Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Але гэтаксама як сотні і тысячы гадоў таму назад свет існаваў без Ордэна, без Касталіі, так ён будзе існаваць без іх і наперад. I калі я сёння нагадваю сваім калегам і высокашаноўнай Калегіі пра гэты факт, пра гэтую элементарную ісціну і прапаную ім нарэшце звярнуць увагу на пагрозлівую небяспеку, калі я, такім чынам, на пэўны час бяру на сябе ролю прарока, заклінальніка і прапаведніка, ролю непрыемную ,і вельмі паддатную кпінам, дык я гатовы прыняць на сябе еэтыя кпіны, але ўсё ж спадзяюся, што большасць вас дачытае маё пасланне да канца, а сёй-той нават у некаторых
пунктах са мною згодзіцца. I гэта ўжо вельмі шмат.
Такое ўстанаўленне, як нашу Каеталію, гэтую маленькую рэспубліку духу, высочвас небяспека і ўсярэдзіне, і звонку. Нутраную небяспеку, прынамсі, частку яе, мы ведаем, назіраем і ўмеем з ёю змагацца. Час ад часу мы адсылаем з нашых школ асобных вучняў, бо адкрываем у іх невынішчальныя якасці і схільнасці, якія робяць іх непрыдатнымі і шкоднымі нашай супольнасці. Мы спадзяёмся, што большасць іх не зробіцца праз гэта непаўнацэннымі людзьмі, яны толькі непрыстасаваныя да жыццёвага ўкладу Касталіі; вярнуўшыся ў свет, яны знойдуць больш адпаведныя сабе ўмовы і стануць карыснымі і годнымі людзьмі. Наша практыка ў гэтых адносінах цалкам сябе апраўдала, і ў цэлым пра нашу супольнасць можна ўпэўнена сказаць, што яна клапатліва аберагае сваю годнасць і самадысцыпліну і цалкам адпавядае сваёй задачы — быць найвышэйшым пластам, саслоўем арыстакратаў духу і няспынна гадаваць яму новае папаўненне. Сярод нас, трэба думаць, сустракаецца не больш несумленных або абыякавых, чым гэта натуральна і дапушчальна. He так добра ў нас з уласцівым Ордэну самалюбаваннем, з той саслоўнай пыхай, да якой прыводзіць любы арыстакратызм, любое прывілеяванае становішча і якая слушна або няслушна ставіцца ў віну ўсякай арыстакратыі. Гісторыя грамадскага развіцця заўсёды ішла поруч са спробамі ўтварыць п-рывілеяваны пласт, які ўзначальвае і ўвенчвае грамадства; стварэнне свайго роду арыстакратыі, панаванне выбра'ных, бадай, ёсць сапраўдная, хоць і не заўсёды адкрыта прызнаваная мэта і ідэал усякага вопыту грамадскага развіцця. Спакон веку любая ўлада, хай то манархічная або ананімная, была гатовая падтрымаць новую арыстакратыю, аберагала яе і адорвала прывілеямі незалежна ад таго, якая гэта арыстакратыя — палітычная або не, арыстакратыя ад нараджэння або выбраная і адпаведна выхаваная. Спакон веку лагоджаная ўладай арыстакратыя мацнела пад гэтым сонцам, але такое жыццё пад сонцам, такое прывілеяванае становішча на пэўнай ступені развіцця непазбежна ператваралася ў спакусу і стварала ўмовы для распаду. Калі разглядаць наш Ордэн як арыстакратыю і ў гэтым ракурсе паспрабаваць праверыць, наколькі нашыя адносіны да народа, да свету ў цэлым апраўдвае наша адмысловае становішча, наколькі мы ўжо ахоплены і
заражаны характэрнымі хваробамі арыстакратыі — фанабэрыстасцю, пагардлівасцю, саслоўнай пыхай, усёзнайствам, ахвотай жыць за чужы кошт, — у нас ужо можа ўзнікнуць пэўная паняверка. Уявім сабе, сённяшні касталец слухаецца законаў Ордэна, любіць працу, духоўна вытанчаны, але ці часта ён умее бачыць сваё месца ў сярэдзіне структуры народу, свету, сусветнай гісторыі? Ці разумее ён, у чым аснова яго існавання, ці здольны ён адчуць сябе толькі лісцінкай, кветачкай, галінкай або коранем жывога арганізму, ці падазрае ён, на якія ахвяры за яго ідзе народ, даючы яму ежу і вопратку, забяспечваючы яму магчымасць атрымаць адукацыю і аддавацца ўсялякім навуковым заняткам? I ці шмат ён думае пра сэнс нашага існавання і нашага адмысловага становішча, ці мае ён правільнае ўяўленне пра мэты нашага Ордэна і нашага жыцця? Дапуіскаючы выключэнні, многія і слаўныя выключэнні, я схіляюся да таго, каб адказаць на ўсе гэтыя пытанні адмоўна. Сярэдні касталец глядзіць на зямнога і прафана, магчыма, без пагарды, без зайздрасці, бс-з злосці, але ён не ставіцца да яго як да брата, не бачыць у ім свайго кармільца, не хоча несці ані малюткай адказнасці за тое, што робіцца там, у вялікім свеце. Мэтай свайго жыцця ён мае культываванне навукі дзеля яе самой або прыемныя шпацыры ў садах адукаванасці, якую ён ахвотна выдае за універсальную, хоць яна, па сутнасці, не такая. Карацей, наша кастальская асвета, узвышаная і высакародная, якой я, зразумела, многім абавязаны, для большасці тых, хто ёю асянёны, не ёсць прыладай або інструментам, не накіравана на актыўныя мэты, не служыць свядома вял'ікім і глыбокім задачам, а ў пэўнай ступені служыць толькі самаасалодзе і самазахваленню, фармаванню і культываванню розных інтэлектуальных спецыяльнасцяў. Мне вядома, што ў нас шмат цэльных і ў высокай ступені вартасных кастальцаў, якія не хочуць нічога іншага, як служыць справе; гэта выгадаваныя намі настаўнікі, асабліва тыя, хто працуе за межамі Касталіі, далёка ад мяккага клімату і духоўнай здалікачанасці Правінцыі, хто вядзе ў свецкіх школах сваю самаадданую і неацэнна важную працу. Гэтыя сумленныя настаўнікі, якія працуюць па-за Касталіяй, строга кажучы, — адзіныя сярод нас, хто сапраўды апраўдвае прызначанасць Касталіі, і толькі іх працай мы аддзячвалі краіне і на-
роду за ўсё тое добрае, што яны нам робяць. Самы першы і самы святы наш абавязак у тым, каб захоўваць і берагчы нашай краіне і ўсяму свету той духоўны падмурак, які, як выявілася, ёсць і досыць дзейснай асновай этыкі, менавіта ж: дух ісціны, на якім, апрача ўсяго іншага, грунтуецца і справядлівасць. Гэта, пэўна ж, вядома кожнаму члену Ордэна, але, зірнуўшы ў сябе глыбей, больша-сць нас будуць вымушаныя прызнаць, што дабрашчаснасць свету, захаванне сумленнасці і чысціні духу за межамі нашай так дбайна дагледжанай Правіпцы’і для нас зусім не найважнейшая мэта і наогул не дужа нас цікавіць; мы цалкам перадаверылі мужным настаўнікам, якія працуюць па-за Правіінцыяй, пагасіць нашу запазычанасць свету і хоць бы часткова апраўдаць прывілею нашых майстроў Гульні, астраномаў, музыкантаў, матэматыкаў карыстаць з усіх інтэлектуальных дабротаў. 3 той жа нашай фанабэрыі, таго ж каставага духу, пра якія ўжо гаварылася, вынікае, што мы не надта задумваемся, ці заслужылі мы гэтыя прывілеі сваёй працай; нямала нашых братоў лічаць асаблівай сваёй заслугай выкананне прадпісаных Ордэнам матэрыяльных абмежаванняў у ладзе жыцця, быццам гэта даброць іхняя, быццам гэта робіцца выключна дзеля іх самйх, тым часам як гэта толькі мінімальная аддача за тое, што краіна забяспечвае наша кастальскае існаванне.
Я задаволюся ўказаннем менавіта на гэтую нутраную небяспеку і шкоду, яны досыць важныя, хоць спакойным часам яны яшчэ доўга не сталі б нам рэальнай пагрозай. Аднак мы, кастальцы, залежым не толькі ад нашай маралі і нашага розуму, але ў большай ступені і ад становішча ў краіне, і ад волі народа. Мы ямо хлеб, працуем у сваіх бібліятэках, будуем сабе школы і архівы, але калі народ больш не захоча або не зможа даваць нам сродкі на гэта, калі краіна згалее, выбухне вайна або пачнуцца іншыя гароты, нашаму жыццю і вучонай дзейнасці імгненна настане канец. Можа прыйсці дзень, калі краіна паглядзіць на сваю Касталію і яе культуру як на раскошу, якой яна ўжо больш не можа сабе дазволіць, і, замест таго каб дабрадушна ганарыцца нам!і, адшпурне нас як гультаёў і шкоднікаў, як ілжэнастаўнікаў і ворагаў — вось якая небяспека падпільноўвае нас звонку.
Кал*і б я паспрабаваў растлумачыць гэта сярэдняму
кастальцу, мне давялося б перш-наперш звярнуцца па прыклады да гісторыі, і пры гэтым я натыкнуўся б на пэўнае пасіўнае супраціўленне, на пэўнае, калі хочаце, дзіцячае неразуменне і неспагаду. Цікавасць да сусветнай гісторыі ў нас, кастальцаў, як вы ведаеце, вельмі слабая, у большасці нас не толькі няма такой цікавасці, мы нават несправядліва і, я б сказаў, непаважліва ставімся да Гісторыі. Такая спароджаная раўнадушнасцю і пачуццём сваёй перавагі грэблівасць да сусветнай гіісторы!і часта абуджала ўва мне жаданне даследаваць прычыны гэтага феномена, і я прыйшоў да высновы, што іх дзве. Першае, мы лічым гістарычныя факты проста малаважнымі, другараднага значэння, — я, вядома.маю на ўвазе не гісторыю духу і культуры, да яе мы ставімся з поўнай павагай; сусветная гісторыя, на думку кастальцаў, гэта ланцуг жорсткіх сутычак за ўладу, за багацце зямлі, сыравіну, грошы — адным словам, за каштоўнасці матэрыяльныя і квантытатыўныя, гэта значыць, на наш погляд, н’ізкія і нават вартыя пагарды. Для нас семнаццатае стагоддзе — гэта эпоха Дэкарта, Паскаля, Фробергера, Шутца, а не Кромвеля або Людовіка XIV. Другая прычына нашай непрыхільнаісці да сусветнай гісторыі хаваецца ў нашым традыцыйным, як я думаю, часцей за ўсё даволі абгрунтаваным недаверы да пэўнага метаду разгляду і інтэрпрэтацыі гістарычных фактаў у эпоху заняпаду, яшчэ да заснавання нашага Ордэна, — да метаду, да якога мы з самага паічатку не мелі ніякага даверу; гэта. так званая філасофія гісторыі, найбольшы росквіт яе і адначасова самы небяспечны ўплыў мы знаходзім у Гегеля, прычым у наступным стагоддзі гэта ф'іласофія прывяла да самай недапушчальнай фальсіфікацьп і занядбання духу праўды. Цягу да так званай філасофіі гісторыі мы лічым адной з галоўных прыкмет эпохі падзення духу і буйных палітычных сутычак і барацьбы за ўладу, той эпохі, што мы часам называем «ваяўнічым стагоддзем», часцей за ўсё «фельетан'істычнай эпохай». На руінах гэтай эпохі, з барацьбы за адоленяе яе духу або яе бездухоўнасці і ўзнікла наша сучасная культура, узніклі Ордэн і Касталія. У сваёй духоўнай надвышэйшасці мы ставімся да сусветнай гісторыі, асабліва да найноўшай, прыкладна так, як, скажам, старажытнахрысціянскі аскет і анахарэт глядзеў на тэатр зямной марнасці. Іісторыя ўяўляецца нам арэнай змагаяня бязглуздых мод, жывёльнага
гону, юру, прагі і ўладалюбства, крыважэрства і гвалту; гэта разбурэнні і войны, славалюбныя міністры, прадажныя генералы, сцёртыя з зямлі гарады, і мы надта лёгка забываемся, што гэта толькі адзін з яе многіх аспектаў. I найперш забываемся, што сама наша Кастал'ія — таксама частка гісторыі, нешта «ўзніклае» і таму асуджанае на паміранне, калі мы страцім здолыіасць да далейшага станаўлення і росту. Мы самі — гісторыя, і мы адказныя за сусветную гісторыю ў цэлым і за наша становішча ў ёй. Вось гэтага ўсведамлення адказнасці нам і бракуе.