Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
ад культу і прыярытэту гармоніі і пачуццёвай дынамікі ў музыкаванні, якія панавалі сярод музыкантаў-выканаўцаў прыкладна два стагоддзі, пачынаючы ад Бетховена і першых спробаў рамантыкі, — з таго часу мы перакананыя, што чысцей і высакародней — зразумела, па-свойму, у нашым нятворчым, эпігонскім, але пашанавальным духу! — разумеем і тлумачым тую культуру, спадчыннікамі якое з’яўляемся. Нам, у каго не захавалася марнатраўчай творчай энергіі тагачасся, амаль неспасцігальна, якім такім чынам у пятнаццатым і шаснаццатым стагоддзях так доўга захоўваліся ў неасуднай чысціні музычныя стылі, чаму ў велізарным патоку тагачаснай музыкі, як нам здаецца, наогул нельга знайсці нічога пахібнага і чаму нават васемнаццатае стагоддзе, калі пачалася дэградацыя, спарадзіла яшчэ цэлы феерверк стыляў і школ, хай сабе і хуткаплынных у сваім ззянні, хай сабе і самаўпэўненых, — а мы верым, што ў музыцы, якая сёння называецца класічнай, мы ўлавілі таямніцу, духапашаннасць і дабрамыснасць тых генерацый і ўзялі іх за прыклад і ўзор. Так, мы невысокай думкі пра багаслоўе і царкоўную культуру васемнаццатага стагоддзя, ці пра філасофію Асветніцтва, але адчуваем у Бахавых кантатах, «Цярпеннях» і прэлюдыях гранічную сублімацыю хрысцыянскай культуры.
Зрэшты, каб схарактарызаваць стаўленне нашай культуры да музыкі, мы маглі б спаслацца на даволі даўні і сівабароды прыклад: Гульня перлаў аддае яму долю пашаны. Мы прыгадваем, што ў кітайцаў, у казачнай краіне «старажытных імператараў», у дзяржаве і пры двары музыцы была адведзена вядучая роля, дабрашчаснасць музыкі раўнялася дабрашчаснасці ўсёй культуры і этыкі, нават усяго царства, і строгім абавязкам капельмайстраў было сачыць за нспарушнасцю і чысцінёй «старадаўніх танальнасцяў». Заняпад музыкі разглядаўся як самы пэўны знак заняпаду ўлады і ўсёй дзяржавы. Паэты расказвалі страшныя казкі пра сатанінскія, адкінутыя небам, неспасцігальныя танальнасці, напрыклад, пра танальнасці Цінь Шаня і Цінь Цзы, пра музыку пагібелі, бо як толькі яна, грахоўная, пачынала гучаць, над імператарскім палацам збіраліся хмары, дрыжалі і рассыпаліся муры, дзяржаўца і ўся імперыя гінулі. He будзем тлуміць чытачову галаву пералікам выказванняў старажытных аўтараў, прывядзем толькі
нскалькі ўрыўкаў з раздзела пра музыку з кнігі Лі Бувэя «Вясна і восень»:
«-Вытокі музыкі далёка. Яна нараджаецца з меры, і карані яе ў вялікім Адзіным. Вялікае Адзінае спараджае два полюсы; яны спараджаюць сілу цёмнага і сілу светлага.
Калі на зямлі мір, калі ўсе рэчы ў стане спакою і ўсё ў сваіх пераўтварэннях ідзе паводле свайго Найвышэйшага пачатку, музыка можа быць завершанай. Калі пачуцці не штурхаюць на няправільны шлях, яна дасягае дасканаласці. Дасканалая музыка мае свае вытокі. Яна ўзнікае з раўнавагі. Раўнавага нараджаецца з справядлівасці, а справядлівасць з сэнсу свету. Таму пра музыку можна гаварыць толькі з чалавекам, які спасціг сэнс свету.
Музыка сталюецца на гармоніі неба і зямлі, на суладдзі цёмнага і светлага.
Дзяржавы, якія перажываюць заняпад, і людзі, якія выспелі на пагібель, таксама маюць сваю музыку, але іх музыка не бывае светлаю. Таму: чым шумлівейшая музыка, тым больш меланхалічныя людзі, тым большая нсбяспека навісае над дзяржавай, тым ніжэй апускаецца правіцель. Так чэзне сутнасць музыкі.
Усе свяшчэнныя правіцелі цанілі ў музыцы яе прасветленасць. Тыраны Гіэ і Чжоў Сін захапляліся шумнай музыкай. Моцныя гукі лашчылі ім слых, а ўздзеянне гэтых гукаў на масы яны лічылі «цікавым». Яны імкнуліся да новых, дзіўных сугуччаў, да гукаў, якіх яшчэ 'Ніколі ніхто не чуў; яны спрабавалі пераўзысці адзін аднаго і страцілі мсру і мэту.
Прычынай заняпаду дзяржавы Чжоў было вынаходства чарадзейнай музыкі. Такая музыка, праўда, ап’явяе, а на самай справе адыходзіць ад самой сутнасці музыкі. А як што яна адыходзіць ад самой сутнасці менавіта музыкі, дык гэтая музыка не светлая. Калі музыка не светлая, народ наракае, і жыццю ўчыняецца шкода. Усё гэта ўзнікае таму, што няправільна тлумачыцца сама сутнасць музыкі і найвышэйшым лічыцца шумная гукаспалучанасць.
Таму музыка добраўпарадкаванай эпохі спакойная і светлая, а праўленне — ураўнаважанае. Музыка трывожнага часу неспакойная, змрочная, праўленне — бударажлівае. Музыка заняпалай дзяржавы сентыментальная і скрушлівая, праўленне — пад пагрозай».
Словы гэтага кітайца, такім чыная, даволі ясна акрэсліваюць амаль забыты сэнс усякай музыкі. Як TaHeu, як усякае іншае мастацтва, музыка ў дагістарычныя часы была чарадзейным сродкам, адным з старых і характэрных атрыбутаў магіі. Пачынаючы з рытму (плясканне ў далоні, тупанне, стук дзеравянкамі, першабытнае мастацтва барабаннага бою), яна была магутным і выпрабаваным сродкам «настройваць» многіх на адзіны лад, перадавала сэрцу і дыханню адзіны рытм, абуджала ў людзях гатоўнасць заклікаць і заклінаць вечныя сілы, клікаць на тансц, на спаборніцтва, у паход, да свяшчэннага дзейства. I гэту пачатковую, чыстую і першатворную прыроду, прыроду чарадзейства музыка захавала намнога даўжэй за ўсе іншыя мастацтвы, варта толькі згадаць шматлікія выказванні гісторыкаў і паэтаў пра музыку, пачынаючы з грэкаў і канчаючы Гётэ ў ягонай «Навеле». Практычна ні маршы, ні танец ніколі не трацілі свайго значэння... Аднакпара вярнуцца да нашай асноўнай тэмы.
Пра пачаткі Гульні перлаў мы раскажам толькі збольшага і толькі cawae вартае ўвагі. Як нам здаецца, яна ўзнікла адначасова ў Германіі і ў Англіі і ў абедзвюх краінах як шэраг практыкаванняў для членаў вузкага кола музыказнаўцаў і музыкантаў, якія займаліся ў новых семінарах па тэорыі музыкі. Параўноўваць пачатковы стан Гульні з пазнейшым і цяперашнім — усё адно што нотны рукапіс 1500 года з яго прымітыўнымі значкамі, дзе нават няма рысак, якія аддзяляюць такт ад такта, параўноўваць з партытурай васемнаццатага і тым болей дзевятнаццатага стагоддзяў з мноствам складаных абазначэнняў дынамікі, тэмпу, фразіроўкі і гэтак далей, так што друкаванне такіх партытур часта ператваралася ў складаную тэхнічную праблему.
На першым часе Гульня была хіба што дасціпным трэнінгам памяці і камбінацыйных здольнасцяў, модным сярод студэнтаў і музыкантаў; гулялі ў яе, як ужо сказана, у Германіі і ў Англіі, яшчэ да таго, як у Кёльнскай вышэйшай музычнай школе яна была «вынайдзена» і атрымала імя, якім завецца і сёння, хоць даўно ўжо не мае нічога агульнага са шклянымі перламі — з пацерынкамі. Шкляныя пацеркі скарыстаў вынаходца гульні Бастыян Перо з Кальва, крыху дзівакаваты, але разумны, таварыскі і прыязны да людзей музыказнаўца, які замяніў літары, лічбы, ноты і іншыя. графічныя зна-
кі шклянымі шарыкамі-пацерынкамі. Перо, які, дарэчы, напісаў трактат «Росквіт і заняпад кантрапункта», застаў у кёльнскім семінары даволі дэталёва распрацаваны метад Гульні: адзін удзельнік яе абвяшчаў скарочанымі формуламі свайго прадмета любую тэму ці пачатак матыву класічнай кампазіцыі, а партнёр ці той, да каго звярталіся, павінен быў або прадоўжыць п’есу, або, што лічылася яшчэ лепшым, адказаць у вышэйшай ці ніжэйшай танальнасці, a то і кантрастнай тэмай. Такія або падобныя практыкаванні для памяці і імправізацыйнай здольнасці (хай і 'не замацаваныя ў формулах, але ўжытковыя на практыцы: пры ігры на чэмбала, лютні, флейце і нават у вакале), магчыма, былі папулярныя сярод тых, хто ўдумліва вывучаў музыку і кантрапункт у часы Шутца, Пахельбеля і Баха. Бастыян Перо, вялікі знаўца розных рамёстваў, які сваімі рукамі зрабіў нскалькі раяляў і клавікордаў па ўзорах старых майстроў, бадай што, таксама быў пілігрымам у краіну Усходу, пра яго павядаюць, быццам ён умеў іграць на скрыпцы сагнутым смыком з ручной рэгуляцыяй напругі валасоў у даўняй, забытай пасля 1800 года, манеры. Перо ўзяў за ўзор наіўны дзіцячы лічыльнік, зрабіў раму, напяў на яе некалькі тузінаў драцінак, а на іх нанізаў шкляныя пацеркі рознай велічыні, формы і колеру. Драцінкі адпавядалі нотным лінейкам, пацеркі — значэнням нот, і Перо так складваў са шкляных шарыкаў цэлыя музычныя фразы, развіваў прыдуманыя самім тэмы, змяняў, транспанаваў іх, пераўтвараў і супрацьпастаўляў ім іншыя. У такой тэхніцы спачатку бачылі толькі забаву, але вучням яна прыпала даспадобы, неўзабаве яе пачалі пераймаць, яна ўвайшла ў моду, перабралася ў Англію, і пэўны час гэтая музычная гульня практыкавалася ў такім мілым, пацешным выглядзе. Пазней, як яно часта бывае, прыдумка, якой наканавана было пражыць доўгі век і адыграць даволі значную ролю, атрымала сваю назву па даўно ўжо забытай дробязі. I сёння тое, у што ператварылася забаўка семінарыстаў, і нанізаныя на драцінкі пацеркі Перо носіць назву, што стала ўжо народнай і вядомай усім — Гульня ў пацеркі, альбо Гульня шкляных перлаў.
He прайшло і двух-трох дзесяткаў гадоў, і Гульня прызабылася сярод студэнтаў, якія вывучалі музыку, але тым ярчэй асталявалася сярод матэматыкаў; доўгі
час характэрнай рысай гісторыі Гулыіі было якраз тое, што яе пераймалі і развівалі пераважна тыя навукі або навука, якія перажывалі росквіт ці адраджэнне. Матэматыкі надалі Гульні незвычайную пругкасць і вытанчанасць і нават нейкае падабенства ўсведамлення самой сябе і сваіх магчымасцяў, — гэта быў працэс, які ішоў упоравень з агульным развіццём культурнага самаўсведамлення, якое на той час пераадолела вялікі крызіс і, як піша Пліній Цыгенхальс, «са сціплай чтою прыняло сваю долю — належаць да позняй культуры, як, напрыклад, прынята казаць пра познюю антычнасць, пра эпоху александрыйскага элінізму».
Гэта — паводле Цыгенхальса. Мы ж паспрабуем цяпер сваімі словамі закончыць беглы агляд гісторыі Гульні. Калі Гульня перабралася з музычных семінараў у матэматычныя (сталася гэта ў Францыі і Англіі, бадай што, нават раней, чым у Гсрманіі), яна была ўжо настолькі развітая, што праз пэўныя знакі і абрэвіятуры магла выяўляць матэматычныя працэсы; майстры развівалі гэтыя знакі, перадавалі адзін аднаму абстрактныя формулы, эвалюцыйныя рады і варыянты развіцця сваіх дысцыплін. Гэтая матэматычна-астранамічная гульня ў формулы вымагала пільнай увагі і засяроджанасці; сярод тагачасных матэматыкаў рэпутацыя добрага майстра Гульні ставілася даволі высока і была роўная рэпутацыі выдатнага матэматыка.