• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    перамогу ў спрэчцы вёў з сабой добрую карову. Было нешта смешнае і кранальнае ў тым, як вучоныя мужы, якія толькі што цытавалі вершы з Ведаў і мудра разважалі пра іх, выдатна разбіраліся ў сузор’ях, морах і акіянах, ганарыстыя і пыхлівыя, разыходзіліся па дамах са сваімі ўзнагародамі, a то часам і ўскалочвалі свары паміж сабою.
    Ды і наогул раджу Дасу, з яго шчасцем, багаццем, садам, кнігамі, усё звязанае з жыццём і чалавечай прыродай час ад часу ўяўлялася дзіўным, сумніцельным, адначасова і кранальным і смешным, як тыя мудрыя і славалюб;івыя брахманы, адначасова светлым і цёмным, жаданым і вартым пагарды. Ці ён цешыўся кветкаю лотасу на сажалцы свайго саду, пералівамі фарбаўупер’і паваў, фазанаў і ўдодаў, пазалочанай разьбою на сценах палаца — усё гэта часам уяўлялася яму боскім і як бы прасякнутым цяплом вечнага жыцця, а часам або нават адначасова ён адчуваў ва ўсім гэтым нешта несапраўднае, ненадзейнае, сумніўнае, нейкую прагу да тленнасці і знікнення, гатоўнасць да вяртання ў агіднае, у хаос. Бо і ён сам, князь Даса, быў царэвічам, а стаў пастухом, забойцам і бадзягам, а потым зноў узвысіўся ў князі, не разумеючы, якія сілы вялі яго па гэтай сцежцы, не ведаючы ні заўтрашняга, ні паслязаўтрашняга дня; так і ўся падманлівая гульня жыцця — гэта ўсюды адначасова ўзвышанае і нізкае, вечнае і тленнае, вялікае і смешнае. Нават яна, шматкаханая, нават цудоўная Праваці часам на некалькі імгненняў здавалася яму пазбаўленай усякай чароўнасці, смешнай: надта многа на рукахбыло бранзалетаў, надта шмат пыхі і пераможнасці было ў паглядзе, дбання пра годнасць паходкі.
    Але яшчэ больш за сад і кнігі Даса любіў Равану, сынка свайго, увасабленне кахання свайго, мэту жыцця, прынца крыві, з вачамі лані, як у маці, схільнага да задумлівасці і летуценнасці, як бацька. Часам, калі малое, седзячы на дыване і крыху прыўзняўшы бровы, глядзела ціхім, адсутным поглядам на каштоўны камень, разьбёную цацку або стракатае пёрка або, бегаючы па садзе, раптам застывала перад якім-небудзь нсзвычайным дрэвам, Дасу здавалася, што сын падобны на яго. А як моцна ён яго любіў, Даса зразумеў толькі, калі ўпершыню вымушаны быў разлучыцца з ім на няпэўны час.
    У палац прыбыў ганец з тых мясцінаў, дзе княства Дасы межавала з княствам Гавінды, і паведаміў, што
    людзі Гавінды напалі на Дасавы землі, пабралі быдла, некалькіх жыхароў захапілі ў палон і павялі з сабою. Даса адразу сабраўся, загадаў начальніку асабістай варты і некалькім дзесяткам верхаўцоў ехаць за ім і кінуўся даганяць рабаўнікоў; але ў той момант, калі перад ад’ездам ён узяў на рукі і пацалаваў сына, любоў у сэрцы ў яго разгарэлася палкім болем. I гэты палкі боль, які пранізаў і азадачыў яго з нечаканай сілай, быццам напамінак, які прыйшоў з невядомых глыбіняў, стаў чымсьці ўсвядомленым і зразумелым у той час, калі ён спяшаўся да граніц свайго княства. У дарозе яго займалі разважанні пра тое, з якой прычыны ён так спешна і рашуча скача на кані ў такую далеч, якая сіла прымусіла яго зрабіць менавіта так, а не іначай. Ен доўга думаў і нарэшце зразумеў, што ў глыбіні душы яму ўсё роўна і не можа зрабіць болю тое, ці пабраў хто на мяжы быдла і людзей, што рабунку гэтага і папірання княскіх правоў было недастаткова, каб успыхнуў яго гнеў і выклікаў пэўныя ўчынкі, і што яму было б куды натуральней прыняць вестку пра напад спагадлівай усмешкай. Але тады — і гэта ён добра разумеў — ён зрабіў бы вельмі несправядліва з ганцом, які давёў сябе да поўнага знясілення, каб перадаць гэтую вестку, і не меней несправядлівы ён быў бы да тых людзей, якіх абабралі, да тых, каго ўзялі ў палон, вырвалі з мірнага жыцця і пагналі ў рабства на чужыну. Ды і другіхсваіх падданых, якіх ніхто не крыўдзіў, ён пакрыўдзіў бы сваёй адмовай ад ваеннай помсты, яны былі б зняважаныя, яны ніколі не змаглі б зразумець, як гэта князь не абараніў іх краіну, і калі на яго самога нападуць. ён не зможа чакаць ад іх ні дапамогі, ні помсты. I ён зразумеў, што яго абавязак — імчацца ў тыя краі і помсціць. Але што такое абавязак? I колькі ў нас абавязкаў, якімі мы так часта і без ніякага шкадавання пагарджаем? I чаму ж гэты абавязак помсты не быў адным з тых, які ён мог адкінуць, і чаму ён цяпер выконвае яго яе ад сілы, а рупліва і палка? He паспеў ён задаць сабе гэта пытанне, як сэрца ўжо адказала на яго — яго зноў пранізаў той глыбокі боль, які ён адчуў пры раставанні з прынцам Раванам. I ён зразумеў: калі б ён, князь Даса, не супраціўляючыся, дазволіў рабаваць свае землі, забіраць быдла і людзей, дык разбой і гвалт пранікалі б усё глыбей у яго краіну і нарэшце дасталі б яго самога, спрычыніўшы самы горкі боль. Яны забралі б у яго
    сына, забралі б Равану, спадчынніка, захапілі б і забілі, магчыма, нават катавалі б, што было б краем ягоных пакут і куды страшнейшым ударам, чым нават смерць Праваці. Вось чаму ён так спяшаўся, паганяў каня, вось чаму ён такі верны свайму княскаму абавязку. I зусім ён не быў такі таму, што нехта забраў быдла, забраў у яго палоску зямлі, і не таму, што ён так шкадаваў сваіх падданых, так даражыў гонарам бацькоўскага імя і княскай годнасцю, а таму толькі, што так да болю моцна, так шалёна любіў сына і што так моцна, шалёна баяўся болю, які мог бы стацца ад страты сына.
    Вось да чаго Даса дадумаўся ў паходзе. Але тады яму так і не ўдалося дагнаць і пакараць людзей Гавінды — яны ўжо ўцяклі з нарабаваным дабром, і, каб даказаць сваю адвагу і непахісную волю, Дасу давялося самому перайсці граніцу, абабраць вёску суседа і забраць быдла і палонных. Шмат дзён яго не было ў сталіцы, і ўсё ж па дарозе назад, пасля перамогі, ён зноў аддаўся глыбокім развагам, быў ціхі і вярнуўся ў палац быццам нечым засмучаны, бо роздум яго прывёў да думкі пра тое, як моцна, трывала, без ніякай надзеі вырвацца, усёй сваёй істотай, усімі ўчынкамі заблытаўся ён у падступных сетках. I ў той час, як ягоная схільнасць да разваг, патрэба ў бесклапотным ціхім сузіранні, бяздзейным і бязвінным жыцді ўсё расла, з другога боку, з яго любові да Раваны і з страху за яго і клопатаў пра яго жыццё і будучыню, гэтаксама вырастала патрэба дзейнічаць, і ён заблытваўся яшчэ больш: з ласкі вырастала спрэчка, з кахання — вайна; вось ён ужо — хай нават дзеля справядлівай кары — пабраў статак, нагнаў смяротны страх на цэлую вёску, забраў у палон бедных, ні ў чым не вінаватых людзей, а гэта пацягне за сабою новыя набегі, помсту і гвалт, і так чым далей, тым больш, пакуль уся яго краіна не будзе ахоплена вайной і ўсё не патоне ў грукаце зброі. Менавіта гэта ўразуменне і прадбачанне і прымусіла яго так прыціхнуць і нават засмуціцца, вяртаючыся ў палац.
    Дзёрзкі сусед і праўда не даваў спакою Дасу. Адзін разбойны набег ішоў за другім. Каб пакараць і абараніцца, Даса вымушаны быў зноў выступаць, і калі ворагу ўдавалася ўцячы за мяжу, ён дазваляў салдатам і паляўнічым гнаць суседа і рабіць яму ўсё новую шкоду. У сталіцы ўсё больш і больш паяўлялася ўзброеных верхаўцоў, у некаторых пагранічных вёсках Даса цяпер
    увесь час трымаў атрады воінаў, дні сталі неспакойныя ад бясконцых ваенных нарад і падрыхтаванняў. Даса не мог зразумець, які сэнс, якая карысць ад гэтых бясконцых сутычак, ён шкадаваў усіх, хто цярпеў ад іх, шкадаваў забітых, свой сад і свае кнігі, якія цяпер занядбаў, шкадаваў страчаны спакой свайго жыцця і сваёй душы. Пра гэта ён часта гутарыў з брахманам Гопалам і некалькі разоў з жонкай Праваці. Трэба было б, сказаў ён, заклікаць у суддзі каго-небудзь з паважаных князёў з суседзяў, каб усталяваць мір, і ён сам, са свайго боку, ахвотна пайшоў бы на ўступкі, аддаў бы і пашы і дзветры вёскі, абы гэта дапамагло міру. Але ні жрэц, ні Праваці і слухаць пра гэта не хацелі, і Даса быў глыбока расчараваны і засмучаны.
    3 Праваці гутарка выйшла даволі бурная і прывяла да свары. Настойліва, заклінаючы яе, ён прыводзіў свае довады, выказваў думкі, а яна кожнае слова прымала як накіраванае не супроць вайны і бяссэнсавай бойні, a супроць яе самой. Усё ж бо якраз у тым, павучала яна яго ў сваёй доўгай і палкай казані, што непрыяцель хоча перавярнуць Дасавыя дабрадушнасць і міралюбства, каб не сказаць яго страх перад вайной, сабе на карысць, ён прымусіць Дасу заключыць мір дзеля самога міру, і кожны раз трэба будзе плаціць за гэта ўступкамі, аддаваць землі і людзей, але гэта зусім нс супакоіць супастата, наадварот, як толькі вораг такім чынам паслабіць Дасу, ён пяройдзе да больш адкрытай вайны і забярэ ў іх апошняе. Гаворка ж не пра статкі і вёскі, а пра само княства, быць яму ці не быць. I калі ён, Даса, сам не ведае, як ён запазычыўся свайму сыну, — што ж, яе абавязак навучыць яго. Вочы яе гарэлі, голас дрыжаў, даўно ўжо Даса не бачыў яе такой прыгожай, успалымнёнай, але яму было ад гэтага толькі маркотна.
    Тым часам разбойніцкія набегі, парушэнні міру на граніцы не сціхалі і толькі на час вялікіх дажджоў крыху прыпыняліся. Усё Дасава атачэнне падзялілася цяпер на дзвс партыі. Першая — партыя міру — была нешматлікая; апрача самога Дасы, да яе далучыліся толькі некалькі старых брахманаў — людзі вучоныя, цалкам адданыя медытацыі. На баку партыі вайны, партыі Праваці іГопалы, была большасць жрацоў і военачальнікі. Краіна спешна ўзбройвалася, і ўсе ведалі, што варожа настроены сусед рабіў тое самае. Маленькага
    Равану старэйшы лучнік вучыў страляць з лука, а маці вазіла яго на ўсе агляды войска.
    У той час Даса ўспамінаў лес, дзе ён, няшчасны ўцякач, знайшоў сабе прыстанішча на некалькі тыдняў, і сівага старога, які жыў там дзеля самапаглыблення. Даса думаў пра яго і адчуваў, як у яго нараджаецца жаданне зноў пабачыцца з ім, паслухаць ягонае рады. Але ён не ведаў, ці жыве яшчэ стары, і ці захоча ён выслухаць яго, даць яму параду, і нават калі ён жывы і параіць яму нешта, дык усё роўна — усё пойдзе сваёй калейкаю і нічога не зменіцца. Самапаглыбленасць і мудрасць — гэта добрыя і высакародныя рэчы, але патрэбны яны, мабыць, толькі ў баку ад гулыіі, на краі жыцця, а калі ты плывеш у патоку жыцця, змагаешся з яго хвалямі, твае справы і мукі нічога агульнага не маюць з мудрасцю, яны прыходзяць самі па сабе — і робяцца лёсам, іх трэба здзейсніць і выпакутаваць. Нават багі не былі ў вечным міры і вечнай мудрасці, і яны ведалі, што такое небяспека і страх, ведалі барацьбу і бітвы. Даса чуў шмат расказаў пра гэта. I ён здаўся, перастаў спрачацца з Праваці, рабіў агляды войска, адчуваў, як насоўвалася вайна, перажываў усе яе жахі ў ліхаманкавых снах, і пакуль ён худнеў і твар яго цямнеў, ён бачыў, як бляклі і шчасце, і ўся радасць ягонага жыцця. Заставалася толькі любоў да сына, і яна расла разам з клопатам, расла разам з ваеннымі падрыхтаваннямі, яна чырвонай кветкай палымнела ў апусцелым садзе. Дасу дзіву даваўся, колькі пустаты здольны вынесці чалавек, колькі нярадасці, як ён прывыкае да клопатаў і непрыемнасці; як такое, амаль ужо бсспачуццёвае сэрца, можа быць ахоплена такой гарачай і ўсеабдымнай, такой баязлівай і клапатлівай любоўю. Магчыма, жыццё яго і не мела ўжо сэнсу, але ў ім было яшчэ ядро, сарцавіна — усёяно цяпер абарачалася вакол любові да сына. Дзеля яго ён уставаў раяіцай, дзеля яго працаваў цэлы дзень, дзеля яго аддаваў указанні, мэтай якіх была вайна і кожнае з якіх было яму непрыемнае. Дзеля яго ён трываў усе гэтыя бясконцыя нарады ваеннага савета, дзеля яго толькі супраціўляўся рашэнням большасці, каб прымусіць яго заняць хоць бы чакальную пазіцыю і не кінуцца на злом галавы ў авантуры.