Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
МАРЦІНЭГЛЕ
ЛЕНЭ МАЕРСКУМАНЦ
ЛЕНЭ МАЕРСКУМАНЦ *** МАРЦІН ЭГЛЕ
ГУТАРКІ ПРА ВЕРУ
БКГ
Пераклад з выданьня:
Martin Jaggle, Lene MayerSkumanz. Mit Kindem fiber den Glauben reden.
Innsbruck, Wien: TyroliaVerl., 1994.
Кніга выдадзена пры дапамозе HerzJesuMissionare, Salzburg.
ISBN 9856340014
© Tyrolia, Innsbruck, 1994
©БКГ, 1997
ЛЕНЭ МАЕРСКУМАНЦ *** МАРЦІН ЭГЛЕ
ГУТАРКІ ПРА ВЕРУ
Пераклала з нямецкай Ірэна Пашкевіч
БКГ Менск 1997
Зьмест
Рэлігійнае выхаваньне ў штодзённым жыцьці............5
Я абаронены. — першасны і падста&овы да&ер...........9
Якаб пераадольвае страх перад цемрай............ 12
Якаб бачыць страшыдлу........................... 15
Якаб адчувае сябе зусім як дома................. 19
Якаб хоча быць суцсшаным.........................22
Якаб складае малітву.............................26
Я цешуся — станоугае ўспрмМаньне жыцьця.............30
Якаб і вазон з клапоўнікам.......................32
Свята прыгалубліваньня...........................37
Якаб дапамагае Божачку...........................41
Якаб мае кветку..................................45
Якаб моліцца.....................................49
Я люблю й,ябе — сай,ыяльныя пагуцьці................53
Якаб робіць гэта задарма.........................55
Якаб ня хоча быць прагным........................59
Якаб і брудная праца.............................64
Якаб грае ролю сьвятога Марціна..................69
Якаб раўнуе......................................73
Бубсн для Божачкі................................77
ЯуМею гэтарабіць — кдМпетэнтны &опыт................80
Элізабэт адважваецца.............................83
Якабміратворца................................. 86
Якаб можа далёка пайсьці ........................90
Каці не паддаецца дрэсіроўцы.....................94
Якаб набіраецца сьмеласьці.......................98
Заўтраяунсупайдуяго шукаць — (Бог у нашыМ жыцьці 103
Якаб чакае Божага Нараджэньня.................. 106
Звон........................................... 108
Якаб шукас Божачку..............................111
Рэлігійнае выхаваньне ў штодзённым жыцьці
Раней рэлігійнае выхаваньне здавалася самай простай справай у сьвеце: дзіця расло і сталела разам з цьвёрда ўсталяванымі звычаямі. Ранішняя, вячэрняя малітва і малітвы за сталом вызначалі штодзённы расклад большасьці сялянскіх сем’яў, нядзельная служба ня ставілася пад пытаньне, і мноства царкоўных сьвятаў год за годам суправаджалі жыцьцё чалавека. На ўсе пытаньні дзяцей, як падавалася, меліся ясныя, бясспрэчныя адказы, якія абмяркоўваліся на ўроках рэлігіі і завучваліся напамяць.
Сёньня на штодзённы расклад сям’і больш не накладаюць свайго адбітку працоўны рытм і будні сялянскай сядзібы, якія раней зьяўляліся вызначальнымі для ўсіх хатніх. Разам з тым, члены сям’і ўсё меньш дзеляцца паміж сабою жыцьцёвым вопытам. Дзеці наогул аказаліся выключанымі з жыцьцёва важных сфераў, такіх як працоўны сьвет, грамадства і ня маюць аніякага ўяўленьня пра чалавечыя надзвычайныя сітуацыі, такія, як нараджэньне, цяжкая хвароба і сьмерць. Грамадская сітуацыя, умовы жыцьця і формы жыцьця вельмі грунтоўна зьмяніліся. Таму паўстае пытаньне, як, беручы пад увагу абставіны такога роду, можна перадаць веру далей.
Дыскусія па гэтым пытаньні прывяла да асэнсаваньня асноўных палажэньняў. Веру нельга перадаць наступнікам так, як добра наладаваны пляцак, які потым, напэўна, будзе ўспрымацца як цяжар, а не як ноша, поўная запасаў і ведаў. Вера гэта нешта жывое, не схаванае само ў сабе. Яна заўсёды мае адбітак жыцьця і вопыту верніка.
Такім чынам, бацькі павінныя падштурхнуць сваё дзіця да ўспрыманьня веры. Яны могуць арганізаваць рэлігійнае выхаваньне дзяцей толькі як «запрашэньне да веры». He
5
адмысловае навучаньне, а «вопыт пачуцьцяў сумеснага жыцьця» зьяўляецца вырашальным для развіцьця рэлігійнасьці дзіцяці. Рэлігійнае выхаваньне адбываецца напачатку ня там, дзе вядуцца размовы выключна пра Бога альбо Ісуса. Падставаю «запрашэньня да веры» зьяўляюцца будні, штодзённае сумеснае жыцьцё.
У гэтае штодзённае жыцьцё ўваходзяць ня толькі прачынаньне, сьнеданьне, адыход, сон, прыбіраньне кватэры, гульні, ды іншыя звычайныя жыцьцёвыя сітуацыі, але таксама незапланаваныя і нечаканыя здарэньні, якія вызначаюць штодзённае жыцьцё, як, напрыклад, канфлікт дзяцей, нечаканая ідэя дзіцяці, якая ня вельмі добра ўспрымаецца дарослымі, прыход гасьцей... У гэтых штодзённых сітуацыях і зьменлівых падзеях паўсядзённага жыцьця дзіця вучыцца жыць, вучыцца таму, што зьяўляецца слушным, а што не. Дзіця бярэ ўдзел у жыцьці дарослых, а дарослыя дзеляцца з дзецьмі тым, што складае сутнасьць іхняга жыцьця. У сувязі з падзеямі штодзённага жыцьця, дзіця задае тады свае пытаньні, найважнейшае сярод якіх пытаньне: «Чаму?».
3 дапамогаю бацькоў і настаўнікаў яно вызначае сваё сьветаўспрыманьне і акрэсьлівае свой сьветапогляд. Асноўныя палажэньні, якія вызначаюць адносіны да жыцьця, тое, пра што думаюць бацькі, на што спадзяюцца, чаго чакаюць ад будучыні, дзіця спасьцігае ў штодзённых зносінах. У апавяданьнях, адказах на дзіцячыя пытаньні бацькі даюць уяўленьне дзецям пра сваё жыцьцё і самі робяць выснову, якое значэньне мае Бог для дзіцяці, і як важна гэта самому Богу. I, трэба сказаць, дзіця мае права на тое, каб бацькі распавялі пра тое, што і хто стварае сутнасьць іхняга жыцьця.
Многія з бацькоў не прызвычаеныя расказваць пра тое, у што яны вераць. Яны самі павінны спачатку гэтаму навучыцца. I тут выяўляецца значэньне маленькіх групаў і суполак, у якіх дарослыя разам абмяркоўваюць жыцьцёвыя
6
пытаньні, пытаньні веры і нават разам займаюцца арганізацыяй жыцьця на падставах веры. Выхавальнік не павінен ведаць адказы на ўсе дзіцячыя пытаньні, такія як, напрыклад: «Дзе жыве Бог?», на якія ён можа адказаць толькі: «Ня ведаю». Вырашальным зьяўляецца не закрытае пытанне, a распачатая пытаньнем дзіцяці размова, размова што трэба было б пажадаць дзецям, дарослым, а таксама выхавальнікам якая б не прыпынілася на працягу ўсяго жыцьця.
Пазіцыя выхавальнікаў абуджае ў дзіцяці таксама і спадзяваньні ў стасунку да Бога. Бацькі, якія строга кантралююць сваё дзіця і паўсюдна назіраюць за ім, даюць дзіцяці падставы ўяляць Бога як няспынную кантралюючую інстанцыю. Гэта адбываецца не аўтаматычна, але ёсьць сувязь паміж адносінамі выхавальнікаў і ўяўленьнем дзіцяці пра Бога. Таму бацькам ня трэба быць занадта патрабавальнымі, і яны павінныя чуйна ставіцца да таго, як адбіваюцца іхнія адносіны на дзецях. Шчыра кажучы, самі бацькі часам не адпавядаюць сваім уласным патрабаваньням. Есьць сітуацыі, калі яны даюць ня самы лепшы прыклад. Для дзяцей было б важна пачуць ад саміх дарослых, што пункт погляду бацькоў гэта яшчэ ня мера ўсіх рэчаў, і што яны, бацькі, гэта не беззаганныя сьвятыя.
Апошнім часам усё больш прызнаецца значэньне здольнасьцяў да самаканцэнтраваньня, медытацыі у фармаваньні сталай рэлігійнасьці. Бернхард Гром лічыць нават, што да пачатку размоваў з дзецьмі пра Бога, яны павінныя ўмець «паглыбляцца ў сябе». Здольнасьць да назапашваньня вопыту ўнутраных пачуцьцяў дае дзіцяці магчымасьць разумець гутаркі пра Бога ў суадносінах да свайго ўласнага жыцьцёвага вопыту. Тады Бог будзе не прадметам альбо звышчалавекам, які знаходзіцца невядома дзе, а будзе жыцьцёвай рэчаіснасьцю, з якой мы сыходзім, якая нас падтрымлівае, якою мы прасякнутыя.
7
Практыкаваньні на развіцьцё ўяўленьня («Што робіць мама ў іншым пакоі?»), практыкаваньні маўчаньня, практыкаваньні на ўспрыманьне адчуваньняў («Чуць гук вельмівельмі доўга») прызначаныя для развіцьця здольнасьці дзіцяці да самаканцэнтраваньня і стварэньня ўмоваў дзеля назапашваньня ўнутранага вопыту.
Штуршком для напісаньня мною гэтай кнігі быў дзіцячы тэлевізійны серыял «Якаб і Элізабэт» Аўстрыйскага Радыё, сцэнар да якога напісала Ленэ МаерСкуманц. Вядомая дзіцячая аўтарка прадставіла ў маё карыстаньне 24 дыялогі, і на іхняй падставе я стварыў гэтую кнігу. Яна павінна стаць адказам на пытаньне, як можна пазнаёміць 47гадовых дзяцей з рэлігійным тлумачэньнем сэнсу іхняга жыцьця, з асноўнымі каштоўнасьцямі хрысьціянства і стасункамі паміж людзьмі на падставах веры.
Асобныя дыялогі падштурхоўваюць да гульняў і размоваў. Яны прыдатныя, напрыклад, для гульні ў лялечны тэатр на пальцах, падчас якой выхавальніца дзіцячага садка ці настаўніца альбо мама агучыць дыялог. Напрыклад, паміж Якабам (лялька на правым указальным пальцы) з Каці (лялька на левым безыменным пальцы) і татам (лялька на левым вялікім пальцы) з Элізабэт (лялька на правым безыменным пальцы) трэба толькі папярэдне адпаведна намаляваць твары лялек. Вядома, можна скарыстаць магнітафон (на які можна запісаць текст з разьмеркаванымі ролямі) ці проста распавесьці яго як звычайную гісторыю...
Таксама можна расказаць дзецям толькі пачатак дыялогаў і дазволіць, каб яны самі дагулялі іх да канца, памяняліся ролямі, уносілі зьмены ў зьмест і гэтак далей. Пры гэтым важна, каб размовы з дзецьмі вяліся ў духу веры!
Марцін Эгле
Martin .higgle
8
Я абаронены
Першасны і падставовы давер
Найважнейшаю высноваю, якую атрымлівае дзіця, і наогул, умовай для таго, каб жыць, зьяўляецца выснова абароненасьці, магчымасьць давярацца і пакладацца на кагонебудзь. Напрыклад, выснова пра тое, што мама мяне вельмі любіць, што яна вельмі добра да мяне ставіцца. Гэты падставовы давер у адносінах да сьвету, жыцьця, бацькоў і сябе самога выбудоўваецца ўжо на першым годзе жыцьця. Дасьледваньні сьведчаць, што дзеці, у якіх гэты падставовы давер не разьвіваецца, хварэюць і могуць заўчасна памерці. Калі ж падставовы давер разьвіваецца ў недастатковай ступені, дык пачынаецца значная дэфармацыя асобы і паводзінаў дзіцяці, а пазьней дарослага. Падставовы давер будуецца і ўзмацняецца дзякуючы трываласьці адносінаў, у якіх расьце дзіця, дзякуючы таму, «што мяне прымаіоць і мае дзеяньні ўхваляюць».