Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
валі сваю значнасць. Нават калі не ідзеш, а цябе вядуць, калі больш не пераступаеш межаў па сваёй волі, а адбываецца толькі кручэнне прасторы вакол кагосьці, хто стаіць у цэнтры, гэтыя даброці ўсё-такі існуюць, захоўваюць сваю каштоўнасць, сваё чарадзейства. Яны ў сцвярджэнні замест адмаўлення, у пакоры замест ухілення, а можа, крыху і ў тым, што робіш і думаеш так, быццам ты сам сабе пан, у тым, што ты актыўны, прымаеш без праверкі жыццё і самаспакусу, гэты блізір самавызначэння і адказнасці, у тым, што ў сутнасці сваёй з невядомых прычын створаны хутчэй на дзеянне, чым на пазнанне, больш слухаешся інстынктаў, чым духу. О, калі б можна было пагутарыць пра ўсё гэта з айцом Якавам!
Думкі ці мроі такія былі водгаласам яго медытацыі. I мроілася яму, што ў «абуджэнні» важныя не ісціна, д існасць і тое, як яс перажыць, як высгаяць. Абуджаючыся, ужо не пранікаеш глыбока ў сутнасць рэчаў, у ісціну, а схопліваеш, здзяйснясш або перажываеш адносіны свайго «я» да стану рэчаў у гэтую вось хвіліну. Пры гэтым ты здабываеш не заканамернасці, а рашэнні, дасягаеш не цэнтра светабудовы, а цэнтра свайго «я». Вось чаму тое, што пры гэтым адчуваеш, так цяжка выказаць, вось чаму такім дзівосным чынам гэта вывінаецца са слоў і фармулёвак; магчымасці чалавсчай мовы, мабыць, не разлічаныя на паведамленні з гэтай сфсры жыцця. Калі, як выключэнне, знойдзсцца чалавек, здольны зразумець цябе крыху лепш за іншых, — значыцца, чалавек гэты ў такім самым становішчы, як і ты, гэтаксама пакутуе або абуджаецца. На нейкім адцінку ягонай дарогі, Кнэхтавай дарогі, часам разумеў Тэгулярыус, яшчэ глыбсй і паўней — Плініё. Karo яшчэ ёп мог бы назваць? Нікога.
Ужо змяркалася, і ён, аддаўшыся цалкам сваім думкам, забыўся на ўсё вакол, калі ў дзверы раптам ластукаліся. Ён не адразу ачуўся і адказаў. Той, за дзвярыма, счакаўшы, яшчэ раз ціхенька пастукаўся. Цяпер Кнэхт адгукнуўся, устаў і пайшоў за пасыльным, які правёў яго ў будынак канцылярыі і, не дакладваючы больш, проста ў кабінет старшыні Ордэна. Магістр Алякоандр устаў насустрач.
— Шкада, што вы прыехалі без папярэджання, — сказаў ён, — праз гэта вам прыйшлося мяне чакаць.
Мяне разбірае цікаўнасць — што так неспадзявана прывяло вас сюды? Спадзяюся, нічога благога?
Кнэхт засмяяўся.
— He, нічога благога. Але няўжо мой прыезд такая ўжо вам неспадзяванка, і вы так ужо і не можаце сабе ўявіць, што прывяло мя'не сюды?
Аляксандр сур’ёзна і дапытліва зірнуў яму ў вочы.
— Што ж, — адказаў ён, — уявіць я сабе магу і roe і гэтае. Я, напрыклад, падумаў днямі, што справа з вашым пасланнем для вас, пэўна ж, гэтым не вычэрпваецца. Калегія вымушана была адказаць на яго даволі коратка і ў такім сэнсе і тоне, які павінен быў вас расчараваць.
— He, не, — запярэчыў Кнэхт, — я, у сутнасці, і пе чакаў ад Калегіі іншага адказу. Што да тону, дык ён якраз і падзейнічаў на мяне добра. 3 пісьма я магу зрабіць выснову, што аўтару яго было цяжка, нават пакутліва пісаць яго і што ён адчуваў патрэбу ўліць некалькі кролель мёду ў непрыемны мне і крыху ўшчувальны адказ; і гэта яму выдатна ўдалося, за што я сардэчна ўдзячны.
— А з самім сэнсам пісьма вы, значыцца, згодныя, шаноўны?
— Я яго прыняў да ведама і ў асноўным зразумеў і ўхваліў. Адказ і не мог прынесці мне нічога, апрача адмовы на маё хадайніцтва, ды яшчэ мяккага ўшчування. Маё пасланне было даволі нечаканае для Калегіі і, безумоўна, непрымальнае, у гэтым я зусім несумняваўся. Але, апрача таго, як што ў ім было і асабістае хадайніцтва, яно было крыху няўдала складзена. Я наўрад ці мог чакапь іншага адказу, акрамя адмоўнага.
— Нам вельмі прыемна, — сказаў старшыня з ледзь улоўнай рэзкасцю ў голасе, — што вы гэта так прынялі і што наша пісьмо вас не раніла і не здзівіла. Нам гэта вельмі прыемна. Але я не разумею аднаго. Калі вы, складаючы і пасылаючы афіцыйнае пасланне — як што я вас правільна зразумеў, — з самага пачатку не верылі ў поспех і ў станоўчы вынік, больш таго, загадзя былі перакананыя ў н'яўдачы, навошта ж вы да канца дапісалі яго, перабялілі і адправілі, гэта ж была немалая праца?
Кнэхт, прыязна гледзячы на яго, адказаў:
— Глыбокашаноўны Магістр, у маім пісьме два
зместы, яно мела перад сабою дзве мэты, і я не думаю, што яно было зусім ужо бйэмэтнае і няўдалае. У пасланні маім была асабістая просьба, каб мяне вызвалілі ад маёй пасады і дазволілі прыкласці мае веды ў іншым месцы; гэтую асабістую просьбу я раэглЯдаю як нешта параўнаўча другараднае, кожны Магістр абавязаны па магчымасці адсоўваць на задні план свае прыватныя інтарэсы. Просьба была адхілена, з гэтым мне прыйшлося змірыцца. Але маё афіцыйнае пасланне мае яшчэ іншае: апрача маёй просьбы ў ім шмат фактаў і думак, іх я лічыў сваім абавязкам данесці да ведама Калегіі і рэкамендаваць яе ўвазе. У выніку ўсе Магістры, або амаль усе, пазнаёміліся з маімі довадамі і засцярогамі, і хоць большасці іх гэта ежа напэўна ж не ўсмакавала і паставіліся яны да яе хутчэй за ўсё няўхвальна, усё ж яны прачыталі і прынялі да ведама тое, што я лічыў патрэбным вам сказаць. Тое, што яны не прынялі майго пасла'ння з захапленкем, у маіх вачах не ёсць няўдача, бо я не шукаў ні захаплення, ні ўхвалы; мая мэта была хутчэй абудзіць у маіх калегаў неспакой, растрывожыць іх. Я б вельмі шкадаваў, калі б з прычын, згаданых вамі, устрымаўся ад адпраўкі маёй працы. Вялікае ці слабое было яе ўздзеянне, яно ўсё ж прагучала заклікам і сігналам трывогі.
— Зіразумела, — нерашуча азваўся старшыня, — і ўсё-такі загадка гэтым для мяне не вычэрпваецца. Калі вы хацелі давесці да вушэй Калегіі вашыя заклікі, сігналы і вашы перасцярогі, навошта ж вы паслабілі, нават паставілі пад пагрозу ўздзеянне вашых залатых слоў тым, што звязалі іх з прыватнай просьбай, да таго ж з такой, у выкананне якой вы самі не вельмі верылі? Гэтага я так і не зразумеў. Але, спадзяюся, зразумею, калі мы пагутарым пра ўсё грунтоўна. У кожным разе, менавіта ў гэтым слабое месца вашага паслання: у спалучэнні закліку з хадайніцтвам, перасцярогі з просьбай. Бо ў вас, трэба думаць, не было ніякай патрзбы выкарыстоўв'аць форму просьбы, каб данесці да нас свае перасцерагальныя словы. Вы лёгка маглі вусна або пісьмова ўздзейнічаць на вашых калег, калі лічылі патрэбным іх «растрывожыць». А хадайніцтва пайшло б сваёй звычайнай чаргою.
Кнэхт прыязна кіўнуў яму.
— Але, але, — кінуў ён, як бы вокаўзам, — магчыма, вы і маеце рацыю. I ўсё ж, зірніце пільней на гэтую
даволі складаную справу! Hi ў маіх перасцярогах, ні ў маім хадайніцтве не ідзе пра нешта будзённае, прывычнае або звычайнае, яны ўжо таму звязаныя адно з адным, што незвычайныя і народжаны неабходнасцю, што выходзяць за межы агульнапрынятага. Бо ж зусім нязвыкла і не прынята, каб чалавек без уважлівай знешняй прычыны раптам пачаў заклікаць сваіх калег успомніць пра марнасць, пра спрэчнасць свайго існавання, гэтаксама як вязвыкла і не прынята, каб кастальскі Магістр дабіваўся месца школьнага настаўніка за межамі Правінцыі. 3 гэтага боку абодва зместы майго пісьма блізкія адзін аднаму. Чытачу, які з поўнай увагай паставіўся б да майго паслання ў цэлым, у выніку прачытання, па-мойму, павінна зрабіцца зразумела: тут не проста нейкі дзівак абвяшчае пра свае прадчуванні, стараючыся ўнушыць іх сваім калегам, — гэты чалавек болей чым сур’ёзна ставіцца да сваіх думак і пагрозы бедаў. Ен гатовы пакінуць сваю пасаду, адмовіцца ад сана, пераступіць цераз мінулае і пачаць жыццё нанова на самым сціплым прыпорыску, бо ён перасычаны і санам, і мірным жыццём, гонарам і аўтарытэтам, ён прагне пазбыцца іх, адкінуць іх прэч. 3 такога паслання — я ўсё яшчэ спрабую паставіць на месца майго чьгтача — вынікаюць, на мой погляд, дзве высновы: або аўтар гэтай маралізатарскай казані, на няшчасце, звіхнуўся розумам і, значыцца, на ролю Магістра ні ў якім разе больш не прыдатны; або, калі аўтар гэтага маралізавання не вар’ят, а жыве ў здаровьгм глуздзе, у яго казані, у яго песіміэме тоіцца нешта большае, чым каврыз або дзівацтва, а менавіта ж нейкая рэальнасць, нейкая ісціна. Так прыблізна я ўяўляў сабе ход думак у майго чытача і павінен прызнацца, што тут я пралічыўся. Маё хадайніцтва і мой сігнал трывогі не толькі не падтрымалі і не падмацавалі адно аднаго, але іх проста не прынялі сур’ёзна, нс пажадалі ў іх удумацца. Паўтараю, мяне гэта не вельмі засмуціла і не надта здзівіла, бо, па сутнасці, я, нягледзячы ні на што, такога выніку чакаў і, шчыра кажучы, заслужыў. Усё ў тым, што маё хадайніцтва, у поспех якога я верыў, было пэўнай хітрасцю, жэстам, фармальна<цю.
Твар Магістра Аляксандра яшчэ больш пасур’ёзнеў і запанурыўся. Але ён не перапьгняў Кнэхта.
— Пасылаючы сваё хадайніцтва, я зусім не спадзяваўся на станоўчы адказ і не радаваўся яму загадзя,
але гэтаксама я не меў намеру пакорліва прыняць адмову як ыеаспрэчнае рашэнве.
— ...не меў намеру прыняць адмову вашай Калегіі як неаспрэчнае рашэнне... Можа, я недачуў, Magister? — перабіў яго Аляксандр, рэзка падкрэсліваючы кожнае слова. ён, відавочна, толькі зараз цалкам усвядоміў сур’ёзнасць становішча
Кнэхт злёгку пакланіўся.
— Вядома, вы пачулі правільна. Так і ёсць: я наўрад ці мог спадзявацца на поспех майго хадайніцтва, і ўсётакі палічыў патрэбным падаць яго, каб датрымацца парадку і формы. Тым самым я даў паважанай Калегіі магчымасць самым годным чынам пакончыць з гэтай справай. Але я ўжо з самага пачатку меў таксама намер, будзе яна не пойдзе на такое рашэнне, не спыняцца і не супакойвацца, а дзейнічаць.
— I як дзейнічаць? — ціха спытаўся Аляксандр.
— Так, як мне падказваюць розум і сэрца. Я вырашыў скласці сан і прыступіць да новай дзейнасці за межамі Касталіі нават без загаду або дазволу Калегіі.
Старшыня Ордэна заплюшчыў вочы і, здавалася, не слухаў больш. Кнэхт зразумеў, што ён выконвае адмысловае практыкаванне, ,з дапамогай якога члены Ордэна ў выпадку раптоўнай небяспекі альбо пагрозы стараюцца здабыць самавалоданне і ўнутраны спакой, што дасягаецца двухразовай затрымкай дыхання на поўным выдыху. ён бачыў, як пабялеў твар у гэтага чалавека, і адчуваў сябе вінаватым за яго пакутлівы стан, ён бачыў, як паступова, з павольным удыхам, што пачынаецца ў брушных мускулах, чырвань вярталася на твар, як зноў расплюшчаныя вочы такога любага яму і так высока шанаванага Магістра на імгненнс застылі ў разгубленасці, але адразу зноў набылі асэнсаваны і цвёрды выраз; з лёгкім спалохам убачыў ён, як гэтыя ясныя, засяроджаныя, заўсёды паслухмяныя волі чалавека, аднолькавага ва ўменні падпарадкоўвацца і загадваць, вочы ўпіліся ў яго са спакойнай, разлічанай халоднасцю, як яны прамяніліся, судзілі яго. Доўга яму давяловя моўчкі вытрымліваць гэты позірк.