Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
прачнуўся». Першыя акорды акампанементу ашаламілі мянс радасцю пазнавання: яны быццам пахлі, як зрэзаная галінка конскага бэзу, гэтаксама гаркава-саладжава, гэтаксама і лераможна, як сама ранняя вяснаі. 3 гэтай хвіліны для мяне асацыяцыя — ранняя вясна — пах конскага бэзу — шубертаўскі акорд — ёсць велічыня пастаянная і абсалютна дзейсная, варта мне ўзяць акорд, як я абавязкова і адразу чую церпкі пах конскага бэзу, а тое і другоое ў мяне азначае раннюю вясну. У гэтай прыватнай асацыяцыі я здабыў нешта цудоўнае, чаго ні за якія даброці не аддам. Аднак сама асацыяцыя, абавязковая ўспышка двух пачуццёвых перажыванняў пры думцы «ранняя вясна» — гэта мая прыватная справа. Вядома, я магу расказаць пра гэта іншым, як толькі што расказаў вам. Але перадаць яе вам я не магу. Я магу растлумачыць вам, расталкаваць, якая ўзнікае ў мяне асацыяцыя, але я нс магу зрабіць так, каб мая прыватная асацыяцыя выклікала хоць у каго-небудзь з вас такую самую, стала свосасаблівым механізмам, які б рэагаваў на ваш выклік абсалютна так і заўсёды аднолькава».
Другі Кнэхтаў аднадумнік, які пазней даслужыўся да псршага Архівіста Гульні шкляных перлаў, расказваў, што Езэф Кнэхт быў хлопчык, схільны да ціхай радасці, у час музыцыравання на твар яго находзіў выраз дзіўнай самазабыццёвасці, рэзкім або парывістым яго бачылі вельмі рэдка, хіба што ў рытмічнай гульні ў мяч, якую ён вельмі любіў. Але некалькі разоў гэты прывстлівы і здаровы хлопчык усё ж звяртаў на сябе ўвагу, выклікаў насмсшкі або трывогу. Здаралася гэта звычайна пасля таго, як якога-небудзь вучня пераводзілі з элітарнай школы ў звычайную, што часта вымагалася неабходнасцю, асабліва на пачатковым этапе. Калі першы раз здарылася, што адзін таварыш не прыйшоў на заняткі, не было яго і на гульнях, а на другі дзень пайшлі чуткі, што ён зусім не хворы, а выключаны, ужо з'ехаў і ніколі нс вернецца, Кнэхт не проста засмуціўся, а цэлы дзень хадзіў сам не ў сабе. Праз шмат гадоў ён растлумачыў гэта так: «Калі з Эшгольца выключалі равеснікаў, я кожны раз успрымаў гэта як смерць чалавека. Калі б у мяне папыталіся прычыну майго гора, я адказаў бы, што глыбока спагадаю няшчасным, якія з легкадумства ці ляноты загубілі сваю будучыню. Да гэтага майго пачуцця, бадай што,
дамешваўся і страх, каб і са мной не зрабілася нешта такое. Толькі перажыўшы гэта некалькі разоў і, па сутнасці, ужо не верыў, што такі ўдар лёсу можа спасцігнуць і мяне, я пачаў глядзець крыху глыбей. Я пачаў успрымаць выключэнне таварыша не толькі як няшчасце і кару: я ж ужо ведаў, што выключаныя часам і самі ахвотна вярталіся дамоў. Цяпер я адчуваў, што ўсё тут не толькі ў судзе і пакаранні легкадумства, а што свет недзе за межамі Касталіі, з якога мы, electi, калісьці прыйшлі сюды, зусім не перастаў існаваць, як мне здавалася, і што некаторым ён быў сапраўднай і вялікай рэальнасцю, якая надзіць іх да сябе і нарэшцетакі зусім забірае. I магчыма, гэты «свет» існаваў зусім не адзінкам, а ўсім, і не ўстаноўлена, што далёкі гэты свет вабіць толькі слабых і няздатных. Можа быць, гэта ўяўнае падзенне зусім і не падзенне, а скачок, адважны ўчынак: магчыма, менавіта мы, хто дабрамысна застаецца ў Эшгольцы, і ёсць слабыя, і труслівыя». Ніжэй мы ўбачым, што такія думкі не пакідалі яго і пазней.
Вельмі радавалі Кнэхта сустрэчы з Майстрам музыкі. Раз у два-тры месяцы той наязджаў у Эшгольц, бываў на ўроках музыкі, часам гасцяваў па некалькі дзён у аднаго тамтэйшага педагога, з якім яго звязвала дружба. А аднаго разу ён нават сам кіраваў апошнімі рэпетыцыямі вячэрні Монтэвердзі. Аднак асноўную ўвагу ён аддаваў адораным вучням, і Кнэхт быў той, каму ён удзяліў сваёй бацькоўскай дружбы. У кожны прыезд ён гадзінамі праседжваў з Езэфам за інструментам, разам з ім вывучаў творы сваіх любімых кампазітараў або разбіраў з старых падручнікаў кампазіцыі. «Разам з Майстрам музыкі 'пабудаваць канон або слухаць, як ён прыводзіць ad absurdum 1 дрэнны, таіла ў сабе нейкую ні з чым не параўнаную ўрачыстасць або нават весялосць, часам я ледзьве стрымліваў слёзы, часам не мог суняць смеху. Пасля прыватнага музыцыравання з ім у мяне бывала адчуванне, быццам я вяртаўся з купання ці масажу».
Напрыканцы вучобы ў Эшгольцы — Кнэхт і прыкладна дзесятак іншых вучняў пераходзілі ў школу наступнай ступені — рэктар сказаў перад кандыдатамі традыцыйную прамову, у якой яшчэ раз растлумачыў ■сэнс і законы кастальскіх школ, і ад імя Ордэна
1 да абсурду (лац.).
паказаў вучням далейшую дарогу, у канцы якой яны здабудуць права ўступіць у Ордэн. Гэта ўрачыстая казань была як бы часткай свята, якое школа зладзіла ў гонар сваіх выпускнікоў і на якім настаўнікі і аднакласнікі абыходзіліся з імі як з дарагімі гасцямі. У такі дзень выконваюцца старанна падрыхтаваныя канцэр* ты — гэтым разам спявалі вялікую кантату семнаццатага стагоддзя, і сам Майстар музыкі прыйшоў паслухаць яе. Пасля рэктаравай прамовы, калі ўсе пераходзілі ў святочна ўбраную сталовую, Кнэхт падышоў да Майстра з пытаннем:
— Рэктар расказваў нам, як жывуць і вучацца ў звычайных школах па-за Касталіяй. Ён кажа, што вьь пускнікі там, калі паступаюць ва універсітэт, выбіраюць сабе «свабодную» прафесію. Як я зразумеў, гэта, галоўным чынам, такія прафесіі, якіх мы ў Касталіі зусім не ведаем. Як гэта разумець? I чаму яны называюцца «свабоднымі»? Чаму мы, кастальцы, не маем права выбіраць іх сабе?
Magister musicae ўзяў хлопца пад руку і спыніўся пад мамантавым дрэвам. Хітраватая ўсмешка сабрала каля вачэй сетку маршчынак, калі ён адказаў:
— Цябе завуць «Кнэхтам», дарагі мой, «слугою», можа, якраз слова «свабодны» такое табе панаднае. He бяры гэтага надта да душы! Калі кастальцы кажуць пра свабодныя прафесіі, словы гэтыя, магчыма, і гучаць сур’ёзна, нават узнёсла. Але мы іх вымаўляем іранічна. Свабода гэтых прафесій толькі ў тым, што вучань сам іх сабе выбірае. Гэта і стварае свабоду на блізір, хоць у большасці выпадкаў не так вучань, як яго бацькі робяць за яго выбар, і ёсць шмат бацькоў, якія гатовыя хутчэй адкусіць сабе язык, чым даць сыну сапраўды свабодна выбіраць. Але ўсё гэта, можа, і няпраўда, і таму адкінем гэты аргумент! Дапусцім, свабода гэтая існуе, але ў такім разе яна абмежаваная адно актам выбару прафесіі. На гэтым яна і канчаецца. У вышэйшай школе будучы ўрач, юрыст, інжынер вучыцца па строгай і даволі вузкай праграме, якая завяршаецца некалькімі экзаменамі. Здаўшы іх, студэнт атрымлівае дыплом і тады ўжо нібыта свабодна прысвячае сябе выбранай прафесіі. На самай справе ён ператвараецца ў раба нізкіх сіл: ён залежыць ад поспеху, грошай, ад свайго гонару, прагі славы, ад таго, падабаецца ён людзям ні не. ён павінен падпарадкоўвацца цырымоніі
выбараў, зарабляць грошы, ён удзельнічае ў барацьбе розных кастаў, сем’яў, партый, газет, у бязлітаснай барацьбе. Але затое ён вольны заваяваць сабе поспех, дабрабыт і здабыць нянавісць тых, хто гэтага поспеху не займеў, і наадварот. 3 вучнем элітарнай школы, які робіцца членам Ордэна, нічога такога не здараецца. Ен не «выбірае» сабе спецыяльнасць. Ен не лічыць сябе здольным лепш разабрацца ў сваіх талентах, чым яго настаўнікі. У іерархіі яго ставяць на тое мссца, якое яму выбіраюць вышэйпастаўленыя, яны ж вызначаюць і яго функцыі, калі, вядома, гэта не адбываецца наадварот, гэта значыць, што здольнасці і памылкі вучня самі не прымушаюць настаўнікаў ставіць яго на той ці іншы пост. Але пры гэтай уяўнай несвабодзе кожны electus, прайшоўшы першы курс, мае поўную свабоду, тым часам як чалавек «свабодна» выбранай прафесіі вымушаны праходзіць даволі няпругкі курс навук з няпругкай сістэмай экзаменаў, для яго, як толькі ён пачынае вучыцца самастойна, свабода прасціраецца даволі далёка. Есць шмат студэнтаў, што па сваёй волі ўсё жыццё якімі толькі вар’яцкімі справамі не займаюцца, і ніхто ім не перашкаджае, калі яны не пераступаюць межаў маралі.
Той, хто выявіў псдагагічны дар, карыстаецца свабодай як педагог, выхаваўца з прызвання; перакладчык — як перакладчык, кожны знаходзіць сабе месца, дзе ён можа служыць і ў сваім служэнні адчуваць сябе свабодным. Да таго ж ён на ўсё жыццё вызвалены ад той «свабоды», якая азначае страшнае рабства. Ен нічога не ведае пра пагоню за грашыма, пра барацьбу за славу, за ўладу, ён не ведае ні партый, ні раздвоенасці паміж асобай і пасадай, паміж прыватным і грамадскім, не ведае залежнасці ад поспеху. Вось так, сыне, цяпер ты бачыш: калі кажуць пра свабодныя прафссіі, дык слова «свабода» гучыць вельмі пацсшна.
Развітанне з Эшгольцам было цяжкае. Калі Кнэхт пражыў тут, можна сказаць, шчаслівае дзяцінства, радаснае і гарманічнае падпарадкаванне, амаль без сумненняў, дык цяпер прыспела пара барацьбы, развіцця і сумненняў. Кнэхту было каля семнаццаці гадоў, калі яму сказалі, што неўзабаве яго разам з некалькімі іншымі хлопцамі перавядуць у школу наступнай ступені, і, вядома ж, пачынаючы з гэтай хвіліны для выбранцаў не было больш важнага пытання, якое вельмі ж часта
абмяркоўвалася, чым пытанне, куды кожнага з іх перавядуць. У адпаведнасці з традыцыяй ім паведамілі пра перавод толькі за некалькі дзён да ад’езду, а прамежак паміж выпускным святам і ад’ездам лічыўся вакацыямі. Менавіта ў гэтыя вакацыі з Кнэхтам было прыгожае і важнае здарэнне: Майстар музыкі запрасіў Езэфа да сябе ў госці і папрасіў зрабіць гэтую нсвялічкую вандроўку пеша. Гэта быў рэдкі і вялікі гонар. Разам з другім выпускніком — бо Кнэхт яшчэ лічыўся за Эшгольцам, а вучням гэтай ступені не дазвалялася падарожнічаць адным — ён аднойчы гожым ранкам вырушыў насустрач лясам і горам, і калі нарэшце пасля трох гадзін пад’ёму па лясной сцежцы яны дабраліся да адкрытага плато на вяршыні, дык убачылі перад сабою далёка ўнізе маленькі Эшгольц, які можна было лёгка пазнаць па цёмнай купінс велізарных дрэў і прамавугольніку газонаў з люстэркамі сажалак, па высокім будынку школы, падсобных карпусах, па вёсачцы і славутым ясеневым гайку. Хлопцы доўга глядзелі ўніз; многія з нас памятаюць гэту чароўную карціну, бо тагачасная не вельмі адрознівалася ад сённяшняй, будынкі ж былі адноўлены пасля вялікага пажару амаль без змен, а з пяці дрэў тры не пацярпелі ад агню. Юныя вандроўнікі бачылі пад сабой родную школу, з якою ім трэба было развітацца назаўсёды, і ў абодвух зашчымела ў сэрцы.