• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Кнэхт ні хвіліны не сумняваўся, што сам ён цалкам належыць Касталіі і павінен жыць кастальскім жыццём, жыццём без газет, без сям’і, без сякіх-такіх легендарных забаў, але і без галечы і голаду, — дарэчы, Плініё, які так апантана абзываў вучняў эліты трутнямі, таксама ніколі не галадаў і ні разу не зарабіў сабе на кавалак хлеба. He, свет Плініё зусім не быў найлепшым светам, не быў ён і разумней зладжаны. Але ён існаваў, ён быў тут, і, як было вядома з сусветнай гісторыі, існаваў заўсёды і заўсёды быў прыкладна такі, як і цяпер. Многія народы ніякага іншага свету не ведалі, яны нават не здагадваліся пра існаванне элітарных школ і Педагагічнай правінцыі, Ордэна, Магістраў і Гульні. Мноства людзей на зямлі жыло інакшым жыц-
    цём, чым у Касталіі, прасцей, больш лрымітыўна, небяспечна, безабаронна, бязладна. I гэты прымітыўны свет быў людзям родны, і Кнэхт сам адчуваў нейкі след у сваім сэрцы, нешта накшталт цікаўнасці, тугі па ім і нават жалю да яго. Аддаць яму, што належыць, выдзеліць яму месца ў сэрцы, але не паддацца — вось задача. Бо побач з ім і вышэй існаваў іншы свет, свет Касталіі, свет духу, штучна створаны, уладкаваны і пад аховай, аднак ён патрабаваў сталага прыгляду і ўзнаўлення, свст іерархіі. Служыць Касталіі, не пакідаючы таго іншага свету і не пагарджаючы ім, не падцікоўваючы яго спадціху, з няяснымі жаданнямі, з тугой па радзіме — о, гэта было б самае пэўнае! Бо маленькая Касталія служыць вялікаму свету, яна дас яму настаўнікаў, кнігі, распрацоўвае навуковыя метады, клапоціцца пра чысціню духоўных функцый і маралі і заўсёды, як нейкая школа і прыпорыска, адчынена нямногім людзям, якія абраныя прысвяціць сваё жыццё духу і ісціне. Алс чаму абодва светы не жывуць у поўнай гармоніі і братэрстве побач адзін з адным, пранікаючы адзін у аднаго? Чаму нельга аб’яднаць абодва светы ў сваім сэрцы і пссціць іх?
    Сталася так, што адзін прыезд Майстра музыкі супаў з перыядам, калі Езэф, стомлены і змардаваны ўскладзенай на яго задачай, ледзьве стрымліваў душэўную раўнавагу. Майстар зразумеў гэта па некаторых намёках юнака, але найлепш гэта даводзіла ягоная змора, неспакойны позірк, нейкая расслабленасць. Майстар задаў некалькі дапаможных пытанняў, натыкнуўся на ўпартую неахвоту адказваць, перастаў распытваць і, заклапочаны станам Езэфа, павёў яго ў клас фартэпіяна, быццам хочучы паведаміць яму пра нейкае адкрыццё музычна-гістарычнага характару. Ен папрасіў Кнэхта прынесці клавікорд, наладзіць яго і спакваля ўцягнуў яго ў спрэчку пра паходжанне санаты, пакуль вучань патроху не забыўся на свае трывогі, не захапіўся і ўжо бсз натугі ўдзячна слухаў словы і ігру Майстра. А той яго не прыспешваў, спакойна чакаў, калі Кнэхт будзе гатовы да ўспрымання, чаго пакуль што Езэфу так не хапала. I калі нарэшце прыйшоў гэты момант, Майстар закончыў сваё паведамленне, прайграў санату Габрыэлі, устаў і, павольна пахаджаючы па класе, пачаў расказваць.
    Шмат гадоў таму назад саната гэтая мяне вельмі
    займала. Было тое ў гады майго студэнцтва, яшчэ да таго, як мяне назначылі настаўнікам, а потым Майстрам музыкі. У той час маім гонарам была ідэя напісаць гісторыю санаты з новых пазіцый, і тут у мяне настаў такі перыяд, калі мне не толькі не ўдавалася пасунуцца наперад, наадварот, прыйшло сумненне, а ці маюць увогуле які-небудзь сэнс усе гэтыя музыказнаўчыя і гістарычныя даследаванні і вышукі, ці праўда, што яны — нешта большае, чым проста забава разгультасных людзей, мішурны духоўны эрзац сапраўднага дзейнага жыцця. Карацей, перада мной стаяў крызіс, калі ўсякая навука, усякае духоўнае намаганне, усякая ідэя наогул здаюцца нам сумніўнымі, бязвартаснымі, калі мы можам зайздросціць селяніну за плугам, закаханай пары, што гуляе вечарам, птушцы, што спявае ў лістоце, і кожнаму коніку, што летам цвіркоча на лузе, бо іх жыццё здаецца нам напоўненым па берагі і такім натуральным, такім шчасцедайным — бо пра іх патрэбы, пра іх гароты, беды і пакуты мы нічога не ведаем! Адным словам, я страціў раўнавагу і мушу прызнацца, што прыемным такі стан не назавеш, мне, далібог жа, было вельмі нялёгка. Я прыдумваў сабе самыя неверагодныя варыянты ўцёкаў і вызвалення, мерыўся нават у вандроўныя музыканты, каб хадзіць з вяселля на вяселле, і калі б, як гэта апісваецца ў старых раманах, мне ў тую часіну напаткаўся замежны вярбоўшчык і прапанаваў надзець мундзір, уступіць у любсе войска, ваяваць за каго б там, за што б там ні было, я б не адмовіўся. Зрэшты, як яно і бывае ў такіх аказіях, я такразгубіўся, што ўжо сам нічога не разумеў, і мне дазарэзу была патрэбная дапамога збоку.
    На імгненне Майстар прымоўк, усміхнуўся сабе. J сказаў далей:
    — Вядома, як яно і мусіла быць, у мяне быў чалавек, які кіраваў маімі вучонымі заняткамі і, вядома, самым разумным і слушным, нават абавязковым было б звярнуцца менавіта да яго. Але ж так яно, Езэф, ужо ў нас павялося, што менавіта калі ты зблудзіш з дарогі і ўлезеш у нейкую багну і табе найпільнсй патрэбна падтрымка, у цябе ўзнікае неадольная агіда да самага простага і нармальнага выйсця, да просьбы памагчы. Майму кіроўцу не спадабалася мая квартальная справаздача, і ён зрабіў мне некалькі істотных заўваг, а я ж думаў, што на ўвесь дух лячу да новых адкрыццяў, но-
    вых канцэпцый, і таму крыху пакрыўдзіўся на яго за гэтыя папрокі. Карацей, мне зусім не хацелася звяртацца да яго; мне не дужа рупела ісці з пакаяннсм да споведзі і прызнаваць, што ён меў рацыю. Сваім таварышам я таксама не мог даверыцца, але жыў там у нас адзін сусед-дзівак, пра якога я ведаў толькі па чутках, спсцыяліст у санскрыце, празваны «Егам». I вось калі я ўжо зусім нс мог трываць, я пайшоў да гэтага чалавека, чыя высокая і дзіўная постаць выклікала ў мяне ўсмешку, але і патайнае захапленне. Я ўвайшоў у келлю і ўжо быў хацеў звярнуцца да яго, але застаў яго ў стане самазаглыбленасці, у індускай рытуальнай позе — даклікацца яго было немагчыма: з ціхай усмешкай на вуснах ён лунаў недзе ў нетутэйшым свеце. Мне заставалася толькі пачакаць каля дзвярэй, пакуль ён ачуецца. Чакаў я доўга, можа, гадзіну, можа, дзве і нарэшце так стаміўся, што міжволі асунуўся на падлогу ды так і сядзеў, прыхіліўшыся да сцяны. Але вось мой дзівачына пачаў спакваля абуджацца, крыху павярнуў галаву, расправіў плечы, павольна выцягнуў ногі і, ужо збіраючыся ўстаць, убачыў мяне. «Чаго табе?» — спытаўся ён. Я іпадняўся і, не разважаючы, нават як след не ўсведамляючы, што кажу, бухнуў: «Гэта ўсё санаты Андрэа Габрыэлі». Тут ён выпрастаўся, пасадзіў мяне на адзінае, якое ў яго было, крэсла, сам прысеў на ражок стала і спытаўся: «Габрыэлі? Што ж ён табе зрабіў сваімі санатамі?» Тады я пачаў расказваць яму пра сябе і пра свой стан, і атрымалася ў мяне нешта накшталт споведзі. А ён давай распытваць, і ўсё пра такія падрабязнасці, што аж мне гэта здалося педантызмам: пра ўсё маё жыццё, пра заняткі, пра Габрыэлі і яго санаты, яму мусова карцела ведаць, калі я ўстаю, як доўга чытаю, колькі часу музыцырую, калі саджуся вячэраць, калі кладуся спаць. А я ж ужо яму даверыўся, нават неяк навязаўся яму, і цяпер мусіў цярпліва пераносіць ягоныя роспыты, адказваць; мне зрабілася сорамна, а ён распытваў бязлітасна, здавалася, разбіраў усё маё духоўнае і маральнае жыццё. I раптам змоўк, гэты ёг, а калі і пасля гэтага я нічога не зразумеў, ён перасмыкнуў плячыма і сказаў: «Хіба ты не бачыш сам, у чым твая памылка?» «Не, я не бачыў». Тады ён надзіва дакладна ўзнавіў усё, пра што дагэтуль распытваў, аж да першых знакаў стомы, агіды і разумовага застою і даказаў мне, што ўсё гэта магло
    здарыцца толькі ад лішне вольнага і бяздумнага захаплення заняткамі і мне даўно пара з чужой дапамогай аднавіць страчаную сілу і кантроль над сабою. Калі ўжо я рызыкнуў адмовіцца ад рэгулярных заняткаў медытацыяй, мне след было, прынамсі, пры псршых жа неспрыяльных сімптомах, кампенсаваць упушчанае. I ён меў рацыю. Я ж і праўда ўжо каторы час не займаўся медытацыяй, бо нс знаходзіў на тое вольнага часу, быў нейкі раскіданы, расссяны і раздражнёны або занадта захоплены і ўзбуджаны заняткамі; і каб жа ж толькі — праз нейкі час я нават перастаў усведамляць свой грэх, і трэба ж было, каб цяпер, на парозе поўнага краху і роспачы, мне раптам пра гэта нагадаў другі чалавек! I далібожачкі, мне тады выпала цяжкай мукай набрацца духу, перамагчы ў сабе сваю распусту і вярнуцца да пачатковых школьных практыкаванняў у медытацыі, каб паступова зноў здабыць здольнасць да канцэнтрацыі і самазаглыблення.
    Майстар уздыхнуў і закончыў шпацыр па пакоі такімі словамі:
    — Вось чым яно ў мяне тады абярнулася, аж дагэтуль мне крыху сорамна ўспамінаць пра гэта. Але так яно бывае заўсёды, Езэф, чым большага мы патрабуем ад сябе і чым большага вымагаюць ад нас пастаўленыя задачы, тым больш мы залежым ад крыніцы сілы — медытацыі, якая зноў і зноў дорыць нам прымірэнне розуму і сэрца. Я мог бы прывесці шмат прыкладаў: чым можна вабіць нас наша задача, то ўзбуджаючы і ўзвышаючы, то стамляючы і падаўляючы, тым лягчэй мы забываемся пра гэтую крыніцу, як пры разумовай рабоце часта забываемся на сваё цела і на тое, што пра яго трэба дбаць. Сапраўды вялікія людзі ўсіх часоў і народаў самі практыкавалі медытацыю або, сама мала, падсвядома намацвалі тую дарогу, куды яна вядзе. Астатнія ж, нават самыя таленавітыя і моцныя, урэшце цярпелі паражэнне, бо іх задача або іх славалюбная мара брала над імі верх, ператвараючы ў апантанцаў, і яны ўжо не маглі адарвацца ад сённяшняга дня, утрымаць дыстанцыю. Ну, ты гэта ведаеш яшчэ з першых урокаў. Гэта ісціна з ісцін. Але ў гэтым пераконваешся толькі тады, калі сам зблудзіш з дарогі.
    Майстраў расказ так глыбока зайшоў Езэфу ў сэрца, што ён нарэшце адчуў пагрозу сабе і з падвоенай энергіяй, аддаўся медытацыі. Яго моцна ўразіла і тое, што
    Майстар упершыню як бы прачыніў перад ім сваё асабістае жыццё, расказаў пра сваё юнацтва, пра студэнцтва; упершыню Езэф усвядоміў, што і паўбог, Майстар, калісьці таксама быў малады хлопец і такса.ма памыляўся. Кнэхт удзячна думаў пра той вялікі давср, якім яго адарыў сваім прызнаннсм Шаноўны. Значыцца, можна было памыляцца, аддавацца расчараванню, парушаць правілы і інструкцыі, ісці па крывой дарозе і ўсё ж, адолеўшы свае памылкі і сабраўшы сілу, зноў вярнуцца на троп і нават зрабіцца Майстрам! Езэф адолеў крызіс.