Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
У гэтых радках і заключаны адказ йа Ваша пасланне. Мы не маглі даць Вам адказу, на як,і Вы, відавочна, спадзяваліся. Аднак мы не хацелі б і змоўчаць пра той рышпект, з якім мы прынялі поўны годнасці, хвалюючы і засцерагальны Ваш дакумент. Мы разл’ічваем пагутарыць з Вамі асабіста пра яго эмест, прытым як мага хутчэй, бо, хоць кіраўніцтва Ордэна лічыць магчы-
мым даверыцца Вам, усё ж той пункт Вашага паслання, дзе Вы гаворыце пра магчымае аслабленне Вашых здольнасцяў да правільнага функцыянавання на пасадзе, дае нам прычыну для неспакою.
Кнэхт чытаў пісьмо не надта каб спадзеючыся, але з найвялікшай увагай. Што ў Калегіі была «прычына для неспакою», ён лёгка сабе мог уявіць, да таго ж ён атрымаў асаблівыя на тое доказы. Нядаўна ў Селішчы Гульні паявіўся госць з Хірсланда, які падаў афіцыйную даведку 'і рэкамендацыю ад кіраўніцтва Ордэна, ён папрасіў гасціннасці на некалькі дзён, нібыта для працы ў Архіве і бібліятэцы, а таксама атрымаў дазвол у якасці госця прысутнічаць на некалькіх лекцыях у Кнэхта, быў маўклівы і ўважлівы. Гэты ўжо немалады чалавек нечакава паяўляўся амаль ва ўсіх аддзяленнях і будынках Селішча, цікавіўся Тэгулярыусам і некалькі разоў наведаў дырэктара вальдцэльскай элітаркай школы, які жыў паблізу: не было ніякага сумнення, што чалавек гэты быў назіральнікам, прысланым, каб высветліць, як ідуць ,справы ў Селішчы Гульні, ці няма неахайнасці ў працы, ці ў добрым здароўі Магістр, ці на сваім ён пасту, ці рупліва працуюць службоўцы, ці не ўстрывожаны чым-небудзь вучні. Ен пабыў у Селішчы Гульні цэлы тыдзень, не прапусціў ніводнай Кнэхтавай лекцыі, яго назіранні і маўклівая ўсюдыіснасць звярнулі на сябе ўвагу ўсіх службоўцаў. Зразумела, што кіраўніцтва Ордэна чакала дакладу гэтага назіральніка, перш чым адказаць Магістру на яго пасланне.
Як трэба было расцаніць гэты адказ і хто мог быць яго аўтарам? Угадаць гэта па стылі было немагчыма — гэта быў агульнаўжываны безасабовы афіцыйны стыль, які і патрабаваўся ў такім выпадку. Але пры больш тонкім вывучэнні ў пісьме выявілася больш адметнага і асабістага, чым можна было заўважыць пры першым чытанні. У аснове ўсяго дакумента ляжаў ордэнскі дух, справядлівасць і любоў да парадку. Выразна адчувалася, якое несуцяшальнае, прыкрае, нават цяготнае і засмучальнае ўздзеянне зрабіла Кнэхтава просьба, і рашэнне адхіліць яе было, вядома, прынята аўтарам адказу ўжо пры першым знаёмстве з пасланнем неза» лежна. ад меркава»ня астатніх. Але, з другога боку,
апрача незадаволенасці і асуджэння ў адказе адчуваліся іншыя пачуцці і настрой: яўная сімпатыя, жаданне падкрэсліць усе мяккія і прыязныя выказванні і меркаванні, якія былі на пасяджэнні, дзе а^яркоўвалася Кнэхтава просьба. Кнэхт не сумняваўся, што аўтарам адказу быў Аляксандр, галава ордэнскага кіраўніцтва.
Такім чынам, мы дайшлі да канца нашай дарогі і думаем, што падалі ўсё істотнае пра жыццё Езэфа Кнэхта. Іншы, пазнейшы біёграф, несумненна, знойдзе і паведаміць яшчэ некаторыя дадатковыя падрабязнасці пра канец гэтага жыцця.
Мы адмаўляемся даваць сваё апісанне апошніх дзён Магістра, бо ведаем пра іх не болей, чым кожны вальдцэльскі студэнт, і не маглі б зрабіць гэтага лепей, чым гэта зроблена ў «Легендзе пра Магістра Гульні», якая ходз'іць у нас па руках у многіх спісках і створана, трэба думаць, некалькімі выдатнымі вучнямі Магістра, які ўжо адышоў ад нас. Гэтай легендай і завяршаецца наша кніга.
ЛЕГЕНДА
Калі мы слухаем, як спрачаюцца нашы таварышы пра знікненне Магістра і прычыны яго ўцёкаў, пра правамоцнасць або неправамоцнасць яго рашэнняў і ўчынкаў, пра сэнс і бяссэнсавасць яго лёсу, усё гэта здаецца нам гэтаксама дзіўным, як і выдумкі Дыядора Сіцылійскага пра магчымыя прычыны разліваў Ніла, і мы лічылі б не толькі бескарысным, але і шкодным памнажаць такія выдумкі. Ці не лепей замест гэтага шанаваць у сэрцах нашых памяць пра Магістра, які так хутка пасля свайго таямнічага сыходу з Касталіі адышоў у яшчэ больш чужы і таямнічы той свет. У імя яго неацэннай для нас памяці мы і хочам запісаць пра гэтыя падзеі ўсё, што дайшло да нашых вушэй.
Пасля таго як Магістр прачытаў пісьмо Калегіі з адмовай ягонай просьбе, ён адчуў лёгкае дрыжанне, павеў ранішняга халадку і ацверазення, якія паслужылі яму знакам, што час яго прабіў і няма больш месца ніякім хістанням і адкладу. Гэта дзіўнае адчуванне, якое ён называў «абуджэннем», было энаёмае яму, бо ён ужо перажыў яго ў іншыя вырашальныя хвіліны
свайго жыцця; гэта было бадзёрлівае і разам з тым томнае адчуванне, зліццё разлукі і новых чаканняў, яно хвалявала глыбока і падсвядома, як веснавая навальніца. ён праверыў час, праз гадзіну ў яго была лекцыя. ён вырашыў аддаць астатак хвілін роздуму і выйшаў у ціхі магістарскі сад. Усю дарогу яму неадчэпна гучаў вершаваны радок, што нечакана выплыў з памяці:
У кожным пачынанні сіла тая...
ён усё паўтараў радок сам сабе, не ведаючы, у якога аўтарытэта яго вычытаў, але радок гэты нечым крануў, ён падабаўся яму і, здавалася, вельмі добра пасаваў настрою перажыванай хвіліны. У садзе ён сеў на лаўку, ужо абсыпаную першым асеннім лісцем, адладзіў дыханне, спрабуючы знайсці ўнутраны спакой, а потым з прасветленым сэрцам аддаўся медытацыі, пад час якой гэтае імгненне жыцця ўявілася яму ў выглядзе абагульненых, інадасабістых вобразаў. Але калі ён ішоў назад да маленькай аўдыторыі, у памяці зноў ажыў той радок з верша, і ён зноў задумаўся над ім і вырашыў, што радок павінен усё-такі гучаць інакш. I раптам памяць праяснілася і прыйшла яму на дапамогу, і ён ціха вымавіў:
У кожным пачынанні тайнасць тая, што нашае жыццё абараняе.
Але толькі пад вечар, кал'і лекцыя даўно ўжо была прачытана і будзённыя справы закончаны. ён успомніў, адкуль гэтыя радкі. Іх напісаў не нехта з старых паэтаў — гэта былі радкі з яго ж верша, напісанага ў школьныя ці то студэнцкія гады, і канчаўся ён такімі словамі:
Бывай жа, сэрца! У адраджэнне з тла!
У той самы вечар ён выклікаў свайго намесніка і паведаміў, што павінен заўтра выехаць на няпэўны час. ён перадаў яму ўсе бягучыя справы з кароткімі ўказаннямі і развітаўся ветла і па-дзелавому, як заўсёды перад нядоўгімі службовымі паездкамі.
Тое, што ён мусіць пакінуць свайго сябра Тэгулярыуса, не сказаўшы яму пра свае намеры і не засмучаючы яго развітаннем, было яму ясна яшчэ раней. Ен павінен быў зрабіць менавіта так, і не толькі, каб злітавацца з свайго такога далікатна-датклівага сябра, але і з боязі
нашкодзіць свайму плану. Пастаўлены перад фактам, Тэгулярыус як-небудзь справіцца з сабой, тым часам як нечаканае тлумачэнне і сцэна развітання маглі б штурхнуць яго на непрадуманыя ўчынкі. Спачатку ў Кнэхта нават мільганула думка паехаць, так і не пабачыўшы сябра на развітанне. Але, падумаўшы, ён вырашыў, што гэта было б занадта падобна да ўцёкаў. Як гэта ні разумна, як ні правільна — выбавіць сябра ад хваляванняў, ад нагоды зрабіць нешта благое, — самому сабе ён не мог дазволіць такое палёгкі. Заставалася яшчэ паўгадзіны да сну, ён мог наведаць Тэгулярыуса, не патурбаваўшы ні яго, ні іншых. Калі ён пераходзіў шырокі ўнутраны двор, было ўжо зусім цёмна. ён пастукаўся ў келлю да сябра з даіўным пачуццём, што робіць .гэта апошні раз, і застаў яго аднаго. Адарваўшыся ад чытання, сябар радасна яго прывітаў, адклаў кнігу і запрасіў сесці.
— Мне сёння прыйшоў у галаву адзін стары верш,— пачаў Кнэхт нядбалым тонам, — правільней, некалькі радкоў з верша. Ліожа, ты ведаеш, дзе знайсці яго цалкам?
I ён працытаваў:
У кожным пачынанні тайнасць тая...
Тэгулярыус думаў не доўга. Праз хвіліну ён успомніў верш, устаў і дастаў з шуфляды рукапіс вершаў Кнэхта, аўтарскі рукапіс, колісь падараваны яму сябрам. ён пагартаў яго, дастаў дзве старонкі з першым варыянтам верша і падаў іх Магістру.
— Вось, — сказаў ён з усмешкай, — Велешаноўны, калі ласка. Упершыню за доўгія гады вы зрабілі сабе ласку ўспомніць гэты свой твор.
Ёзэф Кнэхт уважліва, не без хвалявання разглядаў пададзеныя яму лісткі. Калісьці, яшчэ студэнтам Усходнеазіяцкага інстытута, ён запоўніў гэтыя лісткі вершаванымі радкамі, і вось далёкае мінулае зірнула на яго з гэтых лісткоў, усё гаварыла пра забытыя, a цяпер засцерагальныя і пакутліва ажылыя ў памяці мінулыя дні — папера ўжо крыху пажаўцела, хлапечы почырк, выкрасленыя і папраўленыя мясціны ў тэксце. Ен, здавалася, успомніў не толькі год і пару года, калі нарадзіліся гэтыя радкі, але нават дзень і гадзіну, настрой тае часіны, тое пачуццё сілы і гонару, што перапаўняла яго і рабіла шчаслівым, выліўшыся ў вершы.
ён напісаў іх у адзін з тых асаблівых дзён, калі яго наведаў душэўны стан, названы ім «абуджэннсм».
Выразна, на самым версе, першым радком быў напісаны загаловак. Вялікімі літарамі, размашыстым почыркам ён тады напісаў:
Transcendere!1
Пазней, іншым часам і ў іншым настроі, у іншых жыццёвых умовах гэты загаловак, а таксама клічнік былі выкраслены, і паявіўся іншы загаловак, напісаны драбнейшымі, танчэйшымі і сціплымі літаркамі: «Прыступкі».
Кнэхт хутка прыгадаў цяпер, як ён у той дзень, акрылены ідэяй свайго верша, напісаў слова «Transcendere!» — гэта быў заклік і загад, самаўгавор, зноў сфармуляваны і ўмацаваны намер падпарадкаваць гэтаму дэвізу ўсё сваё жыццё і справы, рашучымі і радаснымі крокамі перасякаць усякую прастору, кожны адрэзак сваёй дарогі і, выканаўшы свой абавязак, пакідаць іх. Ён ціха, сам сабе, прачытаў некалькі радкоў:
Прыступкамі ўгару павінны йсці мы і не прывязвацца, як да радзімы, дух свету хай не звузіць нам прастору, няхай узносіць паэтапна ўгору.
— Ужо колькі гадоў, як я забыўся гэтыя радкі, — сказаў Кнэхт, — і калі адзін з іх сёння выпадкова ажыў у памяці, я нават не ўспомніў, адкуль ён і што я сам яго склаў. Як яны табе здаюцца сёння? Ці гаворацьяны табе яшчэ пра што?
Тэгулярыус задумаўся.
— У мяне заўсёды былі нейкія дзіўныя адносіны да гэтага верша, — сказаў ён нарэшце. — ён з тых вашых твораў, якія мне, папраўдзе, не падабаліся, у якіх мяне нешта цурала, нешта мне заважала. Раней я не разумеў — што менавіта. Сёння мне здаецца, я бачу гэта. Ваш верш, Велешаноўны, які вы назвалі «Transcendere!», як бы аддаючы загад да маршу, а потым, дзякуй богу, замянілі загаловак на больш удалы, ніколі мяне надта не прывабліваў, бо ў ім ёсць нешта загаднае, нешта маралізатарскае ці то павучальнае. Але каб з яго выдаліць гэты элемент, змыць гэтую афарбоўку, ён быў