• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    адгукаліся на ўсё гэта — на карціны, на пахі, на гукі. Тут яму наканавана зведаць свет не такі ціхі, але багацейшы, больш разнастайны, чым той, у якім ён жыў у Эшгольцы.
    Заняткі спачатку як бы прадаўжалі эшгольцкія, толькі іііто дадалося некалькі новых прадметаў. Сапраўды новыя былі толькі практыкаванні ў медытацыі, праўда, і да іх Езэф пасля першых урокаў у Майстра музыкі таксама ў пэўнай меры ўжо далучыўся. Ен ахвотна хадзіў на гэтыя ўрокі, бо бачыў у іх найперш прыемную гульню, якая здымала напружанасць. I толькі крыху пазней — мы яшчэ згадаем пра гэта — ён на самім сабе зведаў сапраўднае і высокае значэнне медытацыі. Дырэктарам школы ў Вальдцэлі быў нейкі арыгінал, нехта Ота Цбіндэн, якому ўжо тады было за шэсцьдзесят і які даставаў студэнтаў нейкім страхам; дарэчы, яго тэмпераментным і вельмі прыгожым почыркам зроблена нскалькі ўцалелых да нашых дзён запісаў пра вучня Езэфа Кнэхта. Шчыра кажучы, на першым часе не так настаўнікі, як вучні цікавілі новснькага. Асабліва часта ён бываў разам з двума, прычым вадзіўся з імі даволі жвава, пра што ёсць многія сведчанні. Той, з якім ён сябраваў у самыя першыя месяцы (яго звалі Карла Фэрамонтэ, потым ён як намеснік Майстра музыкі заняў другую па важнасці пасаду ў Калегіі), быў Кнэхтаў аднагодак. Яму мы, дарэчы, заўдзячаем стварэнне гісторыі стыляў ігры на лютні ў шаснаццатым стагоддзі. У школе яго празвалі «рысаедам», цанілі ў ім прыемнага таварыша па гульнях. Яго дружба з Езэфам, пачаўшыся з гутаркі пра музыку, трывала доўгія гады. Разам яны вучылі п’есы, разам ігралі практыкаванні, пра што мы даведаліся з вельмі змястоўных, хоць і нячастых Кнэхтавых пісьмаў да Майстра музыкі. У адным з першых пісьмаў Кнэхт піша пра Фэрамонтэ як пра «фахоўца і знаўцу музыкі багатага арнаменту, украс, пераліваў і г. д.»; ён іграў з ім Куперэна, Пёрселя і іншых кампазітараў семнаццатага і васемнаццатага стагоддзяў. У другім пісьме мы знаходзім ацэнку гэтых практыкаванняў і гэтай музыкі, «дзе ў некаторых п’есах амаль кожная нота мае знак упрыгожання». Кнэхт піша далей: «Пасля таго, як ты некалькі гадзін запар нічога іншага не рабіў, а толькі развучваў двайныя, кароткія трэлі і мардэнты, у цябе пальцы як усё роўна наэлектрызаваныя».
    У музыцы Езэф Кнэхт рабіў‘сапраўды вялікія поспехі. На другі і трэці год у Вальдцэлі ён даволі бегла іграў і чытаў з ліста ноты, ключы, скароты, басавыя знакі ўсіх стагоддзяў і стыляў і абжыўся ў царстве заходнееўрапейскай музыкі ў той мсры, у якой яна захавалася да нашых дзён, з яе законамі рамяства, шанаваннем і пеставаннем як пачуццёвага, так і тэхнічнага, каб можна было авалодаць самім яе духам. Менавіта ягонае імкненне ўхапіць пачуццёвы момант, яго прага праз пачуццёвае, праз гук, праз нязвыклае слыху ў розных музычных стылях пранікнуць у дух музыкі даволі доўга не давалі яму пачаць папярэдняе вывучэнне Гульні. У сваіх лекцыях, прачытаных, зразумела, пазней, Кнэхт наступным чынам сфармуляваў гэта: «Хто ведае музыку толькі па экстрактах, здабытых з яе Гульнёй шкляных перлаў, той, магчыма, і неблагі майстар Гульні, але зусім яшчэ не музыкант і, мабыць, яшчэ не гісторык. Музыкант складаецца не толькі з тых чыста духоўных лунанняў і фігурацый, якія мы з яе здабылі, — стагоддзямі яна была перш за ўсё эмацыянальнай радасцю, радасцю выдыху, адбівання такту, радасцю, якая нараджаецца пры зліцці галасоў, трэнняў і раздражненняў. Бясспрэчна, дух — гэта галоўнас, і не менш бясспрэчна, што вынаходства новых інструментаў, змена старых, увядзенне новых танальнасцяў і новых кампазіцыйных і гарманічных правілаў, а таксама забароны — усяго толькі знешняя праява, накшталт таго, як строі і моды народаў з’яўляюцца нсчым вонкавым. Аднак трэба эмацыянальна ахапіць і скаштаваць гэтыя вонкавыя і пачуццёвыя прыкметы, каб, зыходзячы з іх, спасцігнуць эпохі і іх стылі. Музыка ствараецца не адным мозгам, а рукамі і пальцамі, горлам і лёгкімі, і той, хто ўмее чытаць ноты, але не валодае дасканала якім-небудзь інструментам, хай лепш не разважае пра музыку. Значыцца, і гісторыю музыкі нельга зразумець толькі з абстрактнай гісторыі стыляў; напрыклад, перыяды ўпадку музыкі наогул застануцца неспасцігальнымі, калі мы не распазнаем у іх кожны раз перавагі пачуццёвага і колькаснага над духоўным».
    Адзін час здавалася, што Кнэхт вырашыў стаць музыкантам. Усімі факультатыўнымі заняткамі, у тым ліку і ўводзінамі ў Гульню, ён так манкіраваў дзеля музыкі, што дырэктару ў канцы першага семестра давялося выклікаць яго на гутарку. Але вучань Кнэхт не
    даў сябе запалохаць, ён упарта спасылаўся на свае вучнёўскія правы. Кажуць, быццам ён заявіў дырэктару: «Калі я адстану ў якім-небудзь прадмеце, вы можаце ўшчувапь мяне; але на гэта я не даваў ніякай падставы. Наадварот, я маю права рабіць, што хачу, са сваім вольным часам і аддаваць тры чвэрці яго і нават усе чатыры — музыцы. Мне даволі спаслацца на статут». Дырэктару хапіла розуму не настойваць, а, зразумела, ён узяў на вока наравістага вучня і доўгі час быў з ім халодны і строгі.
    Больш як год, можа, нават паўтара, цягнуўся гэты крыху дзіўны перыяд Кнэхтавага вучнёўства: звычайныя, зусім не бліскучыя адзнакі, ціхае і, як нам здаецца, пасля яго гутаркі з дырэктарам крыху ўпарцістае адасабленне, ніякіх прыкметных сяброўскіх сувязяў, затое незвычайная і палкая рупнасць у музыцы, занядбанне дзеля яе амаль усіх неабавязковых дысцыплін, нават Гульні. Некаторыя рысы гэтага юнацкага партрэта — несумненна рысы пераходнага ўзросту. 3 другім полам ён у гэты час сутыкаўся толькі выпадкова, адчуваючы вялікі недавер; мы думаем, што ў ім была (гэта ўласціва многім выпускнікам Эшгольца, калі ў іх не было сясцёр) нават вялікая доля нясмеласці. Чытаў ён шмат, асабліва захапляўся нямецкімі філосафамі: Лейбніцам, Кантам, рамантыкамі, з іх найбольшы ўплыў зрабіў на яго Гегель.
    Тут трэба крыху падрабязней расказаць пра таго Кнэхтавага таварыша, які адыграў вырашальную ролю ў яго вальдцэльскім жыцці, — пра вольнага слухача Плініё Дэсіньёры. Як ужо сказана, ён быў вольны слухач, гэта значыцца, вучыўся ў школах эліты як нейкі госць, без намеру пазней уступіць у Ордэн і назаўсёды застацца ў Педагагічнай правінцыі. Такіх вольных слухачоў час ад часу можна было сустрэць у элітарных школах не тое каб часта, бо Выхаваўчая калегія не даражыла падрыхтоўкай вучняў, якія пасля школы вярталіся дамоў і тым часам у «свет». Але ў краіне было некалькі старых патрыцыянскіх каранёў, якія ў гады заснавання Касталіі нямала ёй паслужылі; звычайна яны пасылалі аднаго свайго сына, калі ён быў дастаткова ўталентаваны і калі яму 'няблага таланілаі, у Касталію на выхаванне ў элітарнай школе, права гэта за імі замацавала традыцыя. Хоць вольныя слухачы ва ўсіх адносінах падпарадкоўвалііся тым самым правілам, што і ўсе
    астатнія вучні, яны ўсё ж былі сярод аднагодкаў выключэннем хоць бы ўжо таму, што з кожным годам не аддаляліся ўсё больш і больш ад дому і сям’і, ды і свае вакацыі праводзілі дома. Аднакласнікі ж лічылі іх гасцямі і чужынцамі, бо норавы і мысленне ў іх вызначаліся сям’ёй, домам. Іх чакаў бацькоўскі дах, наперадзс былі свецкая кар’ера, пэўная прафесія, шлюб і толькі вельмі рэдка здаралася, што такі госць, захоплены духам Правінцыі і ў згодзе з сваёй сям’ёй, заставаўся ў Касталіі і ўступаў у Ордэн. Затое мы ведаем у гісторыі нашай краіны некалькі дзяржаўных дзеячаў, якія, колішнія вольныя слухачы, рашуча абаранялі элітарную школу і Ордэн, калі з якіх-нсбудзь прычын грамадская апінія была супроць іх.
    Якраз такім слухачом быў Плініё Дэсіньёры. і яго Ёзэф Кнэхт — крыху маладзейшы гадамі — напаткаў у Вальдцэлі. Той быў высокаадораны юнак, ён быў красамоўны і ўмеў весці спрэчку, тэмпераментны і крыху парывісты, у немалы клопат увёў ён дырэктара Цбіндэна. Бо хоць Плініё вучыўся добра і ў гэтым сэнсе яму нічога нельга было закінуць, ён не даваў сабе клопату забыцца пра сваё выключнае становішча, не лезці на вочы і сціпла слухацца, а, наадварот, адкрыта і імпэтна абвяшчаў свае антыкастальскія, свецкія погляды. Гэтыя два хлопцы непазбежна павінвы былі сутыкнуцца: абодва былі таленавітыя, абодва пакліканыя, гэта рабіла іх братамі, тым часам як ва ўсім астатнім яны былі цалкам процілеглыя адзін аднаму. Толькі зразумеўшы самую сутнасць такой супярэчлівасці і зняўшы яе па ўсіх правілах деялектыкі, настаўнік мог бы вырашыць задачу, якая тут паўстае, і дамагчыся неабходнага сінтэзу. На гэта патрабавалася нямала празорлівасці і высокае педагагічнас майстэрства. Алс хоць фактаў і жада'Н'Ня ў дырэктара мелася задо-сыць (ён небыўзтых настаўнікаў, якія нс пераносяць вучняў, пазначаных геніем), у яго ўсё ж не было самай важнай умовы: даверу абодвух вучняў. Плініё, які ўжо ўвайшоў у ролю адзіночкі-бунтара, трымаўся з дырэктарам насцярожана; a з Езэфам у Ота Цбіндэна адносіны разладзіліся праз факультатыўныя заняткі, так што на раду да яго Ёзэф не пайшоў бы. Але, на Кнэхтава шчасце, быў яшчэ Майстар музыкі. У яго Кнэхт і папрасіў падтрымкі, a мудры старац паставіўся да ўсяго вельмі сур’ёзна, памайстэрску правёў гэтую гульню, як мы ўбачым ніжэй.
    У ягоных руках найбольшая спакуса ў жыцці юнака Кнэхта, небяспека, якая яму пагражала, абярнулася займальнай задачай, а сам ён паказаў сябе вартым яе. Канва гэтай дружбы-варожасці паміж Езэфам і Плініё, або кампазіцыя на дзве тэмы, або дыялектычная гульня паміж розумам двух людзей выглядала прыкладна так.
    Як яно і павінна было быць, Езэф першы заўважыў Дэсіньёры, і нават з сімпатыяй. I не толькі таму, што Плініё быў старэйшы, што ён быў прыгожы, тэмпераментны і красамоўны хлопец, але перш за ўсё таму, што быў «адтуль», са знешняга свету, што ён быў некасталец, чалавек,,у якога былі маці, бацька, дзядзькі, сёстры і браты, чалавек, якому Касталія з усімі яе законамі, традыцыямі і ідэаламі была толькі этапам, адрэзкам шляху, часовым прыстанішчам. Гэтай белай вароне Касталія зусім не азначала ўсяго свету, Вальдцэль для Плініё быў школай, як многія іншыя, а вяртанне ў «свет» не несла з сабою ганьбы і пакарання. Яго не чакала ўступленне ў Ордэн, наперадзе ў яго былі кар’ера, шлюб, палітычная барацьба, карацей — тое «рэальнае жыццё», пра якое кожны касталец хацеў бы даведацца болей, бо «свет» уяўляецца кастальцу, як ён калісьці ўяўляўся пакайнаму грэшніку або манаху, чымсьці непаўнацэнным і забаронным, аднак праз гэта не менш таямнічым, спакуслівым і прывабным. A Плініё зусім не саромеўся таго, што належаў да гэтага свету, наадварот, — ганарыўся. 3 хлапечым як бы ўдаваным стараннем і палам ён свядома падкрэсліваў сваю адасобленасць, з любой нагоды выстаўляў свае свецкія погляды і крытэрыі — усуперак кастальскім, выдаваў свае за лепшыя, больш слушныя, натуральныя і чалавечыя. Пры гэтым часта спасылаўся на «прыроду» і «здаровы сэнс», супрацьпастаўляў іх скажонаму і адчужанаму ад жыцця «духу школы», не шкадаваў гучных слоў і ярлыкоў, але яму хапіла густу і глузду не хапацца за дурныя правакацыі і ў меру сілы не пераступаць звычных Вальдцэлю правілаў дыспутавання. Абараняючы «свет» і наіўнае жыццё ад кастальскай «фанабэрыстай схаластычнай духоўнасці», ён сіліўся даказаць, што здольны дабіцца поспехаў зброяй самога праціўніка, ён зусім не хацеў весці ролю дзікуна, які слепа топча кветнікі інтэлектуальнай адукацыі.