• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Дыён Пугіль празорліва паглядзеў на яго.
    — Хіба тое, што я зрабіў, было няслушна? — спытаў ён.
    — Я не хачу сказаць, што гэта было няслушна. Гэта было слушна, інакш споведзь не зрабіла б на мяне такога дзейснага ўплыву.
    — Што ж, пакінем гэта. Але ж я наклаў на цябе тады строгую кару, хоць і не ўклаў яе ў словы. Я ўзяў цябе з сабою і абыходзіўся з табой як з слугою, я вярнуў цябе да тых абавязкаў, ад якіх ты хацеў збегчы.
    I Дыён адвярнуўся, ён не любіў доўгіх размоў. Але гэтым разам Езэфус не адступаўся.
    — Ты тады ўжо ведаў, што я паслухаюся цябе, я гэта абяцаў табе яшчэ да споведзі, нават да таго, як я зразумеў, хто ты. He, скажы мне, ты сапраўды толькі таму так павёў сябе са мной?
    Дыён некалькі разоў прайшоўся ўзад-уперад, спыніўся перад Езэфусам, паклаў яму руку на плячо і сказаў:
    — Пабожнікі — дзеці, сыне мой. А святыя — свя-
    тыя не ідуць да нас на споведзь. Але мы з табой і падобныя да нас, аскеты, шукальнікі, пустэльнікі, мы дзеці і мы не бязвінныя, казанямі нас не перайначыш. Лйы, мы — сапраўдііыя грэшнікі, бо ведасм, мыслім, скаштавалі ад Дрэва Пазнання, і не лічыць нам абыходзіцца адзін з адным, як з дзецьмі, якіх караюць дубцом і потым зноў пускаюць пабегаць. Мы ж нс ўцякаем пасля споведзі і пакаяння ў дзіцячы свст, дзе святкуюць святы, займаюцца сдравамі, а час ад часу забіваюць адно аднаго; для нас грэх — не кароткі і страшны сон, які можна прагнаць ад сябе пакаяннем і ахвярай, мы жывём у ім, мы ніколі не бязвінныя, мы заўсёды грахоўныя, мы жывём у грэху і ў агні нашага сумлення, і мы ведаем, што нашай вялікай віны нам ніколі не адкупіць, хіба што Гасподзь пасля смерці нашай злітуецца з нас і прыме нас ва ўлонне сваё. Вось чаму, Езэфус, я не буду чытаць казані і вызначаць епітым’і ні табе, ні сабе. Мы ж сутыкаемся нс з тымі ці іншымі благімі ўчынкамі або зладзействамі, але заўсёды з самай пачатковай віной, таму адзін з нас можа толькі запэўніць другога ў разуменні і братэрскай любові, але нс вылечыць яго карай. Хіба ты нс ведаў гэтага?
    Езэфус ціха адказаў:
    — Я ведаў гэта.
    Тады старац сказаў:
    — He будзем жа часу марнаваць на пустыя гаворкі, — і пайшоў да каменя перад цэляй, дзе, як заўсёды, укленчыў на малітву.
    Прайшло некалькі гадоў. Айцец Дыён усё часцей цярпеў ад прыступаў немачы, і Езэфус зранку мусіў памагаць яму, бо сам той ужо не мог устаць. Потым старац ішоў маліцца, але і пасля малітвы не мог падняцца сам. Езэфус дапамагаў яму, а потым Дыён цэлы дзень сядзеў на аднмм месцы і глядзеў удалечыню. Але так бывала не заўсёды, некаторымі днямі ён уставаў сам. Аднак выслухоўваць споведзі штодня ён таксама не мог, і калі хто-небудзь спавядаўся ў Езэфуса, Дыён падклікаў яго да сябе і казаў: «Дні мае злічаныя, сыне мой, і кансц блізка. Скажы людзям: гэты Езэфус заступіць мяне». I калі Езэфус спрабаваў выказаць нязгоду, старац скіроўваў на яго свой вусцішны позірк, ад якога ледзянела сэрца.
    Аднаго разу, калі Дыён падняўся, не абапіраючыся на свайго памочніка, і здаваўся бадзёршым, чым звы-
    чайна, ён паклікаў Езэфуса і павёў яго ў далёкі куток іх невялічкага садка.
    — Вось тут, — мовіў ён, — ты пахаваеш мяне. А дол мы з табою выкапаем разам, час у нас яшчэ ёсць. Прынясі рыдлёўкі.
    3 гэтага дня яны кожнае раніцы патроху капалі магілу. Калі Дыён мог, ён сам выкідаў . некалькі рыдлёвак зямлі, праўда, з вялікай цяжкасцю, аднак заўсёды весела, быццам праца гэтая яму была радасцю. Ды і цэлы дзень пасля гэтага ён бываў вясёлы; з таго часу, як яны разам пачалі капаць магілу,. бесклапотнасць духу не пакідала айца Дыёна.	. .
    Неяк ён сказаў Езэфусу:
    — На маёй магіле пасадзі пальму. Можа, ты яшчэ пакаштуеш з яе, а калі не, дык хто-небудзь іншы пасмакуе пладоў. Час ад часу я сам садзіў дрэвы, але мала, надта мала. Кажуць, мужчына, перш чьім памерці, павінен пасадзіць дрэва і пакінуць па сабе сына. Што ж, я пакідаю па сабе дрэва і цябе: ты ж сын. мне.
    Цяпер ён увесь час быў спакойны і нейкі светлы, не такі, якім яго раней ведаў Езэфус. Аднойчы ўвечары •— цемра хутка згусала, яны ўжо павячэрал-іі памыліся — Дыён паклікаў Езэфуса да свайго ложка і папрасіў пасядзець з ім.
    — Я хачу табе расказаць сёе-тое, — ^сказаў ён лагодна, і Езэфусу здалося, што старац зусім не стаміўся за дзень, не хоча спаць.
    — Ты памятаеш, Езэфус, тыя нядобрыя часіны, калі ты жыў у сваёй цэлі пад Газай і жыццё табе спрыкрала. I як ты кінуўся наўцекача, каб знайсці старога Дыёна і распавесці яму пра сваё жыццё? I як у селішчы анахарэтаў ты сустрэў старога і спытаўся ў яго, дзе табе знайсці Дыёна Пугіля? Ну дык вось — ці не здалося табе дзівам, што стары гэты і быў сам Дыён? Цяпер я хачу расказаць табе, як гэта ўсё здарылася, — я ж бо прыняў гэта за дзіва.
    Ты ведаеш, як гэта бывае, калі да пустэльніка і спавядальніка прыходзіць старасць, і ён ужо выслухаў споведзі ў многіх грэшнікаў, якія лічаць яго бязгрэшным і святым, не ведаючы, што ён большы грэшнік за іх. I вось яму ўсе справы ягоныя раптам здаюцца непатрэбнымі і марнымі, і тое, што раней было святое і важнае, бо сам Гасподзь уганараваў і прызначыў яго выслухоўваць і гаіць бруд і мярзоту душ людскіх, — усё гэта ця-
    пер здаецца яму цяжкай, нязмерна цяжкай ношай, сапраўдным пракляццем, і ўрэшце яму робіцца млосна глядзець на кожнага гаротніка, які ідзе да яго з сваімі дзіцячымі грахамі, і ён хоча пазбыцца яго, ды і самога сябе, няхай хоць з дапамогай шворкі, перакінутай цсраз сук. Гэтак во было ў цябе на душы. А цяпер пастала часіна маёй споведзі, і я прызнаюся табе: і ў мяне было тое самае, і я здаваўся сабе бескарысным і духоўна нябожчым, і сілы маёй не было трываць, каб людзі з даверам сваім неслі да мяне ўсю сарамату і мярзоту людскую, з якімі самі не маглі ўправіцца і якім я такса.ма не мог даці рады.
    У тыя часы я часта чуў пра аднаго пустэльніка, званага Езэфус Фамулус. I да яго, як і да мяне, людзі ахвоча ішлі спавядацца, і многія з большай ахвотай да яго, чым да мяне, бо быў ён, як пагудкі неслі, чалавек лагодны і ласкавы, і людзі казалі, што нічога ён ад іх не патрабуе, не ганіць іх, а абыходзіцца з імі як з братамі, проста выслухоўвае і адпускае з цалункам. He, гэта было не па мне, ты ведаеш, і калі я ўпершыню пачуў пра гэтага Езэфуса, мне яго мансра здалася дурной і занадта дзіцячай; алс ў той час, калі ўсё, што б я ні рабіў, выклікала ў мяне паняверку — ці правільна я раблю сам, — у мяне былі ўсе падставы ўстрымацца ад асуджэння Ёзэфуса. Ды якая ж сіла павінна была быць у гэтага Езэфуса? Я ведаў, што ён маладзейшы за мяне, але таксама ўжо блізкі да старасці, і мне гэта было прыемна, маладому я б не мог даверыцца. А да гэтага мяне адразу пацягнула. I вось я надумаў выправіцца да Езэфуса Фамулуса, распавесц; яму пра сваю бяду, папытацца ў яго рады, а калі ён і не дарадзіць мне нічога, пачэрпнуць у яго суцяшэнне, умацаваць дух свой. Ужо адна гэтая думка дабратворна паўплывала на мяне, і мне палягчэла.
    1 вось я пайшоў у дарогу і пачаў шукаць месца, дзе, казалі, была яго цэля. А тым часам брат Езэфус перажыў тое самае, што псражыў і я, прыняў такое самае рашэннс, якое прыняў я, і кожны з нас кінуўся ў бегі, каб папытаць рады ў другога. I калі я, яшчэ не дастаўшыся да ягонай цэлі, сустрэўся з ім, дык пазнаў яго з першых слоў, ды і быў ён такі, якім я яго сабе ўяўляў. Алс ён жа тады быў уцякач, яму было дрэнна, гэтаксама дрэнна, як і мне, а можа, яшчэ і горш, ён і не думаў пра тое, каб выслухоўваць чыесьці там споведзі, — не, ён
    сам прагнуў паспавядацца, сам хацеў перакласці сваю бяду на чужыя плечы. У той час гэта прынссла мне вялікае расчараванне, і мне стала вельмі маркотна. Бо калі і гэты Ёзэфус, які не ведаў мяне зусім, стаміўся ад свайго служэння і зняверыўся ў сэнсс свайго жыцця, дык ці не азначае гэта, што мы абодва нічога не вартыя, абодва пражылі бескарыснае жыццё і пацярпелі крах?
    Я коратка, я ж расказваю табе тое, што ты сам псражыў. Калі ты пасля нашай сустрэчы пайшоў прасіць начлегу ў селішчы анахарэтаў, я застаўся адзін, паглыбіўся ў сябе, увайшоў у стан гэтага Ёзэфуса і падумаў: што ён будзе рабіць, даведаўшыся заўтра, што дарма ўцякаў, дарма паспадзяваўся на гэтага Пугіля, што і Пугіль — уцякач, якога гоняць змусты? I чым больш я ўваходзіў у яго, тым болыпую спагаду ён выклікаў у мяне, тым неадчэпней была думка, што Езэфус пасланы мне богам, каб я ўведаў і ацаліў яго, а з ім і сябе. Гэта мяне супакоіла, і я змог заснуць, бо поўнач ужо мінула. На другі дзень мы разам рушылі ў дарогу, і ты стаў мне сынам.
    Вось што хацеў я табе расказаць. Я чую, ты плачаш. Паплач, гэта аблегчыць табе душу. I калі ўжо я так нягожа разгаварыўся, дык, будзь ласкавы, выслухай і ахавай у сваім сэрцы яшчэ і такія мае словы: чалавек неспасцігальны, пакладацца на яго нельга, а таму не выключана, што настане час — і ранейшыя цярпенні і спакусы зноў пачнуць дакучаць табе і паспрабуюць адолець, і хай пашле табе тады Гасподзь на ўцеху такога ж лагоднага і трывушчага сына і кялейніка, якога ён у тваёй асобе дараваў м'не. А што да той галіны, пра якую змусціцель прымусіў цябе марыць, і што да смерці злашчаснага Юды Іскарыёта, дык я скажу табе адно: рыхтаваць сабе такую самую смерць не толькігрэх і яеразумнасць, хоць Спасу нашаму нічога не абыходзіць дараваць і такі грэх. Але звыш таго, крыўдна, калі чалавек памірае ў роспачы. Роспач бог пасылае нам яе на тое, каб усмерціць нас; ён пасылае нам яе, каб разбудзіць у нас новае жыццё. А калі ён пасылае нам смерць, Езэфус, калі ён адлучае нас ад зямлі і плоці і заклікае да сябе, дык гэта вялікая радасць! Калі табе дазволена заснуць, як што ты стаміўся, дазволена скінуць цяжар, які ты так доўга насіў, — гэта цудоўная' і дзівосная справа. 3 таго часу як мы з.табой выкалалі магілу — не забудзь пра пальму, якую я прасіў цябе пасадзіць, —
    з таго часу, як мы пачалі капаць магілу, я зрабіўсятакі спакойны і задаволены, якім не быў ужо шмат гадоў.
    Бачыш, як я разбалабоніўся, сыне мой, ты, мабыць, стаміўся. Ідзі, выспіся, ідзі ў сваю цэлю, Гасподзь з табой.
    На другі дзень старац не выйшаў на ранішнюю малітву і не паклікаў Езэфуса. Калі той, устрывожаны, ціха ўвайшоў у цэлю і падступіўся да адра Дыёна, ён убачыў, што Дыён ужо спачыў і ягоны твар азораны дзіцячай прамяністай усмешкай.