Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Можна быць музыкантам або Майстрам Гульні і пры гэтым цалкам аддавацца служэнню закону і ўпарадкаванасці. Чалавек, як мы яго разумссм, да якога мы імкнемся, якім хочам каб ён стаў, павінсн быць гатовы ў любы дзень памяняць сваю навуку або мастацтва на любую другую навуку і мастацтва, ён павінен выяўляць у Гульні крыштальную логіку, а ў граматыцы лёт фантазіі. Такімі мы павінны зрабіцца, каб у любы момант нас можна было бсз супраціўлення і замарачэння псравесці на другі пост.
— Здаецца, я разумсю вас, — сказаў Кнэхт. — Але хіба той, хто так моцна нснавідзіць альбо ставіць адно вышэй за другое, не проста больш палкі натураю чалавск, а другі — спакайнсйшы і рахманейшы?
— Нам здаецца, што менавіта так, і ўсё ж нс так, — зас.мяяўшыся, усклікнуў Майстар. — Калі хочаш заўсёды быць на вышыні, ува ўсім адпавядаць найвышэйшым крытэрыям, патрэбен, вядома, не недахоп душэўнай сілы, размаху, цяпла, а іх лішак. Тое, што ты называсш палкасцю, ёсць не душэўная энергія, а трэнне паміж душою і вонкавым светам. Дзе пануе палкасць, там не шукай сілы волі і памкнёнасці, там усё скіравана на дасягненне прыватнай і фальшывай мэты, адсюль напружанасць і душнасць атмасфсры. Той, хто скіроўвае ўсю сілу да цэнтра, насустрач сапраўднай існасці і дасканаласці, той, магчыма, уяўляецца лам спакайнейшым за палкую натуру, бо не заўсёды відзён яго ўнутраны агонь, бо, скажам, на дыспуце ён не размахвае рукамі, не лямантуе. Але я кажу табе: ён павінен гарэць, павінен палаць!
— Ах, каб стаць усёведным! — усклікнуў Кнэхт. — Калі б існавала нейкае вучэнне, нешта, у што можна было б верыць! Навокал адны толькі супярэчнасці, усё разбягаецца ў розныя бакі, нідзе няма нічога пэўнага. Усё можна растлумачыць так, а можна і наадварот. Можна тлумачыць сусветную гісторыю як развіццё і прагрэс, а можна бачыць у ёй толькі заняпад і бязглуздзіцу. Няўжо няма ісціны? Няўжо няма праўдзівага і неабвсржнага вучэння?
Ніколі Майстар не чуў ад Езэфа такіх палымяных слоў. Ен моўчкі прайшоўся ўзад-уперад, потым сказаў:
— Ісціна ёсць, дарагі мой! А «вучэння», якога ты прагнеш, абсалютнага, дасканалага, адзіна мудрага вучэння няма. Ды і не след табе трызніць дасканалым ву-
чэннем, дружа мой, імкніся да ўдасканальвання самога сябе. Боскае ў табе, а не ў паняццях і кнігах. Ісціна павінна быць перажыта, а не паднесена. Рыхтуйся да бітваў, Езэф Кнэхт, бачу, яны ўжо пачаліся!
У тыя дні Езэф упершыню ўбачыў любімага Майстра ў будным жыцці і за працаю і дзіву даўся, хоць бачыў толькі невялікую частку яго штодзённай працы. Але больш за ўсё Майстар скарыў яго тым, што быў з ім такі ўважлівы, запабеглівы, што запрасіў яго да сябе, што чалавек, часам такі стомлены, нягледзячы на цяжар абавязкаў, выкройваў на яго гадзіны свайго дарагога часу, ды і каб жа толькі гадзіны! I калі яго ўводзіны ў медытацыю зрабілі на Кнэхта такое глыбокае і трывалае ўражанне, дык як ён зразумеў пазней.не праз асабліва тонкую і своеасаблівую тэхніку, а толькі дзякуючы самой асобе Майстра, яго прыкладу. Настаўнікі, з якімі Кнэхт сутыкаўся пазней і якія вучылі яго медытацыі ўсе наступныя гады, больш упіралі на ўказанні, бясконца тлумачылі, кантралявалі стражэй, больш апытвалі, часцей накіроўвалі. Майстар музыкі, упэўнены ў сваёй уладзе над юнаком, амаль зусім не гаварыў, не павучаў, зрэшты, ён толькі задаваў тэмы і сам падаваў прыклад. Кнэхт бачыў, што Майстар, прыйшоўшы ўнураны, змучаны, садзіцца і, прыплюшчыўшы вочы, уваходзіць у самога сябе і раптам позірк яго робіцца спакойны, радасны, зычлівы, выпраменьвае сілу; нішто не магло так глыбока пераканаць у правільнасці дарогі да вытокаў, дарогі ад марнасці да спакою, як гэты яго позірк. А тое, што Майстар хацеў перадаць яму словамі, — ён перадаваў быццам мімаходзь, пад час нядоўгіх шпацыровак альбо за вячэрай.
Да нас дайшло таксама, што Кнэхт тады атрымаў ад Майстра першыя ўказанні да Гульні шкляных перлаў, аднак ніякіх запісаў не захавалася. Езэфа таксама ўразіла відавочнае жаданне гаспадара прывеціць і яго юнага спадарожніка, каб у таго не ўзнікла адчування, быццам ён усяго толькі нейкая дамешка. Як відаць, ні пра што не забываўся гэты чалавек!
Нядоўгая гасціна ў Манпоры, тры ўрокі медытацыі, прысутнасць на курсе для капельмайстраў, некалькі гутарак з Майстрам — усё гэта багата дало Езэфу. Майстар вельмі ўмела выбраў момант для свайго кароткага, але дзейснага ўмяшання. Мэта яго запрашэння ў асноўным была ў тым, каб прыахвоціць юнака да медытацыі,
але не меней важнае запрашэнне было і само па сабе, як узнагарода, як знак адмысловай увагі і веры ў яго. Гэта была другая ступень прызнання. Кнэхту як бы далі зірнуць ва ўнутраныя сферы; калі хто-небудзь з дванаццаці Майстроў так блізка падпускаў да сябе вучня гэтай ступені, гэта азначала не толькі асабістую прыхільнасць. Тое, што робіць Майстар, заўсёды мае не толькі прыватнае значэнне.
На развітанне абодва хлопцы атрымалі невялікія падарункі. Езэфу дастаўся нотны сшытак з дзвюма харальнымі прэлюдыямі Баха, а яго спадарожніку — прыгожае кішэннае выданне Гарацыя. Развітваючыся з Кнэхтам, Майстар сказаў:
— Праз некалькі дзён ты даведаешся, у якую школу цябе перавядуць. Туды я не змагу так часта наведвацца, як у Эшгольц, але і там мы, бадай што, пабачымся, калі мне хопіць здароўя. Як хочаш, можаш пісаць мне адно пісьмо ў год, асабліва мяне цікавяць твае поспехі ў музыцы. He забаронена табе таксама крытыкаваць сваіх настаўнікаў, аднак не захапляйся дужа. Цябе чакае многае: я ўпэўнены, што ты апраўдаеш надзеі на цябе. Наша Касгалія — гэта ж толькі адбор, гэта найперш іерархія, нейкі будынак, кожны камень у якім мае свой сэнс і прызначанасць ад цэлага. 3 гэтага будынка няма выйсця, і той, хто падымаецца вышэй, каму даручаць цяжэйшую місію, той не здабудзе большай свабоды, на яго толькі ляжа большая адказнасць. Да пабачэння, дружа мой, рады быў цябе пабачыць.
Абодва вучні рушылі ў дарогу назад, абодва ў дарозе былі весялейшыя і больш гаваркія, чым па дарозе ў Манпор, некалькі дзён, праведзеных у іншым атачэнні, сярод іншых вобразаў, знаёмства з зусім інакшым жыццём падбадзёрылі іх, быццам вызвалілі ад эшгольцкіх развітальных настрояў, падвоіўшы цікавасць да неўзабаўных перамен, да будучыні. На прывалах у лесе або дзе-небудзь над прорвай у гарах пад Манпорам яны даставалі з кайстраў свае флейты і гралі песні на два галасы. А калі зноў дабраліся да вышыні, з якой так хораша глядзеўся Эшгольц з яго карпусамі і дрэвамі, дык гутарка, якая адбылася не так даўно на гэтым самым месцы, здалася ім абодвум чымсьці вельмі далёкім, даўно мінулым. Усё набыло нейкую іншую барвянасць, ні той, ні другі не акінуўся ні словам, іўмаўчанні гэтым было нешта ад сораму за тадышнія пачуцці і за сказа-
ныя тады словы, якія так хутка страцілі сваю вагу і сэнс.
Ужо на другі дзень пасля вяртання ў Эшгольц абодва давсдаліся, куды іх пераводзяць. Кнэхту трэба было выпраўляцца ў Вальдцэль.
ВАЛЬДЦЭЛЬ
«А Вальдцэль прадукуе майстроў гульні ў перлы», — гаворыць старое выслоўе пра гэту славутую школу. Сярод кастальскіх школ такой самай ступені тут найбольш панавалі музы, і калі ў іншых школах найчасцей пераважала якая-небудзь навука, напрыклад, у Койпергайме — класічная філалогія, у Порце — арыстоцелеўская логіка і схаластыка, у Планвастэ — матэматыка, дык у Вальдцэлі, наадварот, традыцыйна дамінавала тэндэнцыя да унівсрсалізму, да спалукі братэрскімі повязямі навукі і мастацтва, і самым высокім увасабленнем гэтага была Гульня шкляных перлаў. Праўда, і тут, як і ва ўсіх астатніх школах, яе не выкладалі афіцыйна, нідзе Гульня нс была прадметам абавязковым, затое амаль усе вучні Вальдцэля аддавалі ёй увесь свой вольны час, да таго ж гарадок быў, можна сказаць, афіцыйнай сталіцай Гульні і ўсіх яе ўстановаў: тут была славутая зала, дзе праводзіліся ўрачыстыя Гульні, тут размяшчаўся і велізарны Архіў Гульні, тут была і рэзідэнцыя Magister Ludi. I хоць усс гэтыя інстытуцыі былі самастойныя і вальдцэльская школа нічым не была з імі звязана, дух Гульні адчуваўся ва ўсёй атмасферы гарадка, у ім заўсёды лунала нсшта ад свяшчэннасці публічных Гульняў. Гарадок ганарыўся не толькі школай, але і Гульнёй. Вучняў жыхары называлі «студэнтамі», а тых, што вучыліся ў школе Гульні і іх гасцей — «лузерамі», перакручанае «lusorcs» Дарэчы, вальдцэльская школа была самая малая з усіх кастальскіх школ, мала калі ў ёй адначасова вучылася больш за шэсцьдзесят вучняў, і, вядома ж, менавіта гэтая акалічнасць надавала ёй характар нечага выключнага, вышляхетненага. Складвалася ўражанне, быццам школа гэтая адрозніваецца ад іншых, як бы эліта сярод эліты; яно і не дзіва, за апошнія дзесяцігоддзі са сцен гэтай вы-
1 гульцы (лац.).
датнай школы выйшлі многія Майстры Гульні. Але трэба, аднак, зазначыць, што слава гэта была бясспрэчная далёка не ўсім, сям-там пракідаліся чуткі пра вальдцэльцаў як пра фанабэрыстых эстэтаў, распешчаных прынцаў, няздатных ні на што людскае, акрамя як на Гульню, наставалі часы, калі ў іншых школах загаварылі пра Вальдцэль даволі сурова і горка, але ж менавіта вастрыня і рэзкасць ацэнак сведчаць пра тос, што ёсць прычыны зайздрасці. Як бы там яно ні было, а перавод у Вальдцэль — гэта ўжо пэўная ўзнагарода; Езэф Кнэхт ведаў гэта і, хоць і не быў вулыарны пыхлівец, прыняў вылучэнне з радасцю і нават ганарыўся ім.
Разам з некалькімі таварышамі ён прыйшоў у Вальдцэль пеша. Поўны высокіх парыванняў, ён мінуў паўднёвую браму і адразу быў зачараваны старадаўнім гарадком і шырокай разбудовай цыстэрцыянскага кляштара, у якім цяпср размяшчалася школа. Нават не спрануўшы дарожнай адзежы, збольшага перакусіўшы ў брамнікавы.м пакоі, Езэф адзін пайшоў на шпацыр адкрываць сваю новую радзіму, хутка знайшоў сцежку ўздоўж берага па руінах старога гарадскога мура, трохі пастаяў на скляпеністым мосце, паслухаў шум плаціны з таго боку, дзе быў млын, спусціўся па ліпавых прысадах міма цвінтара і за высокай агароджай убачыў і адразу пазнаў маленькае, наводшыбе сяльцо тых, што прысвяцілі сябе Гулыіі: урачыстую залу, Архіў, лекцыйныя і гасцёвыя памяшканні, а таксама настаўніцкія дамкі. 3 дзвярэй аднаго дамка выйшаў чалавек у вопратцы майстра Гульні, і Езэф падумаў, што гэта, мабыць, і ёсць які-небудзь легендарны lusor, а можа, нават сам Magister Ludi. Ен адразу адчуў чарадзейнасць атмасферы, усё тут было нейкае старавечнае, поўнае годнасці й учты, на ўсім ляжала пячатка даўніх традыцый, усё было святое, тут ты быў бліжэй да цэнтра, чым у Эшгольцы. Вяртаючыся са сферы Гульні, Езэф адчуў яшчэ і іншыя чары, магчыма, не такія ўзнёслыя, але ж і яны моцна хвалявалі. Гэта быў маленькі гарадок, часцінка нізкага свету з усім яго будным жыццём: сабачкамі і дзіцячымі каляскамі, пахамі крам і рамёстваў, барадатымі мяшчанамі і тоўстымі гандляркамі за прылаўкамі, свавольнымі і заплаканымі дзецьмі і пакеплівымі дзяўчатамі. Многае тут нагадвала пра дагістарычныя часы, Беральфінген, а ён, бач, думаў, што ўжо даўным-даўно ўсё забыўся. Цяпер нейкія глыбінныя тайнікі душы