Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
— Мне здаецца, я яшчэ ніколі як след не бачыў, як гэта прыгожа, — сказаў нарэшце Езэфаў спадарожнік. — А можа, гэта проста таму, што я ўпершыню бачу нешта, з чым трэба будзе развітацца, што пакінуць?
— Твая праўда, — адказаў Кнэхт, — тое самае і ўва мне. Але, па-мойму, калі мы нават і паедзем адгэтуль, гэта не азначае, што мы сапраўды пакінем Эшгольц. Па-сапраўднаму яго пакінулі толькі тыя, што пайшлі ад нас назаўсёды, як той Ота, які пісаў такія смсшныя лацінскія вершы, альбо наш Шарлемань, які ўмеў доўга плысці пад вадой, і ўсе астатнія. Вось яны са®раўды пайшлі, пайшлі назаўсёды. Я ўжо даўно не ўспамінаў пра іх, а цяпер вось успомніў. Воля твая смяяцца, але ў гэтых, што адпалі ад нас, ёсць нешта прывабнае, як у мяцсжным анёле Люцыферы, нешта вслічнае. Можа, яны зрабілі няправільна, не, бадай, іх учынак несумненна няправільны, і ўсё ж яны нсшта зрабілі, здзейснілі, адважыліся на скачок, а гэта ўжо —
мужнасць. А мы, усе астатнія, — мы былі цярплівыяг руплівыя, разумныя, але мы нічога не здзейснілі, ні на што не адважыліся.
— He ведаю, — сказаў другі, — некаторыя ні на што не адважыліся і нічога не зрабілі, а проста лынды білі, пакуль іх не выключылі. Але, можа, я не так цябе зразумеў? Што ты, зрэшты, меў на ўвазе, калі казаў пра «скачок»?
— Я меў на ўвазе здольнасць адарвацца па-сапраўднаму, наважыцца на што-небудзь сур’ёзна, ну, разумееш, узяць ды скокнуць! Я зусім не мару скокнуць назад, у маю ранейшую радзіму, у маё ранейшае жыццё, яно мяне ўжо не вабіць, ды я яго і забыўся зусім. А вось чаго я сапраўды хацеў бы — гэта, калі прыйдзе пара адарвацца і скокнуць, скокнуць не назад, не ўніз, а наперад, у больш высокае.
— Вось туды мы якраз і ідзём. Эшгольц — гэта першая прыступка, наступная будзе вышэйшая, і нарэшце нас чакас Ордэн.
— Яно так, але я пра іншае. Нам пара далей, amice ісці так прыемна, настрой мой палепшае. Мы з табой нешта раскіслі.
Гэтымі словамі і гэтакімі настроямі, пра якія нам расказаў Кнэхтаў таварыш, заявіла пра сябе бурлівая Езэфава маладосць.
Два дні ішлі юныя вандроўнікі, перш чым дабраліся да месца, дзе жыў Майстар музыкі, да горнага Манпора, дзе Майстар якраз вёў у былым кляштары курс для капельмайстраў. Езэфавага спадарожцу размясцілі ў гасцёвым пакоі, а Кнэхту адвялі маленькую келлю ў жытле Майстра. He паспеў Кнэхт зняць кайстру і ўмыцца з дарогі, як гаспадар ужо ўвайшоў да яго. Шаноўны старац падаў яму руку і, лёгка ўздыхнуўшы, сеў на крэсла, некалькі імгненняў сядзеў з заплюшчанымі вачыма, як заўсёды, калі стамляўся, а пасля пяшчотна паглядзеў на Езэфа і сказаў:
— Прабач, я дрэнны гаспадар. Ты, пэўна, здарожыўся. Шчыра кажучы, я таксама, дзень у мяне сёння цяжкі, але, калі ты яшчэ не хочаш спаць, мне б хацелася забраць цябе на гадзінку ў свой пакой. Табе дазволена прабыць тут два дні, а заўтра ты можаш запрасіць паабедаць з намі свайго таварыша, але, на жаль, шмат
1 сябар (лац.).
часу я не змагу ўдзяліць табе, трэба пастарацца выкраіць хоць некалькі гадзін. Ну як, адразу і пачнем.
Ён павёў Кнэхта ў прасторную скляпеністую келлю, дзе не было нічога, акрамя старога фартэпіяна і двух крэслаў. На іх яны і селі.
— Хутка цябе перавядуць у школу наступнай ступені, — пачаў Майстар, — там ты ўведаеш многа новага і цікавага, там ты пачнеш патрошку каштаваць і з Гульні шкляных перлаў. Усё гэта вельмі хораша і важна, але адно найважней: ты навучышся медытацыі. Часам здаецца, што ўсе гэта ўмеюць, але ж не заўсёды ўдаецца праверыць. Я хацеўбы, каб ты гэтаму навучыўся асабліва добра, гэтак жа добра, як музыцы, усё астатняе прыйдзе само. Таму я хачу першых некалькі ўрокаў даць табе сам, на тое цябе і запрасілі. Сёння, заўтра і паслязаўтра мы з табой па гадзіне прысвецім медытацыі і пры гэтым будзем гаварыць пра музыку. Зараз табе пададуць кубак малака, каб голад і смага цябе не адхілялі, а павячэраем мы з табой пазней.
У дзверы пастукалі, у ксллю прынеслі кубак малака.
— Пі павольна, глыток па глытку, — папярэдзіў стары, — не спяшайся і нічога не кажы.
I Кнэхт всльмі павольна, па глытку піў халоднае малако, а насупраць сядзеў глыбока шанаваны ім старац. ён зкоў прыплюшчыў вочы, твар яго здаваўся зусім старым, але прыязным: на ім была заспакоенасць, ён свяціўся ўнутранай усмешкай, настаўнік засяродзіўся на сваіх думках, як засяроджваецца стомлены падарожнік, апусціўшы ногі ў ваду. Ад яго прамяніўся спакой. Кнэхт адчуваў гэта, і сам спакваля супакойваўся.
Але вось Майстар павярнуўся да інструмента і апусціў рукі на клавішы. Прайграўшы тэму, ён пачаў вар’іраваць і развівавь яе; здаецца, гэта была п’сса кагосьці з італьянскіх майстроў. Юнаму госцю Майстар сказаў уявіць сабе гэтую музыку танцам, няспынным ланцугом практыкаванняў на раўнавагу, паслядоўнасцю мсншых альбо большых крокаў ад цэнтра нейкай восі сіметрыі і ўсю сваю ўвагу засяродзіць на тым, якімі фігурамі ўтвараюцца гэтыя крокі. Ён яшчэ раз сыграў тэму, пасля перастаў, быццам задумаўшыся над ёю, прайграў яе зноў і замёр, прыплюшчыўшы вочы, апусціўшы рукі на калені, як бы ў думках паўтараючы мелодыю і ўслухоўваючыся ў яе. Вучань таксама пры-
слухоўваўся да мелодыі ў сваёй душы, бачыў перад сабой абрыўкі нотных ліній, бачыў, як нешта рухаецца, мерна крочыць, круціцца ў танцы і зыбіцца. Ен стараўся пазнаць гэтыя рухі і прачытаць іх, як чытаюць мудрагелістыя кругі птушкі ў лёце. Але фігуры блыталіся, губіліся, ён пачынаў зноў, на імгненне яго пакінула засяроджанасць, і ён адразу абрынуўся ў пустату, збянтэжана разгледзеўся, убачыў ціхі, самапаглыблены настаўнікаў твар, які бязважка свяціўся ў змроку, адчуў сябе вернутым у тыя духоўныя прасторы, з якіх ён быў выпаў. I зноў палілася музыка, ён адмерваў яе крокі, бачыў лініі яе руху, глядзеў і ў думках ішоў па следзе ног нябачаных танцораў...
Езэфу здалося, што прайшлі гадзіны, перш чым ён зноў выпаў з гэтай прасторы і адчуў, што зноў сядзіць на крэсле, убачыў на каменнай падлозе посцілку, апошні пробліск у сутонні за акном. Раптам ён адчуў на сабе нечы позірк, падняў галаву і сустрэўся вачыма з Майстрам, які пільна ўглядаўся ў яго. Майстар ледзь прыкметна кіўнуў яму, прайграў адным пальцам піянісіма апошнюю варыяцыю з італьянскай п’есы і ўстаў.
— Заставайся тут, — сказаў ён, — я зараз вярнуся. Знайдзі гэтую тэму ў сабе і ўважліва сачы за фігурамі. Але не прымушай сябе, гэта толькі гульня. Калі ты пры гэтым заснеш, не бяда.
I ён выйшаў, яму трэба было яшчэ нешта зрабіць, што заставалася з дзённай праграмы, працу не лёгкую і не надта прыемную, не такую, якой бы ён хацеў. Сярод слухачоў курса аказаўся адзін таленавіты, алс ганарлівы і фанабэрысты чалавек, з ім якраз і трэба было пагутарыць, прымусіць яго адмовіцца ад благіх замашак, даказаць яму яго няпраўду, выказаць яму свой клопат, але і сваю перавагу, любоў, але і аўтарытэт. Майстар уздыхнуў. Чаму гэта немагчыма — раз і назаўсёды навесці парадак у гэтым свеце, чаму ніхто не можа ўнікнуць даўно вядомых заблуд! I чаму, зрэшты, зноў і зноў трэба змагацца з тымі самымі памылкамі, выполваць тое самае пустазелле! Талент без маральнай асновы, віртуознасць без іерархіі, тое, што калісьці ў фельетаністычную эпоху панавала над музычным жыццём, тое, што было выдрылявана і пераадолена рухам музычнага рэнесансу, — усё гэта зноў зелянела і бутоніла.
Калі Майстар вярнуўся, каб разам з Езэфам павя-
чэраць, той сядзеў ціхі, але зусім не стомлены і вельмі задаволены.
— Як было добра! — усклікнуў Ёзэф замроена. — Сама музыка неяк адышла ад мяне, яна пераўтварылася.
— Дай ёй растаць у табе, — сказаў Майстар і павёў яго ў невялікі пакой, дзе на стале ўжо былі садавіна і хлеб. Разам яны наталілі свой голад, і Майстар запрасіў Ёзэфа далучыцца заўтра да слухачоў курсаў капельмайстраў. Перш чым пайсці, ён правёў госця ў ягоную ксллю і сказаў:
— У час медытацыі ты нешта ўбачыў, музыка явілася табе ў форме нейкай фігуры. Калі маеш ахвоту, паспрабуй намаляваць яе.
У келлі Кнэхт знайшоў на стале аркуш паперы і аловак і адразу пачаў маляваць фігуру, у якую ператварылася музыка. Правёўшы роўную лінію, ён праз пэўныя рытмічныя прамежкі правёў да яе касякі, атрымалася нешта падобнае на парадак размяшчэння лістоў на галінцы. Гэта не задаволіла Ёзэфа, яму захацелася паспрабаваць яшчэ і яшчэ, і пад самы канец ён, ужо захапіўшыся, нарысаваў круг, ад якога прамянямі разыходзіліся косыя лініі, як у вянку кветкі. Потым ён лёг у пасцель і заснуў. ён сасніў сябе на вяршыні гары, дзе яны з таварышам рабілі прывал, і зноў унізе быў родны Эшгольц, і пакуль Ёзэф глядзеў на далёкі прамавугольнік, утвораны школьнымі карпусамі, той спакваля выцягнуўся ў эліпс, эліпс ператварыўся ў круг, у вянок, і вянок гэты павольна пачаў паварочвацца, усё хутчэй і хутчэй, пад канец шалёна закруціўся, разарваўся і разляцеўся бліскучымі зоркамі.
Прачнуўшыся, Ёзэф нічога не памятаў, але калі на ранішнім шпацыры Майстар спытаўся, ці бачыў ён што-небудзь у сне, у Ёзэфа ўзнікла такое адчуванне, быццам яму прыснілася нешта благое і трывожнае, ён намагаўся ўспомніць — і ўспомніў свой сон, расказаў яго і здзівіўся яго бяскрыўднасці. Майстар слухаўуважліва.
— Ці варта зважаць на сны? — спытаўся Ёзэф. — Ці можна іх тлумачыць?
— Трэба зважаць на ўсё, бо ўсё можна тлумачыць, — коратка адказаў Майстар, паглядзеўшы яму ў вочы. Але праз некалькі крокаў ён па-бацькоўску спытаўся:
— У якую школу табе найбольш хацелася б?
Езэф пачырванеў.
— Мнс здаецца, у Вальдцэль.
Майстар кіўнуў.
— Я так і думаў. Ты, мусіць, ведаеш старое выслоўе: gignit autem artificiosam...
— Gignit autem artificiosam lusorum gentem Celia Silvestris, — дадаў, усё яшчэ чырванеючы, Кнэхт добра вядомыя кожнаму вучню словы. У перакладзе яны азначаюць: «Вальдцэль спараджае выдатнае племя гульцоў».
Стары цёпла зірнуў на яго.
— Хутчэй за ўсё гэта і ёсць твая дарога, Езэф. Ты павінен ведаць, што не ўсе прымаюць Гульню. Кажуць, быццам яна ёсць сурагат мастацтва, а майстры Гульні — белетрысты, іх нельга разглядаць як службітоў духу ў свойскім сэнсе слова, але даводзіцца ў іх бачыць менавіта мастакоў, дылетантаў і фантастаў. Табе выпадае доля даведацца, ці слушна гэта. Магчыма, ты і сам ужо думаў пра Гульню і чакаеш ад яе больш, чым яна можэ даць, а можа, і наадварот. Што праўда, то праўда, у гэтай Гульні, ці адна крыецца небяспека. Але за гэта мы яе і любім, на роўную дарогу пасылаюць толькі слабых. Ніколі не забывайся, што я табе так часта казаў: наш абавязак — правільна распазнаваць супярэчнасці, па-першае, як супярэчнасці, а па-другое, як полюсы нейкага адзінства. Так яно і з нашай Гульнёй. Артыстычныя натуры ўлюбёныя ў яе, бо яна дае прастору летуценням; строгія вучоныя-спецыялісты, ды і нскаторыя музыканты пагарджаюць ёю — ім бракуе ў ёй якраз той меры строгасці, якой яны здольныя дасягнуць у асобных галінах навукі. Ты сам спазнаеш гэтыя супярэчнасці, а з часам табе адкрыецца: супярэчнасці не ў аб’екце, а ў суб’екце, бо мастак, які аддаецца лёту фантазіі, не таму пазбягае чыстай матэматыкі або логікі, што ён у іх нешта спасціг і мог бы выказаць, а таму, што інстынктыўна хіліцца ў другі бок. Па такіх парывістых сімпатыях і антыпатыях ты беспахібна пазнасш менш узвышаную душу. На самой справе, гэта значыць, у вялікіх душах і ў мудрых галовах, такой палкасці няма. Кожны з нас — толькі чалавск, толькі спроба, толькі пераход. А пераходзіць трэба туды, дзе ёспь дасканаласць, трэба імкнуцца да цэнтра, а нс да перыферыі. Запомні: можна быць строгім логікам або граматыкам і пры гэтым быць поўным фантазіі і музыкі.