• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    У тую пару часта можна было бачыць, як Езэф Кнэхт з задніх радоў уважліва слухаў прамювы Дэ-
    сіньёры. Цікаўнасць, здзіўленне і страх агарталі Езэфа, калі Плініё нішчыў і драсаваў усе кастальскія святыні, усё ставіў пад сумненне, высмейваў тое, у што ён, Кнэхт, верыў. Але Езэф прыкмячаў таксама, што далёка не ўсе слухачы ставіліся да тых казаняў сур’ёзна, многія слухалі Плініё толькі з пацехі, як слухаюць кірмашовага блазна. Няраз пры ім і пярэчылі Плініё, то іранізуючы з яго нападаў, то абвяргаючы іх. Аднак вечна каля гэтага вольнага слухача хто-небудзь ды ашываўся, вечна ён здабываў увагу, і быў у яго пад рукой праціўнік ці не, заўсёды яго нешта прыцягвала да Дэсіньёры, заўсёды ён спакушаў. Езэф, мусіць, адчуваў тое самае, што і астатнія вучні, якія тлуміліся каля прамоўцы, прымаючы яго піруэты то кепікамі, то подзівам, але, нягледзячы на нясмеласць, нават страх, што нападаў на яго, калі ён чуў такія прамовы, Езэф адначасова адчуваў і іх пачварна панадную сілу, і не толькі таму, што яны забаўлялі яго, — не, яны забіралі яго глыбей. Зразумела, унутрана ён не згаджаўся з думкамі адважнага прамоўцы, не, але былі і пэўныя сумненні, і нават не толькі тое, што яны былі, а што ўвогуле маглі быць, уражвала да болю. Спачатку боль гэты не вельмі хваляваў: нешта кранала яго, будзіла няпэўныя пачуцці, — нешта сярэдняе паміж бурлівым парываннем кудысьці і нячыстым сумленнем.
    Вось чаму мусова павінен быў прыйсці час, і ён прыйшоў, калі Дэсіньёры заўважыў, што сярод слухачоў ёсць адзін, для якога ягоныя прамовы нешта большае, чым пацешная або агудная забавіна або проста наталенне прагі да спрэчак. Гэта быў маўклівы светлавалосы хлопец з тонкімі рысамі, крыху нясмелы з выгляду, ён чырванеў і бянтэжыўся, скупа адказваў на яго, Плініё, роспыты. «Мабыць, хлапчо даўно ўжо цікуе за мною», — падумаў Плініё і вырашыў як-небудзь яго прывеціць, а тады ўжо цалкам заваяваць; ён запрасіў Кнэхта па палудні да сябе ў пакой у госці. Аднак да гэтага сарамяжлівага і сухаватага юнака падступіцца было зусім няпроста! На сваё здзіўленне, Плініё заўважыў, што хлопец унікае яго, не ўступае ў спрэчку, а запрашэння на госці нават не прыняў. Гэта ў сваю чаргу разабрала старэйшага, і ён адразу пачаў улётваць каля Езэфа, спачатку толькі з сябелюбства, а потым і на сур’ёзе, бо адчуў у >ім вартага праціўніка, магчыма, будучага сябра альбо, наадварот, ворага. Няраз ён ба-
    чыў Ёзэфа непадалёк ад сябе, той напружана слухаў, але адразу адступаў, як толькі Плініё хацеў падысці да яго.
    У такіх Езэфавых паводзінах была свая рацыя. Даўно ўжо Езэф зразумеў, што ў асобе гэтага вольнага слухача і чужынца яго чакае нсшта важнае, магчыма, цудоўнае, нейкае расшырэнне даляглядаў, адкрыццё, пазнанне новага, але, можа быць, і нсбяспсчная спакуса, прынамсі, нешта такое, перад чым яму трэба будзе выстаяць. Сваімі першымі сумненнямі ён падзяліўся з Фэрамонтэ, але Карла не звярнуў на іх ніякай увагі, бо лічыў Плініё самаўпэўненым нёдамыслем, які пра сябе няма ладу што сабе думае, якога і слухаць няма чаго, — і адразу зноў аддаўся сваім музычным практыкаванням. Нешта падказвала Езэфу: ідзі да дырэктара, падзяліся з ім сваёй трывогай, сваімі сумненнямі, але пасля той незабыўнай гутаркі ў Ёзэфа не засталося і завязі прыязнасці да Цбіндэна. Ен не мог пайсці да яго і ўсё расказаць, ён баяўся, што яго не зразумеюць альбо, што яшчэ горш, гаворку пра бунтара дырэктар прыме як нейкі данос. 1 вось, збянтэжаны спробамі Плініё па-сяброўску зблізіцца з ім, ён звяртаецца да свайго зычліўца і добрага генія, Майстра музыкі, і пасылае яму падрабязны ліст, які, на шчасце, захаваўся да нашых дзён. «Я яшчэ не высветліў сабе, ці разлічвас Плініё знайсці ўва мне аднадумца, ці яму патрэбен субяседнік. Спадзяюся на другое. Бо і.мкненне навярнуць мяне ў сваю веру азначала б штурхнуць мяне на здраду, спробу разбурыць маё жыццё, напэўна звязанас цяпср з Касталіяй. За яе межамі ў мяне цяпер няма ні бацькоў, ні сяброў, да якіх я мог бы вярнуцца, калі б у мяне калінебудзь узнікла такая ахвота. Але калі дзёрзкія прамовы Плініё не маюць мэты навярнуць мянс або зрабіць на мянс пэўны ўплыў, яны ўсё ж бянтэжаць мяне. Хачу быць з вамі, шаноўны Майстар, шчырым да канца: лад думак у Плініё нясе ў сабе нешта такое, што я не магу адкінуць простым «не»; ён звяртаецца да нейкага голасу ўва мне, які часам нават хіліцца да згоды з ім. Хутчэй за ўсё гэта голас самой прыроды, які ўступае ў супярэчнасць з маім выхаваннем і ўласцівымі нам поглядамі. Калі Плініё называс нашых настаўнікаў і Магістраў кастай жрацоў, а нас, вучняў, паслухмяным статкам валухаў, дык гэта, ясна, грубыя, ад сумыслі, словы, але ж нейкая доля праўды, пэўна, у іх усё-такі ёсць,
    інакш яны мяне не трывожылі б. Плініё ўмее выказваць дзівосныя і проста неверагодныя рэчы. Напрыклад, так: Гульня, на яго думку, — рэцыдыў фельетаністычнай эпохі, пустая бразготка з літарамі, у якой мы распусцілі мову розных мастацтваў і навук; уся яна з адных асацыяцый, гуляе з аднымі аналогіямі. Або вось яшчэ прыклад: доказам бяссэнсіцы ўсёй нашай духоўнай адукацыі і стаўлення да жыцця з’яўляецца наша свядомая бясплоднасць. Напрыклад, вы аналізуеце, кажа ён, законы, стылі і тэхніку ўсіх музычных эпох, а самі не ствараеце ніякай новай музыкі. Вы чытаеце і тлумачыце Піндара і Гётэ, кажа ён, і саромеецеся самі пісаць вершы. Усё гэта такія папрокі, якія я не магу адкінуць кепікамі. I яны яшчэ не самыя страшныя, не тыя, што найбольш мяне раняць. Горш, калі ён, напрыклад, сцвярджае, быццам мы, кастальцы, жывём як штучна выведзеныя пеўчыя птушкі, не зарабляючы сабе на хлеб, не знаючы нягод і барацьбы за існаванне, не ведаючы і не хочучы ведаць пра тую частку чалавецтва, на працы і галечы якой трымаецца наша камфартабельнае жыццё». Пісьмо канчасцца словамі: «Глыбокашаноўны Майстар, магчыма, я ўжыў на благое Вашу дабрыню і ўвагу, — я гатовы пачуць дакор з вуснаў Вашых Ушчуйце мяне, накладзіце на мяне епітым’ю, буду вам толькі ўдзячны. Але паверце, мне патрэбна Вашая рада. Нейкі час я яшчэ вытрымаю гэты стан, але павярнуць усё ў патрэбны бок — на гэта я занадта слабы і нявопытны, і самае горшае, што я не магу даверыцца нашаму дырэктару, хіба што Вы мне гэта строга загадаеце. Вось чаму я дакучаю Вам тым, што спакваля робіцца для мяне ўсё большым і большым цяжарам».
    Ах, якой неацэннай паслугай быў бы нам Майстраў адказ, чорным па белым, калі б мы яго мелі ў руках! Але адказ быў дадзены вусна. Неўзабаве пасля таго, як Езэф паслаў пісьмо, Майстар музыкі наведаў школу, каб прыняць экзамен, і ў першы ж дзснь парупіўся пра свайго юнага сябра. Мы ведаем пра гэта з расказаў самога Кнэхта. Майстар зусім не палсгчыў яму задачы. ён пачаў з уважлівай праверкі школьных • адзнак у Кнэхта і асабліва яго прыватных заняткаў, якія Майстар палічыў зал’шне аднабаковымі. У гэтым ён згадзіўся з дырэктарам і настояў, каб Езэф сам ва ўсім прызнаўся дырэктару. Што да таго, як Езэфу трымацца з Дэсньёры, ён пакінуў вельмі ясныя ўказанні і паехаў
    толькі тады, калі ўсё абгаварыў з Цбіндэнам. Вынікам былі не толькі незабыўны кожнаму, хто стаў сведкам, паядынак паміж Дэсіньёры і Кнэхтам, але таксама і зусім новыя адносіны паміж Кнэхтам і дырэктарам. Праўда, яны і цяпер не былі задушэўныя і таямнічыя, як з Майстрам музыкі, але яны прасвятліліся, і напружанасць прапала.
    Новая роля, якая выпала на долю Езэфа Кнэхта, надоўга акрэсліла яго далейшае жыццё. Яму было дазволена прыняць прапанаваную Плініё дружбу і, так сказаць, адкрыта сустрэць ягоныя атакі, прычым настаўнікі не павінны былі ўмешвацца або кантраляваць іх. Галоўная задача, пастаўленая Майстрам, была такая: Кнэхт павінен быў абараняць Касталію ад крытыкаў, а ўвесь дыспут весці на самым высокім узроўні; гэта пацягнула за сабой, між іншым, неабходнасць а‘ктыўнага засваення ўсіх законаў Ордэна і Касталіі, яснага іх усведамленвя. Прайшло няшмат часу, і дыспуты паміж прыязнымі праціўнікамі набылі вядомасць, вучні баяліся прапусціць хоць адзін. Агрэсіўны, іранічны тон Дэсіньёры страціў сваю былую грубасць, фармулёўкі ў яго сталі больш асцярожныя і адказныя, крытыка больш канкрэтная. Да таго на баку Плініё былі амаль усе перавагі: ён прыйшоў з «свету» з яго вопытам, яго метадамі і сродкамі нападзення, і ў ім самім было нешта ад бяздушнасці гэтага свету; з гутарак дарослых у доме Дэсіньёры яму было вядома прыкладна ўсё, што гэты свет мог закінуць Касталіі. Але Кнэхтавыя пярэчанні прымусілі яго цяпер зразумець: хоць ён няблага ведаў свой свет, лепш за любога кастальца, затое Касталію, дух яе ён ведаў горш за тых, каму яна была родным домам, радзімай і лёсам. Ен пачаў разумець і паступова нават прызнаваць, ілто ён тут госць, а не абарыген і што не толькі там, у ягоным свеце, але і тут, у Педагагічнай правінцыі, ёсць векавы вопыт і сякія-такія дасягненні, і тут ёсць традыцыі, нават свая «прырода», якую ён ведаў толькі часткова і якая цяпер, праз свайго вестуна Езэфа Кнэхта, патрабавала павагі. А Кнэхт, каб лепей-справіцца з роляй апалагета, вымушаны быў праз заняткі, медытацыю і самавыхаванне ясней, глыбей засвойваць тое, што меў потым абараняць. У рыторыцы заўсёды браў верх Дэсіньёры, тут апрача прыроджанага тэмпераменту і славалюбнасці яму дапамагалі пэўны свсцкі вопыт і жыццёвыя спанатры; нават
    на краі паражэння ён не забываўся пра слухачоў і забяспечваў сабе годнае або, прынамсі, дасціпнае адступленне, тым часам як Кнэхт, прыпёрты праціўнікам да сцяны, мог, напрыклад, сказаць: «Пра гэта мне яшчэ трэба падумаць. Пачакай колькі дзён, Плініё, я тады табе нагадаю».
    Калі адносіны двух хлопцаў цяпер насілі прыстойную форму, а дыспут зрабіўся абавязковым атрыбутам тагачаснага вальдцэльскага жыцця, дык Кнэхту ні сама ягоная бяда, ні ўвесь канфлікт зусім не сталі лягчэйшымі. Дзякуючы высокаму даверу і ўскладзенай на яго высокай адказнасці ён справіўся з задачай, доказам сілы і здароўя яго натуры можа паслужыцца ўжо само тое, што ён гэтага дамогся, не нарабіўшы сабе шкоды. Але ў душы ён моцна пакутаваў. Бо яго прыязнасць да Плініё была не толькі прыязнасцю да абаяльнага і дасціпнага, свецкага і трапнага на язык таварыша, але не ў меншай меры і да таго чужога свету, які яго сябар і апанент тут прадстаўляў, які Кнэхт прыкмячаў і пазнаваў у вобразе Дэсіньёры, у яго словах і рухах; да таго так званага «рэальнага свету», дзе жылі пяшчотныя мацеркі і дзеці, галодныя людзі і прытулкі бедным, газеты, выбарчая барацьба; да таго прымітыўнага і разам з тым рафінаванага свету, куды Плініё ездзіў на вакацыі, каб пабачыцца з бацькамі, братамі і сёстрамі, пазаляцацца да дзяўчат, пабываць на рабочых сходках і пазабаўляцца ў раскошным клубе, тым часам як ён, Езэф Кнэхт, заставаўся ў Касталіі, хадзіў у паходы,. купаўся, разбіраў рычаркары Фробергера або чытаў Гегеля.