• Газеты, часопісы і т.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Якраз таму ён у першыя гады студэнцтва пазбягаў Вальдцэля, што нават спавадавала на першым часе
    тое, што ён адмовіўся наведваць старэйшыя і вышэйшыя курсы Гульні. Нягледзячы на гэта — хай нават верхагляду якому і павінна была кінуцца ў вочы дзіўная пагарда да Гульні, — мы ведаем: уся плынь яго вольных заняткаў, калі і здавалася бязладнай, бессістэмнай, прынамсі, незвычайнай, — цалкам падупадала Гульні, вяртала яго да Гульні і да служэння ёй. Мы расказваем пра гэта крыху падрабязней, бо рыса гэтая — характэрная. Езэф Кнэхт скарыстаўся свабодай сваіх навуковых заняткаў вельмі дзівосна, нават, здавалася б, па-вар’яцку, па-маладому геніяльна. У Вальдцэлі, як і ўсе, ён паслухаў уводзіны ў Гульню і адпаведны паўторны курс. Захоплены моцнай сілай Гульні, ён, каго ў апошні год вучобы сярод сяброў ужо называлі добрым гульцом, закончыў яшчэ адзін курс і, хоць лічыўся толькі вучнем эліты, быў прыняты ў другую ступень адэптаў Гульні, а гэта ўважалася за высокую адзнаку.
    Аднаму таварышу з гэтага курса, свайму сябру і пазней памочніку Фрыцу Тэгулярыусу ён праз некалькі гадоў расказаў пра выпадак, які не толькі вызначыў яго рашэнне стаць адэптам Гульні, але і зрабіў вялікі ўплыў на яго навуковыя даследаванні ў студэнцкія гады.
    Пісьмо гэта захавалася.
    Кнэхт піша:
    «Я хачу згадаць табе адзін пэўны дзень і адну даволі пэўную Гульню таго часу, калі мы абодва, назначаныя ў адну групу, так старанна працавалі над дэбютамі нашых першых партый. Кіраўнік падаў нам некалькі ідэй, даў на выбар розныя тэмы, мы якраз дайшлі да пераходу ад астраноміі, матэматыкі і фізікі да філалогіі і гісторыі, а кіраўнік наш быў вялікі майстар ставіць нам, нецярплівым навічкам, самыя хітрыя пасткі, завабліваць нас на коўзкую глебу недапушчальных абстракцый і аналогій. Ен падсоўваў нам панадныя гульні-цацкі з параўнальнага мовазнаўства і этымалогіі і пацяшаў звыш усякай меры, калі каторы з нас заблытваўся ў хітра пастаўленых сетках. Мы бсз памяці падлічвалі даўжыню грэцкіх складоў, і раптам, збіўшы нас з панталыку, замест метрычнага, нам прапаноўвалі заняцца націскным скандзіраваннем. Фармальна ён выкладаў бліскуча і досыць карэктна, хоць мяне і гідзіла такое выкладанне: ён паказваў нам памылко-
    выя ходы, спакушау падманнымі высновамі, као з самым пахвальным намерам звярнуць нашу ўвагу на небяспеку, якая нас падпільноўвае, але пэўнай мсрай і дзеля таго, каб пасмяяцца з зялёных хлапчукоў, a найбольш захопленым прышчапіць болей скепсісу. Але менавіта на яго ўроках, у час яго эксперыментаў з пасткамі і падстаўкамі, калі мы нясмела, навобмацак спрабавалі прыкінуць болыв-менш прымальную партыю, мяне раптам ахапіла і ўскалыхнула ўсю маю душу ўсведамленне сэнсу і велічы нашай Гульні. Мы ў той час якраз латашылі нейкую мовазнаўчую праблему і як бы зблізку разглядалі трыу.мфальныя ўзлёты мовы, пераходзілі з ёю за некалькі мінут дарогу, на якую мове спатрэбіліся стагоддзі. Пры гэтым мяне вельмі ўразіла карціна прахласці ўсяго існага: на нашых вачах такі складаны, старадаўні, многімі пакаленнямі крок па кроку створаны арганізм спачатку расквітнеў, ужо несучы ў сабе зародак пагібелі, а потым гэты мудра ўзведзены будынак паступова старэў і ішоў да заняпаду — адзін за адным у ім паяўляліся знакі выраджэння, восьвось зусім абваліцца. Але тут мне прыйшла радасная, пераможная думка: падзснне і смерць гэтай мовы не завялі ў пустэчу, у нішто, бо маладосць яе, росквіт і нават заняпад захаваліся ў нашай памяці, у нашых ведах пра яе і яе гісторыю, яна жыве ў знаках і формулах навукі, у тайнапісе Гульні шкляных перлаў, а таму ў любы час можа быць адноўлена. Нечакана я зразумеў, што ў мове нашай Гульні (прынамсі, па ідэі) кожны знак сапраўды ўсеахопны, кожны сімвал і кожная камбінацыя сімвалаў вядзе не куды-небудзь, не да асобнага прыкладу, эксперыменту або доказу, а да цэнтра, да тайны тайнаў свету, да асновы ўсіх ведаў. У святле той мінуты мне адкрылася, што кожная мадуляцыя з мажору ў мінор у санаце, кожнае ператварэнне міфа або культу, кожная класічная фармулёўка або выказванне мастака — пры ўмове сапраўднага медытатыўнага разгляду — гэта не што якое, як найпрасцейшая дарога да таемнасцяў свету, дзе паміж удыхам і выдыхам, паміж небам і зямлёй, паміж Інь і Ян вечна здзяйсняецца святое. Хоць я ўжо тады прысутнічаў слухачом на некалькіх добра праведзеных гульнях і пры гэтым перажыў некалькі ўзнёслых хвілін і зрабіў не адно шчаслівае адкрыццё, я ўсё ж датуль схіляўся да сумненняў наконт сапраўднай каштоўнасці і знач-
    насці нашай Гульні. Урэшце, кожная ўдала рэшаная матэматычная задача можа прынесці духоўную асалоду, усякая добрая музычная п’еса, калі яе слухаеш, і яшчэ больш, калі яе іграеш, здольная ўзвысіць душу, далучыць да вялікага, а кожная пранікнёная медытацыя супакоіць тваё сэрца, наладзіць яго ў унісон з сусветам. Якраз таму, нашэптвала мне сумненне, Гульня — толькі фармальнае мастацтва, спрыт розуму, уменне дасціпна камбінаваць, а таму ці не лепш перастаць гуляць, а заняцца чыстай матэматыкай або добрай музыкай? Але якраз тады, упершыню для мяне, прагучаў унутраны голас самой Гульні, мяне наскрозь пранізаў яе запаветны сэнс, і з таго часу я паверыў: наша царсцвенная Гульня — сапраўды lingua sacra, свяшчэнная і боская мова. Табе няцяжка ўспомніць гэтае імгненне, ты ж тады сам заўважыў, як я ўнутрана перамяніўся: я пачуў покліч. Параўнаць яго я магу толькі з тым незабыўным поклічам, які пераўтварыў і ўзвысіў маю душу і жыццё, калі яшчэ хлапчуком я сустрэўся з Magister musicae і ён паклікаў мяне ў Касталію. Ты ўсё заўважыў, і я гэта адчуў, хоць ты не сказаў ні слова; мы і цяпер не будзем пра гэта гаварыць. Ну, дык вось, у мяне да цябе просьба, і каб было ясней, я павінен табе расказаць нешта, чаго яшчэ ніхто не ведае і не павінен ведаць. Mae цяперашнія заняткі — не капрыз, яны не ад выпадковага настрою, у аснове іх прадуманы план. Ты, пэўна, хоць і ў агульных рысах, яшчэ памятаеш тую партыю, якую мы на трэцім курсе склалі з нашым настаўнікам, — яшчэ акурат тады я пачуў той самы голас і перажыў сваё прызванне. Тую партыю (яна пачыналася з рытмічнага аналізу тэмы для фугі, пасярэдзіне ў ёй было выслоўе, якое прыпісваецца Канфуцыю) я вывучаю і сёння, інакш кажучы, прыдумваю кожную фразу і перакладаю яе з мовы Гульні на пачатковую мову — матэматычную, арнаменталь'ную кітайскую, грэцкую і г. д. Я хачу хоць раз у жыцці па-сапраўднаму прасачыць і сам пабудаваць увесь змест адной партыі. Першую частку я ўжо адолеў, гэта забрала ў мяне два гады, відаць, прыйдзецца аддаць яшчэ некалькі гадоў. Але калі ўжо ў Касталіі ў нас ёсць свабода занятку, я вырашыў скарыстацца ёю менавіта так. Усе пярэчанні мне вядомыя. Большасць нашых настаўнікаў сказалі б: спатрэбіліся стагоддзі на вынаходства і ўдасканаленне Гульні як нейкай уні-
    версальнай мовы; спатрэбіліся стагоддзі, каб з дапамогай знакаў гэтай мовы выявіць усе духоўныя каштоўнасці і паняцці. I вось прыходзіш ты і хочаш праверыць, ці правільна гэта! На гэта ў цябе пойдзе ўсё жыццё, і ты пашкадуеш. He, няпраўда, цэлае жыццё не спатрэбіцца, і я не пашкадую. Цяпер пра маю просьбу: ты ж працуеш у Архіве Гульні, а я, з прычын вельмі грунтоўных, нейкі час не хацеў бы паказвацца ў Вальдцэлі. Таму прашу цябе адказаць на некаторыя пытанні, паведаміць мне, але не скарочана, афіцыйныя коды і знакі розных тэм, якія захоўваюцца ў Архіве. Я разлічваю на цябе, а таксама на тое, што, калі я табе спатрэблюся, ты таксама зможаш абаперціся на мяне».
    Магчыма, тут якраз будзе дарэчы прывесці яшчэ адзін фрагмент з пісьмаў Кнэхта пра Гульню, гэтым разам — з пісьма Майстру музыкі, хоць яно і напісана на год ці на два пазней за тое, якое я цытаваў.
    «Я думаю, — піша Кнэхт свайму патрону, — што можна быць прыстойным, віртуозным майстрам Гульні, нават здольным Магістрам, і не здагадвацца пра сапраўдную таямніцу Гульні, пра яе запаветны сэнс. Акрамя таго, чалавек, які здагадваецца пра яго або яго спазнаў, зрабіўшыся віртуозам Гульні або нават яе ўзначаліўшы, здольны прычыніць ёй куды большую шкоду, чым той, хто пра яе нічога не ведае. Бо ўнутраны эзатэрычны бок Гульні, як і ўсякая эзатэрыка, накіраваны ў суцэльнае адзінства, у глыбіні, туды, дзе ў вечным удыху і выдыху толькі вечнае дыханне кіруе сабою. Таго, хто да канца пранік у запаветны сэнс Гульні, ужо не назавеш проста гульцом, яму ўжо не ўласцівая множнасць, ён не здольны на радасць вынаходніцтва, складання і камбінавання, бо ён зведаў іншыя жаданні і радасці. Паколькі я лічу сябе блізкім да самога сэнсу Гульні, дык і мне і іншым будзе лепш, калі я не зраблю Гульню сваёй прафесіяй, а аддамся музыцы».
    Мабыць, Майстра музыкі, увогуле не шчодрага на пісьмы, устрывожыла гэта прызнанне, і ён паспяшаўся ў сваёй звычайнай прыязнай манеры асцерагчы свайго гадаванца: «Добра, што ты не патрабуеш ад свайго кіраўніка Гульні «эзатэрычнасці» ў тваім разуменні гэтага слова, бо я спадзяюся, што ў тваіх словах нс было іроніі. Кіраўнік Гульні або настаўнік, найбольш занепакоены тым, ці дастаткова ён наблізіўся да «запавет-
    нага сэнсу», быў бы кепскім педагогам. Шчыра прызнаюся, на ўсім сваім доўгім веку я ніколі не казаў сваім вучням пра «сэнс» музыкі; калі ён і ёсць, дык нс мае патрэбы ўва мне. I наадварот, я заўсёды надаваў вялікае значэнне таму, каб мае вучні ўмелі добра адлічваць восьмыя і шаснаццатыя. Ці ты будзеш настаўнікам, ці навукоўцам, ці музыкантам — схіляйся нізка перад «сэнсам», але не думай сабе, быццам яго можна выкласці. Апантаныя жаданнем выкласці «сэнс», філосафы гісторыі калісьці сапсавалі пачатак фельеіанісцкай эпохі і нямала вінаватыя ў рэках пралітай крыві. Гэтак жа сама, калі б я меўся пазнаёміць вучняу з Гамерам або грэцкімі трагікамі, я б не спрабавау укласці ў іх разуменне паэзіі як формы боскасці, а ўсю сваю сілу скіраваў бы на раскрыццё ім паэзіі празяснае веданне яе моўных і метрычных сродкаў. Настаўнік і вучоны павінны вывучаць гэтыя сродкі, захоўваць традыцыі і чысціню метадаў, а не ўзбуджаць і прыспешваць тыя перажыванні, якія ўжо не могуць быць выяўлены і якія даступныя толькі выбраны.м або, што вельмі часта тое самае, пакутнікам і ахвярам».
    Кнэхтава перапіска тых гадоў нс багатая, хоць, магчыма, многія пісьмы згубіліся; прынамсі, пра Гульню і яе «эзатэрычнае» тлумачэнне больш нідзе ніякіх упамінкаў няма; найбольш захавалася пісьмаў з перапіскі з Фэрамонтэ, амаль усе яны прысвечаныя музычным праблемам і аналізу музычных стыляў.