца, і ляноце не аддаешся, думаеш, што маеш права лічыць сябе руплівым, але што можна было б зрабіць, на што можна было б ужыць сваю свабоду, наўрад ці ўсведамляеш. Але вось цябе заклікае Калегія, ты робішся патрэбным, маеш заданне, місію, пасаду, узыходзіш ад адной пасады да другой і неспадзявана заўважаеш, што ты аблытаны сеткамі задач і абавязкаў і заблытваешся ў іх тым больш, чым больш хочаш з іх вырвацца. Усё гэта па сутнасці — дробчыя задачы, але кожная з іх патрабуе ўвагі, а ў дзелавым дні заўсёды задач болей, чым гадзін. I гэта добра, інакш і не павінна быць. Але калі мітусішся паміж аўдыторыяй, архівам, канцылярыяй, прыёмнай, пасяджэннямі, дзелавымі выездамі і раптам згадаеш на хвілінку пра тую свабоду, якую меў і страціў, пра свабоду вырашаць незададзеныя задачы, траціць нічым не абмежаваныя, доўгія гадзіны на заняткі, часам так і пацягне на імгненне да гэтай былой свабоды, і ўявіш сабе: вось калі б цяпер яе зноў здабыць, ужо ж бы пацешыўся ўсімі яе радасцямі і магчымасцямі!»
Ен быў вельмі чуйны, калі заходзілася пра тое, каб вьгзначыць, ці здатны той або іншы ягоны вучань або падначалены на службу ў іерархіі; на кожнае даручэнне, па кожную вакансію ён удумліва выбіраў кандыдатаў, і сведчанні і характарыстыкі, якія ён запісваў у спецыяльную кнігу, паказваюць, якія дакладныя яго меркаванні пра людзей, у якіх ён найвышэй цаніў чалавечнасць і характар. У яго ахвотна пыталіся парады, калі трэба было разгадаць складаны характар і знайсці спосаб ужывацца з ім. Да такіх цяжкіх, напрыклад, належаў студэнт Пётр, апошні любімец старога Магістра музыкі. Гэты малады чалавек быў з пароды ціхіх фанатыкаў, ён здолеў паказаць сябе ў найлепшым святле ў своеасаблівай ролі фамулуса, сядзелкі і малодшага таварыша абагаўлянага ім настаўніка. Але пасля смерці старога Магістра роля завяршылася вельмі натуральна, ён адразу апусціўся ў меланхолію і скруху, якую ўсе
разумелі і пэўны час трывалі, але сімптомы якой неўзабаве пачалі сур’ёзна непакоіць тагачаснага гаспадара Манпора — Магістра музыкі Людвіга. Пётр упарта не згаджаўся пакінуць павільён, дзе «нябожчык правёў апошнія гады», ён ацаляў дамок, скрупулёзна захоўваў у ім абстаноўку і ўвесь парадак у ранейшым выглядзе, глядзеў на пакоі, дзе жыў і памёр настаўнік, на яго крэсла, смяротны ложак і клавесін як на недатыкальныя святыні, якія ён закліканы берагчы, і адзіным клопатам і турботай сваёй лічыў старамна даглядаць усё гэта і магілу, дзе пакоіўся яго абожаны настаўнік. Ен бачыў свой абавязак у тым, каб прысвяціць жыццё пеставанню культу нябожчыка ў гэтых памятных мясцінах, аберагаць гэта свяцілішча, быць жрацом гэтага храма і, магчыма, марыў ператварыць яго ў імесца паломніцтва. Псршыя дні пасля пахавання ён наогул адмаўляўся ад ежы, а потым абмежаваў сябе нячастымі і беднымі трапезамі, як гэта было ў апошнія дні ў яго настаўніка; здавалася, ён узяў сабе за мэту ісці па слядах глыбока шанаванага Магістра аж да магілы. Доўга ён такога жыцця вытрываць не мог, затое павёў сябе так, каб не заставалася іншага выйсця, як толькі стаць даглядчыкам дамка і магілы, пажыццёвым ахоўцам памятных мясцін. 3 усяго было відаць, што малады чалавек, і без таго наравісты, які доўгі час быў у адмысловым становішчы, меў намер што б там ні было захаваць сабе гэтую ўпадабаную прывілею і аніяк не хацеў вяртацца да буднай працы, на якую, відаць, у глыбіні душы ўжо не лічыў сябе здатным. «Што да знакамітага Пётры, які быў пры старым Магістры, дык ён зглуздзіўся», — коратка і холадна было сказана ў адным пасланні Фэрамонтэ.
Канечне, вальдцэльскі Магістр не меў ніякага дачынення да студэнта з Манпора і не нёс за яго ніякай адказнасці, ды і не адчуваў, несумненна, ахвоты ўмешвацца ў манпорскія справы і ўскладаць на сябе лішні клопат. Але злашчасны Пётр, якога давялося сілком вытурыць з яго павільёна, ніяк не супакойваўся і дайшоў да такой нэндзы і скрухі, да таго адасобіўся і адцураўся зямнога жыцця, што на яго ўжо нельга было паўплываць мерамі, звычайны.мі пры парушэнні дысцыпліны, а як хлопцавы начальнікі ведалі пра Кнэхтаву да яго прыхільнасць, з канцылярыі Магістра музыкі звярнуліся па раду і дапамогу, а чакаючы адказу, трымаліся з
упарціскам як з хворым і трымалі пад асобым наглядам у ізаляваным пакоі аддзялення для нядужых. №агістр Гульні даволі неахвотна згадзіўся ўзяць на сябе гэту далікатную справу, але, падумаўшы над ёю і наважыўшыся цасільна дапамагчы, адразу прыстушў да яе. Ен папрасіў, каб Пятра прыслалі да яго, з умоваю, аднак, што з ім. будуць абыходзіцца як з зусім здаровым чалавекам і пусцяць у дарогу аднаго; Пётру Кнэхт паслаў кароткае, але ветлівае запрашэнне, ён прасіў у хлопца, калі ў Манпоры змогуць без яго абысціся, ненадоўга прыехаць у Вальдцэль і намякнуў, штоспадзяецца атрымаць у яго некаторыя звесткі пра апошнія дні старога Магістра музыкі. Пасля некаторага вагання машіорскі ўрач згадзіўся пусціць Пятра, таму перадалі Кнэхтава запрашэнне, і, як Магістр правільна адгадаў, хлопцу, які апынуўся ў такім бядотным становішчы, нішто не магло быць больш прыемным і карысным, як магчымасць хутчэй пакінуць месца сваіх няшчасных прыгодаў; таму Пётр адразу ж згадзіўся ехаць, без лішніх адгаворак добра паснедаў, атрымаў пасведчанне на праезд і падаўся ў дарогу. У Вальдцэль ён прыбыў у добрымтакі стане, на яго неспакойныя і нервовыя паводзіны па просьбе Кнэхта ніхто не зважаў, размясцілі яго сярод гасцей Архіва; з ім тут не абыходзіліся ні як з пакараным, ні як з хворым, не глядзелі на яго як на чалавека асаблівага, які адрозніваўся ад іншых, ён быў не настолькі хворы, каб не ацаніць гэтай супакойвальнай атмасферы і не пакарыстацца нагодай вярнуцца да нармальнага жыцця. Праўда, за некалькі тыдняў Пётр паспеў даволі-такі моцна абрыдзець Магістру, які, ствараючы блізір пастаянна кантраляванай занятасці для яго, даручыў яму запісаць апошнія музычныя практыкаванні і ўрокі настаўніка і заадно загадаў даваць яму дробныя, дапаможныя работы ў Архіве. Яго спсцыяльна прасілі, калі час яму дазваляе, дапамагчы Архіву, цяпер там нібыта назапасілася вельмі шмат працы і не хапае людзей — адным словам, спанталычанага вярнулі на правільную дарогу. Толькі пасля таго як ён супакоіўся і пачаў лаказваць сваю яўную заахвотку да паслушэнства, Кнэхт пачаў праводзіць з ім кароткія выхаваўчыя гутаркі, каб прымусіць яго канчаткова адмовіцца ад нездаровай думкі, што фетышызацыя нябожчыка ёсць святая і дапушчальная ў Касталіі справа. Але як што Пётр усё адно не мог без страху думаць пра