• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі пра веру  Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Гутаркі пра веру

    Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Выдавец: БКГ
    Памер: 114с.
    Мінск 1997
    56.22 МБ
    Якаб: Ён можа так усіх любіць?
    Мама: Так, Ён можа. Ён любіць кожнага чалавека, усёроўна, які той: разумны альбо дурны, прыгожы альбо брыдкі, добры альбо агідны.
    Якаб: Але кепскіх людзей Ён ня любіць, так?
    Мама: He, Якаб, Ён любіць нават і кепскіх, але яны часам ня хочуць у гэта верыць.
    Якаб: А хіба Божачка ня можа зрабіць так, каб усе бацькі любілі сваіх дзяцей аднолькава?
    Мама: He, Ён нікога ня можа прымусіць, таму што любоў аддаецца дабраахвотна. Ты ня можаш указваць кожнаму чалавеку, як моцна ён павінен цябе любіць. Можа хтонебудзь, напрыклад, загадаць Каці, каб яна любіла Рудзі болей за цябе?
    Якаб: He, не, Каці ніколі не пагадзіцца на гэта! Флёкі:Брэх!
    Мама: I табе таксама ніхто ня можа загадаць, каго ты павінен любіць болей за ўсіх. Гэта толькі твая ўласная справа.
    Якаб: Я шмат каго люблю. Людзей і зьвяроў (гладзіць Флёкі), і сябе самога я таксама люблю!
    Мама: Тады ў цябе ўсё ў парадку, праўда?
    Якаб: Так!
    Флёкі:Брэх!
    
    75
    
    
            Якабраўнуе
    
       Рэўнасьць  гэта хвароба, нездаровае пачуцьцё. Яна асьляпляе, даводзіць да шаленства, робіць залежным, разьядае чалавека, можа нават забіць. Рэўнасьць можа цалкам зьмяніць чалавека і адолець яго. Карані рэўнасьці трэба шукаць у страху быць абдзеленым: патрэба цалкам валодаць усёй увагай і немагчымасцю падзяліцца ёй з некім іншым. Таксама і ён, Якаб, як многія дзеці, якія маюць браціка альбо сястрычку, раўнуе. Тата любіць Элізабэт больш за Якаба, і яму горка адчуваць гэта. Мама не адмаўляе гэтага, але і не суцяшае Якаба з дапамогаю агульнапрынятых фармулёвак, такіх як: «У цябе ёсьць я», «Не ўспрымай гэта так трагічна»  яна ня кажа ўсяго гэтага, а патрабуе ад Якаба проста перажыць гэта як факт, які нельга зьмяніць. Яна падбадзёрвае яго, каб ён з дапамогаю гэтай сітуацыі стаў болып сталым.
       Яе словы пра Бога не павінны былі замяніць Якабу ўвагу таты, а мелі на мэце пашырыць ягоны кругагляд і веданьне жыцьця ды іншых людзей. Якаб, пачуў пра тое, што Бог сапраўды любіць людзей без аніякіх умоваў і пачынае задаваць свае пытаньні: ці не залежыць любоў Божачкі ад таго, наколькі чалавек варты гэтай любові? Ці ня трэба яе спачатку заслужыць сваімі паводзінамі? «Ён ня любіць злых людзей, так?» Мама тлумачыць Якабу: Бог любіць чалавека не тады, калі той заслужыў гэта сваімі паводзінамі. Ен любіць чалавека ад самага пачатку, без аніякіх умоваў. «Ен любіць таксама і злых, але яны часам ня хочуць у гэта верыць». Любоў Божачкі нельга і ня трэба заслугоўваць, яна ўжо падорана кожнаму.
       Якаб зразумеў, што нельга прымусіць іншага чалавека любіць сябе, «таму што любоў  гэта справа дабраахвотная». Цяпер, калі ён канстатуе сваю здольнасьць любіць
    
    76
    
    іншых і сябе самога, больш не застаецца месца для рэўнасьці: «Я шмат каго люблю. I сябе самога я таксама люблю!» Калі б у Якаба не было пачуцьця ўласнай годнасьці і здольнасьці да самааддачы, тады ён ня здолеў бы пераадолець сваю рэўнасьць. У гэтай сітуацыі мама была яму натхняльным суразмоўцам. I Якаб больш не баіцца стаць абдзеленым.
    
    
            Яубен для ‘Божагкі
    
    (Дзіцячы пакой. Пасярэдзіне стаіць бубен, зроблены з пакунку ад пральнага парашку. Элізабэт б’е ў яго рукамі. Якаб таньчыць ў такт.)
    Якаб:    Шкода, што мама пайшла на шпацыр. Заўсёды,
             калі мы выпрабоўваем наш новы бубен, яна зьбягае. Яна магла б таксама патаньчыць разам.
    Элізабэт: Мне здаецца, гэта мой самы лепшы бубен. Самы лепшы з тых сямі, што я ўжо зрабіла раней. Калі мне мама дасьць яшчэ адзін пакунак ад пральнага парашка, дык я зраблю яшчэ адзін бубен.
    Якаб:    Ты сапраўдная майстрыха па бубнах, Элізабэт.
    Элізабэт: Так, у мяне ўжо ёсьць вопыт, праўда?
    Якаб:    Так. А гэты бубен ты таксама падорыш?
    Элізабэт: Магчыма. Мне дастаткова аднаго.
    Якаб:    Каму ты яго падорыш?
    Элізабэт: Яшчэ ня ведаю.
    Якаб:    Каці?
    Элізабэт: Чаму менавіта Каці?
    Якаб:    У яе яшчэ няма ніводнага бубна. Яна, напэўна,
             таксама хацела б мець такі.
    Элізабэт: Можна падумаць, як раз для Каці.
    Якаб:    Ці можа падорыш мне?
    
    
    77
    
    Элізабэт: Табе? Без аніякай прычыны  ні дзень нара        
              джэньня, ні імяніны  проста так узяць і пада    
              рыць?                                             
    Якаб:     Проста так!                                       
    Элізабэт: Ты сабе хоць уяўляеш, колькі трэба папрацаваць,   
              каб зрабіць такі бубен?  Вяроўкі, скура, фарбы   
               давесьці ўсё да ладу, а потым чакаць, пакуль усё
              высахне. Апроч таго, гэта сапраўды мой самы       
              прыгожы, самы любімы бубен.                       
    Якаб:     Каму б ты хацела яго падарыць?                    
    Элізабэт: Гэта павінен быць вельмі адметны чалавек.         
    Якаб:     Я ведаю, хто гэта. Падары гэты бубен Божачку.     
    Элізабэт: Божачку? Больш ты нічога ня мог прыдумаць,        
              Якаб?                                             
    Якаб:     He, падары яго Божачку, і тады Ён дасьць яго мне. 
    Элізабэт: Што ты выдумляеш!                                 
    Якаб:     Нічога, Божачка даў бы яго мне, таму што Ён ве   
              дае, як моцна я гэтага хачу. Божачка нікому не    
              зайздросьціць. Ён будзе толькі радавацца, калі    
              Ягоны бубен будзе прыносіць мне задавальнень     
    Элізабэт: Заўсёды ты нешта прыдумляеш.                      
    Якаб:     А тады б я перадаў бубен далей, напрыклад, Каці.  
              Чым больш будуць цешыцца з бубна дзеці, тым       
              больш задаволены будзе сам Божачка. Гарантую.     
              (Б’е ў бубен) Гэта сапраўды вельмі добры бубен.   
    Элізабэт: Але, калі ён табе так падабаецца  бяры яго.      
    Якаб:     Ты мне толькі даеш ім пакарыстацца, Элізабэт.     
    Элізабэт: Мне ўсё роўна.                                    
    Якаб:     Юху! (Крычыць з вакна) Каці! Каці! Хадзі сюды!   
              Разам з Флёкі!                                    
    
    (Якаб і Элізабэт б’юць у бубен разам)
    
    78
    
    Каці:  (Уваходзіць) Ого! Весела ў вас!                 
    Флёкі: Брэх, брэх! (Цешыцца)                           
    Каці:  Ух ты, які прыгожы ў вас бубен  можна мне пас 
           прабаваць?                                      
    Якаб:  Калі ласка. Ён належыць Божачку, каб ты ведала. 
           Але Ён дазваляе і мне, і табе ім карыстацца. Мо
           жаш узяць яго нават дахаты.                     
    Каці:  Заўсёды марыла мець такі бубен.                 
    Якаб:  (Да Элізабэт) Што я табе казаў.                 
    
    (Флёкі брэша, дзеці б’юць і таньчаць)
    
    
            Яубен для 'БожагкІ
    
       3за чаго толькі ня сварацца дзеці! Асабліва калі адно з іх мае менавіта тое, што проста необходна атрымаць іншаму. Вельмі часта здараецца так: дзеці гуляюць, усё ціхамірна, пакуль раптам не пачынаецца сварка. Так і ў гэтым выпадку: Элізабэт зрабіла вельмі прыгожы бубен. Гонар за свой уласны твор мацнейшы за жаданьне прынесьці радасьць іншым. Насьпявае канфлікт.
       Адныя бацькі сказалі б: «Яна павінна аддаць бубен». Іншыя пярэчылі б: «Калі ня хоча, можа пакінуць бубен сабе, зрэшты яна сама яго зрабіла» Але ніводная з парадаў не прыносіць аптымальнага рашэньня абодвум бакам, таму што перамагчы можа толькі нехта адзін, іншы застаецца ў пройгрышы. Аніводная з прыведзеных вышэй парадаў не ўзбагачае бакі, не дапамагае будаваць далейшыя адносіны, а толькі перашкаджае ім і нават зьяўляецца небясьпечнай. Першая парада недаацэньвае Элізабэт у яе славалюбстве як майстратворцу (у бубен укладзены кавалачак яе самой), іншая парада пагражае супольнаму жыцьцю, да правілаў якога адносіцца запаведзь дзяліцца з бліжнімі. Ці дапамагло
    
    
    79
    
    б, калі б мы нагадалі Элізабэт пра гэтую запаведзь і пра Бога? He, таму што такая спасылка ідзе звонку і толькі перашкодзіла б у дадзенай сітуацыі. Гаворка пра Бога толькі узмацніла б патрабаваньне аддаць бубен, але ці зьмяніла б Элізабэт свае погляды, калі ёй цяжка разьвітвацца з бубнам?
    • Аднак, у нашай сітуацыі ідзе гаворка пра Бога не як пра таго, хто аддае загады, праводзіць мяжу, вылучае патрабаваньні. He, Бог  гэта той, хто адкрывае новыя магчымасьці да кампрамісаў і пошуку неабходных рашэньняў. «Падары яго Божачку». Ашаламляльная ідэя, але геніяльная па сваёй сутнасьці. I толькі тады, калі ў дзеяньне ўступае Бог, сітуацыя мяняецца. He таму, што Ён умешваецца чароўным чынам, а таму што погляд на Яго ўказвае патрэбны шлях: Бог хоча, каб ладзілася сумеснае жыцьцё людзей, Ён клапоціцца, Ён падтрымлівае, Ён дапамагае, таксама і Ягоная заслуга ў тым, што ўзаемаадносіны паміж людзьмі ладзяцца. Пры гэтым любоў да бліжняга  гэта ня Божая «запаведзь». Тады б мы разумелі Бога хутчэй як уладара, які стаіць на варце захаваньня сваіх загадаў і ўказаньняў. «Чым больш будуць цешыцца з яго дзеці, тым большае задавальненьне ён будзе прыносіць Божачку»,  кажа Якаб, таму што ён ведае: Божачка дорыць нам гэтую радасьць і моц любіць нашых бліжніх, і радуецца, калі мы дорым радасьць адно другому.
    
    
    
    
    Я умею гэта рабіць
    Кампетэнтны вопыт
       Радасьць дзіцяці ад здольнасьці рабіць тое, чаму яно толькі што навучылася, можа быць невымерная. Тым самым яно здабывае яшчэ адну частку тых здольнасьцяў, якія неабходныя ў нашым жыцьці. У заваёве сьвету ляжыць мэта
    
    
    80
    
    дзіцячых імкненьняў. Гэта патрабуе таго, каб вакол дзіцяці была створана атмасфера абароненасьці і здаровага пачуцьця ўласнай годнасьці. Бацькі павінныя верыць у здольнасьці сваіх дзяцей і даручаць ім выкананьне пэўных справаў. Дзіця таксама мае патрэбу ў даверы да сябе з боку бацькоў. Прыхаваная няўпэўненасьць можа мець свае негатыўныя наступствы, няўпэўненасьць, якой спрыяе асяроддзе, ніколі не дазволіць зьдзейсьніць мужныя ўчынкі.
       Фізічныя здольнасьці дзіцяці вельмі доўга могуць знаходзіцца на першым плане. Яны закранаюць вельмі важны асьпект у развіцьці дзіцяці на шляху яго станаўленьня як чалавека. Іх ня трэба недаацэньваць. Фізічная рухавасьць і набыцьцё адпаведных здольнасьцяў зьяўляюцца падставай і стымулятарам духоўнапсіхічнага развіцьця. Таму, таксама, абумоўлены зьнешнімі жыцьцёвымі абставінамі і папрокамі дарослых: «Сядзі ціха», «Што за дзіця  ані хвіліны спакою», вымушаны недахоп рухаў, зьяўляецца вялікай небясьпекай для фізічнапсіхічнага здароўя дзяцей.