• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Такім чынам, у шматгадовых звівах, якія мы бачым у Кнэхтавым студэнцтве, ёсць дакладнае ўзнаўленне схемы адной-адзінай партыі, гэта значыць, — даволі пэўная задума, а таксама жаданне стаяць на сваім. Каб засвоіць змест толькі адной партыі, якую яны колісь, яшчэ вучнямі, дзеля практыкавання прыдумалі за некалькі дзён і якую на мове Гульні можна было прачытаць за чвэрць гадзіны, ён год у год праседжваў у аўдыторыях і бібліятэках, вывучаў Фробергсра і Алесандра Скарлаці, пабудову санаты і фугі, матэматыку і кітайскую мову, вывучыў сістэму гукавых фігур і тэорыю Фойстэля пра адпаведнасць шкалы колераў пэўным музычным танальнасцям. Мы задаём сабе пытанне, навошта ён ступіў на гэтую цяжкую і такую самотную дарогу, калі канчатковая мэта яе (па-за Касталіяй сказалі б: выбар прафесіі) была несумненна Гульня шкляных перлаў. Калі б ён, ні да чога сябе не
    абавязваючы, пастугііў вольным слухачом у адзін з інстытутаў Vicus lusorum — вальдцэльскае Селішча Гульні, — дык вывучаць усе спецыяльныя прадметы, звязаныя з Гульнёй, было б куды лягчэй. У любы час ён мог бы разлічваць на падтрымку, на параду, і, акрамя таго, ён мог бы аддавацца сваім заняткам разам з сябрамі і аднадумцамі, а не мучыцца сам з сабою, часам нават у добраахвотным выгнанні. Што ж, ён ішоў сваёй дарогай. Як мы думаем, ён пазбягаў Вальдцэля не толькі каб вытруціць з памяці ■— са сваёй і з памяці іншых, •— якую ролю ён там іграў, але і каб у абшчыне адэптаў Гульні не апынуцца зноў у такім самым становішчы. Бо, мабыць, ужо тады ён адчуў у сабе прадвызначанасць да кіраўніцтва і прадстаўнічасці і рабіў, што толькі мог, каб адмовіцца ад навязванай яму ролі. Ен загадзя ведаў цяжар адказнасці, ужо тады адчуваў яе перад вучнямі Вальдцэля, якія захапляліся ім і якіх ён так старанна пазбягаў. Асабліва востра адчуваў ён яе перад Тэгулярыусам, інстынктыўна здагадваўся, што той за яго гатовы ў агонь і ў ваду. Якраз у той час Кнэхт і пачаў шукаць самоты, сузіральніцтва, а лёс выштурхоўваў яго наперад, на людзі. Такім прыкладна мы ўяўляем сабе яго тагачасны стан. Але была яшчэ адна важная прычына, якая адцурала яго ад выбару нармальнага курсу навучання ў вышэйшай школе Гульні і штурхала да адзіноты, а менавіта: неадольнае даследчыцкае парыванне, схавапай спружынай якога былі ўсё тыя самыя сумненні ў самой Гульні. Вядома, ён зведаў і адчуў, што Гульні можна надаваць высокі і свяшчэнны сэнс, але ён бачыў таксама, што большасць гульцоў і вучняў, нават чаістку кіраўнікоў і «астаўнікаў, нелыа было назваць адэптамі Гульні ў тым, найвышэйшым сэнсс; яны ўспрымалі яе мову не як lingua sacra, а толькі як дасціпны від стэнаграфіі, а ў самой Гульні бачылі цікавую і пацешную спецыяльнасць, нейкі інтэлектуальны спорт або арэну барацьбы людской пыхі. Як мы бачым з пісьма да Майстра музыкі, ён ужо меў пэўнае ўяўленне пра тое, што, магчыма, вартасці гульца не заўсёды вызначаюцца пошукам запаветнага сэнсу, што Гульні таксама патрэбна эзатэрычнасць і яна адначасова ёсць і тэхніка, і навука, і грамадская інстытуцыя. Карацей кажучы, усё яшчэ былі сумненні і разлад. Праблема Гульні зрабілася праблемай яго жыцця, і ён зусім не хацеў, каб яго барацьба аблегчы-
    лася праз умяшанне спагадлівых пастыраў альбо была зведзена да дробязі прыязна-паблажлівымі ўсмешкамі настаўнікаў.
    Сярод дзесяткаў тысяч ужо згуляных партый альбо сярод мільёнаў магчымых ён, вядома, мог выбраць любую для сваіх даследаванняў. Ен добра ўсведамляў гэта і спыніўся на той выпадковай, складзенай яго таварышамі і ім самім схеме. Гэта была гульня, у час якой яго ўпершыню захапіў сэнс усіх гульняў, і ён зразумеў, што яму наканавана быць адэптам Гульні шкляных перлаў. У тыя гады ён ні на хвіліну не расставаўся са скарочаным запісам схемы гэтай партыі. У ёй былі: формула астранамічнай матэматыкі, прынцып пабудовы старадаўняй санаты, выслоўе Канфуцыя і да таго падобнае — усё на мове Гульні, у знаках, шыфрах, абрэвіятурах і сігнатурах. Чытачу, які, магчыма, не знаёмы з нашай Гульнёй, мы раім уявіць сабе такую схему прыкладна як схему партыі ў шахматы, але толькі і самыя значэнні фігур, і варыянты іх узаемаадносін, а таксама магчымасці іх уздзеяння адной на адну трэба ў думках памножыць у шмат разоў і кожнай фігуры, кожнай пазіцыі, кожнаму ходу дапісаць пэўны сімвалічны змест, выяўлены менавіта гэтым ходам, гэтай пазіцыяй, гэтай фігурай і так далей. Ну, дык вось свае студэнцкія гады Кнэхт не толькі прысвяціў дэталёваму вывучэнню прыведзеных у схеме зместаў, прынцыпаў, твораў і сістэм, але і ў працэсе гэтага вывучэння вырашыў сам прайсці праз усе гэтыя культурныя эпохі, навукі, мовы, віды мастацтва, стагоддзі. He менш важнай задачай, невядомай нікому з настаўнікаў, ён лічыў дасканалую праверку сістэм і сродкаў мастацтва Гульні на гэтых аб’ектах.
    Забягаючы наперад, мы скажам пра вынікі ягоных намаганняў: сям-там ён выявіў прагалы, асобныя недахопы, але ў цэлым наша Гульня, відаць, вытрымала яго строгі экзамен, інакш ён ніколі да яе не вярнуўся б.
    Калі б мы пісалі культурна-гістарычны нарыс, дык шмат якія сцэны з Кнэхтавага студэнцтва, мясціны, якія ён у тыя гады наведваў, былі б вартыя больш падрабязнага разгляду. Ен любіў, напрыклад, калі, вядома, выпадала нагода, такія мясціны, дзе мог працаваць у адзіноце альбо з нямногімі калегамі; да некаторых такіх мясцін ён захаваў удзячную прывязанасць. Некалькі
    разоў ён бываў у Манпоры, часам госцем старога Магістра, часам як удзельнік семінара па гісторыі музыкі. Двойчы мы застаём яго ў Хірсландзе, рэзідэнцыі Ордэна, на «вялікіх чуваннях» — дванаццацідзённым посце і медытацыі. 3 асаблівай радасцю і нават пяшчотна расказваў ён пазней сябрам пра дзівосны Бамбукавы гай, зацішны куточак, дзе ён вывучаў «І-цзін». Тут, цІ то ў прадчуванні, ці то інстынктыўна, ён не толькі перажыў і зведаў нешта вырашальнае, але і знайшоў у сабе адзінае ў сваім родзе асяроддзе і незвычайнага чалавека, так званага «Старэйшага Брата», стваральніка і жыхара кітайскага эрмітажа — Бамбукавага гаю. Нам здаецца, што будзе дарэчы крыху больш дэталёва апісаць гэты незабыўны эпізод з студэнцкіх гадоў Кнэхта.
    Да вывучэння кітайскай мовы і класікаў Кнэхт падступіўся ў славутым Усходнеазіяцкім інстытуце, які спрадвеку быў у селішчы класічнай філалогіі Сан-Урбане. Там ён хутка ўздольніўся ў чытанні і пісьме, пазнаёміўся з некалькімі кітайцамі і ўжо вывучыў на памяць некалькі песень з «Шы-цзін», калі на другі год ён зацікавіўся «І-цзін», «Кнігай перамен». Адказваючы на яго просьбы, кітайцы, праўда, давалі яму розныя даведкі, але ніхто не браўся прачытаць яму ўводны курс, бо такога выкладчыка ва Усходнеазіяцкім інстытуце не было. Толькі пасля таго, як Кнэхт ужо каторы раз папрасіў назначыць яму выкладчыка для грунтоўных заняткаў «Кнігай перамен», яму расказалі пра Старэйшага Брата і ягоную адлюдненасць. Кнэхт ужо даўно звярнуў увагу на тое, што, зацікавіўшыся гэтай кнігай, ён натыкнуўся на сферу, ад якой ва Усходнеазіяцкім інстытуце як маглі адхрышчваліся. Тады ён паасцеражнеў у сваіх роспытах і, спрабуючы болей разведаць пра Старэйшага Брата, высветліў, што гэты адлюднік хоць і карыстаецца пэўнай павагай і нават славай, аднак гэта хутчэй слава адзінокага дзівака, чым вучонага. Нарэшце ён вырашыў, што яму няма на каго разлічваць, як толькі на сябе самога, спешна закончыў чарговую семінарскую працу і пехатой выправіўся ў тую мясціну, дзе таямнічы Старэйшы Брат колісь пасадзіў свой Бамбукавы гай, праславіўшыся праз гэта не то мудрацом і настаўнікам, не то блазнам.
    Даведаўся пра яго Кнэхт прыкладна наступнае: дваццаць пяць гадоў таму назад гэта быў студэнт кі-
    тайскага аддзялсння, які падаваў самыя вялікія надзеі. Здавалася, сама прырода вызначыла яго на гэты факультэт, неўзабаве ён пераўзышоў сваіх найлепшых настаўнікаў, нават кітайцаў, як у тэхніцы пісьма пэндзлікам, так і ў расшыфроўцы старадаўніх звіткаў. Аднак ён крыху бянтэжыў усіх тым, што ўсімі спосабамі стараўся і вонкава прыпадобніцца да кітайцаў. Напрыклад, да ўсіх настаўнікаў, ад кіраўніка семінара да Магістра, ён упарта звяртаўся не так, як гэта рабілі студэнты — па тытуле і на «вы», а называў кожнага «мой старэйшы брат» (гэта мянушка так і прыліпла да яго назаўсёды).
    Асаблівую ўвагу Старэйшы Брат аддаваў аракульскай гульні «І-цзін», у якую па-майстэрску гуляў з дапамогай традыцыйных сцяблін крываўніку. Побач з старадаўнімі каментарыямі да кнігі аракулаў ён найбольш любіў чытаць кнігу Чжуан Цзы. Відаць, строга рацыяналістычны канфуцыянскі дух, які панаваў на кітайскім аддзяленні Усходнеазіяцкага інстытута (з гэтым пазней сутыкнуўся і Кнэхт), адчуваўся і тады, бо Старэйшы Брат нечакана пакінуў інстытут, які вельмі ахвотна карыстаўся б ягонымі паслугамі як выкладчыка спецыяльнага прадмета, і выправіўся ў падарожжа, узяўшы з сабой толькі пэндзлік, пляшачку тушы і дзвстры кнігі. Ен пабываў на поўдні краіны, наведаў братоў з Ордэна, мабыць, усё-такі нечага шукаў, і ўрэшце знайшоў месца свайму схімніцтву; з вялікай настойлівасцю пісьмова і вусна ён дамагаўся і дамогся ад свецкіх уладаў і Ордэна дазволу пасяліцца тут і засадзіць тут зямлю. 3 таго часу ён жыў ідылічна ў старакітайскім стылі, у міры з сабою і асяроддзем, то пад насмешкі і кпіны, як дзівак, то з павагай і пашанай, як свайго роду жрэц, і як што было калі даглядаць бамбукавы гай, які засланяў сабою акуратненькі кітайскі садок ад паўночных вятроў, праводзіў дні ў медытацыі і ў перапісванні старых звіткаў.
    У тыя мясціны і выправіўся Езэф Кнэхт. Ен часта адпачываў і любаваўся краявідамі, якія за перавалам адкрываліся яму з блакітнага марыва ў водары залітых сонцам тэрасных вінаграднікаў, рудымі скаламі з увішнымі яшчаркамі, навіссю магутных каштанаў, пахучай вабнасцю паўднёвых гор. Ужо вечарэла, калі Кнэхт дабраўся да Бамбукавага гаю; ён увайшоў і, ашаломлены, убачыў сярод дзівоснага саду кітайскую фанзу;
    крынічка сцякала з драўлянай рыны па выбрукаваным раўчуку да басейна, з шчылін якога прабівалася зеляніна; у ціхай празрыстай вадзе плавалі залатыя рыбкі. Над моцнымі камлямі спакойна шалясцелі мяцёлкі бамбуку, газон сям-там пераходзіў у каменныя пліты, на якіх чыталіся надпісы ў класічным стылі. Над кветнікам схіляўся худы чалавек у жоўта-шэрым палатняным адзенні, у акулярах, праз якія глядзслі, нібы нечага чакаючы, блакітныя вочы. Чалавек расправіўся і павольна пайшоў насустрач госцю, без ніякай непрыязнасці, але з нейкай няёмкасцю, як гэта бывае ў людзей, што жывуць адзінока. Ен запытальна паглядзеў на Кнэхта і пачаў чакаць, што яму той скажа. Кнэхт вымавіў кітайскія словы, падрыхтаваныя на такі выпадак.