• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі пра веру  Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Гутаркі пра веру

    Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Выдавец: БКГ
    Памер: 114с.
    Мінск 1997
    56.22 МБ
       Падзел БогаАйца і БогаСына можа ўнесьці блытаніну ў дзіцячае разуменьне сутнасьці Бога і, як вынік, можа ўзьнікнуць «трохбожжа». Гэты момант патрабуе свайго дакладнага тлумачэньня, і трэба імкнуцца, каб Ісус служыў нам прыкладам любові да БогаАйца, які, у сваю чаргу, адорвае нас сваім Сьвятым Духам.
       На шматбаковасьць успрыманьня вобраза Ісуса ўказваў Вальтэр Кэтлер: Ісус сьмяецца і гневаецца, Ісус стомлены і ў смутку, Ісус плача і баіцца. Але Ён таксама можа быць вясёлым, сьмелым і пяшчотным, і таксама можа адчуваць
    
    105
    
    сябе бяздомным, калі ня мае свайго кутка. Калі дзеці зразумеюць, што Ісус быў чалавекам, хадзіў па зямлі, тады ня трэба будзе баяцца, што вобраз Бога закасьцянее ў сваёй «боскай» сутнасьці.
    
    
    
            Яка&гахае Яожага Яараджэньня
    
    (На стале ў дзіцячым пакоі ляжыць вяночак з хвоі, упрыгожаны чатырма сьвечкамі. Гарыць адна сьвечка, уся сям’я сядзіць за сталом. Элізабэт грае на флейце.)
    
    Тата:    Які прыгожы вяночак.
    Мама: Мы з Элізабэт яго зрабілі, а Якаб упрыгожыў.
    Элізабэт: (Грае на флейце)
    Якаб:    Я так люблю глядзець, як гараць сьвечкі. У на
             ступную нядзелю будзе гарэць ужо дзьве свечкі, потым  тры, потым — усе чатыры. Мамачка, чаму Божага Нараджэньня трэба так доўга чакаць  аж цэлых чатыры сьвечкі?
    Мама: Усё самае лепшае, самае прыгожае трэба доўга чакаць, Якаб. Таму што яму патрэбны час, каб вырасьці і дасьпець. Напрыклад, кветцы. Пакуль з маленькай цыбулінкі вырасьце прыгожы гіацынт, пройдуць тыдні.
    Тата:    А пакуль на яблыньцы высьпеюць першыя яб
             лычкі, трэба чакаць яшчэ больш, некалькі гадоў.
    Мама: Дзіцятку таксама патрэбны час, пакуль яно народзіцца на сьвет. Яно пачынае расьці з маленькай клетачкі, і толькі тады, калі яно дастаткова вырасьце, можа нарадзіцца.
    Элізабэт: (Наігрывае на флейце мелодыю «Марыя ішла праз цярновы лес»)
    Мама: Тады, шмат гадоў таму, калі яшчэ не было Божа
    
    106
    
             га Нараджэньня, людзі вельмі чакалі нараджэньня дзіцяткі Ісуса. Калі Ён нарэшце прыйдзе, — пыталіся яны. Марыя таксама шмат месяцаў павінна была чакаць, пакуль народзіць Ісуса.
    Якаб:    I Ён нарадзіўся ў хляве, у ясьлях, і побач стаялі
             осьлікі і быкі і глядзелі на яго...
    Элізабэт: (Грае далей.)
    Якаб:    Мамачка, я хачу нешта спытаць. Ты таксама столь
             кі чакала, пакуль я нарадзіўся, як і Марыя, пакуль нарадзіўся Ісус?
    Мама: Так. Мы з татам чакалі дзевяць месяцаў. Элізабэт: Я таксама цябе чакала, Якаб.
    Якаб:    I вы вельмі цешыліся, калі я зьявіўся?
    Мама: Так. Мы вельмі гэтаму цешыліся.
    Якаб:    (Глядзіць на сьвечку) Чакаць разам з іншымі 
             гэта ня так страшна.
    
    
            Якаб za^ae Яожага ІЙараджэньня
    
        Напэўна, мамы і таты вельмі часта чуюць ад сваіх дзяцей аднолькавае пытаньне: «Колькі яшчэ трэба чакаць? Колькі дзён (начэй) застаецца?» Чаканьне само па сабе даецца вельмі цяжка, а калі браць пад увагу час, у якім мы жывем, дык гэта, часам, здаецца проста немагчымым і непатрэбным. Сам склад еўрапейскага жыцьця скіраваны на задавальненьне жаданьняў у той самы момант, калі яны зьяўляюцца. Навошта чакаць на тое, што можна атрымаць сёньня? Пры гэтым нікога не хвалюе, колькі рэсурсаў застаецца для будучых пакаленьняў  праблема толькі ў тым, каб вызначыць, колькі чаго мне спатрэбіцца для задавальненьня маіх наяўных і будучых патрэбаў.
        Усе накірункі развіцьця грамадства сьведчаць пра імкненьне як мага болей скараціць час чаканьня. I таму перад
    
    107
    
    выхавальнікамі паўстае складаная задача, як у гэтых абставінах закласьці дзецям разуменьне паняцьця «чаканьне» — «прадчаканьне».
        Цяжарная жанчына ня проста чакае, пакуль народзіцца яе дзіця, але яна жыве ў прадчаканьні гэтага. I гэты час падрыхтоўкі да зьяўленьня немаўляці поўны для яе надзеяў, мараў і прадчуваньняў. У нашым штодзённым жыцьці слова «чакаць» азначае «бавіць час, займацца чымнебудзь». Прадчаканьне азначае прыхаваную напружанасьць і сканцэнтраванасьць. Таму час вялікага посту мы называем часам прадчаканьня.
        Усё гэта вельмі добра разумелі айцы царквы, калі перад вялікімі сьвятамі ўстанаўлівалі пасты — час падрыхтоўкі і малітваў. Гэты час ськіраваны не на самабічаваньне, а на тую вялікую радасьць, што нясе нам Божае Нараджэньне альбо Вялікдзень. Гэта час да асэнсаваньня жыцьця, ягоных вынікаў, адносінаў паміж людзьмі, асэнсаваньне ахвяры Бога, таго, што па боскіх задумах, павінен быў данесьці да людзей Ісус.
        «Чакаць разам з іншымі ня так страшна», — заўважае Якаб. Вядома, як духоўна ўзбагачае дзяцей час агульнай падрыхтоўкі да сьвятаў. Менавіта таму расклад рэлігійных сьвятаў і пастоў мае важнае значэньне ў рэлігійным выхаваньні, і толькі яны дапамагаюць пераўтварыць час чаканьня ў час прадчаканьня. Што і зьяўляецца сутнасьцю нашага жыцьця.
    
    
    30ОН
    
    (У дзіцячым пакоі. Якаб гуляе са сваім караблём, Элізабэт  з лялькамі.)
    
    Якаб: Бачыш, які ў мяне добры карабель. Туууууууу!
    
    108
    
    Элізабэт: Што гэта, Якаб?                                 
    Якаб:     Гэта калі карабель заходзіць у гавань, дык дае  
              сігнал, каб усе ведалі, што ён вярнуўся. Тууууу
              (Звоніць тэлефон) Элізабэт, падыйдзі да тэлефо 
              тто I                                           
    Элізабэт: Мог бы і ты калінекалі падысьці, Якаб! (Ідзе да
              тэлефона.)                                      
    Якаб:     Я гуляю... Але цяпер можна пагуляць і ў тэлефон.
              Дзыыыыынь. Нікога няма. Дзыдзыньдзынь       
              цяпер занята.                                   
    Элізабэт: (Вяртаецца) Цётка Штэфі званіла. Пыталася, ці   
              прыйдзем мы да яе ў нядзелю.                    
    Якаб:     Мы з табою?                                     
    Элізабэт: Так. Разам з мамаю і татам. I яшчэ яна сказала, 
              каб мы ёй патэлефанавалі і заказалі дэсерт. Што 
              б ты хацеў, Якаб?                               
    Якаб:     Клубнічны пудзінг, зразумела. Дзыньдзынь. Алё? 
              Алё? Калі ласка, клубнічны пудзінг, цётка Штэфі.
              Шплік. Тутуууудзынь дзыыыыыынь.              
    Элізабэт: Што гэта яшчэ такое?                            
    Якаб:     Гэта калі карабель і тэлефон размаўляюць паміж  
              сабою.                                          
    Элізабэт: Хопіць, Якаб!                                   
              (Званок у дзьверы)                              
    Якаб:     Нехта звоніць. Ідзі паглядзі, хто там.          
    Элізабэт: (Выглядае з вакна) Лістаносец! (Выбягае)        
    Якаб:     Цяпер пагуляем у лістаносца. Дзіньдзінь. Калі  
              ласка, адчыніце  ніхто не адчыняе. Дзіньдзінь 
               напэўна, нікога няма дома.                    
    Элізабэт: Тэрміновы ліст для таты.                        
    Якаб:     Ведаеш, у Каці на дзьвярах званок зьвініць так: 
              дзэньдзэньдзэнь, а ў цёткі Штэфі: бібібі.   
    Элізабэт: Вой, як сьмешна (3 вуліцы чуваць, як пачынае    
                                                           109
    
             званіць царкоўны звон.)
    Якаб:    Што гэта?
    Элізабэт: Гэта царкоўны звон  ён заўсёды пачынае званіць перад службай.
    Якаб:    Ага. Бімбам, бімбам, бімбам. Увагаувага!
    Элізабэт: Але не, Якаб, гэта табе не якінебудзь гучнагаварыльнік. Гэты звон кажа табе нешта іншае.
    Якаб:    Што ён кажа?
    Элізабэт: Гэты звон кажа: Прывітаньне ад Божачкі! Ён думае пра цябе!
    Якаб:    Ён сапраўды так кажа?
    Элізабэт: Ты толькі прыслухайся!
    Якаб:    Я пайду тады ў сад  адтуль лепей чуваць.
             (Стаіць у садзе і прыслухоўваецца, як гучыць звон.)
    Якаб:    Прывітаньне табе таксама, Божачка!
    
    
            ЗЗоН
    
       У нашым штодзённым жыцьці нам на кожным кроку трапляюць хрысьціянскія сімвалы: малюнкі, скульптуры, крыжы пры дарозе, цэрквы і царкоўны звон, які мы чуем з раніцы і ў вечары. Гэтыя сімвалы выразаныя ў дрэве, застылі ў камяні, выявіліся ў музыцы — яны даносяць да нас веру, што ўвайшла ў нашае жыцьцё і стала з ім непарыўнай. Яны сустракаюць нас кожны дзень і дапамагаюць разумець жыцьцё ў сьвеце веры. У кожнай дэталі адбілася жыцьцё і вопыт мінулых стагоддзяў і пакаленьняў.
       Ня ўсё з гэтай спадчыны даступнае нашаму разуменьню. I не таму, што этычныя і эстэтычныя нормы сталі іншымі. Вельмі часта літаратурныя творы апавядаюць пра войны, крывавыя прысуды іншаверцам, жорсткія і жахлівыя падзеі, якія выклікаліся эгаістычнымі памкненьнямі тых ці іншых
    
    110
    
    асобаў. Усё гэта павінна падштурхнуць нас да разуменьня таго, што ствараць жыцьцё трэба па боскіх запаветах, на боскіх прынцыпах  таму што «Бог заўсёды побач з намі».
       Каб даць зразумець гэта дзецям, выхавальнікі павінныя адказваць на ўсе іхнія пытаньні, якія распачынаюць размову пра нашую спадчыну: хто і што намаляваныя на карціне, чыя гэта статуя, што гэта за звычай і калі, з якой прычыны, ён зьявіўся. Вельмі важна праводзіць паралель і знаходзіць сувязь паміж тым, пра што апавядаецца дзецям, і іх штодзённым жыцьцём, каб гэтая атрыманая інфармацыя не засталася ляжаць мёртвым грузам, альбо забылася, каб яна магла асэнсоўвацца і зьвязвацца з назапашаным вопытам.
       У нашай гісторыі мы далі некалькі прыкладаў таго, што ўсе розныя гукі маюць адзіную мэту: прыцягнуць увагу людзей, усталяваць кантакт. I калі кожны з нас прыслухаецца, дык гэты кантакт атрымаецца. Толькі так можна зразумець, што нам хоча данесьці царкоўны звон, калі мы чуем ягоныя гукі: «Прывітаньне ад Божачкі. Ён думае пра цябе». Дзеці, якія пачуюць і зразумеюць гэтыя словы, адказваюць вельмі проста, як самую простую малітву: «Прывітаньне Табе таксама, Божачка!»
    
    
            Якабшукм Божатку
    
    (Дзіцячы пакой. Элізабэт чытае Якабу кнігу.)
    Якаб:    Прачытай яшчэ раз гэты сказ.
    Элізабэт: Пра Божачку?
    Якаб:    Так.
    Элізабэт: Бог паўсюль. Нават калі я іду цёмнай ноччу, Бог разам са мною...
    Якаб:    Пра цёмную ноч мне ня трэба. Тое, што перад
             гэтым.
    
    
    111
    
    Элізабэт: Бог паўсюль.
    Якаб:    Бог паўсюль  як ты думаеш, Элізабэт, гэта сап
             раўды так?
    Элізабэт: Мне здаецца, што так.
    Якаб:    Бог паўсюль... (Ускоквае) Тады я пайду Яго шу
             каць.
    Элізабэт: Куды ты пойдзеш?
    Якаб:    Я пайду шукаць Божачку.
    Элізабэт: Але, Якаб,' Божачку нельга ўбачыць.