• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    жылі некалькі жудасных войнаў, у тым ліку і грамадзянскіх, і таму іхнія забавы для розуму зусім не былі вясёлым, бесталковым блазнаваннем, а вымагаліся глыбокай патрэбай: заплюшчыць вочы, уцячы ад нявырашаных праблем і жахлівых прадчуванняў пагібелі ў як мага больш бяскрыўдны свет уяўнасці. Яны старанна вучыліся кіраваць аўтамабілем, гуляць у мудрагелістыя картачныя гульні і замроена аддаваліся разгадцы красвордаў, бо перад абліччам смерці, страху, болю, голаду яны былі амаль зусім бязрадныя, царква не давала ім суцяшэння, а дух — добрых парадаў. Людзі, якія чыталі столькі фельетонаў, слухалі столькі дакладаў, не знаходзілі часу і сілы, каб адолець страх, перамагчы боязь смерці, яны жылі сутаргава, яны не верылі ў заўтрашні дзень.
    Чыталі тады і публічныя лекцыі, і мы абавязаны хопь эскізна1 абмаляваць і гэтую крыху больш высакародную варыяцыю фельетанізму. I спецыялісты, і духоўныя прайдзісветы выдавалі абываталям таго часу, што па-ранейшаму хіліліся да паняцця «адукацыя», паняцця, якое ўжо страціла свой былы сэнс, апрача артыкулаў яшчэ і незлічоныя публічныя лекцыі: не толькі ў выглядзе асобных прамоў з нагоды той ці іншай урачыстасці, а масавым валам, канкурыруючы адзін з адным. У сярэднім па велічыні горадзе кожны абываталь або яго жонка мелі магчымасць раз на тыдзень паслухаць які-небудзь даклад, а ў буйных гарадах такая магчымасць выпадала ледзь не кожны дзень; дакладчыкі дакладалі слухачам пра якую-небудзь тэорыю, балбаталі пра мастацкія творы, паэтаў, вучоных, даследчыкаў, падарожжы вакол-зямлі, і слухачы пры гэтым былі абсалютна пасіўныя, тым часам як лічылася, што яны маюць нейкае дачынснне да сутнасці даложанага ім або, прынамсі, знаёмыя з тэмай, гатовыя ўспрымаць яе, хоць у большасці выпадкаў гэта было зусім не так. Чыталі тады цікавыя, тэмпераментныя або дасціпныя лекцыі, напрыклад, пра Гётэ, — як ён у блакітным фраку выскокваў з экіпажа і пад’юрваў страсбургскіх або веймарскіх маладзічак; або лекцыі пра арабскую культуру, у якіх модныя інтэлектуальныя слоўцы перамешваліся, як косці для гульні, і кожны слухач быў без памяці рады, калі пазнаваў хоць адно з іх. Людзі хадзілі на лекцыі пра паэтаў, чыіх твораў ніколі не чыталі і hq збіраліся чытаць, глядзелі пры гэтым дыяпазітывы і
    гэтаксама, як і чытаючы фельетоны, прадзіраліся праз разваліны разрабаваных ведаў і навуковых каштоўнасцяў. Карацей, чалавсцтва тады стаяла на парозе той жахлівай дэвальвацыі слова, якая спачатку ў вель.мі вузкім коле і ў поўнай тайне, спарадзіла супраціўную — героіка-аскетычную — плынь, што неўзабаве магутна праявілася пачаткам новай самадысцыпліны і духоўнай годнасці.
    Хісткасць і фальшывасць тагачаснага духоўнага жыцця, у пэўным сэнсе нават велічнага і імпэтнага, мы, цяперашнія, разглядаем як сімптомы жаху, што ахапіў дух, які пры сконе эпохі ўяўнага працвітання і ўяўных перамог раптам апынуўся перад пуетэчай, перад цяжкай матэрыяльнай галечай, перад паласою палітычных і ваенных бур, перад імкліва выраслым недаверам да сябе, да сваёй моцы і годнасці, да свайго, калі хочаце, існавання. Але ў гэты час роспачы і жаху мы бачым і даволі імпазантныя ўзлёты духу, напрыклад, нараджэннс навукі пра музыку, удзячнымі спадкаемцамі якое мы з’яўляемся. Аднак, хоць яно і лёгка раскласці па парадачку любыя адрэзкі мінулага, сённяшняе не ўмее вызначыць месца сабе, а таму менавіта тады сярод інтэлектуалаў пачалі пашырацца жахлівая няўпэўненасць і абыякавасць, рэзка ўпалі да даволі сціплага ўзроўню духоўныя запатрабавамні і дасягненні. Людзі, бачыце, зрабілі адкрыццё (яшчэ з часоў Ніцшэ сёй-той здагадваўся пра гэта), што маладосць і творчы акрэс нашай культуры засталіся далёка, што прыйшла старасць, што ўжо змяркаецца; гэта адчулі ўсе, і многія нават даволі рэзка сфармулявалі, а потым гэтым самы.м пачалі тлумачыць шматлікія застрашлівыя аэнакі часу: спусташальніцкую механізацыю жыцця, глыбокі заняпад маралі, бязвер’е народаў, штучнасць і няшчырасць мастацтва. Як у адной дзівоснай кітайскай казцы, усюды гучала «музыка пагібелі», быццам басовы рэгістр аргана; яна лілася і замірала многія дзссяцігоддзі, прасочвалася карупцыяй у школы, часопісы, у знянацку заспетыя распадам акадэміі, выклікала ў больш-менш сур’ёзных мастакоў, крытыкаў свайго часу меланхолію або душэўныя хваробы, а часам і зэхліствала ўсё навакол шалёнай і дылетанцкай перавытворчасцю ва ўсіх мастацтвах. Да нянаджанага ворага, якога ўжо нельгч было адпрэчыць ніякім шаманствам, людзі ставіліся парознаму. Некаторыя гсніі моўчкі прызнавалі горкую
    праўду і стаічна трывалі. Сёй-той спрабаваў адцурацца ад яе праз ілжу, тым болей што літаратурныя вешчуны вучэння пра заняпад культуры давалі апанентам шмат спрыяльных зачэпак на крытыку. Той, хто паўставаў супроць гэтых грозных прарокаў, знаходзіў слухачоў і ўплыў сярод абываталяў, бо той пастулат, быццам культура, якую яшчэ ўчора залічвалі ў свой здабытак і якою так ганарыліся, раптам перастала існаваць, быццам такія любасныя абыватальскаму сэрцу адукацыя і мастацтва ператварыліся ў падробную адукацыю і падробнае мастацтва, здаваўся не менш нахабным і невыносным, чым хвалі інфляцыі або пагроза капіталам ад рэвалюцый. У прадчуванні заняпаду была магчымая і цынічная пазіцыя: людзі ішлі танцаваць і абвяшчалі ўсякі клопат пра будучыню старамоднай дурнотай; у прачулых фельетонах журналісты прадказвалі блізкі канец мастацтва, навукі, мовы, з пажадлівасцю самазабойцаў дакляравалі інфляцыю паняццяў і поўную дэградацыю духу ў імі ж сфабрыкаваным папяровым свеце фельетона і з цынічнай раўнадушнасцю або ў вакханальным экстазе сузіралі, як не толькі мастацтва, дух, этыка, сумленнасць, але і Еўропа, і «ўвесь свет» ідуць да заняпаду. Самых лепшых людзей апантаў маўкліва-змрочны, сярод горшых — з’едлівы песімізм, і перш чым культура зноў здабыла здольнасць да рэальнай самаацэнкі, перш чым яна знайшла сваё сапраўднае месца, павінна было быць знесена ўсё аджылае, усталявана новая мараль, псракроены ўвесь свет, але да гэтага прыйшлі толькі пасля доўгай палітычнай барацьбы і войнаў.
    Трэба сказаць, што сама культура ў гэтыя пераходныя дзесяцігоддзі не была ў лстаргіі: у перыяд свайго заняпаду і ўяўнага самаадмаўлення, што ёй прыпісвалася мастакамі, прафесарамі, фельетаністамі, яна прышчапіла ў сэрцы асобных людзей асаблівую пільнасць і паддалася пільнаму самакантролю. Нават у пару росквіту фельетанізму сям-там пракідаліся паасобныя групы, поўныя рашучасці захаваць вернасць духу і зрабіць усё, што ад іх залежала, каб пранесці праз гэта ліхачассе зерне добрай традыцыі, дысцыпліны, методыкі, інтэлектуальнай сумленнасці. Спрабуючы зразумець гэтыя працэсы ўжо ў наш час, мы прыходзім да высновы, што працэс самавыпрабавання, самаспазнання і свядомага супраціўлення заняпаду ішоў у асноўным у
    дзвюх групах. Сумленне вучоных вяло іх да даследаванняў і да метадаў навучання, якія былі вядомыя і ўжываліся ў гісторыі музыкі, бо менавіта гэтая навука сама-сама расцвітала тады, і два асабліва праслаўленыя ў час росквіту фельетанізму семінары распрацавалі адмысловы і ва ўсіх адносінах бездакорны рабочы метад. I, быццам лёс хацеў узнагародзіць намаганні невялікай, але мужнай кагорты, сярод бясчасся адбылося ўсім вядомае радаснае дзіва, можна сказаць — выпадковасць, але яно было падобнае на божую азнаку; былі знойдзены адзінаццаць рукапісаў Егана Себасцьяна Баха, якія колісь належалі яго сыну Фрыдэману! Другім цэнтрам супраціўлення заняпаду было Брацтва пілігрымаў у краіну Усходу, члены якога дбалі пра культываванне не так інтэлекту, як душы, пра выхаванне пашаннасці і дабрамыснасці — адгэтуль і наша сучасная форма духоўнасці і Гульня шкляных перлаў прынялі важныя імпульсы, асабліва гэта характэрна для прыёмаў кантэмпляцыі — сузірання. У развіццё і станаўленне новых поглядаў на сутнасць нашай культуры і магчымасці яе выжывання пілігрымы ў краіну Усходу таксама ўтачылі сваю долю, зрэшты, не так сваімі поспехамі ў апалітычнай навуцы, як здольнасцю, развітай старымі тайнымі прыёмамі, магічна ўваходзіць у мінулыя эпохі і станы духу. Трапляліся сярод іх, напрыклад, музыканты і спевакі, якія, паводле сведчання крыніц, мелі дар выконваць музычныя творы ранніх эпох, напрыклад, творы кампазітараў 1600 або 1650 гадоў, гэтак, быццам яны зусім не ведалі вытанчаных і віртуозных прыёмаў, што ўвайшлі ў моду пазней. A гэта ж было нешта нечуванае на тую пару, калі сярод музыкантаў панавала манія дынамікі і экспрэсіі і калі дырыжорская тэхніка і «канцэпцыя» ледзь не засланяла сам твор; расказвалі, што, калі аркестр пілігрымаў у краіну Усходу ўпершыню выканаў публічна сюіту дагендэлеўскіх часоў без характэрнага крэшчэнда і дэкрэшчэнда, наіўна і цнатліва, як гэта ўласцівілася іншаму часу і іншаму свету, — слухачы або ўвогуле нічога не зразумелі, або насцярожыліся і вырашылі, што першы раз у сваім жыцці пачулі музыку. А адзін брат паставіў у славутай зале пасяджэнняў пілігрымаў — паміж Брэмгартэнам і Морбіё — бахаўскі арган, такі самы, які стварыў бы сабе сам Еган Себасцьян Бах, калі б меў на тое сродкі і магчымасць. Адпаведна
    са звычаямі, якія былі заведзены ў Брацтве, гэты штукар утоіў сваё імя і назваўся Зільберманам, імем свайго папярэдніка з васемнаццатага стагоддзя.
    Мы падышлі да вытокаў, з якіх нарадзілася наша цяперашняе разуменне культуры. Адзін з іх, прычым вельмі важны, — гэта самыя маладыя навукі — гісторыя музыкі і музычная эстэтыка, другі — узлёт матэматыкі, да ўсяго гэтага дадалася кропля свяшчэннага алею з пілігрымскіх паданняў і потым, у суладдзі з новым разуменнем і асэнсаваннем музыкі, нейкая мужнасць у падыходзе да пытання пра злядашчанне культуры, такая ж бадзёрая, як і намечаная рэзіньяцыяй. Няма патрэбы шмат разводзіць пра гэта, памянёныя матэрыі вядомыя кожнаму. Галоўным вынікам новай пазіцыі ці, слушней сказаўшы, новага падпарадкавання культурнаму працэсу было адмаўленне, з дужа вялікімі наступствамі, жрацоў культуры ад стварэння новых шэдэўраў мастацтва, паступовы адыход інтэлектуалаў ад свецкай прадпрымальнасці і, што не меней важна і як бы ўвенчвае ўсё, — нараджэнне Гульні шкляных перлаў.
    На само ўзнікненне Гульні моцна паўплывалі поспехі навукі пра музыку, дасягнутыя ёю неўзабаве пасля 1900 года, гэта значыцца, яшчэ ў самы росквіт фельетона. Мы, пераемцы гэтай навукі, лічым сябе найлепшымі знаўцамі вялікіх творчых эпох, асабліва музыкі семнаццатага і васемнаццатага стагоддзяў, у пэўным сэнсе мы нават лепш яе разумеем, чым разумелі яе ва ўсе ранейшыя часы, уключа.ючы і эпоху самой класічнай музыкі. Вядома, у нас, наступнікаў, склаліся зусім інакшыя адносіны да класічнай музыкі, чым у прадстаўнікоў творчых эпох; наша адухоўленае і не заўсёды дастаткова свабоднае ад меланхалічнай рэзіньяцыі шанаванне сапраўднай музыкі, бадай, зусім іншае, чым наіўна-замілаванае музыкаванне тых вякоў, якое часам мы схільныя зайздросліва лічыць шчаслівейшым, забываючыся пра ўмовы і лёс, пад знакам якіх яно ўзнікла. Бо ўжо праз каторае пакаленне мы бачым вялікае і неўміручае дасягненне той эпохі, якая ляжыць паміж канцом сярэднявечча і нашымі днямі, не ў філасофіі або ў паэзіі, як гэта рабіла амаль усё дваццатае стагоддзе, а ў матэматыцы і ў музыцы. 3 таго часу, як мы ў асноўным адмовіліся на ®іве творчасці ад выпярэдніцтва з майстрамі ранейшых эпох, з таго часу, як мы адмовіліся