• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Але калі кожнаму ёгу гэты смех і слоўца «майя» азначалі, што пра Дасава жыццё сказана ўсё, дык пра самога Дасу гэтага ніяк нельга было сказаць, і як ён ні хацеў ператварыцца ў смяшлівага ёга, як ні хацеў не бачыць у сваім жыцці нічога, акрамя майі, у ім, пачынаючы з тых трывожных дзён і ночаў, зноў абудзілася ўсё, пра што ён, знураны ўцёкамі, знайшоўшы тут прыстанак, здавалася, даўно забыўся. Надзеі авалодаць майстэрствам ёгаў, a то і зраўняцца са старцам было ў яго больш чым замала. Але ж тады які сэнс заставацца ў гэтым лесе? Ен быў яму прыстанішчам, тут ён крыху аддыхаўся, набраўся сілы, крыху асвойтаўся з сабой, і гэта было каштоўна, гэта ўжо было нешта. А раптам тым часам там, у краіне, ніхто ўжо болын не цікуе князевага забойцу, і ён, Даса, нічога ўжо не баючыся, можа ісці сваёй дарогай далей? Так ён і пастанавіў зрабіць, на другі ж дзень выправіцца ў дарогу: свет вялікі, няма чаго яму тут хавацца, як у нары. Рашэннс гэта крыху яго супакоіла.
    Даса мерыўся пайсці на золку, аднак, прачнуўшыся пасля доўгага сну, убачыў, што сонца паднялося ўжо высока і старац пачаў сваё самапаглыбленне, а не раз-
    вітаўшыся, Даса не хацеў ісці, ды яшчэ і трэба было пра тое-сёе распытацца ў старца. Даса чакаў гадзіну, чакаў другую, пакуль старац не падняўся, не расправіў цела і не пачаў пахаджваць туды-сюды. Даса заступіў яму дарогу, пакланіўся і датуль не адступаўся, пакуль ёг не ўзвёў вочы і не паглядзеў на яго.
    — Настаўнік! — рахмана звярнуўся да яго Даса. — Я пайду сваёй дарогай і не парушацьму болып твайго спакою. Але яшчэ адзін раз, шаноўны, дазволь мне папрасіцца ў цябе. Калі я расказаў табе пра сваё жыццё, ты засмяяўся і ўсклікнуў «майя!». Благаю, скажы мне што пра майю.
    Стары павярнуў да будана, позіркам загадаўшы Дасу ісці следам. Там ён узяў высушаны гарбуз з вадой, падаў яго Дасу і сказаў яму вымыць рукі. Даса паслухмяна выканаў загад. Тады настаўнік выліў рэшту вады ў паларатнік, падаў парожні сасуд маладому чалавеку і загадаў прынесці свежай вады. Даса паслухмяна пайшоў па ваду. Па дарозе яму засумавалася: вось ён апошні раз спускаецца па вузкай сцяжыне да крыніцы, апошні раз падносіць лёгкі сасуд са сцёртымі ад рук беражкамі да невялікага люстэрка вады, у якім адбіваюцца і станожнік, і кароны дрэў, і нябесны блакіт у светлых бліках, а калі ён нахіліўся, дык убачыў і свой твар у рудаватым змроку. Павольна і задуменна Даса апусціў сасуд у ваду і адчуў няўпэўненасць, ён не мог зразумець, чаго ў яго так дзіўна на душы, чаму, калі ён ужо зноў сабраўся ў дарогу, яму так баліць ад таго, што ёг не папрасіў яго застацца, магчыма, застацца назаўсёды.
    Ен прысеў на кукішкі каля крынічкі, зачарпнуў крыху вады, павольна, баючыся расплёскаць, падняўся з сасудам у руках і хацеў быў ісці да будана, калі раптам пачуў дзіўны гук, успрыняты ім з захапленнем і з жахам, — гэта быў голас, які ён няраз чуў у снс і які з такой горкай тугой марыў пачуць наяве. Які салодкі ён быў, як соладка, па дзіцячы пяшчотна гучаў, як закахана заклікаў у лясным мораку, — Дасава сэрца замерла ад захаплення, страху і жаданняў. Гэта быў Правацін голас, жончын голас. «Даса», — вабіла яна. Усё яшчэ не верачы, ён азірнуўся з сасудам у руках, і раптамяна паявілася, выйшла з-за дрэў, статная, гнуткая, даўганогая Праваці, каханая, незабыўная, няверная. Ен адкінуў сасуд і кінуўся да яе. Усміхаючыся, крыху засаро-
    меўшыся, яна стаяла перад ім, гледзячы на яго сваімі велізарнымі вачыма лані, і цяпер зблізку ён заўважыў, што на ёй былі сандаліі з чырвонай скуры і прыгожае, багатае ўбранне, на руцэ залаты бранзалст, а ў чорных валасах — каштоўныя камяні, ва ўсіх колерах. Даса адхінуўся. Няўжо яна ўсё яшчэ княская шлюха? Але хіба ён не забіў гэтага Налу? А яна ўсё яшчэ носіць яго падарункі. Ды як яна магла з гэтымі бранзалетамі і камянямі выйсці да яго і вымавіць яго імя!
    Але яна была прыгажэйшая, чым калі-небудзь, і перш чым патрабаваць ад яс адказу, ён павінен быў абняць яе, занурыцца лбом у яе валасы, ладняць яе твар, пацалаваць у губы, і пры гэтым ён адчуваў, як да яго вярнулася ўсё тое, што раней належала яму: шчасце, каханне, жаданне, захапленне, палкасць. I вось у думках сваіх ён ужо далёка ад гэтага месца і старога пустэльніка, лес, будан, самота, медытацыя, стары ёг — усё гэта адкінута, ператварылася ў нішто і забыта; нават пра сасуд, які ён павінен быў занесці старому, ён забыўся разам з вадой. Гарбуз так і застаўся ляжаць каля крыніцы, а Даса ўжо спяшаўся з Праваці да ўзлесся. Паспешліва, збіваючыся, яна расказвала яму, як яна сюды трапіла, што прывяло яе ў гэты лес.
    Дзівосны быў яе аповяд. дзівосны, неспасцігалыіы і падобны на казку, і быццам у казку ўвайшоў Даса ў сваё новае жыццё. He толькі Праваці была зноў з ім, не толькі ненавісны Нала быў мёртвы і шукаць забойцу даўно перасталі, але звыш таго — Дасу, княжыча, які вырас сярод пастухоў, абвясцілі ў сталіцы законным спадкаемцам і царом; стары пастух і стары брахман расказалі амаль усімі забытую гісторыю пра выгнанне Дасы, і цяпер таго самага чалавека, якога пэўны час усе шукалі як забойцу раджы Налы, каб закатаваць, пачалі шукаць яшчэ з большым запалам, каб абвясціць новым раджам і ўрачыста ўвесці ў горад і ў бацькоў палац. Усё гэта было як сон, і самае прыемнае Дасу было тое, што з безлічы ганцоў, якія шныпарылі па ўсёй краіне, Праваці першая знайшла і прывітала яго.
    На ўзлеосі яны ўбачылі намёты, ад іх цягнула дымам і смажаным мясам. Слугі сустрэлі Праваці голасам, а калі яна сказала, што гэта — Даса, яе муж, адразу было выстраена вялікае свята. Сярод спадарожнікаў Праваці быў чалавек. які даўно калісьці з Дасам пасвіў свяшчэнныя каровы, ён і прывёў Праваці і ўсіх
    астатніх сюды, у гэты край, дзс колісь цякло ранейшае жыццё Дасы. Пазнаўшы Дасу, пастух засмяяўся ад радасці, кінуўся быў да яго і хацеў паляпаць па плячы або абняць, але спахапіўся: яго таварыш цяпер раджа, і пастух так і застыў на месцы, потым павольна і пашанліва наблізіўся і прывітаў Дасу нізкім паклонам. Даса падняў яго, абняў, лагодна назваў імем і спытаўся, што яму падарыць. Пастух папрасіў сабе цялушку, і яму выдалі тры з найлепшай пароды. Новаму князю прадстаўлялі ўсё новых і новых людзей: чыноўнікаў, паляўнічых, прыдворных брахманаў, і ён прымаў іх вітанні, як нешта належнае; потым падалі стравы, загрымелі барабаны, пачуліся гукі цытраў і жалеек, але ўвесь гэты гвалт, уся гэтая раскоша цяпер Дасу як бы снілася, ён не мог паверыць у гэта, яваю была яму толькі адна Праваці, яго маладая жонка, якую ён не выпускаў з абдымкаў.
    Невялікімі пераходамі шэсце падступалася да горада, наперад былі пасланы ганцы, якія і паведамілі радасную навіну, што знайшлі нарэшце маладога раджу і ён неўзабаве будзе ў горадзе, а калі Даса здалёк угледзеў гарадскія муры, адкуль чуліся гонгі, барабаны, насустрач урачыста выйшлі брахманы ў белых строях. На чале іх крочыў пераемца таго самага Васудэвы, які гадоў дваццаць таму назад паслаў Дасу да пастухоў і толькі нядаўна памёр. Яны віталі яго, спявалі гімны, а перад палацам, куды скіравалася шэсце, расклалі велізарныя ахвярныя вогнішчы. У палацы, дзе зараз меўся жыць Даса, яго сустрэлі новымі прывітаннямі, пачуліся хвалебныя песнапепні, бясконцыя здравіцы. Да позняй ночы гудзела свята.
    Штодзень Дасу вучылі два брахманы, і ён вельмі хутка спасціг патрзбныя навукі, прысутнічаў пры ахвяраваннях, судзіў і авалодваў вайсковым і рыцарскім майстэрствам. Брахман Гопала ўвёў яго ў палітычныя дачыненні, расказаў, якія ў яго правы, правы ў ягонага роду і ў ягоных нашчадкаў, і якія ў яго ворагі. Гэта была перш за ўсё Налава маці, тая самая, якая калісьці забрала ў царэвіча Дасы ўсе правы і хацела забраць і жыццё, цяпер жа яна мусіла ненавідзець яго як сынавага забойцу. Яна ўцякла пад ахову суседняга князя Гавінды, жыла ў яго палацы, а сам Гавінда і яго род здавён часу, спрадвеку лічыліся небяспечнымі ворагамі, яны ваявалі яшчэ з Дасавымі продкамі, патрабавалі не-
    каторых земляў з яго княства. Другі сусед, паўднёвы князь Гайпалі, сябраваўся з Дасавым бацькам і няраз непрыязніўся з Налам; а таму важным абавязкам лічылася пабываць у яго ў бліжэйшы час, паднесці яму дарункі і запрасіць на наступнае паляванне.
    Пані Праваці борзда асвойталася з сваім высокім становішчам, і калі ў багатым убранні, увешаная каштоўнасцямі, ва ўсёй красе яна выступала поплеч са сваім высакародным мужам, дык здавалася зусім не ніжэйшага паходжання. Шчаслівас было ў іх каханне і доўжылася гадамі, і шчасце надавала ім нейкі бляск і ззянне, быццам яны былі божыя ўлюбёнцы, і народ паважаў і любіў іх. А калі пасля доўгага і марнага чакання Праваці нарадзіла нарэшце Дасу сына, названага ў гонар бацькі Раванам, шчасце яго стала поўнае, і з таго часу ўсё, чым ён валодаў — зямля, дамы, гаспадарчыя будынкі, двары і жывёла, — набыло ў яго вачах яшчэ большага значэння і важнасці, заззяла і павысілася ў цане: усе гэтыя валоданні радавалі яго, бо яны служылі Праваці, аздаблялі і ўпрыгожвалі яе, але цяпер яны зрабіліся яшчэ прыгажэйшыя, яшчэ радаснейшыя і важнейшыя, бо ішлі ў спадчыну сыну, Равану, на іх грунтавалася яго будучае шчасце.
    Калі Праваці больш за ўсё радавалі святы, шэсці, раскоша і багацце вопраткі, украс, шматлюднасць світы, дык Даса ўсе гэтыя радасці аддаваў за сад, дзе ён загадаў пасадзіць дарагія дрэвы і кветкі, завёў папугаяў і іншых стракатых птушак; карміць іх і гутарыць з імі стала штодзённай прывычкай. Радавалі яго і заняткі навукамі, удзячны брахманаў вучань, ён вывучыў многа гімнаў і казаняў, авалодаў майстэрствам чытаць і пісаць, завёў пры сабс пісца, які ўмеў вырабляць пальмавы ліст пад пісьмо, і спакваля пад яго рупліваю аслонаю была створана нсвялікая бібліятэка. У ёй сярод кніг, у невялікім раскошна абсталяваным пакоі з сценамі з высакароднай драўніны, упрыгожанымі разьбою пазалотаю з жыцця божышчаў, ён слухаў спрэчкі запрошаных брахманаў, самых лепшых вучоных і мысліцеляў-жрацоў пра свяшчэнныя дзеі, пра стварэннс свету і пра майю вялікага Вішну, пра святыя Веды, пра сілу ахвярнасці і пра яшчэ большую моц аскезы, дзякуючы якой смяротны чалавек робіцца здольны наганяць страх нават на багоў. Брахманаў, якія найбольш пераканаўча выступалі ў дыспутах, шчодра адорвалі, і сёй-той за