Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
вядомых даследаванняў інтэрвалаў у візантыйскіх царкоўных харалах. Альбо нейкі летуценнік вынайшаў ужо не першы раз кабалу для нотнага пісьма пятнаццатага стагоддзя. Мы ўжо не згадваем пра палымяныя пісанні дзівакаватых эксперыментатараў, якія ўмудраліся з супастаўленняў гараскопаў Гётэ і Спінозы рабіць самыя дзівосныя высновы, прычым да пісанняў яны прыкладвалі прыгожа зробленыя ў розных колерах геаметрычныя чарцяжы, я б сказаў нават, даволі пераканаўчыя.
Кнэхт даволі рупліва ўзяўся вывучаць гэтую прапанову, у яго самога ў галаве заводзілася не адна такая, але яму ніколі не прыходзіла думка пасылаць іх Магістру. Кожны заўзяты адэпт марыць пра пастаяннае пашырэнне сферы Гульні, пакуль яна не ахопіць усяго свету, ці, правільней сказаўшы, пакуль ён сам у сваёй галаве не зробіць такое пашырэнне праз свае прыватныя партыі і праз тыя, якія яму здаюцца ўдалымі, ён спадзяецца ўбачыць іх не толькі ў сваім прыватным, але і ў афіцыйным Архіве. Якраз у тым і ёсць сапраўднае далікацтва гульні вопытных майстроў, што яны настолькі авалодалі магчымасцямі гульнёвых правіл, намінальнымі і формаўтваральнымі, што здольныя любой гульні з аб’ектыўнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі надаць індывідуальныя і адзінкавыя ў сваім родзе рысы. Адзін знакаміты батанік аднаго разу дзеля жарту сказаў пра гэта: «У Гульні ўсё павінна быць магчымае, нават тое, што нейкая расліна пачне гутарыць з панам Ліннеем па латыні».
Кнэхт дапамагаў Магістру аналізаваць прапанаваную арганістам схему; паўгадзіны праляцелі як гук. На другі дзень ён прыйшоў дакладна ў прызначаны час і пасля прыходзіў яшчэ два тыдні і працаваў сам-насам з Магістрам. Пасля першых сустрэч ён звярнуў увагу на тое, што Магістр прымушаў яго ўважліва правяраць нават самыя недарэчныя прапановы, нікчэмнасць якіх адразу кідалася ў вочы. «Хапае ж Магістру часу на такія дробязі!» — думаў ён, але ўрэшце ўсё-такі скеміў: завялося тут зусім не пра паслугу А4агістру, не пра дапамогу яму, а пра тое, што гэтыя заняткі — перш за ўсё зачэпка, каб ветліва, але вельмі дасканала праверыць самога маладога чалавека. 3 Кнэхтам паўтаралася прыкладна тое самае, што адбылося з ім калісьці, калі яшчэ быў хлапчуком, пасля сустрэчы з Магістрам музыкі: ён
раптам заўважыў гэта па адносінах таварышаў, у іх паявілася.нейкая нясмеласць, яны пачалі трымацца, так сказаць, дыстанцыі, часам звярталіся да яго з іранічнай павагай. Ен зразумеў: мае стацца перамена, але ўжо не мог быць такі шчаслівы, як тады, раней.
Калі закончыліся апошнія заняткі, Магістр Гульні сказаў крыху высокім ветлівым голасам, з уласцівай яму выразнасцю інтанацыі і без ніякай урачыстасці:
— Добра, заўтра можаш не прыходзіць, усё мы з табою ўжо зрабілі, але праз нейкі час я буду мусіць прасіць цябе зноў папрацаваць са мною. Дзякую за дапамогу, яна была вельмі дарэчы. Думаю, між іншым, што табе пара падаваць заяву на прыём у Ордэн; не_думаю, што там узнікнуць якія-нсбудзь перашкоды, я ўжо гаварыў там пра цябе. Спадзяюся, ты не пярэчыш? — Устаўшы, ён дадаў: — Яшчэ два словы: хутчэй за ўсё і ты, як большасць добрых адэптаў Гульні ў свае маладыя гады, схільны разглядаць нашу Гульню як нейкі інструмент для філасафавання. Адпы мае перасцярогі не адцураюць цябе ад гэтага, але ўсё ж я выкажу іх. Філасафуючы, трэба карыстацца тымі сродкамі, якія прыдатныя на гэта, менавіта сродкамі філасофіі. Наша Гульня — не філасофія і не рэлігія, яна самастойная дысцыпліна і па характары сваім бліжэй за ўсё да мастацтва, яна ёсць мастацтва sui generis Ты даможашся большага, калі адразу пачнеш трымацца гэтага, а не прыйдзеш да такой высновы пасля сотні няўдач. Філосаф Кант — яго цяпер мала ведаюць, але гэта вялікі розум — гаварыў пра тэалагічнае філасафаванне як «пра чароўны ліхтар прывідаў розуму». Мы не масм права ператвараць нашу Гульню ў нешта падобнае.
Езэфу ўсё гэта было так нечакана, ён так стараўся стрымаць хваляванне, што ледзь не прапусціў міма вушэй апошнюю перасцярогу. Яго імгненна ўразіла думка: канец тваёй свабодзе, канец студэнцтву, цябе прымуць у Ордэн, і неўзабаве ты зоймеш месца ў кастальскай іерархіі. Ен нізка пакланіўся, падзякаваў Магістру і неўзабаве пасля гэтага зайшоў у вальдцэльскую канцылярыю, дзе і праўда ўбачыў сябе ў спісе кандыдатаў на залічэнне ў Ордэн. Як і ўсе студэнты яго ступені, ён ужо дббра ведаў статут і адразу ўспомніў пункт,
1 у сваім родзе
паводле якога кожны член Ордэна, які займае высокую пасаду, меў права чыніць абрад прыёму. Ён папрасіў, каб цырымонію яго прыёму правёў Магістр музыкі, атрымаў пропуск і кароткі адпачынак і на другі дзень выправіўся да свайго заступніка і друга ў Манпор. Шаноўнага старога пана ён застаў нс зусім у здароўі, але быў радасна ім прыняты.
— Ты прыехаў якраз у самы акурат, — сказаў Магістр. — Яшчэ крыху — і я страціў бы права прыняць цябе як юнага брата ў Ордэн. Я маюся пакінуць сваю пасаду, мая адстаўка ўжо ўхвалена.
Сама цырымонія была вельмі простая. На другі дзень Магістр музыкі, як таго патрабаваў статут, запрасіў двух сведкаў з ліку братоў Ордэна і прапанаваў Езэфу артыкул з Статута як задашіе для медытацыі. У артыкуле было: «Калі Калегія заклікае цябе заняць пэўную пасаду, дык ведай: кожная наступная ступень — гэта не крок да свабоды, а новы абавязак. Чым вышэйшая пасада, тым большы абавязак. Чым большая ўлада, тым стражэйшае служэнне. Чым мацнейшая асоба, тым больш асуджаецца сваволя».
Яны сабраліся ў музычнай келлі ў Магістра, у той самай, дзе Кнэхт быў упершыню ўведзены ў медытацыю; у гонар урачыстай падзеі Магістр сказаў выканаць прэлюдыю да харала Баха, пасля адзін сведка зачытаў кароткі тэкст статута, а Магістр сам задаў усе звязаныя з рытуалам пытанні і прыняў ад свайго юнага друга прысягу. Пасля цырымоніі яны яшчэ каля гадзіны правялі разам у садзе, і Магістр наставіў Кнэхта сяброўскімі парадамі, як найлепей засвоіць правілы Ордэна і як жыць паводле іх.
— Добра, што ты ўступасш якраз цяпер, — сказаў ён, — ты запоўніш прагал, калі я пайду, як калі б раптам у мяне з'явіўся сын, які замест мяне павёў бы справу далей. — Заўважыўшы смутак на твары ў Езэфа, стары дадаў: — He журыся, калі ласка, бачыш, ■— я не журуся. Я даволі-такі стаміўся і рады вольнаму часу, якім мне цяпер дадзена будзе нацешыцца і які мы няраз цяпер будзем бавіць з табою разам. Пры наступнай сустрэчы звяртайся да мяне на «ты». Я не меў права прапанаваць табе гэтага раней, пакуль быў звязаны з пасадай. — Ен адпусціў Езэфа з той душэўнай і такой прывабнай усмешкай, якую Езэф ведаў вось ужо дваццаць гадоў.
Кнэхт неўзабаве вярнуўся ў Вальдцэль — адпачынак яму далі толькі на тры дні. He паспеў ён зняць з сябе дарожнае адзенне, як яго ўжо выклікаў Магістр Гульні, прыняў яго ветліва, як калегу, і павіншаваў з уступленнем у Ордэн.
— Каб нам стаць калегамі і таварышамі па занятках, — сказаў ён далей, — нам не хапае толькі твайго ўключэння ў структуру нашай іерархіі.
Езэф уздрыгнуў: канец свабодзе!
— Я спадзяюся, — сказаў ён нясмела, — што мяне прызначаць на якое-небудзь сціплае месца. Павінен вам прызнацца, што я марыў яшчэ нейкі час аддаваць сябе свабодным даследаванням.
Магістр пільна паглядзеў на яго сваімі разумнымі вачыма, і крыху іранічная ўсмешка кранула яго вусны.
— Ты сказаў «нейкі час», а колькі гэта?
— Нават і не ведаю, — адказаў Кнэхт збянтэжана.
— Так я і думаў, — згадзіўся з ім Магістр. — Словы твае — словы студэнта, а разуменне тваё — разуменне студэнта, Езэф Кнэхт. Так яно і павінна быць, але вельміхутка яно ўжо не будзе так, бо ты нам патрэбен. Табе, мусіць, вядома, што і пазней, калі ўжо ты будзеш займацьвысокую пасаду ў нашай іерархіі, ты зможаш атрымаць водпуск на даследчыцкую працу, калі табе ўдасца пераканаць Калегію ў каштоўнасці тваіх заняткаў. Мой папярэднік і настаўнік, напрыклад, ужо як быў Магістрам Гульні і сівым старцам, прасіў і атрымаў год водпуску на працу ў лонданскіх архівах. Але ён атрымаў яго не «на нейкі час», а на даволі пэўную колькасць месяцаў, тыдняў і дзён. Вось з гэтым і табе давядзецца змірыцца. А цяпер я хачу зрабіць табе прапанову. На выкананне асаблівай місіі нам патрэбен чалавек, які добра ведае, што такое адказнасць, але мала вядомы за межамі нашага кола.
Даручэнне было наступнае: бенедыктынскі кляштар Марыяфельс, адзін з самых старадаўніх цэнтраў асветы ў краіне, які меў вельмі сяброўскія адносіны з Касталіяй і вельмі прыхільна ставіўся да Гульні, прасіў прыслаць маладога настаўніка прачытаць уводны курс у Гульню, а таксама для заняткаў з некалькімі здольнымі вучнямі. Выбар Магістра прыпаў на Езэфа Кнэхта. Таму і была тая ўважлівая праверка, таму і прынялі яго так спешна ў Ордэн.
ДВА ОРДЭНЫ
У пэўным сэ«се Езэфу Кнэхту было ў той час прыкладна так, як некалі ў гімназіі пасля прыезду Магістра музыкі. Наўрад ці задумваўся ён над тым, што яго прызначэнне ў Марыяфельс — гэта вялікае вылучэнне і першы шырокі крок па ступенях іерархіі; але, набыўшы пэўны вопыт, ён цяпер гэта бачыў ужо з адносін да яго commilitones Хоць з пэўнага часу ён і без таго належаў унутры эліты да самага вузкага кола выбранцаў, усё ж незвычайнае даручэнне нібы наклала на яго свой адбітак: начальства ўпадабала яго і мае намер выкарыстаць яго, як лічыць патрэбным. He тое, каб учарашнія сябры адвярнуліся ад яго або перасталі прыязніцца, — на гэта ў такім высокім арыстакратычным коле ўсе былі за-надта добра выхаваныя, — але ўзнікла нейкая дыстанцыя; учарашні таварыш паслязаўтра мог лёгка стаць начальнікам, а на такія адценні і тонкасці іерархічных адносін гэтае кола рэагавала вельмі чуйна і знаходзіла спосабы, як гэта выявіць.
Выключэннем быў Фрыц Тэгулярыус, якога мы можам назваць, разам з Фэрамонтэ, самым верным сябрам Езэфа Кнэхта. Гэтаму чалавеку, які сваімі здольнасцямі быў варты, бадай, самага высокага, але моцна пакутаваў ад нездароўя, нераўнавагі і нявер’я ў сябе, было столькі гадоў, як і Кнэхту, і, значыцца, у тую пару, калі яго прымалі ў Ордэн, — трыццаць чатыры. Упершыню яны сустрэліся на курсах Гульні, і Кнэхт адразу адчуў, як моцна цягнецца да яго гэты ціхі і крыху меланхалічны хлопец. Маючы добры нюх на людзей, што падсвядома выяўлялася ўжо тады, Кнэхт зразумеў і характар гэтай прывязанасці: гэта было пачуццё дружбы, гатовай да безагляднай адданасці, да паслушэнства, было гэта і пакланенне, прасякнутае агнём амаль рэлігійнай экзальтацыі, але яно стрымлівалася і азмрочвалася ўнутранай высакароднасцю і прадчуваннем душэўнай трагедыі. Толькі што перажыўшы ўзрушэнне, звязанае з Дэсіньёры, і стаўшы праз гэта асабліва датклівы?л і лёгкаранным, Кнэхт не дапускаў да сябе Тэгулярыуса, хоць яго самога вельмі цягнула да гэтага цікавага і незвычайнага студэнта. Для характарыстыкі яго прывядзём старонку з сакрэтнага запісу Кнэхта, які