• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    сцяў, спакус і небяспек, якія цікуюць маладых людзей у свецкіх універсітэтах — як у сферы духу, так і ў матэрыяльнай, — у Касталіі няма зусім. Зразумела, ёсць тут свае нсбяспекі, сваё вар’яцтва і замарачэнне, ды, зрэшты, дзе чалавецтва клопату з гэтым не мае? I ўсё ж не адна магчымасць крушэння, расчаравання і пагібелі закрытая кастальскаму студэнту. He можа ён, напрыклад, аддацца п’янству, не спартачыць ён сваю маладосць у гаманлівых змоўніцкіх суполках, такіх характэрных для многіх пакаленняў студэнтаў мінулых часоў, нс можа ён раптам ці знянацку расшалопаць, што яго студэнцкі дыплом — гэта відавочная памылка, што ў яго школьнай падрыхтоўцы зеўраюць страшэнныя прагалы; ад усяго гэтага яго ахоўваюць кастальскія завядзёнкі. Небяспека прамантачыць сваю сілу на спорт або дзяўчат таксама не збыт вялікая. Што да дзяўчат, дык кастальскі студэнт не ведае ні небяспек і спакусаў шлюбу, ні дэвоцтва ранейшых эпох, што штурхалі студэнта да аскетызму або ў абдымкі да жанчын больш ці менш прадажных і проста шлюх. Як што ў кастальскіх студэнтаў няма шлюбу, дык няма ў іх і любоўнай маралі, звязанай з інстытутам шлюбу. А як у кастальцаў няма грошай і, шчыра кажучы, ніякай уласнасці, дык не існуе і прадажнага кахання. У Педагагічнай правінцыі пашыраны звычай не выдаваць бюргерскіх дачок надта рана замуж, і таму да вяселля студэнт або вучоны для іх сама-сама здатны палюбоўнік: гэты ўжо ніколі не папытаецца пра паходжанне і прыбыткі бацькоў, ён даўно прывык, прынамсі, прыроўніваць духоўныя здольнасці да матэрыяльных, часцей за ўсё мае не абы-якое ўяўленне і добрую долю гумару, a як грошай у яго ўсё адно няма, дык і расплачвацца ён павінен асабістым малайцоўствам. Сяброўка кастальскага студэнта не задае сабе пытання: ажэніцца ён са мною ці не. He, не ажэніцца. Праўда, бывалі і такія выпадкі: сёй-той з студэнтаў эліты жаніўся, вяртаўся ў свет і адмаўляўся ад Касталіі і Ордэна. Аднак гэтыя нешматлж:я выпадкі адступніцтва ў гісторыі школ і Ордэна такія рэдкія, што звычайна разглядаюцца як кур’ёз.
    Ступень свабоды і самавызначэння для вучняў элітарных школ пасля выпуску ва ўсіх галінах ведаў была даволі вялікая. Абмяжоўваюцца яны, калі толькі талент і інтэрас не звужаюць іх з самага пачатку, абавязкам
    кожнага падаваць план сваіх заняткаў на семсстр; яго выкананне Калегія кантралюе даволі мякка. Вельмі адораныя студэнты з шырокімі інтарэсамі — сярод іх і Кнэхт — дзякуючы гэтай сваёй шырокай свабодзе прымаюць першыя студэнцкія гады як нсшта дзівосна вабнае і радаснае. I менавіта такім студэнтам, калі яны не цалкам гультаі, Калегія дае амаль райскую свабоду. Як таго студэнт захоча, ён можа заглядваць у любыя навукі, мяшаць любыя галіны, адначасова захапляцца шасцю ці васьмю прадметамі або з самага пачатку абмежавацца вузейшай спецыяльнасцю. Апрача выканання агульных для ўсёй Правінцыі і Ордэна правілаў паводзін, ад яго нічога не патрабуецца, толькі адзін раз на год ён мусіць паказваць картачкі, дзе памечаны наведванне лекцый і прачытаныя студэнтам кнігі, а таксама праходжанне практыкі ў розных інстытутах. Больш дэталёвая праверка поспехаў пачынаецца з наведвання спецыяльных курсаў і семінараў, да якіх належаць курсы Гульні і кансерваторыя; у гэтых выпадках — і гэта разумеецца само сабою — студэнты абавязаны здаваць спецыяльныя экзамены і выконваць усе заданні кіраўніка семінара. Але ніхто іх не прымушае наведваць гэтыя курсы; студэнт можа, калі хоча, сядзець гадамі ў бібліятэках або толькі слухаць лекцыі. Тым студэнтам, якія не спяшаюцца выбраць адну нейкую навуку, адцягваючы ўступленне ў Ордэн, ніхто не заважае падоўгу вандраваць па самых розных ведах, наадварот, іх усяляк падтрымліваюць. Апрача маральнай чысціні ад іх патрабуюць адзін раз у год падаваць выдуманы «жыццёпіс». Гэтай старой і шмат разоў асмеянай традыцыі мы і заўдзячваем трыма «жыццёпісамі», напісанымі Кнэхтам у студэнцкія гады. Гаворка тут ідзе не пра добраахвотную і нсафіцыйную літаратурную працу, у пэўнай меры тайную, нават недазволеную, вынікам якой былі напісаныя ў Вальдцэлі вершы, а пра звычайную і афіцыйную працу. Яшчэ на золку Касталіі нарадзіўся звычай абавязваць малодшых студэнтаў (яшчэ не прынятых у Ордэн) пісаць своеасаблівыя навелы або стылістычныя практыкаванні — так званыя «жыццёпісы», інакш кажучы, выдуманыя, уяўныя біяграфіі, аднесеныя да любой з мінулых эпох. Перад студэнтам ставілася задача ў думках перанесціся ў атачэнне і культуру, духоўную атмасферу якой-небудзь гістарычнай эпохі і прыдумаць сабе адпаведнае таму
    асяроддзю жыццё. У залежнасці ад часу і моды гэта былі: імператарскі Рым, Францыя семнаццатага або Італія шаснаццатага стагоддзяў, Афіны эпохі Перыкла або Аўстрыя часоў Моцарта, а ў філолагаў да таго ж склалася правіла пісаць раманы пра сваё жыццё на мове і ў стылі адпаведнай краіны і эпохі. Захаваліся надзіва віртуозна напісаныя біяграфіі ў курыялыіым стылі папскага Рыма 1200 года, аўтабіяграфіі, напісаныя на манаскай латыні, аўтабіяграфіі на італьянскай мове «Ста навел», на французскай Мантэня, на нямецкай у стылі барока Швана фон Бобсрфельда. У гэтым вольным і гульнёвым жанры захаваўся водгалас старажытнаазіяцкай веры ў адраджэнне і перасялснне душ; сярод педагогаў і вучняў было пашырана ўяўленне пра тое, што цяпсрашняму жыццю, магчыма, папярэднічала другое, у іншым абліччы, у іншыя часы, у іншым асяроддзі. Вядома, гэта нельга было назваць верай у строгім сэнсе слова, яшчэ менш гэта было вучэннем; найлепш было б назваць гэта гульнёй, практыкаваннем, палётам фантазіі, спробай уявіць сваё «я» ў іншым атачэнні, у іншых абставінах. Гэтаксама як у стылістычных семінарах, а часта і ў Гульні, студэнты тут вучыліся асцярожна ўздымаць заслону над мінулымі эпохамі культуры, часам і краінамі, прывыклі разглядаць сябе як нейкую маску, часовае аблічча энтэлехіі. У такой традыцыі ёсць свой шарм, ёсць і свае перавагі, інакш яна ле жыла б так доўга. Дарэчы, было даволі многа студэнтаў, якія хто больш, хто менш верылі не толькі ў ідэю адраджэння душ у іншым вобразе і ў верагоднасць імі самімі створаных аўтабіяграфій. Вядома, большасць гэтых уяўных аўтабіяграфій не была проста стылістычным практыкаваннем або гістарычным экскурсам, — не, гэта была ў пэўным сэнсе мара, так сказаць, ідэалыіы або ідэалізаваны аўтапартрэт: студэнты апісвалі сябе, як правіла, у тым адзенні, давалі сабе такія характары, у якіх ім хацелася б фарсіць і якія яны хацелі б мець у ідэале. Дадамо, што гэтыя жыццеапісанні былі лякепскім педагагічным прыёмам, нейкай афіцыйнай адтулінай для патрэбы ў паэзіі, такой уласцівай юнацкаму ўзросту. Прайшло ўжо шмат пакаленняў з таго часу, як сапраўднае і сур’ёзнае вершаскладанне было асуджана і збэшчана: недзе яго замянілі навукамі, а недзе Гульнёй шкляных перлаў. Аднак прага мастацкай творчасці, прага, такая ўласцівая маладосці, цалкам не была спа-
    толена. У стварэнні хімерных біяграфій, якія часам разрасталіся да цэлых аповесцяў, маладым людзям давалі дазволенае і шырокае поле чынн'асці. Магчыма, пры гэтым сёй-той і рабіў свае першыя крокі па дарозс да самапазнання. Здаралася, між іншым, — і настаўнікі глядзелі на гэта прыхільна, — што студэнты ў такіх «жыццёпісах» нападалі на цяперашні стан рэчаў у свеце і на Касталію з крытыкай і выказвалі бунтарскія ідэі. Апрача ўсяго там усякага, творы гэтыя шмат чаго гаварылі настаўнікам пра маральны і духоўны стан аўтараў якраз у той час, калі студэнты карысталіся найбольшай свабодай і не былі пад пільным прыглядам.
    Да нас дайшлі тры такія «жыццёпісы»; напісаныя Ёзэфам Кнэхтам, і ўсе тры мы падаём чытачам слова ў слова, маючы іх за найбольш каштоўную частку нашай кнігі. Ці Кнэхт напісаў толькі гэтыя тры выдумкі, ці якая-небудзь яшчэ дзе згубілася — пра тое можна толькі гуляць у здогадкі. Пэўна мы ведаем толькі, што пасля таго, як Кнэхт здаў трэцюю, «індыйскую», біяграфію, канцылярыя Выхаваўчай калегіі параіла яму для наступнай выбраць больш блізкую гістарычную эпоху, пра якую ашчадзілася больш дакументальных звестак, і даць добрай увагі гістарычным дэталям'. 3 распавесв.яў і пісьмаў мы ведаем: Кнэхт сапраўды заняўся зборам матэрыялаў на новую біяграфію, дзе ён хацеў паказаць сябе ў васемнаццатым стагоддзі; ён збіраўся выступіць у ролі швабскага багаслова, які пакідае царкоўную пасаду, каб цалкам аддацца музыцы; дар'эчы, гэты багаслоў — вучань Ёгана Альбрэхта Бэнгеля, сябар Этынгера і нейкі час гасцюе ў абшчыне Цынцэндорфа. Нам вядома таксама, што ў той час Кнэхт прачытаў і заканспектаваў шмат прац, нават вельмі рэдк;х, пра царкоўныя статуты, піетызм і пра Цынцэндорф, пра літургіку і старадаўнюю царкоўную музыку. Дайшло да нас і тое, што Кнэхт быў улюбёны ў вобраз прэлата — чарадзея Этынгера, ды і да маг'стра Бэнгеля меў сапраўдную любоў і глыбокае пачуццё мілажалю, ён нават псразняў яго партрэт, які доўгі час можна было бачыць у яго на пісьмовым стале. Кнэхт рабіў сур’ёзныя спробы і захады, каб аб’ектыўна ацаніць Цынцэндорф, які аднолькава і прыцягваў і адштурхоўваў яго. Урэшцс, так і не закончыўшы, Ёзэф адклаў гэтую працу, задаволіўшыся тым, што паспеў уведаць. Адначасова ён
    заявіў, што не патрапіць стварыць на гэтым матэрыяле біяграфію, бо залішне разагнаўся на дэталі. Менавіта гэтая заява дас нам канчатковае права бачыць у трох «жыццёпісах» — зусім не думаючы прынізіць іх — хутчэй працу паэтычнай і высакароднай натуры, чым працы навукоўца.
    Здабытая свабода была Кнэхту не толькі свабодай навуковага пазнання, — яна азначала таксама моцную разрадку. Ен жа быў не проста выхаванцам, як усе астатнія, яго пэндзілі не толькі строгія школьныя npaвілы, дакладны парадак дня, пільны кантроль і настаўніцкі прыгляд — усё гэта зусім не малы цяжар на плечы элітарніка. Адносіны з Плініё Дэсіньёры ўсклалі на Ёзэфа яшчэ болыпы цяжар, што патрабавала крайняга напружання разумовых і душэўных сіл: гэта ж была даволі актыўная і прадстаўнічая роля, і адказнасць, калі па праўдзе, пераважала ягоную сілу, была яўна яму не па гадах. Усё гэта ён адужаў толькі дзякуючы сіле волі і таленту, і ўсё ж без падтрымкі здалёку, падтрымкі майстра музыкі, ён, зразумела, не здолеў бы давесці cnpavy да канца. Дваццацічатырохгадовага Кнэхта мы бачым пры канцы вальдцэльскага вучнёўства, хоць і не па гадах высталенага і крыху ўжо стомленага, але, як гэта ні дзіўна, без вонкавых знакаў прычыненай яму шкоды. Але як глыбока была ўражана ўся яго істота гэтай роляй і гэтым цяжарам, як блізка быў ён да поўнага вычэрпання сілы, — хай і няма на тое непасрэдных сведчанняў — мы можам вывесці з таго, як скарыстаўся малады чалавек так горача спрагненай свабодай. Кнэхт, які ў апошнія школьныя гады стаяў навідавоку і пэўным чынам ужо належаў грамадскасці, адразу і рашуча ад усяго дыстансаваўся. I не толькі, бо калі прасачыць усё яго тагачаснае жыццё, дык складваецца ўражанне, што найбольш яму хацелася, каб яго ніхто не бачыў: ніякая атачэнне, ніякая кампанія не здаваліся яму дастаткова ціхімі, ніякае жыццё дастаткова самотным. На першыя, даволі доўгія і бурныя лісты Дэсіньёры ён адказваў вельмі коратка і неахвотна, а потым і ўвогуле перастаў пісаць. Знакаміты вучань Кнэхт як у ваду ўпаў; толькі ў Вальдцэлі слава яго не праходзіла і з бегам часу зрабілася легендарнай.