• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    1 мастацтва дзеля мастацтва (франц.).
    дзіўнай працы, як скажам: вядомы Lodovicus Crudelis1, які пераклаў за трыццаць гадоў старажытнаегіпецкія тэксты на грэцкую мову і зноў жа на санскрыт, або дзівакаваты Chattus Calvensis 2, які пакінуў пасля сябе чатыры ёмістыя рукапісныя фаліянты пад назвай «Вымаўленне лаціны ў вышэйшых школах паўднёвай Італіі ў канцы XII стагоддзя». Праца гэтая была задумана як першая частка «Гісторыі вымаўлення лаціны ад XII да XVI стагоддзяў, аднак, нягледзячы на аб’ём у тысячу рукапісных старонак, засталася фрагмснтам і нікім не была прадоўжана. Зразумела, што наконт вучоных заняткаў такога роду хадзіла шмат вострых досціпаў, аднак сапраўдная каштоўнасць такіх заняткаў для будучыні навукі і для ўсяго народа не паддаецца ўліку. Бо сама ж навука, гэтаксама як у былыя часы мастацтва, мае патрэбу, так сказаць, у прасторных пашах, і бывае, напрыклад, што даследчык якой-небудзь тэмы, якою ніхто, акрамя яго, не цікавіцца, назапашвае веды, якія могуць паслужыць яго калегам-сучаснікам як слоўнік ці архіў. У той меры, у якой гэта было магчыма, такія працы нават друкаваліся. Вучоным давалася ледзь не поўная свабода як на заняткі, так і на гульню, і нікому не здавалася заганаю, напрыклад, што некаторыя працы яўна не выцягвалі ні на якую непасрэдную карысць народу і грамадству, нават больш, павінны былі здавацца прафанам марнатраўствам і пустой забавай. Адзін такі вучоны характарам сваіх заняткаў выклікаў усмешкі, але ніхто ніколі не гўдзіў гэтых людзей і не пазбаўляў прывілеяў. Тое, што народ паважаў, а не толькі трываў гэта вучонае Брацтва, хоць і пацяшаўся з яго ўдосыць, было звязана з тымі ахвярамі, на якія ён ішоў у імя сваёй духоўнай свабоды. У такім жыцці было шмат прыемнага: вучоныя заўсёды мелі кавалак хлеба, вопратку, дах над галавою; у іх былі выдатныя бібліятэкі, самыя розныя калекцыі і лабараторыі, затое яны назаўсёды адмовіліся ад заможнасці, ад шлюбу і сям’і і, нібы манаскае брацтва, цалкам выключыліся з агульнай канкурэнцыі, якою жыў свет. Яны не мелі ўласнасці, тытулаў і ўзнагарод, а што да матэрыяльных дабротаў — мусілі здавальняцца вельмі простым і сціплым жыццём. Калі б хто захацеў прысвяціць сябе
    і Людовік Жорсткі (лац.).
    2 Хат II з Кальва (лац.).
    расшыфроўцы хоць аднаго старадаўняга надпісу — яго ніхто не стрымліваў бы, наадварот, яму як маглі б дапамагалі; але калі б ён раптам пачаў прэтэндаваць на тое, каб яшчэ і жыць на ўсю сцежу, на шыкоўную вопратку, багацце і ўшаноўлю, ён адразу натыкнуўся б на самыя моцныя засаўкі. Той, хто не мог падціснуць пояс, звычайна яшчэ зводмаладзь вяртаўся ў «свет», рабіўся настаўнікам на пенсіёне або даваў прыватныя ўрокі, аддаваўся журналістыцы або браў шлюб і ўвогуле ўладжваў сваё жыццё на свой густ.
    Калі Ёзэфу Кнэхту прыйшла пара расставацца з Беральфінгенам, на вакзал правёў яго толькі настаўнік музыкі. Развітанне з ім дадало крыху жалю, а калі ўдалечыні знік пабелены зашчытак старадаўняга замка з прыступчатым дахам, сэрца ў Езэфа сціснулася ад адзіноты і няпэўнасці. Іншыя вучні выпраўляюцца ў такое падарожжа з куды мацнейшымі пачуццямі, у страху і з слязьмі. Але Езэф усёй душой ужо быў там, і таму пераезд перанёс даволі лёгка. Ды і само падарожжа не задоўжылася.
    Яго накіравалі ў школу ў Эшгольц. Здымкі гэтай школы ён няраз бачыў у кабінеце ў рэктара. Эшгольц быў самы вялікі і самы малады школьны гарадок у Касталіі, будынкі сучасныя, паблізу ніякіх гарадоў, толькі невялікае сяльцо ў зеляніне, за ім шырока, роўна і прыязна раскінуўся прамавугольнік вучэбных і жылых карпусоў, пасярэдзіне якога раслі пяць мамантавых дрэў, пасаджаных як пяцёрка на косці даміно, і высока ў неба ўспіналі свае цёмна-зялёныя шаты. На шырокім пляцы былі газоны, паміж імі — дарожкі, пасыпаныя пяском; тамсама —■ два басейны з працечнай вадой, да якіх вялі шырокія, нізкія сходкі. Каля ўвахода на гэтую залітую сонцам плошчу стаяў вучэбны корпус — адзіны высокі будынак з двума флігелямі, у кожным з іх быў порцік з пяццю калонамі. Усе астатнія будынкі, якія з трох бакоў суцэльна абступалі пляц, былі падобныя адзін на адзін — нізкія, пляскатыя, без ніякіх аздоб. Каля кожнага корпуса віднеліся ганачкі, альтанкі з некалькімі прыступкамі, і амаль ува ўсіх альтанках стаялі вазоны.
    Па кастальскім звычаі, прыезджага несустрэў школьны службіт, і ніхто не павёў яго да рэктара або ў на-
    стаўніцкую; яго сустрэў шкаляр, рослы, прыгожы хлопец у гарнітуры з блакітнага палатна, на некалькі гадоў старэйшы за Езэфа, ён падаў руку і сказаў:
    —Я Оскар, старэйшы ў корпусе «Элада», дзе ты будзеш жыць, мне даручана вітаць цябе і пазнаёміць з нашы.мі парадкамі. У школе цябе чакаюць толькі заўтра, ёсць час разгледзецца, ты хутка прывыкнеш. Але прашу цябе, на першым часе, пакуль абвыкнешся, лічы мяне сваім сябрам і настаўнікам, калі хочаш, нават абаронцам, на той выпадак, калі хто-небудзь з таварышаў намерыцца пакрыўдзіць цябе. Бо некаторыя лічаць патрэбным крыху памучыць новенькага. Нічога страшнага, гэта я табе абяцаю. А цяпер я цябе напачатку завяду ў «Эладу», адразу і пабачыш, дзе табе жыць.
    У такой традыцыйнай манеры ОсКар, назначаны радай корпуса ў настаўнікі Езэфу, прывітаў новага, стараючыся выдатна выканаць даручэнне. Звычайна такая роля падабаецца старшакласнікам, а ўжб калі пятнаццацігадовы хлопец хоча заваяваць сімпатыі ў трынаццацігадовага давяральнасцю і апякунскім тонам, дык гэта яму, часцей, удаецца. 3 Езэфам у першыя дні настаўнік абыходзіўся як з дарагім госцем, які, калі б ужо заўтра яму давялося з’ехаць, павінен быў павезці з сабой найлепшас ўражанне пра дом, дзе ён гасціў, і пра яго гаспадара.
    Найперш Езэфу паказалі спальню, дзе апрача яго спалі яшчэ два хлопчыкі, пачаставалі сухарамі і шклянкай фруктовіку, правялі па ўсёй «Эладзе» — жылым корпусе вялікага прамавугольніка. Паказалі, дзе ўдушы павінен в:сець ягоны ручнік, у якім кутку ставіць вазоны, калі ён захоча іх разводзіць; потым, яшчэ да змяркання, завялі ў пральню да кашталяна, дзе памералі і выбралі яму гарнітур з блакітнага палатна. Езэф і праўда адчуў сябе добра ў Эшгольцы і ахвярна прыняў Оскараў тон; у яго паводзінах амаль не відно было нясмеласці, хоць ён і глядзеў на свайго юнага настаўніка, які даўно ўжо прыжыўся ў Касталіі, як на паўбога. Яму падабалася і пэўная выхвалка і поза ў Оскары, калі, напрыклад, той уплятаў у гаворку якую-небудзь рафінаваяую грэцкую цытату і тут жа перапрошваў: новенькі, бач, яшчэ яе ўсё яму дацяму, вой, ды і ці разумна патрабаваць ад яго гэтага!
    Зрэшты, у інтэрнацкім жыцці Кнэхту не было нічога новага, і ён спакойна ў яго ўключыўся. Відавочна, да
    нас не дайшлі шмат якія важныя падзеі з эшгольцкіх гадоў Кнэхта; праўда, страшны пажар у школьным корпусе ўспыхнуў ужо, бадай што, пасля яго. Адзнакі, a іх удалося знайсці, сведчаць пра выдатныя поспехі ў музыцы і лаціне; у матэматыцы і грэчаскай поспехі крыху вышэй за сярэднія. У дзённіку «Элады» нам удалося знайсці некалькі запісаў пра Кнэхта, прыкладна такіх: «ingenium valde сарах, studia non angusta, mores probantur» 1 або. «ingenium felix et profectuum avidissimum moribus placet officios»2. Якімі карамі яго каралі, высветліць ужо нельга — кніга запісаў згарэла з многімі іншымі ў пажары. Адзін яго аднакласнік ужо многа лазней казаў, быццам за ўсе чатыры гады Кнэхта каралі ўсяго раз (яго пазбавілі права на суботні шпацыр) за тое, што ён упарта адмаўляўся назваць імя таварыша, які нешта там натварыў. Расказ гэты здаецца нам падобным на праўду: несумнен'на, Кнэхт заўсёды быў таварышаваты,. ніколі не добрыўся перад вышэйшым, але што гэтае пакаранне было адзінае за ўсе чатыры гады, цешта не верыцца.
    Як у нас амаль няма дакументаў пра першыя гады Кнэхтавага жыцця ў школе эліты, то мы працытуем запіс адной ягонай лекцыі пра Гульню шкляных перлаў, прачытанай, вядома ж, пазней. На жаль, запісаў самога Кнэхта да гэтых лекцый, прачытаных аматарам-пачаткоўцам Гульні, няма; іх застэнаграфаваў адзін вучань Майстра паводле яго вольнай імправізацыі. Кнэхт расказвае ў гэтым месцы пра аналогіі і асацыяцыі ў Гульні і вылучае «ўзаконеныя», гэта значыць, агульназразумелыя, і «прыватныя», ці суб’ектыўныя, асацыяцыі. «Каб прывесці вам прыклад гэтых прыватных асацыяцый, ■— гаварыў ён, —. якія зусім не трацяць свайго значэння для прыватнай асобы таму, што яны катэгарычна забароненыя ў Гул.ьні, я раскажу вам пра адну такую асацыяцыю, якая ўзнікла ў мяне самога, калі я хадзіў яшчэ ў школу. Мне было тады гадоў чатырнаццаць, і сталася гэта р.а.на ўвесну, у лютым ці то сакавіку. Аднойчы папаўдні таварыш клікнуў мяне пайсці з ім нарэзаць галінак . конскага бэзу — ён хацеў нарабіць з іх трубак на маленькі вадзя'ны млын. I вось мы
    1 «розум даволі ўспрымальны, заняткі не благія, паводзіны вартыя ўхвалы» (лац.).'
    2 «розум адораны і надзвычай прагны да новых поспехаў, здабывае прыхільнасць сваёй абавязковасцю» (лац.).
    пайшлі, і, відаць, выдаўся дужа пагодны дзень альбо, можа, у мяне на душы нсяк распагодзілася, бо дзень гэты асеў у маёй памяці з невялікай, але важнай падзеяй. Снег ужо растаў, палеткі ляжалі сырыя, уздоўж ручаёў і равоў сям-там ужо празялсньвала, папоканыя пупышкі і першыя коцікі на голы.х кустах ахінулі ўсё ў зеленаватае мроіва, паветра было напосна самымі рознымі пахамі, пахам самога жыцця, поўным супярэчнасцяў: пахла сырою зямлёй, прэлым лісцем і маладымі росцікамі, здавалася, вось-вось пачуеш і пах фіялак, хоць фіялкам было яшчэ ранавата. Мы падышлі да кустоў конскага бэзу, абсыпаных малюпасенькімі пупышкамі, лісцікі яшчэ не прарэзаліся, а калі я сцяў галінку, мне ў нос хукнуў гаркава-саладжавы рэзкі пах. Здавалася, ён увабраў у сябе, зліў і ў шмат разоў памацніў усе іншыя пахі вясны. Я быў ашаломлены, я 'нюхаў нож, руку, галінку... Гэта быў бэзавы cok, ён самахоць разліваўся пахам. Мы нс сказалі ні слова, але мой таварыш доўга і задумснна глядэеў на галінку і некалькі разоў падымаў яс да носа: значыць, і яму нешта гаварыў гэты пах. У кожнай сапраўднай падзеі, якая спараджас нашы перажыванні, ёець сваё чарадзейства, а ў гэтым выпадку маё псражыванне было ў тым, што, калі мы ішлі і пад нагамі хлюпала твань, калі я ўдыхаў пахі сырой зямлі і ліпкіх пупышак, вясна абрынулася на мяне і напоўніла шчасцем, а цяпер гэта сканцэнтравалася, набыло сілу чарадэсйства ў фартысіма паху конскага бэзу, зрабілася пачуццёвым сімвалам. Нават калі б мая тагачасная малснькая прыгода, мае псражыванні на гэтым і закончыліся, бэзавага паху ніколі я не забыўся б; хутчэй за ўсё, кожная новая сустрэча з ім да апошніх дзён маіх будзіла б ува мнс ўспаміны пра тую псршую сустрэчу, калі я ўпершыню свядома перажыў гэты пах. Але тут дадалося і нешта яшчэ. Прыкладна ў той самы час я ўбачыў у свайго настаўніка музыкі стары нотны сшытак э псснямі Франца Шуберта, які вельмі мяне зацікавіў. Аднаго разу, чакаючы, калі пачнсцца ўрок, я псрагортваў яго, на маю просьбу настаўнік дазволіў мнс ўэяць на нскалькі дзён ноты. У вольны час я адчуваў шчасце адкрыцця, бо да таго я яшчэ ніколі не чуў Шуберта, і цяпер быў цалкам зачараваны ім. I вось, ці то ў дэснь, калі мы пайшлі па конскі бэз, ці то на другі, я раптам натыкнуўся на Шубертаву пссню «Пяшчотны встрык зноў