• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    вяртанне ў Манпор, яму прапанавалі, калі ён, відаць, цалкам выздаравеў, месца памочніка пастаўніка музыкі ў адной малодшай школе эліты, дзе ён і вёў сябе з добрай годнасцю.
    Можна было б прывесці яшчэ шмат прыкладаў паспяховага ўмяшання Кнэхта ў выхаванне і гаеннс душ, пералічыць шмат юных студэнтаў, якіх ён мяккай уладай сваёй індывідуальнасці гэтаксама адваяваў для жыцця ў сапраўды кастальскім духу, як яго самога ў свой час заваяваў Magister musicae. Усе гэтыя прыклады паказваюць нам Магістра Гульні не як раздвоеную асобу, не, яны сведчаць пра здароўе і раўнавагу Нам толькі здаецца, што любоўнае апекаванне шаноўным Магістрам людзей з няўстойлівым норавам, паддатных спакусам, накшталт Пётры або Тэгулярыуса, гаворыць пра яго незвычайную пільнасць і спагадлівасць да такіх хвароб кастальцаў, пра заўсёды нядрэмную ўвагу Кнэхта да праблем і небяспек, закладзсных у самім кастальскім жыцці. Яго праніклівай і мужнай натуры была чужая думка — не заўважаць гэтых небяспек з легкадумства альбо дзеля зручнасці, як гэта рабіла большасць яго суайчыннікаў, ён ніколі не трымаўся тактыкі многіх сваіх таварышаў па Калегіі, якія ведалі пра гэтыя небяспекі, але не зважалі на іх. Ен бачыў і разумеў іх, або, прынамсі, нскаторыя, а грултоўнае веданне ранняй гісторыі Касталіі прымушала яго глядзець па жыццё сярод гэтых небяспек як на барацьбу, і ён прымаў і любіў гэтае жыццё такім, якое яно ёсць, тьім часам як многія кастальцы бачылі ў сваім грамадстве і жыцці толькі ідылію. 3 прац айца Якава пра бенедыктынскі Ордэн ён склаў сабе ўяўленне, што Ордэн — гэта баявая садружнасць, а пабожнасць ■— ваяўнічы дух. «Не, — сказаў ён аднойчы, — рыцарскаму годнаснаму жыццю без ведаў пра д’ябла і дэманаў і без няспыннай барацьбы з імі».
    Адкрытае сяброўства паміж людзьмі, якія стаяць на самых высокіх прыступках іерархіі, — даволі рэдкая з’ява, таму нас зусім не здзіўляе, што ў Кнэхта ў першыя гады магістарства не было сяброўскіх адносін ні з кім з ягоных калег. Ен адчуваў гарачую сімпатыю да філолага-класіка з Койпергейма і глыбокую павагу да Вярхоўнай калегіі ў цэлым, але ў гэтай сферы ўсё асабістае і прыватнае было да такой ступені выключнае і аб’ектываванае, што за межамі супольпай працы
    наўрад ці існавала магчымасць больш цеснага збліжэн'ня і дружбы. Але гэта яму давялося яшчэ перажыць.
    Мы не маем доступу да сакрэтнага архіва Выхаваўчай калегіі; пра пазіцыю і паводзіны Кнэхта на яе пасяджэннях і пры галасаванні нам вядома толькі тое, пра што можна зрабіць выснову з яго выпадковых выказванняў перад сябрамі. У першыя гады свайго магістарства ён не тое каб маўчаў, але рэдка выступаў з прамовамі, хіба што толькі ў тых выпадках, калі сам быў ініцыятарам і рабіў запыты. Даказана толькі адно: што ён з дзівоснай хуткасцю засвоіў традыцыйны тон абыходжання, які панаваў на вяршынях нашай іерархіі, і бліскуча, з багатай выдумкай і густам да гульні карыстаўся гэтымі формамі. Як вядома, вярхі іерархіі, Магістры і члены кіраўніцтва Ордэна, у зносінах адзін з адным старанна захоўваюць пэўны цырыманіял, але, мала таго, існуе ў іх, бог яго ведае з якога часу, схільнасць, а магчыма, і тайнае прадпісанне альбо правіла гульні: тым стражэй трымапца ў рамках самай вытанчанай ветлівасці, чым большыя разыходжанні ў меркаваннях і чым важнейшыя спрэчныя пытанні, пра якія ідзе гаворка. Лічылася, што гэтая з даўніны вытокамі ветлівасць, разам з уласцівымі ёй іншымі функцыямі, нясе ў першую чаргу функцыі абарончай меры: выштукаваіна ветлівы тон дэбатаў не толькі ахоўваў спрэчнікаў ад залішне палкага захаплення і дапамагаў утрымаць поўнае самавалоданне, але, апрача таго, абараняў годнасць Ордэна і Калегій, прыкрываючы яго мантыяй цырыманіялу і покрывам святасці, так што ў гэтай утрыраванай ветлівасці, якую такчаста высмейвалі студэнты, было зерне здаровага сэнсу. Кнэхтаў папярэднік, Магістр Томас фон дэр Травэ, асабліва здзіўляў усіх гэтым майстэрствам. Кнэхта нельга назваць яго непасрэдным паслядоўнікам, яшчэ менш — яго пераймальнікам, ён хутчэй быў вучнем кітайцаў, яго куртуазныя манеры былі менш вымудраваныя і іранічныя. Але ён і сярод сваіх калег карыстаўся славай чалавека, якога ніхто не мог пераўзысці ў встлівасці.
    ГУТАРКА
    Вось мы і дайшлі ў нашым расказе да таго моманту, калі павінны ўсю нашу ўвагу засяродзіць на пераменах, якія адбыліся ў жыцці Магістра ў апошнія гады: у вы-
    ніку іх Магістр Кнэхт пакінуў сваю пасаду і Правінцыю, перайшоў у іншую жыццёвую сферу, дзе і застаўся да скону. Нягледзячы на тое, што да самага свайго зыходу з Вальдцэля ён узорна і рупліва выконваў свае абавязкі і да апошняга дня быў паважаны і любімы сваімі вучнямі і калегамі, з гэтай хвіліны мы перастанем расказваць пра яго далейшую магістарскую дзейнасць, бо ўжо бачым, што ў глыбіні душы ён сыты ёю і ўвесь аддаўся іншым мэтам. Ен вырас з кола тых магчыма-сцяў, якія давала ягоная пасада яго сіле, дайшоў да мяжы, калі вялікія натуры сыходзяць з дарогі традыцый і пакорлівага падпарадкавання і, даверыўшыся вышэйшай, невымоўнай уладзе, з поўнай адказнасцю ступаюць на 'новы шлях, нікім наперад не паказаны, нікім загадзя не пратаптаны.
    Калі ён гэта ўсвядоміў, ён пачаў старанна вывучаць і цвяроза ацэньваць сваё становішча і магчымасці яго змяніць.
    У вельмі маладым узросце ён даісягнуў такіх вышыняў, пра якія толькі мог марыць адораны і славалюбны касталец, і дасягнуў ён іх не славалюбствам альбо адмысловай пранырлівасцю, а не дабіваючыся нічога, ні да кога не падладжваючыся, амаль ці не супраць сваёй волі, бо непрыкметнае, незалежнае, не сперазанае пасаднымі абавязкамі жыццё вучонага больш адпавядала б яго празе. Ен зусім не аднолькава цаніў высокія даброты і паўнамоцтвы, якія прыпалі на яго долю, a іншыя адзнакі або знакі ўлады, належныя яго сану, яму вельмі хутка надакучылі. Асабліва збрыдзелі яму яго абавязкі ў Вярхоўнай калегіі, што не перашкаджала яму выконваць іх сумленна. Нават самая непасрэдная, самая своеасаблівая, толькі на яго ўскладзеная задача — падрыхтоўка і падбор самых ваіртых адэптаў Гульні, —■ хоць часам вельмі радавала яго і хоць яго выбрамцы ганарыліся сваім ментарам, спакваля рабілася яму не так прыемнасцю, як лішніцай. Найбольшую радасць давала яму выкладанне і выхаванне, прычым ён з вопыту свайго пераканаўся, што і радасць і поспех былі тым большыя, чым маладзейшыя былі яго вучні. Ен лічыў нягодай і ахвярай тое, што пасада прымушала яго да лучнасці не з дзсцьмі і падлеткамі, а выключна з юнакамі і дарослымі. Але паступова за гады магістарства назапасіліся ў яго і іншыя меркаванні, назіранні і здагадкі, якія прымусілі яго крытычна зірнуць на сваю
    дзейнасць і на сякія-такія праявы жыцця ў Вальдцэлі, а таксама пераканацца, што ягоная магістарская дзейнасць тармозіць развіццё яго самай лепшай і багатай творчай моцы. Сёе-тое з гэтага вядома кожнаму з нас, пра сёе-тое можна толькі меркаваць наўздогадзь. Усё ў тым, ці меў Магістр Кнэхт па сутнасці рацыю, імкнучыся вызваліцца ад мітрэнгі сваёй пасады, жадаючы прысвяціць сябе менш прыкметнай, але затое больш плённай працы, крытыкуючы становішча ў Касталіі, усё было ў тым, ці трэба яго разглядаць як папярэдніка і адважнага ваяўніка або, наадварот, як нейкага мяцежніка і нават дэзерціра, — усё гэта мы не адважымся закрануць як след, бо пытанні гэтыя абмяркоўваліся больш чым трэба; спрэчка пра гэта на доўгі час падзяліла Вальдцэль ды і ўсю Правінцыю на два лагеры і ўсё яшчэ дарэшты не патухла. Прызнаючы сябе ўдзячнымі шаноўцамі вялікага Магістра, мы ўсё ж не будзем выказваць сваёй думкі на гэты конт: выказванні і думкі пра асобу і жыццё Езэфа Кнэхта, што выявіліся ў спрэчках, яшчэ будуць падагульненыя. Мы ж не збіраемся ні судзіць, ні наварочваць каго б там ні было, мы хочам толькі шчыра і праўдзіва распавесці гісторыю канца нашага глыбокашаноўнага Магістра. Гэта, калі ўжо па праўдзе, нават зусім не гісторыя, бадай, лепей было б яе назваць легендай, справаздачай паводле сапраўдных паведамленняў і проста чутак, у тым нават выглядзе, у якім яны, сцякаючыся з чыстых і каламутных крыніц, жывуць сярод нас, малодшых насельнікаў ПравЬнцыі.
    Езэфа Кнэхта ўжо займалі думкі пра шляхі яго вызвалення, калі перад ім раптам паўстаў колішні знаёмы, цяпер ужо амаль забыты сябар маладосці — Плініё Дэсіньёры. Гэты вольны слухач Вальдцэля, атожылак старадаўняга роду з заслугамі перад Правінцыяй, які здабыў славу і вядомасць на дэпутацтве і публіцыстыцы, аднаго разу зусім непрадбачліва з’явіўся ў Вярхоўную калегію па справах службы. Як гэта рабілася кожныя два гады, была зноў абрана ўрадавая камісія для рэвізіі кастальскага бюджэту, і Дэсіньёры стаў членам гэтай камісіі. Калі ён упершыню выступіў у гэтай ролі на пасяджэнні праўлення Ордэна ў Хірсландзе, Магістр Гульні якраз быў там; сустрэча зрабіла на яговялікае ўражанне і не засталася без наступстваў, сёетое пра гэта мы ведаем ад Тэгулярыуса, а таксама і ад
    самога Дэсіньёры, які ў тую не зусім ясную нам пару свайго жыцця зноў зрабіўся Кнэхту сябрам і давераным. Першая сустрэча пасля забыцця, якое доўжылася некалькі дзесяцігоддзяў, адбылася, калі дакладчык, як звычайна, прадставіў Магістрам паноў з камісіі. Пачуўшы імя Дэсіньёры, наш Магістр быў уражаны і нават пасаромлены, што не пазнаў з першага позірку сябра сваёй маладосці. Адкінуўшы афіцыйныя цырымоніі і фармальнае вітанне, ён па-сяброўску падаў Дэсіньёры руку і ўважліва паглядзеў яму ў вочы, спрабуючы дашукацца, якія перамсны перашкодзілі яму пазнаць старога сябра. Пад час пасяджэнпя вочы яго часта затрымліваліся на такім калісьці знаёмым твары. Тым часам Дэсіньёры звярнуўся да яго на «вы» і назваў яго магістарскім тытулам, і Кнэхту давялося двойчы прасіць называць яго па-ранейшаму ’і зноў перайсці на «ты», перш чым Дэсіньёры на гэта адважыўся.
    Кнэхт памятаў Плініё тэмпераментным і вясёлым, кампанейскім і бліскучым хлопцам, гэта быў выдатны вучань і разам з тым свецкі малады чалавек, які адчуваў сваю перавагу над далёкімі ад жыцця кастальцамі і часам забаўляўся тым, што правакаваў іх на спрэчкі. Пэўная ганарыстасць была яму, бадай што, не чужая, але характар ён меў шчыры, не дробязны, абаяльны і ласкавы, а сяго-таго нават сляпіў сваёй прыгожай знешнасцю, упэўненасцю ў манерах і духам чагосьці невядомага, як бы духам прыбыльца з іншага свету. Праз многа гадоў ужо ў канцы студэнцтва Кнэхт сустрэўся з Дэсіньёры зноў, і той здаўся яму прэсным, агрубелым, без ранейшай абаяльнасці, адным словам, расчараваў яго. Яны разышліся сумеўшыся і холадна. Цяпер Дэсіньёры з’явіўся яму зноў зусім іншым. Найперш ён ужо развітаўся з маладосцю, страціў або прыглушыў у сабе ранейшую ажыўленасць, цягу да стасункавашія, спрэчак, абмену думкамі, свой энергічны, парывісты і адкрыты нораў. Тое, што пры сустрэчы з колішнім сябрам ён знарок не прыцягнуў да сябе Магістравай увагі, не прывітаўся першы, а калі іх прадставілі, толькі знехаця, толькі пасля сардэчных угавораў звярнуўся да яго на «ты» ■— усе яго паводзіны, манера гаварыць, рысы твару і рухі сведчылі пра тое, што на змену былому запалу, шчырасці, акрыленасці прыйшлі стрыманасць або прыгнечанасць, пэўная замкнёнасць і самаакілзанне, нешта падобнае на сутаргавую пакору, а магчыма, проста