• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    сім-тым змяніць сваё тутэйшае жыццё, напрыклад, паепрабуе перацягнуць сюды аднаго з сваіх сяброў або, прынамсі, выпрасіць сабе прыстойны штогадовы адпачынак у Ка'сталію, а ў астатнім будзе дастаткавацца тым, што ёсць.
    Чытач гэтых біяграфічных запісак хутчэй за ўсё чакае справаздачы пра яшчэ адзін бок кляштарнага жыцця Кнэхта — пра рэлігійны. Але тут мы асмелімся толькі на досыць асцярожныя дапушчэнні. Мяркуючы па яго болын позніх выказваннях і па ўсіх ягоных паводзінах, Кнэхт, сутыкнуўшыся з руціннай практыкай хрысціянства, магчыма, і можа нават напэўна, увайшоў у Марыяфельсе ў больш блізкія зносіны з ірэлігіяй. Аднак пытанне, ці стаў ён там хрысціянінам — гэтая сфера недаступная нашым даследаванням. Апрача звычайнай у кастальца павагі да любой рэлігіі, у ім самім жыло нейкае шанаванне, якое мы назвалі б богаспадобным; яшчэ ў школах, асабліва на занятках царкоўнай музыкай, ён пачэрпнуў глыбокія веды пра хрысціянскае вучэнне і яго класічныя формы, таемнасць ішмы і абрад літургіі ён ведаў выдатна. He без пачцівага здзіўлення пазнаёміўся ён у бенедыктынаў з жывой рэлігіяй, вядомай яму да гэтага толькі тэарэтычна і гістарычна; ён не адзін раз прысутнічаў на набажэнствах, а калі вывучыў некалькі трактатаў айца Якава і адчуў уздзеянне яго гутарак, перад ім у поўнай выяве паўстаў феномен гэтага хрысціянства, якое за стагоддзі каторы ўжо раз абВяшчалася несучасным і пераўзыдзе'Ным, састарэлым, нерухомым, і ўсё ж, зноў прыпаўшы да вытокаў, абнаўлялася, пакідаючы за сабою далёка ўсё тое, што яшчэ ўчора лічыла сябе перадавым і пераможным. Ен не пярэчыў і шматразовым выказванням пра тое, што сама кастальская культура — толькі пераходная, секулярызаваная галіна еўрапейскай хрысціянскай культуры, і ў свой час яна зноў растворыцца ў гэтай культуры і перастане існаваць. Хай будзе ўсё, як кажа айцец Якаў, заявіў яму неяк Кнэхт, але ж ягонае, Кнэхтава месца, яго служэнне — у каетальекай іерархіі, а не бенедыктынскай, там ён і павінен паказаць сябе, прыкласці сваю сілу і не клапаціцца пра тое, ці мае іе.рархія, членам якое ён з’яўляецца, права на вечнае або часовае існаванне; пераход у іншую веру ён можа разглядаць толькі як ганебныя ўцёкі. Так калісьці і пачцівы Еган Альбрэхт Бенгеле служыў толькі
    малой і часовай царкве, не адступаючыся пры гэтым ад свайго служэння вечнаму. Пабожнасць, інакш кажучы, акрыленне верай, служэнне і вернасць аж да ахвяравання сваім жыццём магчымая ў кожным всравызнанні і на кожнай ступені, і адзінай мерай шчырасці і каштоўнасці ўсякай асабістай пабожнасці можна прызнаць толькі гэтае служэнне і гэтую вернасць.
    Аднойчы, гэта было пасля таго, як Кнэхт пражыў сярод patres каля двух гадоў, у кляштары з’явіўся нейкі госць, якога старанна трымалі на адлегласці ад яго, не дапусціўшы нават беглага знаёмства. Ад такой таямнічасці ў Кнэхта разгарэлася цікаўнасць і прымусіла яго ўважліва сачыць за прыезджым (які, зрэшты, праз колькі дзён з’ехаў) і надумваць розныя здогадкі. Духоўніцкія строі госця здаліся Кнэхту маскарадам. 3 абатам і айцом Якавам невядомы меў некалькі працяглых гутарак за зачыненымі дзвярыма; за час яго гасцявання ў кляштары да яго з’яўляліся экстранныя кур’еры, і ён тут жа адпраўляў іх назад. Кнэхт, ведаючы пра палітычныя сувязі і традыцыі кляштара, дапусціў, што невядомы быў высокай асобай з тайнай місіяй або манархам, які вандраваў інкогніта. Падсумоўваючы свае назіранні, ён успомніў, што і да гэтага ў кляштар прыбывалі наведнікі, якія цяпер, калі ён пачаў іх згадваць, таксама здаліся яму таямнічымі альбо значнымі асобамі. Пры гэтым ён раптам падумаў пра начальніка «паліцыі», прыветлівага пана Дзюбуа, і яго просьбу — заўсёды, і асабліва пры выпадку, уважліва пільнаваць у кляштары менавіта такія візіты. I хоць Кнэхт і цяпер не адчуваў ні ахвоты, ні прызвання да такога роду справаздач, сумленне ўсё ж нагадвала яму, што ён даўно ўжо не пісаў гэтаму такому зычліваму чалавеку і, мусіць, моцна яго расчараваў. Ен паслаў пану Дзюбуа доўгі ліст, паспрабаваў у ім растлумачыць сваё маўчанне і, каб пісьмо не прагучала занадта галаслоўна, расказаў сёе-тое пра свае адносіны з айцом Якавам. Ен і не здагадваўся, як пільна і кім толькі не вывучалася гэта ягонае пасланне.
    МІСІЯ
    Першы раз Кнэхт жыў у кляштары каля двух гадоў; у той час, пра які ў нас ідзе гаворка, яму было трыццаць сем гадоў. У канцы свайго жыцця ў Марыя-
    фельсе, месяны праз два пасля таго, як ён напісаў падрабязны ліст пану Дзюбуа, яго аднойчы раніцай паклікалі ў прыёмную абата. Падумаўшы, што жыццярадасны Гервасій хоча пагутарыць з ім пра кітайскія мудрагошчы, Кнэхт адразу пайшоў засведчыць яму сваю пашану. Гервасій сустрэў яго з нейкім пісьмом у руцэ.
    — Я маю гонар, глысокашаноўны сябар, звярнуцца да вас з даручэннем, — усклікнуў ён, увесь ззяючы, у сваёй па-бацькоўску зычлівай форме і адразу перайшоў на іранічны, падцвельны тон, які склаўся ў яго як вынік яшчэ не зусім сяброўскіх адносін паміж бенедыктынскім і кастальскім Ордэнамі і быў уведзены ў іх адносіны, зрэшты, самім айцом Якавам. — Аднак жа ваш Magister Ludi варты подзіву. Пісьмы пісаць ён майстар! Мне ён, бог яго ведае чаму, напісаў па-латыні; у вас, кастальцаў, ніколі не разбярэш, дзе вы далікатна ветлівыя, а дзе пакепваеце, дзе шануеце, а дзе павучаеце. Дык вось да мяне гэты паважаны dominus 1 звярнуўся на латыні, і я павінсн прызнацца — на такой латыні, якою н:хто не валодае ў нашым Ордэне, за выключэннем, бадай што, айца Якава. Яна нібыта выйшла з школы самога Цыцэрона, але самую крышачку закрашана старанна адмераным каліўцам нашай царкоўнай латыні, прычым зноў жа невядома, ці задумана гэта закраса шчыра, як прынада нашай папоўскай браціі, ці ў іранічным сэнсе, ці проста нарадзілася з нястрымнай патрэбы гуляць, стылізаваць і дэкараваць. Ну дык вось, Вялебны піша мне: у тамтэйшых краях лічаць пажаданым пабачыцца з вамі і абняць вас, а магчыма, у пэўнай меры і праверыць, ці не падтачыла такое доўгае знаходжанне сярод нас, варвараў, вашу мараль і ваш стыль. Карацей, калі я правільна зразумеў і вытлумачыў гэты даўжманы літаратурны шэдэўр, вам дадзены адпачынак, а мяне просяць адпусціць вас на неабмежаваны тэрмін, у родны вам Вальдцэль, але не назусім, ваша неўзабаўнае вяртанне, паколькі мы не без прыемнасці глядзім на яго, цалкам адпавядае і намерам вашага начальства. Прашу прабачыць мне, я бяссільны адпаведным чынам перадаць усе тонкасці яго пісьма, ды Магістр Томас наўрад ці гэтага і чакае ад мяне. Вось гэта пісьмо мне даручана перадаць вам, а цяпер я
    1 пан (лац.).
    больш не затрымліваю вас і прашу рашыць, ці едзеце вы, і калі менавіта. Нам будзе бракаваць вас, мой дарагі; калі вы занадта затрымаецеся, мы абавязкова заявім нашы прэтэнзіі да Вярхоўнай калегіі.
    У пісьме, перададзеным абатам Кнэхту, Калегія коратка паведамляла, што на адпачынак і перагаворы з кіраўніцтвам яму дадзены водпуск і што яго ў бліжэйшы час чакаюць у Вальдцэлі. 3 тым, што курс не завершаны, ён можа не лічыцца, хіба што абат настоіць .на гэтым. Былы Магістр музыкі перадае яму прывітанне.
    Прачытаўшы гэтыя апошнія словы, Езэф насцярожыўся: чаго гэта раптам Магістру Гульні даручылі перадаць гэта прывітанне, не вельмі дарэчнае ў такім афіцыйным пасланні. Мабыць, адбылася канферэнцыя ўсіх Калегій з удзелам усіх ?Лагістраў, нават тых, якія пайшлі на спакой. Ну што ж, урэшце, што яму да розных канферэнцый? Аднак дзіўнае пачуццё абудзіла ў ім гэтая вестка, і неяк незвычайна прыязна прагучала гэта прывітанне. Пра што б ні гаварылася на гэтай канферэнцыі, прывітанне, псрададзенае ў пісьме, даказвала, што вярхоўнае кіраўніцтва пры гэтым гаварыла пра яго, Езэфа Кнэхта. Няўжо яго чакае нейкае новае прызначэнне і яго адклічуць з Марыяфельса? Будзе гэта павышэнне ці наадварот? Але ў пісьме гаварылася толькі пра водпуск. Праўда, водпуску ён шчыра рады і ахвотна пасхаў бы з кляштара хоць заўтра раніцай. Але трэба было хоць развітацца з вучнямі, даць ім заданне на час сваёй адсутнасці. Мабыць, Антон будзе засмучаны. Ды і з некаторымі святамі айцамі ён абавязаны развітацца асабіста. Тут ён падумаў пра айца Якава і, на сваё здзіўленне, адчуў лёгкі боль у душы — гэта гаварыла пра тое, што да Марыяфельса ён прывязаўся больш, чым думаў. Шмат чаго, да чаго ён прывык, што любіў, не хапала яму тут, і калі ён глядзеў адсюль, з чужыны, Касталія здавалася яму яшчэ больш цудоўнай. Але ў гэтую хвіліну ён зразумеў: у айцу Якаве ён траціць нешта, чаго нельга замяніць, яго яму будзе не хапаць нават у Касталіі. Гэтым самым ён як бы лепш усвядоміў, што менавіта ён пачэрпнуў, чаму навучыўся ў Марыяфельсе, і толькі цяпер, думаючы пра паездку ў Вальдцэль, пра сустрэчу з сябрамі, пра Гульню, пра канікулы, ён не мог цалкам аддацца пачуццю радасці і надзеі. Аднак радасць гэтая была б куды меншая,
    калі б ён не быў упэўнены, што вернецца ў кляштар.
    Ен раптам рашыўся і пайшоў да айца Якава; расказаў яму пра пісьмо, пра водпуск і пра сваё здзіўленне з прычыны таго, што радасць яго ў сувязі з паездкай на радзіму і скорымі сустрэчамі была б няпоўная, калі б ён ужо загадзя не радаваўся свайму вяртанню сюды і асабліва новай сустрэчы з глыбокапаважаным вучоным, да якога ён прыкіпеў усім сэрцам і цяпер, асмялеўшы, мае намер звярнуцца з просьбай: ён хацеў бы, вярнуўшыся ў Марыяфельс, паступіць да святога айца ў навуку і просіць удзяліць яму хоць бы гадзіну-другую на тыдзень. Айцер Якаў засмяяўся, замахаў рукамі і адразу пачаў адпускаць самыя цудоўныя іранічныя кампліменты з прычыны такой шматграннай, непераўзыдзенай сістэмы кастальскай адукацыі, якой ён, сціплы чарнарызнік, можа толькі здзіўляцца і ў подзівс сваім круціць галавой. Але Езэф ужо заўважыў, што адмоўлена яму не сур’ёзна, і калі ён, развітваючыся, падаў айцу Якаву руку, той сказаў яму прыязна, што наконт сваёй просьбы хай не турбуецца, што ахвотна зробіць усё, што ад яго залежыць, а потым душэўна развітаўся з ім.
    3 лёгкім радасным пачуццём выправіўся Кнэхт у родныя краі, на канікулы, цяпер ужо ўпэўнены ў карыснасці свайго жыцця ў кляштары. Ад’язджаючы, ён успомніў свае хлапечыя гады, але тут жа зразумеў, што ён ужо не хлопчык і не хлопсц: гэта паказала яму адчуванне сораму і нейкага ўнутранага супраціўлення, што з’яўлялася ў яго кожны раз, як толькі ён якім-небудзь рухам, словам, якой-небудзь іншай блазнотай спрабаваў даць выйсце пачуццю вольнасці, шкалярскаму вакацыйнаму шчасцю. He, тое, што колісь разумелася само сабою, радасцю вызвалення — пераможны кліч насустрач птушкам у голлі, гучная маршавая мелодыя, лёгкая ўпадскок паходка — усё гэта ўнемажлівілася ды і выйшла б наўмысным, надуманым, нейкім дурным блазнаваннем. Ен адчуў, што ён ужо выраслы чалавек, з маладымі пачуццямі і маладою сілай, але ўжо адвык аддавацца хвіліннаму настрою, ужо несвабодны, змушаны да пастаяннай бадзёрасці, павязаны абавязкам, — але якім, зрэшты, каб папытацца? Сваёю службаю тут? Абавязкам прадстаўляць у кляштары сваю краіну і свой Ордэн? He, гэта быў сам Ордэн, гэта была іерархія, з якою ён у гэтую хвіліну імгненнага самааналізу адчуў