• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    3 старшынёй Ордэна Кнэхт дагэтуль ніколі не збліжаўся больш, чым таго вымагалі яго афіцыйныя абавязкі. Яны сустракал'іся толькі на пленарных пасяджэннях Выхаваўчай калегіі ў Хірсландзе, ды і там роля старшыні часцей за ўсё зводзілася да абрадавых і цырыманіяльных актаў, да ўрачыстага прыёму і роспуску сабраных, тым часам як асноўная праца прыпадала нз дакладчыка. У момант заступлення Кнэхта на пасаду Магістра, ранейшы галава Ордэна быў ужо чалавекам у добрым веку, і хоць Магістр Гульні вельмі шанаваў яго, той ніколі не даваў яму зачэпкі скараціць паміж імі дыстанцыю; ён быў для Кнэхта ўжо амаль што не чалавек, не асоба, а лунаў недзе высока ўгары, як вярхоўны першасвятар, як сімвал годнасці і самавалодання, як маўклівая вяршыня над усімі Калегіямі і ўсёй іерархіяй. Гэты годнаісны муж сканаў, і на яго месца Ордэн выбраў старшыню Аляксандра. Аляксандр быў менавіта той настаўнік у медытацыі, пад чый дог.іяд кіраўніцтва Ордэна нямала гадоў таму назад аддало нашага Езэфа Кнэхта на першым часс яго магістравання, і ўжо тады
    Магістр удзячна любіў і шанаваў гэтага ўзорнага для яго члена Ордэна; але і Аляксандр за той час, пакуль Кнэхт заставаўся прадметам яго клопату і да пэўнай ступені яго духоўным сынам, паспеў даволі блізка прыгледзецца да Кнэхта, вывучыць яго нораў і паводзіны і прыязна да яго прыгарнуцца. Гэтая сімпатыя, якая да пэўнага часу ніяк адкрыта не праяўлялася, адкрылася абодвум і ператварылася ў дружбу з таго часу, як Аляксандр зрабіўся старшынёй і калегам Кнэхта, бо цяпер яны зноў пачалі сустракацца даволі часта і ў іх паявілася агульная праца. Вядома, дружбе гэтай бракавала штодзённых зносін, а таксама агульных хлапцоўскіх перажыванняў, гэта была ўзаемная сімпатыя паміж высокапастаўленымі калегамі, і вонкава яна выяўлялася толькі ў крыху больш цёплых вітаннях пры сустрэчы і развіта'Н'Ні, у поўным узаемаразуменні і, бадай шго, у нядоўгіх гутарках у пярэрвах паміж пасяджэннямі.
    Хоць паводле статута старшыня, які называўся таксама Магістрам Ордэна, не стаяў вышэй за калег Магістраў, усё ж ён па традыцыі заўсёды вёў рэй на пасяджэннях Вярхоўнай калегіі, і чым больш медытатыўпы і манаскі характар набываў Ордэн у апошнія дзесяцігоддзі, тым болып рос яго аўтарытэт, праўда, толькі ў межах іерархіі і Правінцьгі. У Выхаваўчай калегіі старшыня Ордэна і Магістр Гульні заваёўвалі ўсё большы ўплыў, як сапраўдныя выразнікі і прадстаўнікі кастальскага духу; бо ў процілегласць спрадвечным дысцыпліна.м накшталт граматыкі, астраноміі, матэматыкі або музыкі, якія прыйшлі яшчэ з дакастальскіх часоу. медытатыўнае выхаванне духу і Гульня шкляных перлаў былі унікальным здабыткам Касталіі. Таму было так важна, каб прадстаўнікі і ўзначальнікі гэтых дысцыплі-н падтрымлівалі паміж сабой еяброўскія адносіны, а для іх абодвух гэта было ўсталяванне і ўзвышэнне іх годнасці, дадавала іх жыццю крыху цяпла, спрыяла найлеппіаму выкананню іх задачы — увасабляць дзве найболып запаветныя, найболыв сакральныя каштоўнасці і сілы кастальскага свету. Кнэхту гэта было лішняй псрашкодай у яго ўсё болып заўзятым імкненні адмов'іцца ад цяперашняга свайго жыцця і сысці ў іншую, новую жыццёвую сферу.
    Тым не меней гэта імкненне ўсё больш нястрымна нарастала. 3 таго часу як яно было ім уперіпыню ўсвядомлена, што здарылася лрыкладна на шостым ці то
    сёмым годзе магістарства, яно ўмацавалася і было ім, рыцарам «абуджэння», без страху прынята ў сваёсвядомае жыццё. Менавіта з таго часу, мы можам гэта смела сказаць, ён спарадніўся з думкай, што хутка пакіне сваю пасаду і Правінцыю — часам так, як вязень зжываецца з верай у вызваленне, а часам як паміраючы чалавек звыкаецца з думкай пра немінучы скон. Тады, пры першай гутарцы з сябрам маладосці Плініё, ён упершыню выказаў гэтую думку ўголас, магчыма, толькі дзеля таго, каб прывязаць да сябе маўклівага і стрыманага сябра, каб адамкнуць яго сэрца, а можа, каб гэтымі ўпершыню сказанымі словамі, далучыць пабочнага да свайго абуджэння, новага ўспрыняцця свету, каб упершыню даць ім выйсце вонкі, першы штуршок да іх здзяйснення. У далейшых размовах з Дэсіньёры жаданне Кнэхта расстацца з цяперашнім укладам і зрабіць смелы скачок у іншы, новы яму свет прыняло ўжо характар рашэння. А пакуль ён старанна мацаваў дружбу з Плініё, які цяпер быў звязаны з ім не толькі захопленай адданасцю, але таксама і ўдзячнасцю чалавека, што папраўляецца ад хваробы, разглядаючы гэтую дружбу як мост да пераходу ў шырокі свет і ў яго жыццё, поўнае загадак.
    Тое, што Магістр Езэф вельмі няскора дазволіў сябру Тэгулярыусу заз'іруць у тайну і ў план уцёкаў, не павінна здзіўляць нас. Ўкладваючы ў сяброўскія адносіны даволі шмат зычлівасці і цеплыні, ён і ў гэтым захоўваў цвёрдасць волі і абачлівасць дыпламата. 3 таго часу як Плініё зноў увайшоў у яго жыццё, у Фрыца паявіўся супернік, новы і ў той самы час стары сябар з правамі на ўвагу і на Кнэхтава сэрца, так што Магістр наўрад ці мог быць здзіўлены, калі Тэгулярыус спачатку рэагаваў на гэта бурнай рэўнасцю. На нейкі час, гэта значыць, пакуль ён канчаткова не заваяваў даверу ў Дэсіньёры і не наладзіў яго жыццё, крыўда і стрыманасць Тэгулярыуса далася Кнэхту нават на выгоду. Але пазней на першы план выступіла іншае, важнейшае меркаванне. Як прымусіць такую натуру, як Тэгулярыус, зразумець і прымірыцца з сябравым жаданнем ■— непрыкметна пакінуць Вальдцэль і магіістарскую пасаду? Бо варта Кнэхту выехаць з Вальдцэля, як ён адразу будзе Тэгулярыусу навекі страчаны; і гаворк'і быць не магло, каб звесці яго на вузкую і небяспечную сцежку, якая ляжала перад Кнэхтам, нават калі б сябар, насу-
    перак усім чаканням, пайшоў на гэта і стаўся досыць смелы. Кнэхт чакаў, разважаў і вагаўся вельмі доўга, перш чым адкрыў Тэгулярыусу свае намеры. Нарэшце ён усё-такі зрабіў гэта, калі яго рашэнне выспела. Пакінуць сябра ў няведанні да канца і раб'іць планызаяго спінай або якія канкрэтныя крокі, вынікі якіх маглі адбіцца на ягоным сябры, не стасавалася з яго прыродай. Па магчымасці ён хацеў зрабіць яго, як і Плініё, не толькі сваім лавераным, але сапраўдным, а можа, нават і ўяўным памочнікам і супольнікам, бо пры напружанай працы лягчэй псранесці любую страту.
    Езэфавы думкі пра пагрозу ўпадку Касталіі былі Тэгулярыусу, канечне, даўно вядомыя, бо першы быў гатовы падзяліцца імі, а другі — выслухаць. 3 гэтага Магістр і пачаў адкрывацца сябру. Насуперак чаканню і на вялікую яго палёгку, Фрыц не прыняў гэтага паведамлення трагічна; больш таго, уяўлен-не, што Магістр гатовы кінуць у твар кіраўніцтву сваю пасаду, атрэсці з ног пыл Касталіі і выбраць жыццёвае прыпорыска на свой густ, здавалася, прыемна ўсхвалявала яго і нават парадавала. Як адорвень і вораг усякага парадку Тэгулярыус заўсёды станавіўся на бок адзіночкі супроць улады; вынаходліва абысці афіцыйную ўладу, падражніць, перахітрыць яе — на гэта ён заўсёды быў гатовы. Такім чынам, Тэгулярыус сам падказаў Кнэхту шлях, і той, уздыхнуўшы з палёгкай, унутрана смеючыся, адразу ж скарыстаўся сябравай рэакцыяй. Ен пакінуў Тэгулярыуса пры перакананні, што гаворка ідзе толькі пра выбрык супраць Калегіі і пасаднай пыхі, і адвёў яму ў гэтым выбрыку ролю паверанага, клеўрэта і хаўрусніка. Цяпер трэба было прыдумаць прашэннс да Калегіі з пералікам прычын,якія падштурхнулі Магістра ла просьбу лра адстаўку, прычым складамне і падрыхтоўка гэтай паперы давяралася галоўным чынам Тэгулярыусу. Перш за ўсё яму след было засвоіць гістарычныя погляды Кнэхта на крыніны, росквіт і цяперашні стан Касталіі, пасля сабраць гістарычны матэрыял на падмацаванне задуманага і Кнэхтавых прапаноў. Гэтым разам Тэгулярыуса не спыніла нават тое, што яму дзеля гэтага трэба будзе заглыбіцца ў пагарджаную ім навукў — гісторыю, а Кнэхт паспяшаўся даць яму ўсе патрэібныя ўказанні. Пасля гэтага Фрыц з уласцівымі яму запалам і ўпартасцю, вель.мі яркімі, калі ён займаўся спрайамі, што не датычыліся яго самога, прыступіўся да выка-
    нання сваёй новай задачы. Ен, гэты непапраўны індывідуаліст, атрымаў своеасаблівую, жорсткую асалоду ад гэтых заняткаў, якія давалі яму магчымасць укалоць іерархію і бонзаў, паказаўшы ім іх недахопы, ненадзейнасць іхняга існавання, або хоць бы падражніць іх.
    Езэф Кнэхт ні ў якім разе не падзяляў гэтай асалоды, гэтаксама як і мала верыў у поспех сябравых дбанняў. Ен цвёрда вырашыў скінуць з сябе путы свайго цяперашняга становішча і вызваліцца для поацы, якая, ён гэта адчуваў, чакае яго ў іншым месцы, але яму было ясна, што ён не патрапіў ні пераадолець разумнымі доказамі супраціўлення Касталіі, ні перакласці часткі ўжо блізкіх турбот на плечы Тэгулярыуса. Але ямубыло важна ўжо тое, што сябар будзе заняты і ўвага яго будзе адцягнута, прынамсі, на той час, які Кнэхту яшчэ засталося жыць побач в ім. Расказаўшы пра гэта пры бліжэйшай сустрэчы Плініё Дэсіньёры, ён дадаў:
    — Мой сябар Тэгулярыус цяпер заняты і ўзнагароджакы за ўсё, што ён, на яго думку, страціў з тваім з’яўленнем. Ён амаль вызваліўся ад рэўнасці, а праца на маю абарону супраць нашых калсг дае яму сапраўдную асалоду, ён нават у пэўнай меры шчасл'івы. Але не думай, Плініё, што я шмат чакаю ад ягонай дапамогі, калі не лічыць той карысці, якая будзе яму самому. Неверагодна, немагчыма дапусціць, што Вярхоўная калегія дасць ход маёй просьбе; у лепшым выпадку будзе лёгкая нагонка і папярэджанне. Бо паміж маімі планамі і іх здзяйсненнем стаіць аснова асноў нашай іерархіі, мне і самому не па душы была б Калегія, якая адпусціла б свайго Магістра Гульні і дала яму занятак за межамі Касталіі, якія пераканаўчыя і доказныя ні былі б яго довады. Апрача таго, у кіраўніцтве Ордэна гаспадар — Аляксандр, чалавек няўмольны. He, гэтую барацьбу мпе ўжо прыйдзецца вытрымаць самому. Але пакуль што няхай Тэгулярыус выштукоўваецца ў дасціпнасці! Мы праз гэта страцім не дужа шмат часу, ён мне так ці інакш патрэбен, каб прывесці ўсё тут у парадак, каб ад мяне не было ніякай шкоды Вальдцэлю. Табе ж пакуль што трэба пашукаць мне там, у сябс, прыстан'ішча і працу, самую сціплую; у крайнім выпадку, я гатовы задаволіцца, скажам, месцам настаўніка музыкі, мне патрэбен толькі пачатак, трамплін.
    Дэсіньёры сказаў, што праца знойдзецца, а дом яго адчынены сябру ў любую хвіліну. Гэта Кнэхта не задавальняла.