• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Амаль усе навукі ў розны час прымалі Гульню, прыстасоўвалі яс да сябе, што засведчана ў класічнай філалогіі і логіцы. Аналітычны разбор музычных значэнняў прывёў да таго, што музычныя фразы ўдалося перадаць у фізічных і матэматычных формулах. Крыху пазней і філалогія пачала карыстацца падобным метадам, фіксаваць моўныя ўтварэнні сваімі формуламі, як фізіка фіксуе прыродныя працэсы; потым гэты самы метад падхапіла эстэтыка выяўленчых мастацтваў, дзе архітэктуру і матэматыку даўно ўжо лучылі такія повязі. Атрыманыя такім чынам абстрактныя выразы дазвалялі знаходзіць усё новыя і новыя ўзаемасувязі, аналогіі і адпаведнасці. Кожная навука прымервала на сябе Гульню ў пацеркі і стварала сваю мову Гульні з формулаў, абрэвіятур і самых розных камбінацый таго з другім. Эліта інтэлектуальнай моладзі раскашавала ў Гульнях з радамі і дыялогамі формулаў. Гульня была не толькі адпачынкам і трэніроўкай — яна давала Kan-
    цэнтраванае адчуванне дысцыпліны духу; асабліва матэматыкі вызначаліся аскетычнай і спартыўнай віртуознасцю і фармальнай строгасцю ў Гульні, знаходзілі ў ёй сапраўдную асалоду, што таксама дапамагала ім ужо тады паслядоўна адмаўляцца ад зямных радасцяў і парыванняў. Такім чынам, Гульня ў пацеркі моцна паспрыяла поўнаму і канчатковаму пераадоленню фельетанізму, а таксама росту новай радасці ад выяўных і віртуозных вымудраў інтэлекту, якой мы заўдзячаем узнікненне новай дысцыпліны духу ледзь не манаскай строгасці. Свет як перарадзіўся. Духоўнае жыццё эпохі фельетона можна параўнаць з раслінай, якая цалкам вырадзілася, заўжыла свае жывасныя сокі на пачварныя наросціны, а пазнейшыя спробы выправіць становішча — з высяканнем расліны пад самы корань. Маладыя людзі, якія мерыліся прысвяціць сябе інтэлектуальным заняткам, разумелі цяпер гэта не як імкненне як мага хутчэй нахапацца сякіх-такіх всдаў у вышэйшай школе, дзе слынныя і словамудрыя, хоць ужо мала аўтарытэтныя прафесары падносілі ім мізэрныя недаедкі таго, што колісь называлася вышэйшай адукацыяй; цяпер вучыцца даводзілася гэтак жа ўпарта, можа, нават больш упарта і метадычна, чым калісьці інжынерампалітэхнікам. Цяпер ім выпала падымацца па крутой сцежцы ведаў, яны павінны былі ачысціць і намянціць свае разумовыя здольнасці з дапамогай матэматыкі і схаластычных выцвічак па Арыстоцелі, павінны былі навучыцца, як цалкам адмовіцца ад усіх даброцяў, такіх панадных цэламу шэрагу пакаленняў вучоных, a менавіта ж бо: ад хуткага і лёгкага здабывання грошай, ад славы і грамадскага ўшанавання, ад газетных пахвал, ад шлюбаў з банкірскімі і фабрыканцкімі дочкамі, ад матэрыяльных выгодаў, распешчанасці і раскошы. Паэты з велізарнымі тыражамі, Нобелеўскімі прэміямі і загараднымі віламі, славутыя ўрачы, увешаныя ордэнамі, акружаныя ліўрэйнымі лёкаямі, акадэмікі з багатымі жонкамі і бліскучымі салонамі, хімікі з назіральных радаў на прамысловых прадпрыемствах, філосафы — уладальнікі фельетонных фабрык, якія чыталі палымяныя казані ў перапоўненых аўдыторыях, зрывалі авацыі і прымалі букеты, — усе гэтыя фігуры зніклі і пакуль што не вярнуліся. Трэба прызнаць, што і сёння шмат уталентаваных маладых людзей, якія зайздросцяць памянёным вышэй, аднак дарога да гра-
    мадскага прызнання, пашаны, славы і камфорту цяпер вядзе не праз аўдыторыі, семінары і доктарскія дысертацыі: інтэлектуальныя прафесіі ўпалі нізка і збанкрутавалі тады ў вачах ва ўсяго свету, але затое зноў здабылі 'несумнен'на эскетычную адданасць духу. Тым талентам, якія парываліся да бляоку і пакланейня, давялося адвярнуцца ад абрыдлай і няўдзячнай духоўнасці і аддацца іншай дзейнасці, дзе іх доляй стала здабыванне дабрабыту і дастатку.
    Падрабязны расказ пра тое, як дух пасля ачышчэння ўсталяваўся ў дзяржаве, завёў бы нас занадта далёка. Вопыт паказаў, што дастаткова было, каб некалькі пакаленняў праявілі беспрынцыпнасць і расхлябанасць у духоўнай сферы, як гэта адразу зрабіла вялікую шкоду практыцы, усё радзей і радзей сярод інтэлектуальных прафесій, у тым ліку і тэхнічных, пачалі сустракацца сапраўднае майстэрства і ўсведамленне адказнасці, так што выпешчванне духу ў дзяржаве і ў народзе, і найперш усю сістэму адукацыі, давялося спакваля манапалізаваць інтэлектуальнай эліце, як, прыкладам, і сёння ва ўсіх краінах Еўропы адукацыя, калі толькі яна не засталася пад апекай Рымскай царквы, перайшла ў рукі тых ананімных ордэнаў, члены якіх рэкрутуюцца з гэтай эліты. I як бы часам ні набрыдалі грамадскай думцы строгасць і славутая фанабэрыя гэтай касты, як бы некаторыя асобы ні тапырыліся супроць яе, — кіраўніцтва яе непахіснае, і трымаецца яно не толькі сваёй цэласнасцю, адмовай ад усіх даброт і прэрагатываў, акрамя духоўных, але і дзякуючы агульнаму разуменню: такая строгая школа непазбежная і неабходная для самога выжывання цывілізацыі. Цяпер ужо ўсе ведаюць альбо здагадваюцца, што калі думка страціла чысціню і нядрэмнасць, калі духу не аддаецца тое, што ён заслужыў, дык неўзабаве і аўтамабіль не зрушыць з месца, і карабель саб’ецца з курсу, страцяць свой аўтарытэт як інжынерская лінейка, так і банкі або біржы, пачнецца хаос. Аднак прайшло багата часу, перш чым прабіла сабе дарогу ўпэўненасць у неабходнасці і для знешняга боку цывілізацыі — для тэхнікі, прамысловасці, гандлю — адзінай асновы ў форме інтэлектуальнай маралі і сумлення.
    У той час Гульні ў пацеркі не ставала аднаго: універсальнасці, здольнасці лунаць над факультэтамі. Астраномы, эліністы, лаціністы, схаласты, кансерватор-
    цы гулялі ў свае духоўна ўпарадкаваныя гульні, але кожны факультэт, кожная дысцыпліна і яе адгалінаванні мелі сваю мову Гульні і свой кодэкс правілаў. Спатрэбілася не менш як паўстагоддзя, перш чым быў зроблены крок, каб пераступіць гэтую мяжу. Прычыны марудлівасці былі, бадай што, больш маральныя, чым фармальныя і тэхнічныя: сродкі на пераадоленне такіх бар’ераў знайшліся б, але строгая этыка новай інтэлектуальнасці спараджала пурытанскі страх перад allotrie1, перад змешваннем дысцыплін і катэгорый, глыбокі і зусім апраўданы страх перад тым, што можа вярнуцца грэх верхаглядства і фельетанізму.
    Гэта быў сапраўды подзвіг, подзвіг аднаге чалавека, подзвіг, які ледзь не адразу прывёў Гульню ў пацеркі да ўсведамлення магчымасцяў, а разам з гэтым і на парог універсальнай здольнасці адукавання, і гэтым разам Гульня заўдзячалася сваім поспехам сувязі з музыкай. Адзін швейцарскі музыковец і пры тым зацяты заўзятар матэматыкі даў Гульні зусім нечаканы паварот, бо адкрыў ёй магчымасць найвышэйшага росквіту. Грамадзянскае імя гэтага вялікага чалавека ўжо немагчыма ўстанавіць — у яго час культ вялікіх людзей у сферы духу ўжо быў пераадолены, а ў гісторыю швейцарац увайшоў пад імем Lusor (або Joculator) Ваsiliensis2. Вынаходства яго, як і ўсякае вынаходства, вядома ж, было яго асабістым дасягненнем і даброццю, аднак узнікла яно зусім не з прыватных патрэбаў і рахубаў, яно нарадзілася, падштурхнутае больш моцным рухавіком. У яго часы сярод людзей духу ўсюды жыла пільная патрэба ў сродках выявіць новыя сэнсы мыслення: сумавалі па філасофіі, па сінтэзе, поўная засяроджанасць на сваёй дысцыпліне, якая дагэтуль лічылася шчасцем, перастала задавалыіяць, то адзін, то другі вучоны прарываўся з цэхавых рамак і спрабаваў выйсці да агульназначнага, марылі пра новы алфавіт, пра новую знакавую мову, якою далося б замацаваць і псрадаць другім новы інтэлектуальны вопыт. Асабліва ярка засведчыла гэта, як нам здаецца, праца аднаго парыжскага навукоўца, якая выйшла пад назвай «Кітайская перасцярога». Аўтар гэтага твора, якога пры жыцці многія дражнілі Дон Кіхотам, зрэшты, слынны
    1 дробязі, якія не датычацца справы (грэч.).
    2Майстар Гульні (або Жанглёр) з Базеля (лац.).
    вучоны ў сваёй галінс — кітайскаіі філалогіі, паказвае, якую небяспеку наклікаюць на сябе навука і духоўная культура пры ўсёй іх стойкасці, калі адмаўляюцца ад распрацоўкі міжнароднай мовы знакаў, — мовы, якая, падобна кітайскім іерогліфам, дазволіла б, не ганьбуючы асабістай фантазіі і вынаходлівасці, графічна выяўляць самы складаны змест і разам з тым была б зразумелая вучоным усяго свету. Самы важны крок да спэўнення гэтай умовы зрабіў якраз Joculator Basiliensis. Ен распрацаваў для Гульні асновы новай мовы знакаў і формулаў, у якой у роўнай меры браліся пад увагу і матэматыка і музыка і якая дазваляла спалучаць астранамічныя і музычныя сімвалы, падводзячы матэматыку і музыку да аднаго паказальніка. I хоць працэс развіцця на гэтым зусім не закончыўся, аднак падмурак пад усё тое, што адбылося пазней у гісторыі дарагой нашаму сэрцу Гульні, падклаў ужо тады базельскі ананім.
    3 таго часу Гульня, якая колісь служыла спецыфічнай распацехай то матэматыкам, то філолагам, то музыкантам, пачала падграбаць пад сваю ўладу ўсіх сапраўдных жрацоў духу. Менавіта тады шмат старых акадэмій, ложаў і асабліва старадаўняе Брацтва пілігрымаў у краіну Усходу навярнуліся да Гульні. Некалькі каталіцкіх ордэнаў угледзелі ў ёй новы духоўны павеў і замілаваліся ёю; тут перш-наперш след прыгадаць некаторыя бенедыктынскія абацтвы, так званых банэдыкаў, якія аддавалі Гульні ў пацеркі столькі ўвагі, што ўжо тады, як часта і пазней, усплыло пытанне: што павінны рабіць Царква і Курыя — цярпець, заахвочваць ці забараніць Гульню.
    Пасля подзвігу базельца Гульня неўзабаве ўвабралася ў поўную сілу і зрабілася тым, што яна ёсць сёння: увасабленнем духоўнага і мусічнага, высокім культам, містычным супольствам (Unia mystica) усіх раз’яднаных членаў universitas litterarum. У нашы дні яна пераняла часткова ролю мастацтва, часткова ролю спекулятыўнай філасофіі, і паказальна, што ў часы Плінія Цыгенхальса яе часта абазначалі дэфініцыяй, якая паходзіць яшчэ са славеснасці фельетаністычнай эпохі і якая акрэсліла гэтай эпосе запаветную мэту не аднаго інтэлектуала, а менавіта — «магічны тэатр».
    Хоць Гульня ў пацеркі тэхнічна і тэматычна бясконца раздалася ўшыркі і з пункту гледжання патрабаван-
    няў да гульцоў ператварылася ў высокас мастацтва і строгую навуку, пры жыцці вялікага базельца ёй усё-такі не ставала даволі істотнага. Кожная партыя была тады нейкім нашморгваннем, супрацьпастаўленнем і групаваннем сканцэнтраваных уяўленняў з розных галін інтэлектуалыіага і эстэтычнага, шпаркім выхопліваннем з засекаў памяці надчасовых каштоўнасцяў і формаў, віртуозным і імклівым палётам праз царства духу. Толькі намнога пазней з духоўных прычындалаў выхаваўчай традыцыі, і асабліва з завядзёнак і паданняў пілігрымаў у краіну Усходу, у Гульню было занесена паняццс кантэмпляцыі. Усе прызналі за непажаданы пастулат, пры якім фокуснікі-мнематэхнікі, у якіх не было за душой ніякіх іншых талентаў, віртуозна скідаліся на бліскучыя партыі, ашаламлялі і збівалі з панталыку іншы.х удзельнікаў борздкасцю бясконцых псралічэнняў. 3 часам такая віртуознасць была строга забаронена, а сузіраннс зрабілася адной з самых важных умоў Гульні; больш таго, для слухачоў і гледачоў сузіранне ператварылася ў нешта асноўнае. Гэта быў паварот супроць рэлігійнага. Цяпер задачай было не тое, каб чыста інтэлектуальна сачыць за паслядоўнасцю ідэй і ўсёй духоўнай мазаікай Гульні з порсткай уважлівасцю і натрэніраванай учэпістасцю памяці, але ўзнікла патрэба ў больш глыбокай і больш душэўнай самааддачы. Змест, паходжанне, сэнс кожнага знака, абвешчанага кіраўніком Гульні, павінны былі доўта і строга асэнсоўвацца, што прымушала кожнага гульца інтэнсіўна і арганічна яго ўспрымаць. Тэхнічных прызвычаск да працэсу сузірання члены ордэнаў і гульнёвых брацтваў набіраліся ў элітарных школах, дзе артыстызму ў кантэмпляцыі і медытацыі вучылі з вялікім дбаннем. Гэта, пэўна, і ўратавала іерогліфы Гульні ад небяспекі вырадзіцца ў звычайныя літары,