• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    ДВА ПОЛЮСЫ
    Гадавая гульня, дагэтуль вядомая і часта ўспамінаная пад назвай «Кітайская хатка», абярнулася поспехам Кнэхту і яго сябру і пацвердзіла, што іх намаганні былі плённыя і што Касталія з яе Калегіяй зрабілі правільны выбар, калі заклікалі Кнэхта на такую высокую пасаду. Вальдцэлю, Селішчу Гульні і эліце зноў было дадзена перажыць радасць ад бліскучага і ўзнёслага свята, больш за тое нават, штогадовая Гульня ўжо даўно не ставалася такой вялікай падзеяй, як гэтым разам, калі такі малады Магістр, вакол якога разгарэліся былі гарачыя спрэчкі, мусіў упершыню паявіцца перад людным сходам і апраўдаць ускладзеныя на яго надзеі і калі, звыш таго, Вальдцэлю трэба было рэваншавацца за леташнія хібы і правал. Цяпер ніхто не хварэў, і парадную цырымонію ўзначальвалі не прыгнечаны намеснік, які ўсё болып яўна абстаўляўся ледзяной незычлівасцю і недаверам эліты і якога хай сумленна, але
    паныла падтрымлівалі разнерваваныя афіцыйныя асобы. Маўкліва і недасяжна, з галавы да пят першасвятар, убраная ў белае з залатым постаць на шахматнай дошцы сімвалаў, Магістр яўляў свой і сябраў твор; выпраменьваючы спакой, моц і годнасць, недаступны для буднасці, з’явіўся ён у святочнай зале, сярод мноства гасцей, рытуальнымі рухамі адкрываў акт за актам сваёй Гульні, грацыёзна крэсліў зіхоткім ад золата грыфелем пісьмёны за пісьмёнамі на маленькай дошцы, перад якою стаяў, і гэтыя пісь.мёны, накрэсленыя тайнапісам Гульні, імгненна паяўляліся, у сто разоў павялічаныя на велізарнай дошцы — задняй сцяне залы. I тысячы галасоў шэптам паўтаралі іх па складах, і вестуны голасна выгуквалі, а тэлеграф разносіў па ўсёй краіне, і калі напрыканцы першага акта ён накрэсліў на дошцы апвшнюю, падсумавальную формулу і, захоўваючы грацыёзную і імпазантную статуру, даў прадпісанні на медытацыю, калі ён адклаў нарэшце свой грыфель і сеў, тым самым паказаўшы найлепшую паставу для самапаглыблення, дык не толькі ў зале, не толькі ў Селішчы Гульні і ва ўсёй Касталіі, але і за яс межамі, у ліобым краі Зямлі, прыхільнікі Гулыіі шкляных перлаў малітоўна прыселі для медытацыі і былі ў нерухомасці да таго імгнення, калі ў зале Магістр зноў устаў з месца. Усё адбывалася гэтаксама, як бывала ўжо колькі разоў, і ўсё ж было новае і хвалявала, Абстрактны і, бадай што, выняты з часу свет Гульні быў даволі пругкі, каб у сотнях нюансаў знаходзіць адпавсднасць духоўнаму складу, голасу, тэмпераменту і почырку асобы, асоба ж была досыць выдатная і разумпая, каб не ставіць свае знаходкі вышэй за непахісныя ўнутраныя законы Гульні. Памочнікі і партнёры, уся эліта слухалася, як выцвічаныя салдаты, і ўсё-такі ўражанне было такое, быццам кожны з іх, хоць бы ён толькі рабіў разам з усімі паклоны і памагаў закрываць заслону перад заглыбленым у медытацыю Магістрам, выконваў сваю самастойную, народжаную ягоным натхненнем Гульню. 3 натоўпу ж, з велізарнай на ўсю залу і на ўвесь Вальдцэль абшчыны, з глыбіні тысяч душ, якія па слядах Магістра вяршылі фантастычнае свяшчэннае шэсце праз бясконцыя духоўныя прасторы Гульні з усімі вымярэннямі, прагучаў асноўны акорд свята, глыбокі і вібравальны бас званоў, які складае юным і наіўным членам абшчыны іх найлепшае і ледзь
    не адзінае перажыванне на свяце, але і ў спанатраных віртуозаў, у крытыкаў з эліты, у супольнікаў святой дзеі, аж да самога /Магістра, выклікае цешта падобнае на багавейнае трымценне.
    Гэта было высокае свята, нават пасла'нцы вонкавага свету адчулі і прызналі яго веліч, і не . адзін чалавек стаў у тыя дні адэптам Гульні на ўсё жыццё. Тым больш дзівосна прагучалі словы Езэфа Кнэхта, сказаныя яго сябру Тэгулярыусу, калі ён, закончыўшы дзесяцідзённыя ўрачыстасці, падвёў вынікі сваіх уражанняў.
    — Мы можам быць задаволеныя —сказаў ён. — Праўда гэта, Гульню і Касталію не параўнаць ні з чым, яны амаль дасканалыя. Бяда, бадай ш.то, у тым, што яны занадта добрыя, занадта прыгожыя;-яны настолькі прыгожыя, што іх амаль немагчыма сузіраць, не баючыся за іх. He хочацца думаць пра тое, што яны, як і ўсё на свеце, у свой час загінуць. Але думаць пра гэта трэба.
    Гэтыя словы, якія дайшлі да нас, падводзяць біёграфа да самай датклівай і таямнічай часткі яго задачы, той часткі, якую ён ахвотна адклаў бы яшчэ на нейкі там час, каб спакойна і душаўмілавана, што дазволена апавядальніку ясных і адназначных падзей, давесці да канца сваю аповесць пра поспехі Кнэхта, пра яго ўзорнае праўленне і бліскучае завяршэнне яго жыцця. Аднак нам здавалася б упушчаным, нявартым прадмета нашага расказу, калі б мы не знайшлі і не раскрылі раздвоенасці і палярнасці ў душы і жыцці шаноўнага Магістра ўжо на той стадыі, калі яны яшчэ былі непрыкметныя ўсім, акрамя Тэгулярыуса. Мы нават лічым сваім абавязкам ужо цяпер адзначыць -і пацвердзіць гэты ягоны раскол, слушней, няспынную пульсацыю палярнасці ў Кнэхтавай душы, менавіта як самае характэрнае і вартае ўвагі ў натуры гэтага высокашанаванага чалавека. Вядома, аўтару, які захацеў бы апісаць жыццё аднаго з кастальскіх Магістраў толькі ў духу дабрачыннага жыцця ad majorem gloriam. Castiliae 1 не было б цяжка скласці расказ пра магістарскія гады Езэфа Кнэхта (калі прапусціць яго апошнія хвіліны) у выглядзе яго слаўных заслуг і поспехаў, а таксама распавссці пра бліскучае выкананне ім свайго абавязку. Калі б летапісец захацеў датрымацца толькі дакумен-
    1 для большага ўслаўлення Касталіі (лац.).
    тальных фактаў, дык ніводнае жыццё, праўленне Магістра Гульні, у тым ліку і жыццё Магістра Людвіга Васэрмалера, якое адносіцца да светлай пары Гульні і Вальдцэля, не маглі б даць нам карціны больш бездакорнай, больш вартай захаплення, чым жыццё і праўленнне А'іагістра Кнэхта. Аднак гэтае праўленне мела самы незвычайны, сенсацыйны, на думку многіх, проста скандальны канец, і канец гэты зусім не быў выпадковасцю або няшчасным выпадкам, а стаў зусім заканамерным, і ў нашу задачу ўваходзіць паказаць, што ён ані не супярэчыць яркім і пахвальным дасягненням і перамогам Вялсбнага. Кнэхт — гэта вялікі і ўзорны посьбіт свайго высокага сану, Магістр без страху і дакору. Але ён бачыў і адчуваў бляск Касталіі, якой ён служыў, як няўстойлівую і змяншальную велічыню, ён быў у гэтым бляску не бяздумны і легкадумны, як большасць яго суайчыннікаў-кастальцаў, ён памятаў пра яго пачатак і гісторыю, успрымаў яго як гістарычнае ўтварэнне, падуладпае і паддатнае неадольнай сіле часу^ Гэтая здольнасць да непасрэднага адчування гістарычнага працэсу і разуменне сваёй дзейпасці і сваёй асобы як ячэйкі ў агульнай плыні станаўленняў і пераўтварэнняў выспелі ў ім і дайшлі да яго свядомасці дзякуючы заняткам гісторыяй і пад уздзеяннем вялікага айца Якава, але схільнасці і пачаткі такога ўспрыняцця былі закладзеныя ў яго душы намнога раней, і той, каму асоба Езэфа Кнэхта стала сапраўды жывою, той, каму ўдалося спасцігнуць склад і сэнс яго жыцця, лёгка знойдзе ў ім гэгыя схільнасці і задаткі.
    Калі чалавек у самы распраменены дзень свайго жыцця, пры завяршэнні сваіх першых святочных Гульняў, пасля нсзвычайна ўдалай і хвалюючай маніфестацыі кастальскага духу, сказаў: «Не хочацца думаць, што Гульня і Касталія, як прыйдзе той час, загінуць, але думаць пра гэта трэба», — дык такі чалавек з самага пачатку, задоўга да таго, як ён быў уведзены ў тайны гісторыі, ужо спазнаў законы сусвету, ужо спасціг нікласць усяго існага і спрэчнасць усяго, што створана чалавечым духам. Азірнуўшыся на мінулае, на дзіцячыя і школьныя гады Кнэхта, мы натыкаемся на звесткі -пра тое, што кожны раз, калі з Эшгольца знікаў якінебудзь яго школьны таварыш, які расчараваў настаўнікаў і быў всрнуты з эліты ў звычайную школу, гэта наводзіла Езэфа на тугу і трывогу. Ніводзін з выключа-
    ных вучняў не быў. як нам вядома, асабістым сябрам Ёзэфа; не страта, не выключэнне і знікненне таго ці іншага хлопчыка прыгнятала яго, перапаўняла баязлівай журбою. He, журба яго была хутчэй ад пэўнага ўзрушэння яго дзіцячай веры ў непарушнасць кастальскага парадку, у дасканаласць Касталіі. У тым факце, піто былі хлопчыкі і хлопцы, якім прыпала на долю шйасце трапіць у школу эліты, і яны легкадумна пагардзілі гэтай літасцю і адкінулі яе, было для яго, хто так свята і глыбока ўспрыняў сваё пакліканне, нешта ўразлівае, што сведчыла пра магутнасць некастальскага свету. Магчыма нават — даказаць гэта нельга — такія выпадкі далі ў душы хлопчыка першыя парасткі сумнення ў нспагрэшнасці Выхаваўчай калегіі, у якую ён датуль верыў бязмсжна, бо выявілася, што Калегія часам прымала ў Касталію і такіх вучняў, якіх праз пэўны час даводзілася адсылаць назад. Незалежна ад таго, ці адыграла якую ролю гэта думка, што стала першым зародкам крытычных адносін да аўтарытэтаў, усякі выпадак, калі вучань эліты збіваўся з дарогі і яго адсылалі назад, Ёзэф перажываў не толькі як няшчасце, але і як нешта гансбнае, як агідную пляму, якая ўсім кідалася ў вочы, бо само існаванне яе было дакорам, і адказнай за яс была ўся Касталія. Адгэтуль, думаецца нам, і ішло пачуццё ўзрушэння і разгубленасці ў Кнэхта ў такіх выпадках. Дзесьці там, за Правінцыяй, быў іншы свет, білася чалавечае жыццё, і свет гэты супрацьстаяў Касталіі і яе законам, не падпарадкоўваўся яе разлікам, не паддаваўся ацуглянню і ўдасканальванню. Вядома, і ў сэрцы ў Кнэхта быў гэты свет. I ў Ёзэфа ўзнікалі парыванні, фантазіі, прыцягненні, якія супярэчылі законам, што над ім панавалі, парыванні гэтыя яму ўдалося ўтаймаваць толькі спакваля, цаною цяжкіх намаганняў. Значыцца, і ў іншых вучняў цяга гэтая магла набыць такую сілу, што прарывалася вонкі, насуперак усім угаворам і карам, і выганялі апантаных ёю назад, у той, іншы свет, дзе пануюць не самаакілзанне і дух, а прыродныя інстынкты і парыванні, у свет, што паўстае перад людзьмі, якія верныя кастальскім ідэалам, то ў выглядзе падступнай апраметнай, то поўным спакусаў рысталішчам гульняў і марных забаў. У свядомасць юнакоў многіх пакаленняў паняцце грэху ўвайшло менавіта ў такім кастальскім вытлумачэнні. А праз шмат гадоў, ужо калі быў дарослы, захоплены
    гісторыяй, ён ясней зразумеў, што гісторыя нс можа ўзнікнуць без элемента і дынамікі гэтага грахоўнага свсту, свету эгаізму і стыхійнага жыцця, і што нават такая ўзвышаная фармацыя, як Ордэн, нарадзілася з гэтага каламутнага патоку, а прыйдзе час — зноў будзе ім паглынута. Менавіта праблематычнасць самой Касталіі была першакрыніцай усіх моцных хваляванняў, парыванняў і парушэнняў у жыцці Кнэхта, ніколі праблема гэтая не рабілася для яго толькі абстрактнай, наадварот, яна хвалявала яго да глыбіні душы, як нішто іншае, і ён адчуваў адказнасць за яе. Ен належаў да тых натур, што могуць захварэць, зачаўраць і нават памерці, убачыўшы, як любая іх сэрцу або святая ідэя, як любая ім айчына або абшчына захворваюць і пакутуюць.