Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Любіць, адказаў Ціта, але ён ужо досыць даўно не браў урокаў і зусім не лрактыкуецца, бо ў школе ў яго не бліскучыя поспехі і настаўнікі моцна даймаюць яго. Але слухаць музыку яму ўсё адно прыемна. Кнэхт сеў за раяль, адчыніў века, пераканаўся, што інструмент наладжаны, і сыграў адну частку з «Андантэ» Скарлаці, на якую ён днямі паклаў адно практыкаванне Гульні. Потым ён спыніўся, убачыўшы, што хлопчык слухае ўважліва і самазабыўна, і пачаў у даступнай форме тлумачыць яму, што прыблізна адбываецца пад
час такога практыкавання ў Гульні, расклаў музыку на яе кампаненты, паказаў некалькі спосабаў аналізу, якія трэба пры гэтым ужываць, ; таксама шляхі яе перакладу ў іерогліфы Гульні. Упершыню Ціта ўбачыў у Магістры не госця, не вучоную славутасць, якая прыгнятала яго і таму была варожая, — ён убачыў яго за працай, перад ім быў чалавек, што валодаў вельмі тонкім і дакладным майстэрствам і па-майстэрску дэманстраваў п.ерад ім гэтае майстэрства, пра сэнс якога Ціта мог пакуль што толькі здагадвацца, але якое, відаць, патрабуе ўсяго чалавека, поўнай яго самааддачы. У дадатак, хлопчыка падняло ў сваіх вачах тое, што яго лічаць дастаткова дарослым і кемлівым, каб цікавіцца такімі складанымі матэрыямі. Ен прыціх і менавіта ў гэтыя паўгадзіны пачаў здагадвацца, з якой крыніцы бяруцца яснасць і няўзрушлівасць гэтага незвычайнага чалавека.
Службовая дзейнасць у Кнэхта апошнім часам была амаль гэтакая ж напружаная, як і ў тыя цяжкія дні, калі ён заступіў на пасаду. Яму было справай гонару пакінуць даверанае яму ведамства ва ўзорным парадку. Гэтага ён дасягнуў, затое не дасягнуў другой мэты, менавіта: не здолеў даказаць, што без яго можна абысціся або яго лёгка замяніць. Так і бывае з нашымі высока пасаджанымі асобамі: Магістр лунае недзе ўгары, над складанай велічэзнасцю сваіх абавязкаў, ледзь не як простая ўкраса, як чысты сімвал; ён нечакана з’яўляецца і гэтак жа нечакана знікае, лёгка, быццам ласкавы госць, скажа слова-другое, згодна кіўне, жэстам намякне на дадзенае даручэнне, і ўжо няма яго, ужо ён у суседзяў; ён грае на службовым апараце, як музыкант на інструменце, мабыць, не траціць ні сілы, ні розуму, аднак усё ідзе як па шнурочку. Але кожны чалавек у яго апараце ведае, як цяжка замяніць Магістра, калі ён з’едзе або захварэе, хоць бы на дзень або на пекалькі гадзін! За той час, пакуль Кнэхт яшчэ раз аглядаў і правяраў сваё маленькае царства, Vicus lusorum і асабліва шмат дбаў, каб падвесці свой «цень» да здачы — у бліжэйшы час цалкам замяніць яго, ён зразумеў, што яго больш не перапаўняе шчасцем і не трымае ў палоне чароўнасць іх ідэальна прадуманага маленькага свету. Ен глядзеў на Вальдцэль на сваё магістарства як на нешта, што ўжо засталося ззаду, як на сферу, праз якую ён ужо пераступіў, якая многа яму дала, шмат
чаму навучыла, але ўжо не ўлівае ў яго больш новай сілы і не спрыяе новым здзяйсненням. Апрача таго, у час гэтага паступовага вызвалення і развітання яму рабілася ўсё ясней, што сапраўднай прычынай ягонай адчужанасці і жадання пайсці адсюль было не прадбачанне загрозы Касталіі, не клопат пра яе будучыню, a толькі тое, што частка ягонай істоты, яго сэрца, яго душы спустошылася, засталася незанятая і раптам заявіла пра свае правы і захацела з іх зыску.
Ен яшчэ раз грунтоўна праштудзіраваў закон і статут Ордэна і канчаткова ўпэўніўся, што пайсці з Правінцыі, па сутнасці, не так ужо і цяжка, не так немагчыма, як ён думаў сабе спачатку. Ён меў права на загад сумлення пакінуць сваю пасаду, а таксама выйсці з Ордэна, бо запавет даваўся ім не на ўсё жыццё, хоць члены Ордэна вельмі рэдка, а члены вышэйшага кіраўніцтва ні разу не карысталіся гэтым правам. He, не строгасць закона рабіла гэты крок такім цяжкім, а сам іерархічны дух Ордэна, вернасць і адданасць яму, што жыла ў сэрцы ў Ёзэфа Кнэхта. Вядома, ён не збіраўся ўцякаць потайкам, ён рыхтаваў сваё прашэнне, каб дабіцца волі, бо наіўнае дзіця Тэгулярыус, складаючы яго, дапісаўся да мазалёў на пальцах. Але Кнэхт не верыў у поспех гэтай просьбы. Яго будуць угаворваць. асцерагаць, магчыма, прапануюць адпачыць, у Марыяфельсе, напрыклад, дзе нядаўна памёр айцец Якаў, або ў Рыме. Але адпусціць яго не захочуць, гэта рабілася ўсё больш ясна. Адпусціць яго азначала б зрабіць наперакор усім традыцыям Ордэна. Згадзіўшыся на гэта, Вярхоўная калегія тым самым прызнала б, што жыццё ў Касталіі, і прытым на такой высокай пасадзе, можа пры пэўных умовах абрыдзець чалавеку і зрабіцца яму адрачэннем і палонам.
ПАСЛАННЕ
Роспаведзь наша ідзе ў канец. Я« мы ўжо папярэджвалі, звесткі нашыя пра гэты канец досыць фрагментарныя і маюць хутчэй характар падання, чым гістарычнай справаздачы. Нам даводзіцца, аднак, задаволіцца і з гэтага. Тым больш нам прыемна, што мы можам дапоўніць — перадапошні — раздзел жыццёпісу Кнэхта сапраўдным дакументам, менавіта —доўгім
пасланнем, у якім Магістр Гульні сам раскрывае прычыны, якія падвялі яго да рашэння, просіць вызваліць ад пасады.
Мусім толькі дадаць, што Кнэхт, як мы ўжо даўно ведаем, не толькі зняверыўся ў поспеху свайго так старанна падрыхтаванага паслання, але нават, калі «прашэнне» было амаль гатовае, як бы ён хацеў яго наогул не дапісваць і не падаваць. 3 ім сталася тое, што бывае з усімі людзьмі, якія карыстаюцца прыроджанай і спачатку неўсвядомленай уладай над іншымі: гэтая ўлада не праходзіць дарма таму, хто ёю карыстаецца, і калі Магістр раней радаваўся, што яму ўдалося намусіць Тэгулярыуса служыць сваім мэтам, ператварыць у свайго памочніка і супольніка, дык, калі яно ўсё па яго сталася, абставіны зрабіліся мацнейшыя за жаданні і задумы Магістра. Ен заваліў і захапіў Фрыца працай, у мэтазгоднасць якой ён, яе натхняльнік, сам даўно не верыў; ён ужо не мог ні адмяніць гэтай працы, калі сябар раптам падаў яе, ні адкласці або кінуць без скарыставня, бо тады б ён яшчэ больш зняважыў і расчараваў сябра, тым часам як ягоным намерам было, наадварот, палегчыць разлуку. Як нам вядома, у гэты час Кнэхт прыйшоў да высновы, што найпэўней было б без усякага адкладу скласці свае паўнамоцтвы і абвясціць пра выхад з Ордэна, чым ісці абочкі, падаваць «прашэнне», што ўжо нават у ягоных вачах ператварылася ці не ў камедыю. Але, памятаючы пра сябе, ён не наважыўся яшчэ раз на які час ацугляць сваю нецярплівасць.
Бадай што, было б вельмі цікава пазнаёміцца з самім рукапісам уседлівага рупліўца Тэгулярыуса. Гэта быў у асноўным гістарычны матэрыял, сабраны на доказ або ілюстрацыю, алс мы наўрад ці памылімся, калі падумаем сабе, што ў рукапісе можна было знайсці таксама рэзкія і дасціпныя па форме крытычныя заўвагі як супраць іерархіі, так і супраць усяго свету і сусветнай гісторыі. Але нават калі б гэты рукапіс, плён шматмесячнай дбайнасці, дагэтуль захаваўся, што ўвогуле магчыма, нават калі б ён дастаўся ў нашыя рукі, нам прыйшлося б адмовіцца ад таго, каб станавіць яго ў кнігу, кніга — не тое месца для яго.
Нам адно важна даведацца, як скарыстаўся рукапісам сябра Магістра Гульні. Калі Тэгулярыус урачыста ўручыў Кнэхту рукапіс, той ітрыняў яго з словамі cap-
дэчнай падзякі; ведаючы, што Тэгулярыус парадуецца, ён папрасіў прачытаць яго ўголас. Некалькі дзён Тэгулярыус па паўгадзіны праводзіў у магістарскім садзе, балазе было гэта летам, і з добрай сабе прыемнасцю чытаў адну за адной старонкі рукапісу, і няраз чытанне перапынялася гучным рогатам сяброў. Гэта былі цудоўныя дні ў Тэгулярыуса. А потым Кнэхт адасобіўся і нап-ісаў, выкарысгоўваючы некаторыя мясціны з сябравага твору, пасланне да членаў Калегіі; мы прыводзім яго тут слова ў слова, бо няма патрэбы ні ў якіх каментарыях.
Пасланне Магістра Гульні да членаў Выхаваўчай калегіі
Розныя меркаванні схіляюць мяне, іМагістра Гульні, выкласці сваю незвычайную просьбу ў асобным, прытым часткова прыватным пасланні, замест таго, каб уключыць яго ў штогадовую ўрачыстую справаздачу. Хоць я і прыкладаю гэта пісьмо да сваёй чарговай справаздачы і чакаю афіцыйнага яго разгляду, я ўсё ж лічу яго хутчэй пасланнем да ўсіх маіх калег Магістраў.
Абавязак кожнага Магістра змушае яго ставіць Калегію да ведама пра перашкоды альбо небяспекі, якія пагражаюць правільнаму выкананню яго службовых функцый. Настаў момант, калі мая службовая дзейнасць, як бы старанна я ні аддаваў ёй сваю сілу, стаіць (альбо мне здаецца, што стаіць) перад небяспекай; я сам яе носьбіт, хоць і зусім не адзіная яе крыніца. I я разглядаю гэтую маральную небяспеку, якая рсбіць мяне мала прыдатным на ролю Магістра Гульні, як аб’ектыўную, незалежную ад маёй асобы.
Каб сказаць карацей: у мяне зарадзіліся сумненні ў маёй здольнасці паўнацэнна выконваць даручаныя мне абавязкі, бо, з майго пункту погляду, над самім іх прадметам, над самой даверанай майму клопату Гулы-іёй навісла пагроза. Мэта майго паслання ў тым, каб указаць Калегіі на памянёную пагрозу і даказаць, што менавіта яна, як што я ўжо прадбачу, настойліва памушае мяне пакінуць пасаду, якую я займаю. Хай будзе мне дазволена патрактаваць сітуацыю такім параўнаннем: нехта сядзіць у мансардзе над вельмі складанай і мудрай вучонай працай і раптам заўважае, што ў доме пад ім шугае пажар. Ен не будзе пытацца ў сябе, штб
ўваходзіць у ягоныя абавязкі і ці не лепей будзе прывесці ў парадак табліцы, а кінецца ўніз і паспрабуе ўратаваць дом. Так і я сяджу на верхнім паверсе нашага кастальскага будынка, заняты Гульнёй, працуючы тонкімі, адчувальнымі інструментамі, і мой інстынкт, маё адчуванне кажа мне, што дзесьці ўнізе гарыць, што ўвесь наш будынак пад пагрозай і што мой абавязак — не займацца авалізам музыкі або ўдакладненнем правілаў Гульні, а паспяшацца туды, адкуль верне дым.
Інстытут Касталіі, наш Ордэн, наша навуковая і педагагічная дзейнасць разам з Гульнёй і ўсім астагнім здаюцца большасці братоў нашага Ордэна такімі ж звычайнымі, як паветра, якім мы дыхаем, як зямля, на якой мы стаім. Наўрад ці хто з іх задумваецца над тым, што гэта паветра і гэтая зямля дадзены нам не навечна, што паветра нам можа калі-небудзь не хапіць, што зямля можа вымкнуцца з-пад нашых ног. Нам выпала шчасце бесклапотна жыць у маленькім чыстым і ясным свеце, і болыпасць нас жыве, як гэта ні здасца дзіўным, пад фальшывым уражаннем, быццам свет гэты існаваў спрадвеку і мы народжаны ў ім. Я сам пражыў маладыя гады ў гэтай даволі еуцешлівай ілюзіі, тым часам як я цвёрда ведаў праўду, што я ў Касталіі не нарадзіўся, а ўзяты быў сюды Калегіяй і тут выхаваны, што Касталія, Ордэн, Калегіі, інстытуты, арх'вы, Гульня — усё гэта зусім не існуе спрадвсчна і створана не прыродай, а ёсць позні, высакародны і разам з усім штучным часова існы твор чалавечай волі. Усё гэта мне было добра вядома, але здавалася рэальным, я проста не думаў пра гэта, не глядзеў на гэта, і я ведаю, што больш за тры чвэрці нас да самага скону жыцьмуць і закончаць свае дні ў гэтым дзіўным і прыемным замарачэнні.