• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    -бараніла мая наіўная даверлівасць, мая хлапечая надзея на сябе і на сваё шчасце, абараняла мяне і прышчэпленая вамі мараль Ордэна, прывычка да медытацыі. Але якое расчараванне і ацверазенне прынесла мне вышэйшая школа, дзе я хацеў вывучаць палітычную эканомію! Тон звароту, прыняты ў студэнтаў, узровень іх агульнай адукацыі і забаў, асобы некаторых прафесараў — як рэзка ўсё гэта адрознівалася ад таго, да чаго я прывык у Касталіі! Ты памятаеш, як я колісь абараняў свой свет супроць вашага, як, не шкадуючы фарбаў, усхваляў цэльнае, наіўнае, простае жыццё. Хай я заслужыў за гэта расплату, дружа мой, але, павер, я даволі жорстка пакараны. Бо калі гэтае наіўнае, простае жыццё, кіраванне інстынктамі, гэтая дзіцячасць, гэтая няві'нная нявыцвічная геніяльнасць і існавала яшчэ дзе-небудзь, сярод сялян, магчыма, і рамеснікаў, або дзе-небудзь яшчэ, дык мне не ўдалося яго ні ўбачыць, ні тым болей да яго далучыцца. Ты памятаеш таксама, праўда ж бо, як я ў сваіх прамовах асуджаў пыху і фанабэрыю кастальцаў, гэтай спешчанай і надзьмутай касты з яе каставым духам і пагардлівасцю выбранцаў. Але высветлілася, што ў свеце людзі пышаліся сваімі дрэннымі манерамі, сваёй мізэрнай адукацыяй і гарластым гумарам, сваёй ідыёцка-хітрай засяроджанасцю на практычных, карыслівых мэтах зусім не менш, яны не менш лічылі сябе ў сваёй вузкалобай натуральнасці неацэннымі, любаснымі богу і выбраны:мі, чым самы афектаваны і прыкладны вучань вальдцэльскай школы. Адны глуміліся з мяне і ляпалі па плячы, другія адказвалі на маю чужую ім кастальскую сутнасць адкрытай, шалёнай нянавісцю, якую нізкія людзі заўсёды маюць у сабе да ўсяго ўзвышанага і якую я рашыў прыняць як узнагароду.
    Дэсіньёры спыніў свой расказ і паглядзеў на Кыэхта, правяраючы, ці не стаміў яго. Ен перахапіў сябраў позірк і прачытаў у ім глыбокае разуменне і сімпатыю, якія супакоілі яго і злагодзілі. Ен бачыў, што субяседнік захоплены ягонай споведдзю, слухае не так, як слухаюць пустую балбатыо ці нават пацешную гісторыю, a вельмі засяроджана, з той выключнай увагай і аддачай, як гэта бывае пры медытацыі, прычым шчыра і з дабрынёй, выраз якой у вачах у Кнэхта яго крануў, такім сардэчным, амаль дзіцячым яно яму здалося; яго эдзівіў гэты выраз у твары чалавека, чыёй шматграннай буднай
    працай, чыёй мудрай распарадлівасцю і аўтарытэтам ён захапляўся сёння цэлы дзень. I ён з палёгкаю сказаў:
    — Нс ведаю, ці была з майго жыцця карысць, ці было яво проста недарэчнасцю, мела сэнс ці не мела. Калі і быў той сэнс, дык хіба ў тым, што канкрэтны чалавек нашага часу на сабе спазнаў і перажыў адчувальна і хваравіта, наколькі Касталія аддалілася ад яго роднай краіны або, скажам, наадварот: наколькі наша краіна счужэла, здрадзіла сваёй высакароднай Правінцыі і яе духу, якая прорва падзяляе ў нас цела і дух, ідэал і рэчаіснасць, як мала яны адно аднаго ведаюць і хочуць ведаць. Калі ў мяне ў жыцці і была задача, быў ідэал, дык гэта — каб сінтэзаваць у ім абодва прынцыпы, стаць пасрэднікам, тлумачальнікам і міратворцам паміж імі. Я паспрабаваў гэта зрабіць і панёс паражэнне. А як што я нс магу расказаць табе пра сваё жыццё ўсё, ды ты ўсё роўна да канца і не зразумеў бы, пакажу толькі табе адну сітуацыю, характэрную крушэнню маіх планаў. Самая галоўная складанасць майго становішча ў першыя гады вучобы ва універсітэце была не ў тым, каб адбівацца ад пацвельванняў і варожых выбрыкаў,-што выпалі мне як кастальцу і прыкладнаму студэнту. Тыя нямногія мае новыя таварышы, якім мая вучоба ў школе эліты імпанавала як прывілея і сенсацыя, рабілі мне нават болей клопату і ставілі мяне ў цяжэйшае становішча, чым іншыя. He, самае цяжкае, самае немагчымае было, бадай што, жыць сярод зямных паводле кастальскіх прынцыпаў. Спачатку я гэтага амаль нс адчуваў, я трымаўся прышчэпленых мне ў Касталіі звычак. Нейкі час мне здавалася, што ўдасца і тут імі кіравацца, што яны ўмацуюць і абароняць мяне, падтрымаюць у мне бадзёрасць і маральнае здароўе, падмацуюць мой намер аднаму, самастойна пражыць студэнцкія гады па магчымасці ў кастальсхім духу, на самоце задаволіць сваю прагу ведаў і не дацца, каб мяне спіхнулі ва універсітэцкую руціну, якая імкнецца ў як мага карацейшы тэрмін па магчымасці болып грунтоўна набатаваць студэнта ведамі для прафесіі, для заробку на кавалак хлеба і задушыць у ім любы пробліск свабодалюбства і універсальнасці. Але браня, надзетая на мяне Касталіяй, была і небяспечная і ненадзейная, бо я не збіраўся, як пустэльнік, цешыць мір у душы сваёй і спакойна сузіраць, я хацеў заваяваць увесь свет, зразумець яго і прымусіць яго зразумець
    мяне, я хацеў яго прыняць і па магчымасці абнавіць і палепшыць, я хацеў у сабе самім аб’яднаць і прымірыць Касталію з астатнім светам. Калі я пасля перажытага расчаравання, спрэчак, хваляванняў аддаваўся медытацыі, гэта кожны раз было дабрачынствам, разрадкай, уздыхам палёгкі, вяртаннем да добрых, прыязных сіл. Але з часам я пачаў прыкмячаць, што менавіта гэтае заглыбленне ў сябе, гэтае пакланенне духу, гэтыя практыкаванні яшчэ больш мяне ізалююць, робяць такім непрыемна чужым атачэнню і пазбаўляюць мяне самога здольнасці па-сапраўднаму іх зразумець. I я пераканаўся, што па-сапраўднаму зразумець іх, зямных людзей, я здолею толькі тады, калі стану такім, як яны, калі ў мяне ў параўнанні з імі не будзе ніякіх пераваг. Магчыма, што я крыху прыхарошваю гэты працэс, паказваючы менавіта ў такім выглядзе. Магчыма, нават вельмі верагодна, што я, не маючы роўных сабе ў выхаванні і культуры таварышаў, пазбаўлены кантролю ментараў і абарончай, гаючай атмасферы Вальдцэля, проста страціў прывычку да дысцыпліны, разленаваўся і стаў няўважлівы, стаў звычайным руцінёрам і ў хвіліны, калі дапякала сумленне, апраўдваў сябе тым, што руціна — атрыбут тутэйшага свету і яна дапамагае мне лепей зразумець асяроддзе. Я зусім не хачу нічога прыхарошваць, але не хачу таксама адмаўляць або хаваць таго, што я рабіў вялікія намогі, быў цоўны добрых памкненняў і змагаўся нават тады, калі не меў рацыі. Усё гэта было мне вельмі важна. Алебыла мая спроба зразумець зямное жыццё і знайсці сабе ў ім месца толькі ўяўная або не, так ці інакш, адбылося непазбежнае: свет аказаўся мацнейшы за мяне, ён паступова абламаў і праглынуў мяне; быццам жыццё злавіла мяне на слове і цалкам дараўняла да таго свету, правільнасць, наіўнасць, сілу і быццёвую перавагу якога я так услаўляў і апантана адстойваў у нашых вальдцэльскіх спрэчках, адмаўляючы ўсю тваю логіку. Ты гэта памятаеш, вядома.
    А зараз я хачу табе нагадаць нешта іншае, што ты даўно забыўся, бо табе гэта ані не абыходзіла. Мне ж яно было вельмі важна — важна і жахліва. Прайшлі мае студэнцкія гады, я прыстасаваўся, пераможаны, але не зламаны; наадварот, у глыбіні душы я ўсё яшчэ лічыў сябе ў вашым лагеры і верыў, што я, калі сяды-тады прыстасоўваюся і збочваю з роўнай дарогі, раблю гэта
    самахоць, бо кіруюся жыццёвай мудрасцю, а не загадам пераможцаў. Я ўсё яшчэ ўчэпіста хапаўся за некаторыя свае прызвычайкі і патрэбы маладосці, у тым ліку і за Гульню шкляных перлаў, што, мусіць, мела мала сэнсу, бо без старых практыковак і без роўных сабе і разумнейшых партнёраў нельга нічога навучыцца, а гульня ў адзіноце можа замяніць сапраўдную толькі ў той меры, у якой маналог можа замяніць гутарку з субяседнікам. I вось, не дужа задумваючыся над тым, што са мной адбываецца, ці захаваў я сваё майстэрства ў Гульні, свае веды і ўсё, прышчэпленае мне Вальдцэлем, я ўсё ж сіліўся зберагчы гэтыя каштоўнасці ці хоць частку іх; калі я рабіў накід гульні аднаму майму таварышу, аднаму з тых, што спрабавалі выказаць свае меркаванні пра Гульню, зусім не разумеючы яе духу, або аналізавалі які-небудзь ход, гэтым поўным невукам здавалася, што я займаюся вядзьмарствам. На трэці ці то на чацвёрты год студэнцтва я ўзяў удзел у Гульні ў Вальдцэлі, і сустрэча са знаёмымі мясцінамі, з гарадком, са старой школай, з Селішчам Гульні дала мне горкую радасць; іцябе на той час не было, ты вучыўся недзе ў Манпоры ці то ў Койпергейме і лічыўся дзіваком. Курс, у якім я ўзяў удзел, быў усяго толькі канікулярным курсам для нас, бедных зямлян і дылетантаў, і ўсё ж мне давялося досыць-такі папрацаваць, і я ганарыўся, калі ў канцы атрымаў звычайную «тройку», тую самую «здавальняльную» адзнаку, якая давала яе ўладальніку права зноў паўдзельнічаць у такіх канікулярных курсах.
    Прайшло яшчэ колькі гадоў, я яшчэ раз сабраў свае сілы, запісаўся зноў на канікулярныя курсы, якімі кіраваў мой іпапярэднік, і працаваў як зацяты, каб хоць стаеда вартым Вальдцэля. Я перачытаў свае старыя запісы. паспрабаваў зноў папрактыкавацца ў самаканцэнтра-цыі, адным словам, адпаведна падрыхтаваны і засяроджаны, я сваімі сціплымі сродкамі рыхтаваўся да канікулярнага курса, як сапраўдныя майстры Гульні рыхтуюцца да вялікіх штогадовых спаборніцтваў. Я прысхаў у Вальдцэль, дзе пасля некалькіх гадоў адчуў сябе яшчэ больш чужым, але і больш зачараваным, быццам вярнуўся на цудоўную страчаную радзіму, мову якой ужо пачаў забываць. Гэтым разам споўнілася маё палкае жаданне пабачыцца з табой. Ці памятаеш ты гэта, Езэф?
    Кнэхт сур’ёзна зірнуў яму ў вочы, кіўнуў і мякка ўсміхнуўся, але не сказаў ні слова.
    — Добра, — зноў Дэсіньёры, — ты, значыцца, успомніў. Але што, зрэшты, успомніў? Мімалётнае спатканне з аднакашнікам, кароткую сустрэчу і расчараванне; ідзеш сваёй дарогай і больш не думаеш пра гэту сустрэчу, хіба што толькі табе няветліва напомняць пра яе праз дзесяткі гадоў. Ці ж не так? Хіба яно было інакш і сустрэча гэтая значыла табе нешта большае?
    Ен быў моцна ўсхваляваны, хоць увачавідкі стараўся авалодаць сабою; здавалася, ён хацеў аблегчыць душу, выспавядацца, выказаць усё, што ў ёй назбіралася за доўгія гады і чаго ён не мог у сабе пабароць.
    — Ты забягаеш наперад, — загаварыў Кнэхт вельмі мякка. — Чым гэтая сустрэча была для мяне, я скажу, калі прыйдзе мая чарга і я буду псрад табой адказваць. А пакуль што слова табе, Плініё. Бачу, тая сустрэча не была табе прыемная. Ды і мне — таксама. А цяпер расказвай далей, як яно ўсё тады было. Кажы ўсё, як складзецца!
    — Паспрабую, — адказаў Плініё. — Дакараць цябе не буду. Мушу таксама прызнаць, штоты трымаўся са мной карэктна, каб не сказаць больш. Калі я цяпер прыняў тваё залрашэнне прыехаць у Вальдцэль, ,^уды я пасля таго паўторнага канікулярнага курса больш не наведваўся, нават яшчэ раней, калі я згадзіўся ўвайсці ў камісію, пасланую сюды, у мяне была -мэта сустрэцца і пагаварыць з табой наконт той сустрэчы, •— усё адно, будзе гэта нам абодвум прыемна ці не. Слухай далей. Прыехаў я на канікулярны курс, і размясцілі мяне ў гасцявым доме. Удзельнікі курса былі прыкладна майго ўзросту, некаторыя нават старэйшыя; набралася нас ледзьве дваццаць чалавек, у большасці кастальцы, але або дрэнныя, абыякавыя, адсталыя аматары Гульні, або зусім пачаткоўцы, якім з вялікім запазненнем прыйшла ў галаву думка павярхоўна пазнаёміцца з Гульнёй. Я адчуў вялікую палёгку, калі пераканаўся; што сярод іх не было нікога з маіх знаёмых. Кіраўнік нашага курса, адзьн работнік Архіва, старанна ўзяўся за справу і быў даволі ласкавы, але ўся наша навука з'самага пачатку мела характар нечага другаснага, нікому не патрэбнага, нечага накшталт курса штрафнікоў, дзе выпадкова і спехам сабраныя ўдзельнікі гэтак жа мала вераць у сапраўдны сэнс і поспех, як і сам настаўнік, хоць ніхто