• Газеты, часопісы і т.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Два-тры вальдцэльскія гады, пакуль трывала дружба паміж Плініё і Езэфам, уся школа пільна сачыла, як разгортвалася драма, — дружба-варожасць Плініё і Езэфа. У гэтай драме ў пэўнай меры бралі ўдзел усе — ад дырэктара да самага маладога вучня. Два свсты, два прынцыпы ўвасобіліся ў Дэсіньёры і Кнэхце, кожны нібы ўзвышаў другога, ператвараючы любую спрэчку ва ўрачысты і прадстаўнічы двабой, які хваляваў усіх. I калі Плініё пасля кожных канікулаў вяртаўся, нібы дакрануўшыся да маці-зямлі, поўны свежай сілы, дык Езэф чэрпаў свежую сілу ў кожным роздуме, у кожнай уважліва прачытанай кнізе, у кожнай медытацыі, у кожнай сустрэчы з Майстрам музыкі і рабіўся ўсё лспшым і лепшым адвакатам і прадстаўніком Касталіі. Калісьці даўно, амаль яшчэ дзіцём, ён перажыў сваё псршае пакліканне. Цяпер ён зведаў і другое, і менавіта гэтыя гады выкавалі з яго сапраўднага кастальца. Ен ужо даўно прайшоў першы курс Гульні ў перлы, і цяпер, у канікулы, пад наглядам вопытнага кіраўніка пачаў эскізаваць свае першыя самастойныя партыі. Тут яму адкрылася адна з самых шчодрых крыніц радасці і ўнутранага супакаення; з часу яго неспатольных практыковак на клавесіне і клавікордах з Карла Фэрамонтэ нішто так не свяжыла яго, так дабратворна не дзейнічала на яго, ні ў чым ён не знаходзіў такога самаўсталявання, такога шчасця, як у гэтых п'ершых зазірках у зорны свет Гульні. На тыя гады прыпадаюць і вершы Езэфа Кнэхта, як:я дайшлі да нас у копіях Фэрамонтэ; можна дапусціць, што іх было больш, магчыма таксама, што якраз гэтыя вершы, самыя раннія з якіх нарадзіліся яшчэ да таго, як Езэф далучыўся да Гульні, моцна паспрыялі выкананню даручанай яму ролі і пераадоленню крызісу тых незабыўных гадоў. Кожны, хто
    прачытае гэтыя строфы, знойдзе ў іх сляды ўзрушэння, якое перажыў Кнэхт пад уплывам Плініё. Нскаторыя радкі, несумненна, выяўляюць глыбокую трывогу, прынцыповыя сумненні ў самім сабе і ў сэнсе жыцця, пакуль мы нарэшце ў вершы «Гульня шкляных перлаў» не знаходзім, на думку нашу, удалае і дабрамыснае іх вырашэнне. Між іншым, у самім факцс напісання гэтых всршаў і ў тым, што некаторыя з іх ён паказваў сябрам, мы бачым пэўную ўступку свету Плініё, пэўны элемент бунтарства супраць законаў Касталіі. Бо калі Касталія ўвогуле адмовілася ад пісання мастацкіх твораў (у тым ліку і музычных — там прымаюць творы толькі всльмі строгіх у стылі і форме практыкаванняў), дык стварэнне вершаў лічылася ўвогуле немагчымым і нават гансбным. Такім чынам, забаўкай, пустой бразготкай гэтыя вершы не назавсш, спатрэбіўся высокі ціск, каб пацяклі тыя радкі, даволі вялікая доля ўпартай мужнасці, каб такое выказаць.
    Нельга змоўчаць і пра тос, што і ў Плініё Дэсіньёры пад уплывам апанснта адбыліся істотныя перамены, і не толькі ў сэнсе фармавання ў ім вартасных і сумленных метадаў барацьбы. Ішлі школьныя гады, абодва змагаліся і ся>бравалі. Дэсіньёры бачыў, як яго партнёр спакваля вырастаў у прыкладнага кастальца, у вобразе сябра ўсё відавочнсй і жывей паўставаў перад ім сам дух Педагагічнай правінцыі. 1 падобна на тое, як ён, Плініё, спрычыніў у Ёзэфс пэўную турбацыю, ушчапіўшы яму нешта ад атмасферы свайго свету, ён і сам удыхаў кастальскае паветра, падупадаючы яго ўплывам і чарам. Настаў апошні год яго вучобы ў Вальдцэлі, і вось аднаго разу насля дзвюхгадзіннага дыспуту пра ідалы манаства і яго небяспскі, які яны правялі пры старэйшыне курса аддзялсння Гульні, Дэсіньёры ўзяў Ёзэфа з сабой на шпацыр, каб зрабіць яму прызнаннс, якое мы цытуем паводле пісьма Фэрамонтэ.
    «Я, зразумела, даўно ўжо ведаю, Ёзэф, што ты далёка не той артадаксальны Майстар Гульні і святы касталец, ролю якога ты так бліскуча выконваеш. Кожны з нас абодвух змагасцца на тым мссцы, на якос пастаўлены, і кожны з нас выдатна всдае, што тое, супроць чаго ён ваюе, мас права на існаванне і бясспрэчную вартасць. Ты стаіш на баку вышэйшай культуры духу, я адстойваю натуральнас жыццё. Пакуль мы змагаліся, ты навучыўся высочваць і браць на вока небяспскі таго
    натуральнага жыцця; твой абавязак указваць на тое, як натуральнае, наіўнас жыццё, калі яно без духоўнай аброці, заводзіць нас у багну і абавязкова саштурхоўвае да жывёльнага існавання і яшчэ ніжэй. А мой абавязак — не стамляючыся, паўтараць, якое праблематычнае, небяспечнае і, нарэшце, бясплённае жыццё, калі яно грунтуецца толькі на адным духу. Ну, добра, хай кожны бароніць тое, у прымат чаго ён верыць: ты — дух, я — прыроду. Аднак не крыўдуй на мяне, часам мне здаецца, быццам ты і напраўду ў сваёй наіўнасці маеш мяне за ворага вашага кастальскага духу, за чалавека, якому ўсе вашыя заняткі, практыкоўкі і гульні — чыстая мішура, хоць сам ён па тых ці іншых прычынах нейкі час бярэ ў іх удзел. Што ж, дарагі мой, ты грунтоўна памыляешся, калі сапраўды думасш так! Павінен табе прызнацца таксама, што некалькі месяцаў таму назад, дома, я ў гутарцы з бацькам дамогся ў яго дазволу застацца ў Касталіі і ўступіць у Ордэн, калі ў канцы вучобы ў мяне не прападзе такаямая ахвота; і я быў шчыра шчаслівы, калі атрымаў нарэшце ягоную згоду. Ад нядаўняга я ведаю пэўна: я ёю не скарыстаюся. I не таму, што ахвота адышла! He, што новы дзень, то яснсй бачу: застацца ў вас было б для мяне ўцёкамі, дастаткова прыстойнымі, але ўсё ж уцёкамі. Таму я наважыў вярнуцца ў свет. Але я назаўсёды застануся ўдзячны вашай Касталіі і далей буду трымацца некаторых вашых практыкаванняў, а кожны год абавязкова брацьму ўдзел у вялікай урачыстай Гульн'і».
    3 глыбокім пачуццём Езэф перадаў гэта прызнанне Плініё свайму сябру Фэрамонтэ. А тбй у пісьме дадае: «Мне, чалавеку музыкі, гэта прызнанне Плініё, з якім я не заўсёды быў справядлівы, было нібы музычным перажываннем. 3 супярэчнасці «свет — дух» або «Плініё — Езэф», з сутыкнення двух непрымірымых прынцыпаў у мяне на вачах вырас сінтэз — канцэрт». '
    Пасля заканчэння чатырохгадовага курса ў Вальдцэлі, калі Плініё ўжо меўся вярнуцца ў бацькоўскі дом, ён перадаў дырэктару школы бацькава’пісьмо, у якім было запрашэнне Езэфу Кнэхту правесці ў іх вакацыі. Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак. Хоць школа і адпускала вучняў у падарожжы за межы Пёдагагічнай правінцыі, галоўным чынам з пазнаваўчымі мэтамі, і нават не так ужо і рэдка, аднак кожнага разугэта было выключэнне, а не правіла, і такую магчымасць давалі
    толькі студэнтам, а не вучням. Усё ж дырэктар Цбіндэн палічыў запрашэнне ад галавы такога высокашаноўнага дома досыць важным і не адважыўся адхіліць яго сам, а перадаў на разгляд камісіі Выхаваўчай калегіі, якая вельмі хутка адказала на яго лаканічным адмаўленнем.
    Прыйшоў час сябрам развітацца.
    — Пачакаем крыху і паспрабуем ім зноў перадаць запрашэнне, — сказаў Плініё, — калі-небудзь наша возьме. Ты абавязкова павінен пазнаёміцца з маімі бацькамі, усімі нашымі, убачыць і зразумець, што ўсе мы жывыя людзі, а не проста зброд свецкіх гультаёў і дзялкоў. Мне цябе будзе вельмі не хапаць. А ты, Езэф, паклапаціся, каб апынуцца на вяршынях тваёй хітрамудрай Касталіі. Далібог, табе адмыслова пасуе роля члена іерархіі, але, здаецца, роля бонзы большая за ролю фамулуса 1 наперакор твайму імю. Я вяшчую табе вялікую будучыню, прыйдзе такі дзень, і ты зробішся Магістрам, і цябе залічаць у найсвятлейшыя.
    Езэф журботна паглядзеў на яго.
    — Можаш сабе кпіць, — сказаў ён з жэстам, як бы развітваючыся і не хочучы гэтага. — Я вось і напалавіну не такі славалюбны, як ты, і калі я нават займу важную пасаду, ты на той час ужо будзеш прэзідэнтам альбо бургамістрам, федэральным радцам альбо універсітэцкім прафесарам. Думай добра пра нас, Плініё, і не забывай Касталіі, не цурайся нас. Бо, думаю, і ў вас у свсце павінны быць людзі, якія ведаюць пра Касталію нешта большае, чым анскдоты, што там у вас ходзяць пра нас.
    Яны паціснулі рукі, і Плініё паехаў. Апошні вальдцэльскі год прайшоў у Езэфа нсяк вельмі вяла, яго такі цяжкі і напружлівы абавязак, можна сказаць, роля грамадскай асобы, нсчакана адпаў, Касталіі больш не патрэбен быў абаронца. Свой вольны час у той год ён аддаў Гульні, якая ўсё больш захапляла яго. Запісвая кніжка, якая бог ведае якім дзівам дайшла да нас і ў якую ён заносіў свае думкі пра тэорыю і значэнне Гульні, пачынаецца фразай: «Усё'наша жыццё, фізічнае і духоўнае, — гэта нейкі дынамічны феномен, з паўнаты якога Гульня ўхоплівае толькі эстэтычны бок і пры гэтым пераважна ў выглядзе рытмічных працэсаў».
    1 слуга (лац.). Кнэхт — слуга (ням.).
    СТУДЭНЦКІЯ ГАДЫ
    Езэфу Кнэхту было цяпер каля дваццаці чатырох гадоў. Вальдцэлем закончылася яго вучнёўская пара і настала вольнае студэнцтва; калі не лічыць дзіцячай бестурбоціцы ў Эшгольцы, дык студэнцтва сталася самай светлай і шчаслівай часінай у ягоным жыцці. Яно і праўда, у свабодных хлапцоўскіх пошуках без школьных цугляў, у празе адкрываць і заваёўваць усё, у яго імклівым руху да бясконцых даляглядаў духоўнага свсту ёсць нешта кранальнае, дзівоснас, нешта ад сапраўднага цуду, бо яшчэ не развеяў вецер ніводнай ілюзіі, не ўзнікла сумненняў ні ў сваёй здольнасці да бязмежнай самааддачы, ні ў бясконцасці духоўнага свету. Менавіта ў такіх талентаў, як Езэф Кнэхт, у людзсй, якія ўжо з натуры сваёй імкнуцца да цэльнасці, да сінтэзу і да універсальнасці, якія не цягнуцца адмысловай яркай здольнасцю да ранняй канцэнтрацыі на чым-небудзь адным, — у такіх натур вясна студэнцкай вольнасці бывае часам глыбокага хмельнага шчасця; аднак без дысцыпліны, вынесенай з школы эліты, без душэўнай гігіены медытатыўных практыкаванняў, без тактоўнага кантролю Выхаваўчай калегіі такая свабода была б памянёным талентам вельмі небяспечнай і шмат у каго адыграла б фатальную ролю, як яно і сталася з безліччу таленав^тых людзсй да ўстанаўлення нашых парадкаў у дакастальскія часы. У тыя сівыя часы вышэйшыя школы ў розныя поры кішэлі юнымі натурамі фаўстаўскага тыпу, якія на ўсіх ветразях ляцелі ў адкрытае мора навукі і акадэмічнай свабоды, непазбежна перажываючы ўсе караблекрушэнні неакілзанага дылетантызму; сам жа Фаўст — гэта правобраз геніяльнага дылетанта з усім уласцівым яму трагізмам. У Касталіі ж духоўная свабода студэнта бясконца шырэйшая, чым ва універсітэтах ранейшых эпох, і магчымасці даследаваць багацейшыя, да таго ж Касталія не ведае ніякага націску матэрыяльных умоў, тут не маюць ніякага значэння славалюбнасць, страх, беднасць бацькоў, клопат пра заробак і кар’еру і ўсякас такос. У акадэміях, семінарах, бібліятэках, архівах, лабараторыях Педагагічнай правінцыі ўсе студэнты, любога паходжання, маюць роўныя магчымасці; іх прызначэнні на розныя ступені іерархіі бываюць толькі адпаведна інтэлекту і характару. I наадварот, бальшыні вольна-