• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Так, нарадзіўшыся ўсярэдзіне і разрастаючыся да сустрэчы і ўзаемнага пацвярджэння ўнутранага і знешняга, адбылося Кнэхтава пакліканне ў крыштальна чыстым выяўленні. Ен прайшоў усе яго ступені, паспытаў усё яго шчасце, зведаў усе яго страхі. Высакародны працэс не быў парушаны нясціплымі ўварваннямі, заўчаснымі адкрыццямі, — то была перадгісторыя, маладосць усякага сапраўды высакароднага розуму; у гарманічнай згодзе працавалі і раслі насустрач адно аднаму — тое, што было ўсярэдзіне, і тое, што павінна было прыйсці звонку. Калі ж у канцы гэтага працэсу Кнэхт усвядоміў сваё становішча і свой «знешні» лёс, калі настаўнікі пачалі быць з ім, як з раўнёй, нават як з ганаровым госцем, які вось-вось павінен пайсці, а аднагодкі пачалі глядзець на яго ці то з подзівам, ці то з зайздрасцю, калі сёй-той пачаў ужо назаляць яму, у нечым падазраваць яго, а некаторыя нават здзекаваліся, нават ненавідзелі, калі сябры пачалі аддаляцца і пакідаць яго, — тады ў душы ў яго такі самы працэс адрыву і адасаблення даўно ўжо закончыўся. Цяпер настаўнікі ўсё больш і больш рабіліся таварышамі, ранейшыя сябры — спадарожн:камі, якія адсталі ў дарозе, цяпер ужо ён ні ў школе, ні ў гарадку не знаходзіў сабе роўных, адчуваў сябе не на месцы, бо ўсё было прасякнута нейкім прыхаваным паміраннем, флюідам ужо мінулага, нерэальнага. Усё стала нейкім часовым, падобным на вопратку, з якой ён даўно вырас. I гэта вырастанне з гарманічнай і любімай радзімы, адыход ад счужэлай і несугучнай яму формы жыцця, гэтае чалавечае жыццё, якое перапыняецца гадзінамі самага высокага шчасця і зіхатлівым пачуццём сваёй годнасці, гэтае жыццё чалавека, што ўжо развітваецца, што ўжо адкліканы, урэшце ператварылася яму ў пакуту, у невыноснае цярпенне, бо ўжо ўеё яго пакінула. А раптам гэта ён сам пакінуў усё? Раптам ён сам вінаваты ў адчужанасці, у
    паміранні такога звыклага і мілага яго сэрцу свету, вінаватыя ягоная пыха, фэнабэрыя, ягоная здрада, малая любоў ягоная. Бо сярод пакутаў, што прыносіць з сабой сапраўднае пакліканне, — гэта самая горшая. Той, хто прымае яго, прымае не толькі дар, не толькі загад, але і нейкую долю віны, як гэта бывае з салдатам, якога вывелі з строю, дзе ён стаяў поплеч з другімі, і прызначылі афіцэрам, і такое прызначэнне тым больш справядлівае, чым большым адчуваннем віны, нават нячыстага сумлення ён расплачваецца за яго перад таварышамі.
    Тым часам на Кнэхтаву долю выпала шчасце перажыць гэты працэс без лішніх завад пры поўным няведанні: калі педагагічная рада паведаміла яму пра тое, што яго неўзабаве перавядуць у школу эліты, дык у першы момант ён сумеўся, але ўжо адразу гэтая навіна, якая звалілася на яго так неспадзявана, здалася яму нібы нечым даўно вядомым і чаканым. Толькі тады ён успомніў, што ўжо каторы тыдзень яму ўслед кідалі смешку: «electus», то бо «элітны». Ен, праўда, чуў гэта слова, але больш краем вуха, і прымаў яго толькі за жарт. He «выбранцам» яго хацелі назваць, а як бы крычалі: «Эй, ты, не думай, што ты electus!» Часам ён цяжка перажываў ад такіх выбухаў адчужанасці паміж сабою і таварышамі, сам жа на сябе ніколі не глядзеў, як на «выбранца», у сваім пакліканні ён не бачыў ніякага павышэння ў рангу, яму яно прагучала як унутраны заклік і падбадзёрка. I ўсё ж, нягледзячы ні на што. ці ж не ведаў ён гэтага раней, ці не прадчуваў, ці не адчуваў тысячу разоў? I вось яно выспела, ягоныя захапленні пацверджаныя і ўзаконеныя, пакуты не пайшлі намарна, да нясцерпу цесную вопратку можна нарэшце здзець, бо вось ужо гатова новая.
    3 пераходам у эліту Кнэхтава жыццё як бы перасадзілі ў іншую глебу, першы вырашальны крок у яго развіцці быў зроблены. Зусім не ва ўсіх вучняў эліты афіцыйны перавод супадае з унутраным адчуваннем прызвання. Такое супадзенне — гэта міласць, або, кажучьг банальна, шчаслівы выпадак. Жыццё таго, каму гэта прыпадае, мае пэўныя перавагі, як жыццё тых людзей, якія праз шчаслівы выпадак надзелены адметнымі цялеснымі або духоўнымі якасцямі. Большасць вучняў
    эліты, нават амаль ці не ўсе, прымаюць сваё выбранне як вялікае шчасце, як нейкае выасабленне, якім яны ганарацца; многія задоўга да гэтага палка прагнуць яго. I ўсё ж пераход са звычайнай, роднай школы ў школу Касталіі большасць выбранцаў перажывае цяжэй, чым яны самі гэтага чакалі, пераход гэты нясе з сабою не адно расчараванне. Тым вучням, дзяцінства якіх праходзіла шчасліва і якія ў сям’і былі аблашчаны любоўю і мілатою, пераход падобны на цяжкую ростань, як на адцуранне, адпрэчку, што вядзе, асабліва ў першыя два гады, да вяртання многіх у звычайную школу. I бывае гэта не таму, што не хапае таленту ці руплівасці, а ад немагчымасці змірыцца з жыццём у інтэрнаце, а галоўнае, з думкай, што ў будучым трэба будзе рваць повязі адну за адной: з радзімай, з сям’ёй, і што ўрэшце ён не будзе ведаць ужо ніякіх повязяў, акрамя повязяў Ордэна. Есць і іншы тып вучняў — яны, наадварот, не маючы бацькоўскага дома і вырваўшыся з абрыдлай школы, разглядаюць гэта як галоўную мэту пераходу: вырваўшыся з-пад цівунства строгага бацькі і нянавіднага настаўніка, яны ўздыхаюць вольна, але чакаюць такіх вялікіх і неверагодных перамен ва ўсім сваім жыцці, што неўзабаве настае расчараванне. Зноў жа сапраўдныя ганарліўцы і першыя вучні-педанты не часта заседжваюцца ў Касталіі; не тое каб яны не даціралі ў навуках, але ў школах эліты надаюць значэнне не толькі адзнакам і ўрокам, — тут дамагаюцца выхаваўчых і мусічных мэтаў, перад якімі многія складваюць зброю. Зрэшты, у чатырох вялікіх школах эліты з іх шматлікімі аддзяленнямі і адгалінаваннямі дастаткова прасторы самым розным талентам, і стараннаму матэматыку або філолагу, калі ў яго сапраўды ёсць задаткі вучонага, няма чаго баяцца, што ў яго няма музычных або філасофскіх здольнасцяў. Апрача таго, гісторыя Касталіі ведала часіны, калі пераважалі даволі моцныя схільнасці да чыстай, цвярозай цэхавай навукі, і паборцы гэтых тэндэнцый не толькі былі крытычна і пакепліва настаўлены да «фантастаў», гэта значыць да сяброў музыкі і муз, але часам у сваім коле цураліся ўсяго, што ад муз, і асабліва Гульні шкляных перлаў.
    А як што Кнэхтава жыццё, наколькі яно вядомае нам, усё цякло ў Касталіі, у самым ціхім і прыветлівым куточку нашай горнай краіны, які раней пазначалі таксама выразам, узятым у паэта Гётэ, — «Педагагічная
    правінцыя», дык, расказваючы даўно вядомае і рызыкуючы надакучыць чытачу, усё ж збольшага акінем гэту славаслаўную Касталію і структуру яе школ. Школы гэтыя, званыя дзеля прастаты элітарнымі, даюцьнам узор мудрай і гнуткай сістэмы адбору, дзякуючы якой кіраўніцтва (так званая Вучоная рада з дваццаці радцаў, дзесяці ад Выхаваўчай калегіі і дзесяці ад Ордэна) выбірае ва ўсіх канцах і школах краіны найбольш здольных вучняў для Ордэна і на самыя важныя пасады выхаваўчай і навуковай арганізацыі. Раскіданыя па краіне звычайныя школы, гімназіі і г. д., хай гуманітарнага, хай прыродазнаўча-тэхнічнага кірунку, для больш чым дзевяці дзесятых нашай навучэнцкай моладзі не што іншае, як падрыхтоўка да так званых свабодных прафесій. Навучанне ў іх завяршаецца выпускным экзаменам, які дае права паступіць у вышэйшую школу, дзе студэнты праходзяць курс адпаведнай спсцыяльнасці. Такі традыцыйны, усім вядомы працэс навучання, і школы, як звычайная, так і вышэйшая, ставяць перад вучнямі патрабаванні строгасці, калі магчыма адсейваючы зусім няздольных. Але побач з гэтымі школамі або пад імі існуе і сістэма элітарных школ, у якія прымаюцца, абавязкова з выпрабавальным тэрмінам, толькі вучні выключных здольнасцяў і характару. Доступ у гэтыя школы рэгламентуецца не экзаменамі: вучняў у эліту выбіраюць настаўнікі і рэкамендуюць Калегіям Касталіі. Калі хлопчыку спаўняецца адзінаццаць-дванаццаць гадоў, яму аб’яўляюць, што ў наступнае паўгоддзе ён можа перайсці ў кастальскую школу і павінен сур’ёзна падумаць, ці адчувае ён сябе да гэтага пакліканым і гатовым. Калі ў канцы тэрміну вучань згаджаецца, прычым патрабуецца і згода бацькоў, дык яго пераводзяць на праверку ў элітарную школу. Кіраўнікі і старзйшыя педагогі гэтых школ (ні ў якім разе не універсітэцкія прафесары) утвараюць так званую Выхаваўчую калегію, якая кіруе ўсімі педагагічнымі і інтэлектуальнымі арганізацыямі ў краіне. Хто раз увайшоў у эліту, дык у тым выпадку, калі ён ні на адным курсе не выявіць сваёй няздатнасці і не будзе вернуты ў звычайную школу, хай і думаць не думае пра спсцыяльнасць і заробак. 3 вучняў эліты рэкрутуецца Ордэн і іерархія вучоных Калегій — ад школьнага настаўніка да самых высокіх пасад: дванаццаці дырэктараў, або Майстроў, і кіраўпіка Гульні шкляных перлаў — Ма-
    гістра Гульні. Звычайна да дваццаці двух — дваццаці пяці гадоў курс навучання ў элітарнай школе завяршаецца прыёмам у Ордэн. 3 гэтага дня псрад былымі вучнямі эліты адчынены дзверы ва ўсе навучальныя ўстановы і даследчыя інстытуты Ордэна і Выхаваўчай калсгіі: у іх руках вышэйшыя элітарныя школы, бібліятэкі, архівы, лабараторыі і ўсякае такое іншае разам з цэлым штабам настаўнікаў, а таксама ўсе органы Гульні. Калі падлетак выяўляе адмысловую адоранасць у якой-небудзь спецыяльнай галіне — у лінгвістыцы, філасофіі, матэматыцы або ў чым-небудзь іншым, дык яго на адной з вышэйшых ступеняў элітарнай школы пераводзяць на той курс, дзе ён можа найбольш поўна развіць свае здольнасці; большасць такіх вучняў робяцца пазней выкладчыкамі спецыяльных дысцыплін у агульнадаступных школах і вышэйшых навучальных установах і, нават калі пакідаюць Касталію, пажыццёва застаюцца членамі Ордэна. Гэта азначае, што яны мусяць захоўваць строгую дыстанцыю паміж сабой і «звычайнымі» (гэта хто не вучыўся ў элітарнай школе) і ніколі не могуць — хіба што выйдуць з Ордэна — стаць прадстаўнікамі «свабодных прафесій»: урачамі, адвакатамі, інжынерамі і гэтак далей. Усё жыццё яны падпарадкоўваюцца правіла.м Ордэна, да якіх найперш адносяцца бясшлюб’е і адмаўленне ад уласнасці; з доляй пагарды і павагі народ празваў іх «мандарынамі». Менавіта такім чынам большасць былых вучняў эліты знаходзіць сваё канчатковае прызванне. Аднак самая малая іх частка, выбраныя сярод выбраных з кастальскіх школ, прысвячаюць сябе без абмежавання тэрміну свабодным навуковым заняткам, сузіральніцкаму духоўнаму жыццю. Некаторыя адораныя маладыя людзі, якія ад неўраўнаважанасці характару або ад фізічных нсдахопаў не пасуюць на ролю настаўніка, на адказныя пасады ў ніжэйшых або вышэйшых установах Выхаваўчай калегіі, вядуць далей сваё навучанне, даслсдаванні і збор матэрыялаў і з’яўляюцца пенсіянсрамі Калегіі; карысйь грамадству ад іх — у іх навуковых працах. Некаторыя пры гэтым кансультуюць у слоўнікавых камісіях, у архівах, бібліятэках і гэтак далей, іншыя аддаюцца заняткам пад дэвізам «1’art pour 1’art» і ўжо ці адзін касталец прысвяціў сваё жыццё даволі абстрактнай і часам