• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    — Юны вучань асмельваецца засведчыць сваю пашану Старэйшаму Брату.
    — Добра выхаванага госця — сардэчна запрашаю, — адказаў Старэйшы Брат, — маладога калегу рады бачыць за чаем і прыязнай гутаркай, а калі ён таго захоча, яму знойдзецца і начлег.
    Кнэхт зрабіў «котао» і падзякаваў. Пасля яго ўвялі ў кітайскі дамок, пачаставалі чаем, паказалі садок, каменныя пліты з надпісамі, басейн з залатымі рыбкамі, назвалі іх узрост. Да вячэрняга сталоўя гаспадар і госць сядзелі пад шэлестам бамбукавага лісця, абменьваліся мілымі кампліментамі, вершамі і выслоўямі з класічных тэкстаў, любаваліся кветкамі і цешылі сябе ружовым россвітам вечара, што адцвітаў над ланцугом гор. Пасля зноў вярнуліся ў дамок. Старэйшы Брат падаў хлеба і садавіны, спёк на малюсенькай пліце вельмі смачныя праснакі сабе і госцю, а калі вячэра закончылася, студэнту было зададзена пытанне пра мэту яго прыезду, і прытым па-нямецку, і той адказаў, як дабраўся сюды, з чым прыйшоў, інакш кажучы, з жаданнем застацца столькі, колькі Старэйшы Брат дазволіць быць яго вучнем.
    — Пра гэта заўтра, — сказаў пустэльнік і прапанаваў госцю ложак на начлег.
    Раніцай, устаўшы, Кнэхт выйшаў у садок, прысеў на краі вадаёма, залюбаваўся залатымі рыбкамі. Доўга глядзеў ён у гэты маленькі, вільготны свет цемры, святла і чароўных пераліваў фарбаў, дзе ў блакітназялёным, а то і ў чарнільным змроку калыхаліся залатыя целы, і якраз тады, калі ўвесь свет здаваўся зача-
    раваным, заснулым навек, каб ніколі не ўстаць з летуценняў, яны плаўна, эластычна і ўсё ж застрашлівым рухам распырсквалі крышталёвыя і залатыя блікі па ўсім сонным царстве. А Кнэхт усё глядзеў, задумваўся ўсё болей і болей, бадай, мроячы, чым сузіраючы, і нават не заўважыў, як з кітайскага доміка лёгкім крокам выйшаў Старэйшы Брат, спыніўся і доўга дзівіўся на свайго задуманага госця. Калі Кнэхт схамянуўся ад здранцвення і нарэшце ўстаў, Старэйшы Брат ужо знік, але неўзабаве Кнэхт пачуў з доміка ягоны голас, што клікаў да чаю. Яны коратка павіталіся, выпілі кожны чашку і доўга сядзелі ў ранішняй цішыні, слухаючы звонкі плёскат крынічкі, мелодыю вечнасці. Пустэльнік устаў і пачаў упраўляцца па гаспадарцы ў сваім несіметрычным памяшканні, часам пазіраючы прымружанымі вачыма на Кнэхта, і нечакана спытаўся:
    — Ці гатовы ты абуць сандалі і пайсці адгэтуль?
    Кнэхт, памаўчаўшы, адказаў:
    — Калі трэба, я гатовы.
    — А калі здарыцца так, што ты пабудзеш тут, ці гатовы ты быць паслухмяным, ціхім і нямым, як залатая рыбка?
    I зноў студэнт сказаў, што гатовы.
    Пакуль Кнэхт цікаўна і пачціва глядзеў на Старэйшага Брата, «ціхі і нямы, як залатая рыбка», той дастаў з драўлянага сасуда, падобнага на калчан, палачкі — высушаныя сцябліны крываўніку. Уважліва палічыўшы іх, ён некалькі паклаў назад у калчан, адну адклаў убок, а рэшту раздзяліў на дзве роўныя часткі; трымаючы палавіну ў левай руцэ, ён даставаў тонкімі пальцамі правай некалькі палачак з другой палавіны, лічыў іх і адкладваў, пакуль палачак не засталося зусім мала, іх ён заціснуў паміж двума пальцамі ў левай руцэ. Пасля гэтага рытуальнага пераліку, калі ад палавіны засталося ўсяго дзве-тры палачкі, ён паўтарыў працэдуру з другой палавінай. Адлічаныя палачкі ён адклаў, перабраў зноў абедзве палавіны, адну за адной пералічыў, зноў узяў астатак паміж пальцаў, і рабіў гэта з нейкай ашчаднай ціхай хуткасцю, што выглядала як нейкая тайная, тысячу разоў гуляная і даведзеная да віртуознасці гульня. Так ён згуляў некалькі разоў, і нарэшце засталіся тры невялікія купкі палачак, па колькасці іх ён выявіў знак і напісаў яго тонкім пэндзлікам на лісток паперы. Пасля ўвесь складаны рытуал
    паўтарыўся, палачкі дзяліліся на дзве купкі, іх пералічвалі, некалькі адкладвалі, заціскалі паміж пальцаў, пакуль нарэшце зноў не засталіся тры купкі і не быў запісаны другі знак. У нейкім таямнічым, ні разу не парушаным рытме палачкі, пастукваючы адна аб адну, рухаліся, падскоквалі, мяняліся месцамі, складваліся ў купкі, іх дзялілі і зноў пералічвалі. У канцы кожнага тура пальцы запісвалі чарговы знак, так што ў выніку ўсе дадатныя і адмоўныя знакі пасталі ў шэець радкоў адзін пад адным. Пасля гэтага палачкі былі акуратна сабраныя і зноў складзеныя ў калчан. Сам кудзеснік сядзеў на трысняговай цыноўцы і доўга моўчкі ўглядаўся ў вынікі запытання аракула на сваім лістку.
    — Гэта знак Мон, — сказаў ён нарэшце. — Знак называецца: безразважнасць маладосці. Наверсе гара, унізе вада, наверсе Інь, унізе Кань. Каля ўзножжа гары струменіць крыніца, сімвал маладосці. Тлумачэнне вяшчае:
    Безразважнасць юнацтва ўдачлівая. He я шукаю юнага неразважліўца. Юны неразважлівец шукае мяне. На першае пытанне аракул адкажа. Дакучаць роспытамі — гэта настырнасць. Настырнаму я нічога не скажу.
    Настойлівасць — дабратворная.
    Ад напружанасці Кнэхт затоіў дыханне. У цішыні пачуўся яго ўздых. Ен не адважваўся распытваць. Але яму здавалася, што ён зразумеў: юны неразважлівец прыйшоў, яму дазволена застацца. Яшчэ ў той час, калі пальцы і палачкі рухаліся, як марыянеткі, яны зачаравалі яго нейкай асэнсаванасцю, і хоць сэнс гэты немагчыма было ўлавіць, вынік быў ясны. Аракул даў свой вырак, ён вырашыў на ягоную карысць.
    Мы не апісвалі б так падрабязна гэты эпізод, калі б Кнэхт не расказваў яго так часта сябрам і вучням, прытым з відавочнай асалодай. А зараз вернемся да свайго расказу.
    Шмат месяцаў правёў Кнэхт у Бамбукавым гаі і авалодаў дзействам з палачкамі крываўніку і рабіў усе цырымоніі амаль гэтаксама спрытна, як і яго настаўнік. Той штодня практыкаваўся з ім у лічэнні палачак, адкрыў яму таямніцу граматыкі і сімволіку мовы аракулаў, іпрымусіў вывучыць на памяць і запісаць шэсць-
    дзесят чатыры знакі, а асабліва ўдалымі днямі расказваў адну з гісторый Чжуан-Цзы.
    У вольны час вучань даглядаў сад, мыў пэндзлікі, расціраў туш, навучыўся гатаваць і суп, і чай, збіраць хмыз, сачыць за надвор’ем, чытаць кітайскі каляндар. Але некалькі яго спроб у час нешматслоўных гутарак загаварыць пра Гульню, пра музыку не мелі поспеху. Здавалася, перад ім глухі. Часам такія пытанні Старэйшы Брат адхіляў паблажлівай усмешкай, часам адказваў якім-небудзь выслоўем накшталт: «Густыя хмары — няма дажджу», «Высакародны — беспах;бны». Але калі Кнэхт выпісаў з Манпора невялікія клавікорды і штодня па гадзіне іграў на іх, гаспадар не перашкаджаў яму. Аднаго разу Кнэхт прызнаўся свайму настаўніку, што вельмі б хацеў уключыць сістэму «І-цзін» у Гульню. Старэйшы Брат засмяяўся.
    — Паспрабуй, сам пабачыш, да чаго гэта давядзе. Пасадзіць і выгадаваць у гэтым свеце чароўны бамбукавы гаёк яшчэ можна. Але ці ўдасца садоўніку ўмясціць увесь свст у гэты свой гай, здаецца мне невсрагодным.
    Аднак годзе пра гэта. Згадаем толькі, што Кнэхт шмат гадоў пазней, ужо калі быў паважанай асобай у Вальдцэлі, прапанаваў Старэйшаму Брату ўзяць на сябе выкладанне спецыяльнага прадмета, але той яму так і не адказаў.
    He адзін раз Езэф Кнэхт гаварыў пра месяцы, праведзеныя ў Бамбукавым гаі, як пра асабл'ва шчаслівы час свайго жыцця, часта называў яго «пачаткам абуджэння», і наогул слова «абуджэнне» часта сустракаецца ў яго выказваннях. Крыху падобны, хоць і не зусім аднолькавы сэнс ён да гэтага надаваў слову «пакліканне». Варта дапусціць, што «абуджацца» азначала ў яго імгненна ўсведамляць самога сябе, сваё месца ў кастальскім і агульначалавечым свецс. Аднак нам здаецца, што спакваля акцэнт перасоўваецца да самапазнання, бо Кнэхт усё глыбей і глыбей прасякаўся адчуваннем свайго адмысловага, адметнага і непаўторнага становішча і прызначэння, тым часам як паняцці і катэгорыі ўстойлівай агульнай і спецыфічна кастальскай іерархіі рабіліся для яго адноснымі.
    Пакінуўшы Бамбукавы гай, Кнэхт не перастаў вывучаць Кітай, ён з асаблівай увагай даследаваў старадаўнюю кітайскую музыку. Амаль ва ўсіх старых кітай-
    скіх аўтараў Кнэхт натыкаўся на ўсхваленне музыкі як адной з крыніц усякага парадку, маралі, прыгажосці і здароўя. Такое шырокае і маральнае ўспрыняцце музыкі даўно ўжо было блізкае яму дзякуючы Магістру музыкі, які з поўным правам мог бы лічыцца яе ўвасабленнем. Ніколі не адступаючы ад асноўнага плана сваіх заняткаў, вядомага нам з пісьма да Тэгулярыуса, Кнэхт, як толькі намацваў нешта істотнае, як толькі паспяваў адчуць, куды вядзе «абуджэнне», смела і настойліва ішоў наперад. Станоўчым вынікам яго вучобы ў Старэйшага Брата было пераадоленне страху перад Вальдцэлем; цяпер ён кожны год наведваў якія-небудзь вышэйшыя курсы Гульні і нават, не разумеючы, зрэшты, як гэта здарылася, неўзабаве стаў у Vicus lusorum чалавекам, на якога глядзелі з цікаўнасцю і прыэнаіннем, Ен увайшоў у самы вузкі і далікатны орган усёй Гульні — у ананімную групу вопытных майстроў, у чыіх руках, па сутнасці, быў яе лёс або, прынамсі, лёс таго ці іншага кірунку, таго ці іншага стылю Гульні. Членаў гэтай групы — у яе ўваходзілі, хоць і не ў большасці, таксама жрацы асобных інстытуцый Гульні — часцей за ўсё можна было застаць у зацішных памяшканнях Архіва за крытычным разборам асобных партый, за ўцягваннем у Гульню новых тэматычных сфераў і адхіленнем якіх-небудзь тэм. Яны ўвесь час вялі спрэчкі «за» і «супраць» зменлівых густаў і кірункаў Гульні — гэта датычылася і яе формы, і знешніх прыёмаў, і нават спартыўнага элемснта. Кожны, хто ўвайшоў у гэтае кола, віртуозна валодаў Гульнёй, кожны бачыў кожнага наскрозь, ведаў яго здольнасці, характар, як гэта бывае ў калегіях якога-небудзь міністэрства альбо ў вузкім колс арыстакратычнага клуба, дзе сустракаюцца і знаёмяцца заўтрашнія і паслязаўтрашнія лідэры і кіраўнікі. Тут заўсёды панаваў прыглушаны, вытанчаны тон; усе, хто сюды прыходзіў, любілі славу, не выстаўляючы гэтага напаказ, былі перабольшана ўважлівыя і крытычныя. У гэтай эліце маладога пакалення з Vicus lusorum многія кастальцы, ды і сёй-той за межамі Правінцыі, бачылі апошні росквіт кастальскіх традыцый, вяршкі арыстакратычнай духоўнасці, і нс адзін юнак гадамі марыў калі-небудзь увайсці ў гэты клан. Другім, наадварот, гэта рафінаванае кола прэтэндэнтаў на высокія пасады ў іерархіі Гульні было чымсьці ненавісным і ўпадніцкім, клікай раздураных гультаёй, раз^
    гуляных геніяў, што ўжо страцілі смак жыцця і адчуванне рэальнасці, фанабэрыстым і па сутнасці паразіцкім гуртам франтаў і славалюбцаў, чыёй прафесіяй, чыім зместам усяго жыцця была забава, было бясплённае падсалоджванне духу.