• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі пра веру  Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Гутаркі пра веру

    Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Выдавец: БКГ
    Памер: 114с.
    Мінск 1997
    56.22 МБ
    
    29
    
    сама падчас малітвы, бацькі і дзеці павінны спачатку засяродзіцца. Потым дзіця можа быць праведзена да малітвы, якую яно расказвае, карыстаючыся ўласнымі словамі і сыходзячы з адкрытых яму асноўных паняцьцяў падзякі, даверу і агульнай любові. Папярэдне сфармуляваныя (з улікам дзіцячага ўзросту) элементы малітвы, якія прапануюцца бацькамі дзецям, могуць разьвіць і пашырыць ягоныя здольнасьці да выказваньня ўласных пачуцьцяў.
    
    
    
    Я цешуся
    Станоўчае ўспрыманьне жыцьця
       Рэлігійнае выхаваньне заўсёды было сродкам падаўленьня, прыгнёту, яно было скіраванае супраць дзіцяці і ягоных патрэбаў і за сваю мэту мела прыстасаваньне, функцыянаваньне і пэўную рэлігійную практыку. Гэта хавалася за вобразам Хрыста, які патрабаваў выкананьня большай колькасьці правілаў, чым тыя людзі, якія называлі сябе нявернікамі.
       Склалася ўражаньне, нібыта рэлігійнае выхаваньне хоча выцягнуць той жыцьцёвы нерв, нібыта яно стрымлівае сілу і радасьць жыцьця. Дагэтуль рэлігійнае выхаваньне ўспрымалася як абмежавальнае, а не як вызваляльнае, як прыгнятальнае, а не як натхняльнае, як застрашальнае, а не як узмацняльнае давер да іншых людзей.
       Адольф Экслер лічыць, што прыдатнасьць кожнага аспекта рэлігійнага выхаваньня можа быць вымерана па тым, «у якой ступені яно садзейнічае самаўсьведамленьню чалавека, у якім ён выходзіць паза межы сябе самога».
       Аднойчы цёплай летняй ноччу я начаваў з маім чатырохгадовым сынком на гары пад адкрытым небам. Сярод ночы ён прачынаецца, бачыць над сабою начное неба і
    
    
    30
    
    кажа: «Колькі зораў!» Відавочна, што дзеці маюць здольнасьці ўспрымаць прыроду з надзвычай асаблівай сілаю і быць уражанымі ёю. Кожны ведае заразьлівае захапленьне першым сьнегам. Прагулка з дзецьмі па дунайскіх лугах каля Вены, калі ў сакавіку расьцьвітае шмат пралесак, дазваляе спазнаць, што такое радасьць жыцьця.
       У сямейнай атмасферы, якая садзейнічае развіцьцю падставовага даверу і пачуцьця ўласнай годнасьці, вырастае таксама радасьць жыцьця і станоўчае ўспрыманьне жыцьця. 1 толькі ў ёй павінны адбывацца першыя выразныя размовы пра Бога. Перадумоваю для гэтага зьяўляецца тое, што дзіця ўжо ўмее засяроджвацца і мае вопыт унутраных пачуцьцяў, на падставе якіх яно павінна разумець гэтыя размовы.
       Сыходзячы з гэтага тэзісу радасьці жыцьця і станоўчага ўспрыманьня жыцьця, трэба чакаць, што будуць хучэй закладзены падставы сталай рэлігійнасьці, якая будзе перажывацца як узбагачальная, жыцьцепаглыбляльная, натхняльная да самааддачы.
       Бэрнхард Гром: «'Дзіця павінна першы раз пачуць размовы пра Бога і шанаваньне Бога там, дзе яно навучылася адкрываць, цешыцца і захапляцца кавалачкам сьвету, дзе яно набіраецца вопыту і кажа: «Гэта прыгожа, гэта цудоўна!» Гаворачы словамі Бэрнхарда Грома, станоўчае ўспрыманьне жыцьця  гэта здольнасьць захапляцца прыгажосьцю прыроды, здольнасьць ўсталяваньня кантактаў з іншымі людзьмі. Бацькі ці выхавальнікі таксама могуць дадаць: «Тым, што ты маеш (што мы можам гэта рабіць), мы абавязаныя Найдабрэйшаму і Найвялікшаму. Таксама і тым, што ў нас ёсьць бацькі (выхавальнікі), нашыя бабулі і дзядулі, увесь сьвет  мы абавязаныя Яму. Ён дорыць нам гэта, каб мы радаваліся і прыносілі радасьць іншым. Той, хто хоча, можа цяпер схіліцца перад Ім і падзякаваць. (Цішыня і паў
    
    31
    
    за, потым:) Дзякую, вялікі Божа, дзякую, добры Ойча, дзякую за ... (прыгожыя кветкі, маю маму, бабулю і г.д.)  дзякую за ўсё прыгожае. Дзякую за мае вочы, якія могуць бачыць (мае рукі і г.д.)  дзякую за тое, што я жыву і за тое, што Ты такі добры.»
       Гэтыя думкі дзеці могуць урэшце выказаць у фарбах, рухах і ў музыцы. У іншых абставінах, магчыма, можна было б працягнуць: «Дзякую за тое, што я жыву. Калі я калінебудзь буду сумаваць, я таксама хачу думаць пра прыгожае. Зрабі мяне мужным і стойкім, калі мне будзе дрэнна. Дзякую.» Тым самым малітвахвала і малітвападзяка стануць першым і вызначальным вопытам малітвы. Толькі маючы такую базу, дзіця можна падвесьці да малітвыпросьбы.
    
    
            Як^і вадон / клаяоунікдМ
    
    (На падворку. Лаўка пад вакном. Вакно адчынена, на падваконьніку стаіць размаляваны вазон з зямлёю і насеньнем. Элізабэт з палівачкаю працуе ў садзе.)
    Якаб:    (Зьяўляецца ў вакне, разглядае вазон) Гм! Яшчэ
             нічога! (Выхіляецца з вакна да Элізабэт) Элізабэт! (Больш настойліва, таму што яна не адразу рэагуе) Элізабэт! Хадзі сюды на хвілінку, калі ласка!
             (Элізабэт заглядае ў вакно) Як ты думаеш, яму тут добра стаяць?
    Элізабэт: Твайму вазону з клапоўнікам? Так, Якаб. Тут яму хапае сонца.
    Якаб:    Але з ім нічога ня робіцца. Я гляджу і гляджу, але
             з ім нічога не адбываецца. Я пасеяў поўную жменю насеньня клапоўніка, але ніводнае ня хоча вылазіць.
    
    32
    
    Элізабэт: Яшчэ вылезе, Якаб. Дай насеньню час. Ты думаеш, што яно хутчэй прарасьце, калі ты на яго ўвесь час пазіраеш?
    Якаб:    Але я так чакаю, што яно нарэшце прарасьце. Да
             Вялікадня яно павінна быць вооось такой вышыні. Яно ўжо павінна пачынаць прарастаць, так? Інакш яно ніколі ня будзе такім высокім. Ведаеш, гэты вазон павінен стаць сапраўдным зялёным клапіным гняздом. Зялёнае клапінае гняздо з чырвоным яйкам усярэдзіне. Я тады падару яго Каці. Гэта добры падарунак, праўда, Элізабэт?
    Элізабэт: Вядома.
    Якаб:    Ды я яшчэ сам размаляваў вазон ... Гэта прыгожы
             вазон, праўда, Элізабэт?
    Элізабэт: Прыгожы вазон, Каці будзе рада. (Адыходзіць ад вакна і ідзе ў сад)
    Якаб:    (Адзін на вакне са сваім вазонам з клапоўнікам)
             Насеньне клапоўніка, ты чуеш! Варушыся, кажу табе! Яхачукабтыварушылася! Элізабэт!
    Элізабэт: Таак.
    Якаб:    Хадзі сюды, калі ласка, на хвілінку з палівачкаю.
             Я думаю, што насеньню патрэбна больш вады. (Элізабэт падыходзіць і палівае) Хопіць! Хопіць! Так, насеньне, цяпер мне здаецца, ты маеш усё, што табе патрэбна: сонца. I ваду. I добрую зямлю. Цяпер бяз хітрыкаў! Калі ласка, варушыся! Ты, глупае насеньне, варушыся нарэшце, інакш (грукоча кулаком па падваконьніку)
    Элізабэт: Кінь, Якаб, твае праклёны не дапамогуць.
    Якаб:    (сьціхае) I праўда. Я паспрабую штосьці іншае
             (зьнікае з вакна).
    Элізабэт: Зноў ён нешта сабе прыдумаў!
    Якаб:    (выходзіць і зьвяртаецца да Элізабэт) Ведаеш,
    
    33
    
              што я прыдумаў? Гэта так проста, я павінен быў  
              і раней здагадацца. Я папрашу Божачку, каб Ён   
              загадаў насеньню хутчэй прарастаць!             
    Элізабэт: Кінь, Якаб!                                     
    Якаб:     He, не перашкаджай мне цяпер! Божачка, ты мо   
              жаш зрабіць, каб насеньне хутчэй прарастала? Ты 
              ўсё можаш зрабіць! Ці ня так? Калі ласка, зрабі,
              каб насеньне прарастала! Калі ласка! Таму што я 
              так гэтага чакаю... Чаго ты сьмяешся, Элізабэт? 
    Элізабэт: Таму што ты падаешся мне такім сьмешным. (Ся   
              дае разам з ім) Паслухай, Якаб! Божачка ня будзе
              загадваць насеньню па твайму жаданьню хутчэй    
              прарасьці! Божачка зрабіў насеньне такім чынам, 
              што яму патрэбны яго пэўны час, каб вырасьці.   
              Ты павінен набрацца цярплівасьці.               
    Якаб:     (Незадаволена бурчыць) Я не хачу набірацца нія 
              кай цярплівасьці.                               
    Элізабэт: Але з усім, што расьце, трэба мець цярпеньне.   
              Вось, напрыклад, з нарцысамі. 3 коцікамі вярбы. 
              3 кустом, з кожным дрэвам. Кожнаму патрэбны     
              свой час. Табе таксама патрэбны свой час, каб   
              вырасьці.                                       
    Якаб:     Мне? 0, я расту вельмі хутка. Ты ведаеш. Спы   
              тайся ў мамы. Учора мы куплялі мне туфлі, таму  
              што мае ногі зноў вырасьлі. (Ускоквае, тупае на
              гамі) Насеньне, варушыся! Насеньне, варушыся!   
              Ты, з тваім цярпеньнем! Вельмі цяжка мець цяр  
              пеньне.                                         
    Элізабэт: Так, сапраўды. Я сама гэта адчуваю.             
    Якаб:     Так?                                            
    Элізабэт: Таму што мне менавіта цяпер з табою патрэбна    
              столькі цярпеньня.                              
    Якаб:     Са мною? Чаму ж гэта?                           
    
    34
    
    Элізабэт: Таму што мне дзейнічае на нервы, як ты тут скачаш і сварышся з насеньнем. Мне трэба набрацца цярпеньня і чакаць, пакуль ты зноў станеш лагодным Якабам.
    Якаб:    (Спачатку незадаволена, потым задумліва) Мгм!
             Ты ўсё яшчэ чакаеш?
    Якаб:    (Сядае разам з ёю) Ведаеш, што я скажу Каці?
             Гэта для цябе, Каці, скажу я. Гэты вазон з клапоўнікам толькі для цябе адной. Я пасеяў насеньне і паліваў, і наглядаў, як яно расьце. Цяпер яно так вырасла, большае за твой палец. Яйка таксама табе, скажу я. Таму што ты мая сяброўка. (Узьняў галаву ўгору і кажа насеньню) Насеньне, добра, хай так і будзе  я больш не сваруся. Я толькі хачу наглядаць час ад часу. (Устае, становіцца на лаўку) Элізабэт, глянь! Карычневае зернетка трэснула, я гэтага спачатку зусім не заўважыў! Бачна штосьці маленькае, беленькае!
    Элізабэт: (Таксама глядзіць) Першы парастак!
    Якаб:    (Узрушана) Заўтра ён будзе ўжо трошкі боль
             шым! Я рады. Сапраўды, як я рады. Дай толькі час, парастачак! Толькі не сьпяшайся! Я ахвотна буду назіраць, як ты расьцеш.
    
    
            Якабі вадон j клапоунікаМ
    
       У нашай гісторыі мы даем прыклад тыповага нецярпеньня, якое часам праяўляюць дзеці. «Варушыся, кажу табе!» Якаб ня можа і проста няздольны чакаць. Са сваім неспакоем і няўрымсьлівасьцю ён далёкі ад разуменьня законаў прыроды, у якой усё мае свой час. Першыя бачныя зьмены, першае трэснутае зернетка клапоўніка захапляюць Якаба. Цяпер ён можа пачакаць і кажа свайму зернетку: «Толькі не сьпя
    
    
    35
    
    шайся. Я буду ахвотна назіраць, як ты расьцеш.» Цяпер час росту  гэта час радасьці для яго. Ён спазнаў прыроду як захапляльны і хвалюючы «сьветякінечымстане». На будучыню ён будзе сьвядомей ставіцца да зьменаў у прыродзе, таму што цяпер разумее, што сьвет мае сваю будучыню, ён зьмяняецца, ён  гэта «сьветякінечымстане».
       Што датычыцца'ўдзелу Божачкі ў гэтай гісторыі, дык Якабу здаецца, што Божачка ўсё можа, Яго трэба толькі адпаведным чынам папрасіць, і Ён скажа сваё апошняе слова. Але Элізабэт дае Якабу падставы перагледзець свае ўяўленьні і чаканьні: «...ты мне падаешся такім сьмешным.» Яна ня кажа яму: «Гэта глупства. У цябе няслушнае ўяўленьне пра Бога». Наадварот, яна прымушае яго задумацца. Яна падштурхоўвае яго не заставацца са сваімі закасьцянелымі поглядамі і ведае, што трывалую аднабаковасьць успрыманьня Бога нельга перамагчы, калі аб’явіць яе адно толькі няслушнай і недапушчальнай  толькі прапанова новых, дзейсных стымулаў дазваляе ісьці далей.