Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Ен сеў і павольна, зусім ціха сыграў фразу з той санаты Пёрселя, якую так любіў айцец Якаў. Быццам кроплі залатога святла падалі гукі ў моўчу, так ціха, што ў прамежках чутна была песня старога фантана на двары. Пяшчотна і строга, скупа і соладка сустракаліся і перапляталіся галасы празрыстай музыкі, смела і бадзёра вялі яны свой любоўны карагод праз Нішто часу і трупехласці, на кароткі час свайго жыцця надаючы пакою і начному часу бязмернасць светаявы, і калі Езэф Кнэхт развітваўся з Плініё, у госця быў зусім іншы. прасветлены твар, а ў вачах стаялі слёзы.
ПАДРЫХТАВАННІ
Кнэхту ўдалося скрышыць лёд, і паміж ім і Дэсіньёры ўзнікла жывое і дабратворнае стасункаванне. Плініё, які доўгія гады пражыў у расчараванай меланхоліі, прымушаны быў цяпер прызнаць слушнасць за сябрам: сапраўды, сум па гаенні, па бадзёрасці, па кастальскай яснасці цягнуў яго да Педагагічнай правінцыі. Ен заўчашчаў сюды, ужо не ўваходзячы ні ў якія камісіі, сустракаў яго тут з раўнівым недаверам Тэгулярыус, і неўзабаве Магістр Кнэхт ведаў пра Плініё і яго жыццё ўсё, што яму трэба было ведаць. Жыццё гэта не было такое ўжо незвычайнае і складанае, як мог спярша падумаць Кнэхт з прызнанняў сябра. Поўны ў юнацтве энтузіязму і дзейснай прагі, Плініё, як мы ўжо ведаем, потым зведаў расчараванні і прыніжэнні. Ен не стаўся міратворцам і пасрэднікам паміж знешнім светам і Касталіяй, а застаўся адзінокім панурым чужаніцай ды так і не змог дабіцца сінтэзу свецкіх і кастальскіх уласцівасцей свайго паходжання і характару. I ўсё ж ён не быў проста няўдальцам, ён здабыў у паражэнні і капітуляцыі, нягледзячы ні на што, свой твар і незвычайную долю. Кастальскае выхаванне не апраўдала ўскладзеных на яго надзей, прынамсі, спачатку яно не дало яму нічога, акрамя канфліктаў і расчаравання, глыбокай і пакутлівай для яго прыроды адчужанасці і адзіноты. I ступіўшы на гэтую ўсыпаную цернямі дарогу чалавека адзінокага і непрыстасаванага, ён сам рабіў усё, каб паглыбіць сваю адчужанасць і прыпалыя яму цяжкасці. Яшчэ студэнтам ён, напрыклад, уступіў у непрымірымы канфлікт з сям’ёй, найперш з бацькам. Бацька не належаў да сапраўдных палітычных лідэраў і ўсё жыццё заставаўся, як і ўсе Дэсіньёры, стаўпом кансерватыўнай, вернападданніцкай палітыкі і партыі, ворагам усякіх навацый, праціўнікам любых замахаў на іх правы; ён прывык адносіцца з недаверам да людзей без імя і становішча і быў гатовы на ахвяры дзеля захавання старога парадку, дзеля ўсяго, што здавалася яму законным і свяшчэнным. Таму ён, не маючы асаблівай патрэбы ў рэлігіі, заставаўся верным сынам царквы і таму, не будучы чужы пачуццям справядлівасці, зычлівасці і патрэбс рабіць дабро, упарта і пераканана супраціўляўся спробам арандатараў палепшыць сваё становішча. Гэтую жорсткасць ён
апраўдваў, мусіць, лагічна, ходкімі праграмнымі слоўцамі сваёй партыі, а на самай справе ім кіравалі не перакананні і довады, а сляпая вернасць сваім братам па саслоўі і сваім родавым традыцыям, бо характар яго складаўся з нейкага рыцарскага культу гонару і высакародства і наўмыснай пагарды да ўсяго, што лічыць сябе сучасным, перадавым і прагрэсіўным.
Такі чалавек, зразумела, не мог не адчуць расчаравання, абурэння і злосці, даведаўшыся, што яго сын Плініё яшчэ студэнтам зблізіўся з нейкай апазіцыяй і прагрэсісцкай партыяй і ўступіў у яе. У той час стварылася левае, маладзёжнае крыло старой буржуазналіберальнай партыі, якую ўзначаліў нейкі Верагут, публіцыст, дэпутат, бліскучы трыбун, тэмпераментны, часам крыху самазакаханы і самазаспакоены друг народа і вальналюбец, чые публічныя выступленні па універсітэцкіх гарадах і змаганне -за студэнцкую моладзь не засталіся марнымі і прывялі да яго сярод іншых захопленых слухачоў і прыхільнікаў маладога Дэсіньёры. Хлопец, расчараваўшыся ў вышэйшай школе, шукаючы новай апоры, якой-небудзь замены кастальскай маралі, якая страціла ў яго сэнс, шукаючы іншага ідэалу, іншай праграмы, захапіўся дакладамі Верагута, яго пафасам і баявітым духам, яго дасціпнасцю і выкрывальніцкім тонам, яго прыг-ожай паставай і мовай,—Плініё прыхінуўся да студэнцкай групы з слухачоў Верагута, якія цалкам прынялі яго бок і мэты. Калі пра гэта даведаўся бацька Плініё, ён адразу ж выправіўся да сына і, вельмі разгневаны, упершыню ў жыцці сурова выгаварыў яму. Ен накінуўся на сына з папрокамі ў крамоле, у здрадзе бацьку, сям’і і традыцыям роду і безапеляцыйна загадаў яму выправіць свае памылкі і парваць з Верагутам і яго партыяй. Гэта быў, вядома ж, не зусім удалы метад уздзеяння на хлопца, якому свая пазіцыя бачылася цяпер у німбе пакутніцтва. Плініё спакойна выслухаў бацькаву філіпіку і заявіў, што не на тое ён дзесяць гадоў хадзіў у элітарную школу і ў універсітэт, каб адмовіцца ад сваіх поглядаў і самастойных меркаванняў, дазволіць хаўрусу карыслівых землеўладальнікаў навязваць яму погляды на дзяржаву, эканоміку і справядлівасць. Яму пайшла на карыодь школа Верагута, які па ўзоры ўсіх вялікіх трыбунаў і на ўме не меў ніякіх асабістых або саслоўных выгодаў, а імкнуўся выключна да чыстай, абсалютнай справядлі-
васці і чалавечнасці. Стары Дэсіньёры з’едліва зарагатаў і прапанаваў сыну спярша закончыць адукацыю, a потым ужо ўмешвацца ў мужчынскія справы, і не строіць сабе, быццам ён больш разумее ў чалавечым жыцці і справядлівасці, чым шэраг пакаленняў відных высакародных сямействаў, чыім мізэрным атожылкам ён з’яўляецца і каму зараз сваёй здрадай наносіць удар у плечы. Яны спрачаліся, з кожным словам усё больш зацята, усё больш зневажаючы адзін аднаго, пакуль стары раптам, быццам убачыўшы ў люстры свой скажоны ад гневу твар, не спыніўся, засаромеўшыся, і з халодным маўчаннем не выйшаў. 3 таго часу ранейшыя блізкія і цёплыя адносіны Плініё з сям’ёй ніколі ўжо больш не аднаўляліся, бо ён не толькі застаўся верны сваёй групе і яе неалібералізму, але яшчэ да сканчэння курса універсітэта зрабіўся непасрэдным вучнем, памочнікам і паплечнікам, а праз некалькі гадоў і зяцем Верагута. Мала таго што выхоўваўся Плініё ў элітарных школах і цяжка прывыкаў да жыцця на радзіме і ў свеце (што дужа мучыла яго і парушала душэўную раўнавагу) — новыя абставіны канчаткова паставілі яго ў безабароннае, складанае становішча. Безумоўна, ён набыў нешта каштоўнае: нейкае падабенства веры, палітычныя перакананні і партыйную прыналежнасць, што задавальняла яго юначае імкненне да справядлівасці і прагрэсу, а ў асобе Верагута — настаўніка, правадыра і старэйшага сябра, якога спачатку безаглядна любіў і які, у сваю чаргу, меў патрэбу ў ім і цаніў яго. Акрамя ўсяго, ён здабыў і мэту, сферу дзейнасці і жыццёвую задачу. Гэта было нямала, але заплаціць за гэта давялося дарагой цаной. Калі малады чалавек прымірыўся са стратай натуральнага свайго спадчыннага становішча ў бацькоўскім доме і сярод саслоўных братоў, калі з фанатычнай утрапёнасцю мучаніка пераносіў выпнанне з прывілеяванай касты і яе варожасць, дык заставалася яшчэ нешта, з чым ён не мог прымірыцца,—• уедлівае пачуццё, што ён прынёс гора маці, паставіў яе ў вельмі цяжкае становішча паміж сабой і бацькам і, магчыма, скараціў гэтым яе дні. Яна памерла неўзабаве пасля яго жаніцьбы; з таго часу Плініё ў бацькавым доме амаль не паяўляўся, а пасля смерці старога нават прадаў яго дом, старадаўняе фамільнас гняздо.
ёсць натуры, здольныя любіць аплачанае ахвярамі месца ў жыцці, хай гэта пасада, шлюб, прафесія, і ме-
навіта праз ахвяры так зжыцца з гэтым месцам, што яно прыносіць ім шчасце і радасць. Дэсіньёры быў чалавек іншага складу. Ен, праўда, застаўся верны сваёй партыі і яе правадыру, яе палітычнаму накірунку і дзейнасці, свайму шлюбу, свайму ідэалу; аднак з часам усё гэта стала ў яго гэтаксама сумніцельным, якпраблематычным зрабілася само яго існаванне. Юнацкі запал у палітыцы і ў поглядах прытух, ваяўнічасць, угрунтаваная на ўсведамленні сваёй слушнасці, пачала даваць яму гэтаксама мала шчасця, як ахвяры і пакуты, якія ішлі ад яго ўпартасці. Тут далучыўся і працверажальны вопыт у прафесійнай дзейнасці; нарэшце ён пачаў думаць, ці праўда, што толькі любоў да ісціны і справядлівасці перацягнулі яго на бок Верагута, а што, калі гэтаму садзейнічалі прамоўніцкі талент і характар народнага трыбуна, абаяльнасць і майстэрства публічных выступленняў, зычны голас Верагута, выдатны, мужны смех або розум і прыгажосць ягонай дачкі? Плініё ўсё больш і больш сумняваўся, ці праўда стары Дэсіньёры з яго вернасцю свайму саслоўю, з яго суровасцю да арандатараў, абараняў менш высакародны пункт погляду; ён усумніўся наогул, ці існуе дабро і зло, праўда і несправядлівасць, ці не ёсць, зрэшты, сваё сумленне адзіным правамоцным суддзёй, а калі так, дык ён, Плініё, не мае рацыі, бо жыве ён не ў шчасці, не ў спакоі і згодзе з самім сабой і людзьмі, а ў бясконцых сумненнях, у пакутах нячыстага сумлення. Шлюб яго хоць і не быў зусім нешчаслівы або няўдалы, але быў поўны напружання і супярэчнасцей; бадай што, гэта было лепшае з усяго, чым ён валодаў, але сямейнае жыццё не адарыла яго тым спакоем, тым шчасцем, адчуваннем невінаватасці, чыстага сумлення, якія яму былі так патрэбны, а вымагаў большай асцярогі і вытрымкі, каштаваў пакутлівых намаганняў. Нават харошанькі і здолыіы сын Ціта скора стаўся аб’ектам змагання і дыпламатыі, рэўнасці і спроб кожнага з бацькоў перацягпуць дзіця на свой бок; надта любёны і спешчаны абаімі, хлопчык усё больш і больш прыкіпаў да маці і нарэшце зусім адышоў да яе. Гэта быў апошні, самы балючы ўдар, апошняя страта ў жыцці Дэсіньёры. Але і гэты ўдар не падбіў яго, ён здолеў ад яго адысці і знайшоў у сабе сілу захаваць спакой, трымаўся з годнасцю, што, аднак, клеілася цяжка і ад чаго ён даўся ў нязведаную меланхолію.
Усе гэтыя падрабязнасці Кнэхт уведаў ад свайго сябра паступова, за час яго наведванняў і сустрэчы з ім, узамен ён дзяліўся з Плініё сваімі перажываннямі і праблемамі. Ен ніколі не дазваляў сабе ставіць Плініё ў становішча чалавека, які спавядаўся, а праз гадзіну інакш ужо настроены, ужо шкадуе пра гэта і хацеў бы ўзяць сказанае назад, — наадварот, ён падтрымліваў і мацаваў давер Плініё сваёй шчырасцю і лю-боўю. Спакваля і ягонае жыццё раскрылася перад Плініё, з выгляду простае, узорна ўпарадкаванае жыццё ў рамках іерархіі, жыццё, поўнае поспехаў і прызнання і ўсё ж даволі суровае, ахвярнае, самотнае; калі шмат што ў гэтым жыцці заставалася незразумелым чалавеку збоку, якім быў Плініё, усё ж яму былі даступныя яго галоўныя плыні і асноўныя тэндэнцыі, і нічога ён не разумеў лепей, нічому не спагадаў больш, чым Кнэхтавай павабе да маладога пакалення, да юных, яшчэ не вымуштраваных выхаваннем вучняў, да сціплай дзейнасці без вонкавага бляску, без вечна абрыдлівай яму прадстаўнічасці, да цягі стаць, скажам, настаўнікам латыні або музыкі дзе-небудзь у пачатковай школе. У поўнай згодзе з сваімі медатамі лекавання і выхавання Кнэхт здолеў скарыць гэтага свайго пацыента не толькі незвычайнай адкрытасцю, але і давёў, што той можа паслужыць і памагчы яму, і паказаў, як гэта зрабіць. I Дэсіньёры на самай справе мог быць у пэўных адносінах карысны Магістру, не так, можа, у галоўным пытанні, як задавальняючы яго цікаўнасць у розных дробязях свецкага жыцця.