Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Калі мы акінем вокам сваю гісторыю, перыяд узнікнення сённяшніх педагагічных правінцый у нашай краіне і ў некаторых іншых, узнікненне ордэнаў і іерархій, у тым л!іку і нашага Ордэна, мы вельмі хут.ка пераканаемся, што наша іерархія і наш дом — дарагая Касталія — былі заснаваны зусім не тымі, хто ставіўся да сусветнай гісторыі гэтак жа расчаравана і высакадумна, як мы. Нашыя папярэднікі, заснавальнікі Касталіі, пачыналі сваю оправу напрыканцы ваяўнічай эпохі, калі свет ляжаў у руінах. Мы прызвычаіліся аднабакова тлумачыць становішча, якое склалася ў свеце да пачатку першай так званай сусветнай вайны, спасылаючыся на тое, што менавіта ж бо тады духоўны пачатак страціў усякую каштоўнасць і служыў грозным дзяржаўцам толькі дадатковай, пры выпадку ўжыванай зброяй барацьбы, у чым мы бачым вынікі фельетаністычнай карупцыі. Дзіва што, няцяжка канстатаваць бездухоўнасць і грубасць, якія пазначалі сваім кляймом тагачасную барацьбу за ўладу. Я кажу пра бездухоўнасць не таму, што не хачу заўважаць сімпатычных дасягпенняў таго часу па лініі інтэлекту і методыкі, а таму, што мы прывыклі нязменна разглядаць дух у першую чаргу як волю да ісціны, тым часам як злоўжыванне духам у тагачасных бітвах, бадай што, н’ічога супольнага з воляй да ісціны не мае. На няшчасце той эпосе неўладкаванай дынаміцы, якая ўзнікла з неверагодна хуткага колькаснага росту чалавецтва, не былі супрацытастаўлены хоць якія-кольвечы цвёрдыя маральныя ўстоі; тое, што яшчэ засталося ад іх, было выцеснена лозунгамі дня, і, даследуючы ход гэтай барацьбы, мы натыкаемся на ўразу вусцішных фактаў. Гэтаксама ў часы спрычыненай Лютэрам царкоўнай схізмы за чатыры стагоддзі да гэтага ўвесь свет раптам апанавала трывога: усюды
ўспыхвалі замешкі, узнікалі франты барацьбы, усюды імкліва разгортвалася жорсткая, непрымірымая варажнеча паміж старым і маладым, паміж айчынай і чалавецтвам, паміж чырвоным і белым, і мы не здольныя ў наш час хоць бы ў думках рэканструяваць моц і ўнутраную дынаміку гэтага «чырвонага» і «белага», як і сапраўдныя сэнсы і значэнні тагачасных дэвізаў і заклікаў, ужо не кажучы пра тое, каб зразумець і суперажываць іх; як і ў часы Лютэра, мы бачым па ўсёй Еўропс, больш таго, на добрай палавіне зямнога шара, як вернікі і ерэтыкі, маладыя і старыя, паборцы мінуўшчыны і паборцы прышласці адухоўлена або роспачна пабіваюць адно аднаго; зноў і зноў лінія фронту ішла праз карты краін, праз народы, праз сем’і, і не выпадае сумнявацца, што большасці саміх змагароў альбо хоць бы іх правадырам усё гэта было поўна самага найвысачэзнага сэйсу, мы не можам адмовіць многім узначальцам і ідэолагам тых бітваў у нейкай прымітыўнай веры ў свае ідэалы, у нейкай перакананасці, як гэта было прынята тады называць. Ва ўсіх канцах зя.млі змагаліся, забівалі і разбуралі, і абодва бакі рабілі гэта з цвёрдай верай у тое, што яны змагаюцца ў імя Бога і супроць сатаны.
Для нас гэтыя дзікія часы высокага энтузіязму, д'зікай нянавісці і неапісальных, непамысных пакут як бы не існуюць, што само па сабе даволі дзіўна, калі ўжо тая эпоха так цесна звязана з узнікненнсм усіх нашых інстытуцый і з’яўляецца і зачэпкай і першапрычынай іх. Сатырык параўнаў бы гэта забыццё з забыўлівасцю прымазаных да магнацтва авантурыстаў, паводле свайго паходжання і сваіх бацькоў. Удзел'ім яшчэ трошкі ўвагі гэтай ваяўнічай эпосе. Я вывучыў некаторыя дакументы, якія датычацца яе, прычым цікавіўся не так запрыгнечанымі народамі і разбуранымі гарадамі, як паводзінамі ў тыя часы служкаў духу. Ім даставалася цяжка, болыпасць не выстаяла. Былі і мучанікі як сярод вернікаў, так і сярод вучоных, і іх пакутніцтва і прыклад нават у тыя звьрклыя да ўсякіх страхоццяў часы не прайшлі без следу. I ўсё ж большасць прадстаўнікоў духоўнага свету не вынесла прыгнёту гэтай эры насілля. Яны скарыліся і аддалі свой талент, свае веды і метады ўладцам, да нас дайшло выслоўе аднаго тагачаснага прафесара вышэйшай школы ў рэспубліцы мусагетаў: «Колькі будзе двойчы два, вызначае не фа-
культэт, а наш пан генерал». Іншыя ішлі ў апазіцыю і заставаліся ў ёй датуль, дакуль маглі дзейнічаць большменш беспакарана, і выступалі з пратэстамі. Павядаюць, што адзін сусветна вядомы пісьменнік напісаў за адзін год — гэта можна прачытаць у Цыгенхальса — больш як дзвесце такіх пратэстаў, засцярог, заклікаў да розуму і г. д., мабыць, болей, чым мог сам прачытаць. Але большасць навучылася маўчаць, навучылася трываць голад і холад, жыіць жабрацтвам і хавацца ад паліцыі, адны заўчасна паміралі, а тыя, што заставаліся жыць, зайздросцілі нябожчыкам. Многія-многія наклалі на сябе рукі. I сапраўды, становішча вучонага або літаратара не давала ні радасці, ні гонару: той, хто ішоў служыць уладам і іх лозунгам, атрымліваў месца і хлеб, але і пагарду найлепшых сваіх калег, а ў дадатак адчувальныя згрызоты сумлення; той, хто адмаўляўся ад такой службы, мусіў галадаць, жыць па-за законам і паміраць выгнанцам у галечы і нэндзы. Гэта быў жорсткі, нечувана суровы адбор. Вельмі хутка заняпалі не толькі навуковасць, калі яна не служыла мэтам барацьбы за ўладу, але і школьніцтва. Асабліва лацярпела гістарычная навука, якую запанаваныя тады нацыі прынароўлівалі выключна да сябе, бясконца спрашчалі і перакройвалі; філасофія гістсрыі і фельетон укарэньваліся ўсюды, аж да школы.
Даволі падрабязнасцяў. To былі часы бурлівыя і дзікія, часы хаосу і вавілонскага вэрхалу, калі народы і партыі, старыя і моладзь, чырвоныя і белыя перасталі разумецца. I нарэшце, калі народы ўжо сцяклі крывёю і загразлі ў галечы, нарадзілася нястрымнае імкненне адумацца, зноў знайсці мову паразумення, вярнуцца да ўпарадкаванасці, да добрых нораваў, да сапраўднай меры рэчаў, да такой азбукі і такой табліцы м-ножання, якія не падыктаваны інтарэсамі ўлады і не паддатныя штохвілінным псраменам. Узнік неверагодны голад на ісціну і права, цяга да розуму, да ўтаймавання хаосу. Гэтаму вакууму ў канцы насілыііцкай і памкнёнай на знешняе эіры, гэтай невыказна мусовай патрэбе пачаць усё нанава і здабыць парадак мы абавязаны стварэннем Касталіі і нашым у ёй існаваннем. Да мізэрна малой купкі смелых, сапраўды інтэлектуалыіых людзей, знураных голадам, але як і раней нязломных, пачало вяртацца ўсведамленне 'іх сілы, а ў іх аскетычна гераічнай самадысцыпліне пачалі вымалёўвацца парадак і арга-
нізаванасць; усюды, маленькімі і малюпасенькімі групкамі, яны ўзнавілі сваю працу, пахерылі лозунгі і знізу, з самага першага каменя зноў заклалі будьгнак духоўнасці, навуковага даследавання, навучання, асветы. Будаўніцтва пайшло паспяхова, з драбнюткіх, але гераічных пачаткаў яно спакваля вырасла ў вел'ічнае збудаванне, за некалькі пакаленняў былі створаны Ордэн, Выхаваўчая калегія, школы эліты, архівы, музеі, спе-
цыялбныя навучальныя ўстановы і семінары. Гульня — і вось сёння мы, нашчадкі гэтых людзей, жывём у гэтым новым занадта велічным будынку і цешымся яго багаццямі. I — паўтаруся яшчэ раз — размясціліся мы ў ім дыхтоўна, як бестурботныя госці, мы нічога больш не хочам ведаць ні пра страшэнныя людскія ахвяры, што леглі ў яго падмурак, ні пра сумны вопыт, які дастаўся нам у спадчыну, ні пра сусветную гісторыю, якая ўзнесла або дапусціла існаванне нашага будынка, падтрымлівае нас і паблажае нам сёння і, магчыма, будзе падтрымліваць яшчэ нейкі лік кастальцаў і Магістраў пасля нас, але аднаго дня аберне ў друз увесь наш будынак, як яна разбурае і паглынае ўсё, што сама ўзгадавала.
Цяпеір я расстаюся з гісторыяй і, дастасоўваючыся да дня сённяшняга і да нас саміх, прыходжу да такой высновы: наша сістэма і Ордэн ужо пераступілі самую высокую рысу росквіту і шчасця, адпушчаных цудоўнаму і жаданаму паводле загадкавых вычвараў гісторыі. Мы ідзём да заняпаду, ён, магчыма, пратрывае яшчэ доўга, але ўжо не выпадзе нам на долю нічога больш узнёслага, больш цудоўнага і жаданага, чым выпадала дагэтуль, — дарога наша пайшла з гары; гістарычна, я думаю, мы ўжо дастаткова выспеліліся, каб упасці, і гэта несумненна спраўдзіцца і збудзецца, хай не сёння і не заўтра, а паслязаўтра ці запаслязаўтра. Я выводжу гэта не толькі з непамерна маралізаванай ацэнкі нашых дасягаў і здольнасцяў, я высноўваю гэта куды болып з тых рухаў, што, як бачу, спеюць у вакольным свеце. Блізіцца крытычны час, ува ўсім ужо відаць яго прыкметы і знакі, свет мерыцца зноў перанесці свой цэнтр цяжару. Рыхтуецца перамена ўлады, яна не можа стацца без войнаў і гвалту; пагроза пе толькі свету, але жыццю і свабодзе ідзе з далёкага Усходу. Як бы ні пнуліся наша краіна і яе палітыкі трымацца нейтралітэту, які б ні быў аднадушны наш народ (чаго ўвогуле няма) у сваім жаданні захавань усё
ў ранейшым стане і заставацца верным ідэалам Касталіі, усё будзе марна. Ужо сёння даволі выразна чуюцца галасы асобных сяброў парламента, што Касталія — залішняя раскоша нашай краіне. Як толькі дойдзе да сур’ёзных ваенных падрыхтаванняў, хай сабе толькі дзеля абароны, — а гэта адбудзецца незабаўным часам, — нашай краіне прыйдзецца падціснуць пояс эканоміі, і, нягледзячы на самыя прыязныя адносіны да нас урада, большасць гэтых мер непазбежна зачэпіць нас. Мы ганарыміся, што Ордэн і непахіснасць духоўнай культуры, забяспечана ім, патрабуюць ад краіны даволі сціплых выдаткаў. У параўнанні з іншымі эпохамі, напрыклад, ранне-фельетавістычнай, з яе багатымі вышэйшымі вучэльнямі, з яе процьмай тайных радцаў і дарагіх інстытутаў, гэтыя ахвяры даволі невялікія, і ўжо зусім мізэрныя, калі параўнаць іх з тымі сродкамі, якія паглыналіся ў ваяўнічую эпоху вайвой і падрыхтоўкай да яе. Але менавіта гэтая падрыхтоўка неўзабаве зробіцца зноў высокім законам, у парламенце зноў возьмуць верх генералы, і, калі народ будзе пастаўлены перад выбарам — ахвяраваць Касталіяй або падупасці .небяспецы вайны і пагібелі, лёгка прадбачыць, як і за што ён будзе галасаваць. I тады несумненна пераможа ваяўнічая ідэалогія, яна з асаблівай сілай завалодае моладдзю, лераважыць светапогляды лозунгаў, пад знакам якіх вучоныя і вучонасць, латынь і матэматыка, асвета і культура духу толькі таму і будуць мець права на існаванне, што яны змогуць паслужыць мэтам вайны.
Хваля ўжо коціцца, настане час, і яна змые нас. Можа, гэта добра і так трэба. Але, чакаючы гэтага, мае шаноўныя калегі, нам трэба ў ,меру нашага разумення падзей, у меру нашай празорлівасці пакарыстацца той абмежаванай свабодай рашэнняў і дзеянняў, што даравана чалавеку і ператварае сусветную гісторыю ў гісторыю чалавецтва. Мы можам, калі хочам, не глядзець на небяспеку, бо яна яшчэ даволі далёка; хутчэй за ўсё мы, сённяшнія Магістры, >спакойна дажывём свае дні і спакойна сустрэнем евой смяротны кон да таго, як небяспека насунецца блізка і стане ўсім відаць. Але мне, ды, пэўна, і не толькі мне аднаму, было б немагчыма цешыцца такім спакоем з чыстым сумленнем. Я не хачу і далей спакойна выконваць свае абавязкі і прысвячаць сябе Гульні, задаволены тым, што будучая катастрофа ўжо не застане мяне жывога. He, наадварот,