Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
Важным сродкам узмацненьня вопыту таго «што мяне прымаюць» і пачуцьця ўласнай годнасьці зьяўляюцца гісторыі, перш за ўсё казкі. Пэўны час распавяданьне казак асуджалася, бо лічылася, што яны занадта жахлівыя. Між тым, вядома, што казкі драматызуюць толькі тое, што драматычна адбываецца ў саміх дзецях. Часта дзеці хочуць яшчэ раз пачуць тую ці іншую казку, нават калі яны ведаюць яе напамяць. Відавочна, што ў дадзеным выпадку менавіта гэтая казка перажываецца дзецьмі як найбольш карысная ў іхняй сітуацыі, і што з дапамогаю казкі яны могуць пераадолець крызісную сітуацыю панічнага страху і паверыць у тое, што самыя жахлівыя выпадкі маюць добры канец. Казкі даюць ім перакананьне ў тым, што страх, пачуцьцё небясьпекі, цемра гэта яшчэ ня самая жахлівая рэч у жыцьці. 3 дапамогаю казкі яны могуць перанесьціся
9
ў цёмны лес і, узбагачаныя новымі пачуцьцямі, вярнуцца з вялікімі скарбамі.
Падставовы давер, вера ў тое, што «я магу спадзявацца», зьяўляецца вырашальнай умоваю для здольнасьці дзіцяці наладжваць стасункі з іншымі, любіць іншых людзей, вучыцца адрозьніваць слушныя паводзіны ад няслушных, што ў выніку зьяўляецца вырашальным для станаўленьня рэлігійнасьці дзяцей, а пазьней дарослых. Пры гэтым ня трэба атаясамліваць выснову абароненасьці з высноваю «быць любімым у Бога». Выснову надзейнасьці бацькоў і сьвету патрэбна паглыбіць да даверу да Бога. Пры гэтым вырашальнай умовай зьяўляецца тое, што размовы пра Бога вядуцца не дзеля нейкіх крытычных сітуацый, якія адбыліся паміж дарослымі і дзецьмі. Рэлігійны педагог Бэрнхард Гром лічыць, што дзіця павінна пачуць пра абароненасьць разам з Богам спачатку выключна ў сувязі з яго станоўчым жыцьцёвым вопытам (я цешуся), з яго першымі імкненьнямі да самаадданасьці (я люблю цябе).
I толькі тады, калі дзеці зразумеюць, што чым больш мы, людзі, будзем станоўча адносіцца да іншых, тым больш надзейнымі стануць нашыя адносіны, і пачуцьцё абароненасьці, якое даецца Богам, будзе разумецца як стан, пачуцьцё таго, што «да мяне добра ставяцца», а ня толькі як пачуцьцё што «я абаронены».
Калі бацькі альбо выхавальнікі лічаць, што ўжо прыйшоў час пачаць размову пра абароненасьць разам з Богам, можна было б скарыстаць прыклад ці гульню, якія дапамагаюць уявіць сабе магчымасьці пераадоленьня страху ці крытычных сітуацый. Як прапаноўвае Бэрнхард Гром, бацькі альбо выхавальнікі ў межах размовы пра пережытыя пачуцьці страху, смутку, страты мужнасьці могуць абгрунтаваць сваю рэлігійна матываваную «мужнасьць насуперак усяму» у наступнай форме: «Я (выхавальнік) таксама часам
10
баяўся, што са мною здарыцца нешта кепскае (няўдача, страта, хвароба, сьмерць). Тады я падумаў, што я магу зрабіць супраць усяго гэтага і хто мне можа дапамагчы. Потым я прашу таксама Бога: «Дай мне мужнасьць, каб я мог змагацца з усіх сваіх сілаў, і дай мне таксама добрых людзей, якія мне дапамогуць, таму што Ты любіш мяне і тады, калі як ад чалавека ад мяне ня вельмі шмат што залежыць, і тады, калі мне дрэнна, нават калі я павінен памерці. Зрабі, каб я ніколі не забываў гэтага, калі я сумны і прыгнечаны.» У дзіцячай групе садка гэтыя словы можна было б сімвалічна паглыбіць, сказаць, «што Бог трымае нас заўсёды, мацней і надзейней, чым мы самі гэта маглі б зрабіць» і прапанаваць дзецям зрабіць наступнае: у цесным коле, пакласьці рукі на плечы суседзяў і паспрабаваць, ці лёгка можна ўпасьці. Тады можна было б сказаць: «Так, як мы надзейна трымалі адно другога, так хоча заўсёды трымаць нас Бог, і калі мы ў смутку, і нават тады, калі аднойчы мы будзем павінныя памерці.»
11
Якаб пераадоль0ае стра^ перад цеМрай
(Якаб у дзіцячым пакоі, ён гуляе ў заапарк. Ужо вечар, гарыць лямпа. Тата заглядвае ў дзьверы.)
Якаб: (гуляе ў заапарк) уа, уа, уа, пачакай, пачакай, леў, зараз і ты таксама атрымаеш штонебудзь. Цяпер на чарзе мядзьведзі. Брумм, брумм, брумм.
Тата: Якаб, мама сказала, што праз пяць хвілінаў будзе згатаваная вячэра. Каўбаскі, засмажаныя ў грылі. Пачынай ужо прыбіраць свае рэчы.
Якаб: Я вартаўнік у заапарку. Трэба пакарміць усіх зьвяроў. Тата: Тады пасьпяшайся, каб кожны штонебудзь атрымаў.
А потым прыбяры. Гэта ж цэлы заапарк. Ты сам усё прыбярэш, ці табе дапамагчы?
Якаб: Я паскладаю толькі зьвяроў. Вальера хай стаіць.
Тата: Вальеру можаш пасунуць, каб ніхто на яе не наступіў. (Сьвятло гасьне, праз вакно прабіваецца толькі цьмяны водсьвет). Аёй, замыканьне.
Якаб: Што здарылася!
Тата: Кароткае замыканьне. Зноў паўтараецца. Таму што мама заўсёды ўключае ўсе прыборы разам: грыль, і пральную машыну, і міксер, і гэтак далей. Чакай, зараз усё будзе ў парадку.
(Адыходзіць)
Якаб: Тата, застанься, застанься, калі ласка! Ён пакінуў мяне сядзець у цемры. Мама, мама! Яны ж ведаюць, што я не люблю сядзець у цемры. Мамаааааа!
Мама: (уваходзіць, бачны толькі яе невыразны абрыс) Хутка зноў будзе сьвятло, Якаб. Тата ужо пайшоў глядзець. Ты спалохаўся, так?
Якаб: Нетак хачу, каб зноў было сьвятло!
12
Мама: Я запаліла на кухні сьвечку. Хадзем да мяне на кухню. Якаб: He, я ня згодны. Я нічога ня бачу. Я падушу зьвяроў. Мама: Што падушыш?
Якаб: Зьвяроў. Тут на падлозе паўсюль мае ільвы, мядзьведзі і тыгры.
Мама: Тады пралезь да мяпе па канапе, я падам табе руку. Якаб: Ай, я трапіў у нешта жахлівае, у нешта склізкае.
Мама: Напэўна, у яблычныя лупіны, якія ты паўсюль раскідаеш?
Якаб: Нетак я ня ведаю. Няхай тата пасьпяшаецца. Я заўсёды так баюся ў цемры.
Мама: Я ведаю, Якаб, таму я адразу і прыйшла. Але цяпер ты можаш не баяцца, цяпер я з табою.
Якаб: Падыйдзі бліжэй.
Мама: Вось, трымай маю руку. Так. А цяпер скокні як найдалей, як можаш. Вось бачыш. (Яна абдымае яго і сядае разам з ім на край канапы) Ты усё яшчэ баішся?
Якаб: Я ня бачу дзе што...
Мама: Паспрабуй дакрануцца пальцамі.
Якаб: (дакранаецца) Гэта твае валасы.
Мама: Мм.
Якаб: А гэта твой твар. Hoc, шчокі, рот. Цяпер я магу цябе пацалаваць. Вось. А гэта твае пацеркі.
Мама: Асьцярожна з пацеркамі, Якаб.
Якаб: Твая сукенка шамаціць. Дзіўна, я ніколі ня чуў, як яна шамаціць.
Мама: У цемры ўсе настаўляюць вушы.
Якаб: А гэта што? Тут, на канапе?
Мама: Гэта? Дай мне памацаць. Напэўна, гэта флейта Элізабэт.
Якаб: Так, яна таксама ўсё паўсюль раскідае. А гэта што? Мама: Шамаціць, так? Што б гэта магло быць?
13
Якаб: Дзёньнік Элізабэт. Я пазнаў яго па загнутых старонках.
Мама: Вось, а цяпер хадзем да дзьвярэй, толькі пару крокаў, хадзем!
(Яны ідуць, зноў запальваецца лямпа, Якаб трымаецца за маму і абдымае яе)
Якаб: Аааааа!
Тата: (уваходзіць у дзьверы) Усё зноў у парадку! Што, Якаб, было страшна ў цемры? Ты вытрымаў?
Якаб: Так, таму... таму што мама была са мною.
Якабпераадоль&аі стра^ перад цеМрай
Усе дзеці чагонебудзь баяцца, але, напэўна, больш за ўсё цемры. У цемры яны застаюцца сам на сам з сабою, усё здаецца паі'розьліванебясьпечным і зусім іншым. Нікога няма побач. Як жахліва павінна быць дзяўчынцы ці хлопчыку, калі ён нават ня мае права баяцца, «таму што ён павінен быць мужчынам», «таму што ён павінен вытрымаць», «таму што гэта ня так ужо і жахліва». Ён застаецца тады адзін, зусім адзін са сваім жахам. У гэтым выпадку ён ня можа пераадолець свой страх, а павінен толькі выцясьняць яго, ня думаць пра яго і, такім чынам, пазбаўляецца шанцаў стаць сталейшым, што дае кожная пераадоленая сітуацыя страху.
Якаб таксама баіцца, таму што ўсё раптам у адну хвіліну пачынае выклікаць страх, як, напрыклад, звычайныя яблычныя лупіны, якія пераўтвараюцца ў нешта жахлівае. У рэшце рэшт, Якаб вытрымаў, «таму што мама была побач са мною». Блізкасьць значнага для дзяцяці чалавека дапамагае яму пераадолець свой страх. Цемра не здаецца тады такой небясьпечнай. Пры гэтым мама магла б таксама расказаць пра сваю ўласную няўпэўненасьць, пра тое, як яна сама
14
спрабавала пераадолець свае страхі. Тую ж самую функцыю вельмі часта выконваюць брат альбо сястра. У «падабенстве» іх сітуацый часам нават больш магчымасьцяў разам перажыць сітуацыю страху і дапамагчы яе пераадолець, даць пачуцьцё абароненасьці і бясьпекі.
Цемра, якая перажываецца ў прысутнасьці чалавека, які дае дзіцяці пачуцьцё абароненасьці і бясьпекі, можа даць зусім новыя ўражаньні і дапамагчы такім чынам вытрымаць і выстаяць, ня гледзячы ні на што. У цемры ўсё ня толькі здаецца небясьпечна іншым, але таксама аказваецца нечакана іншым, не такім як у звычайным жыцьці.
У цемры Якаб адкрывае для сябе шмат таго, чаго раней ня чуў і не заўважаў. «У цемры ўсе настаўляюць вушы». У цемры яму таксама дапамагаюць пальцы адно адчуць, іншае знайсьці. Дзякуючы пачуцьцю абароненасьці і бясьпекі і блізкасьці маці, Якаб можа пераадолець страх і паглядзець цемры ў вочы.
У сувязі з гэтым, варта нагадаць гісторыю вучняў Хрыста ў буру, калі яны апынуліся ў цемры, пасярод высокіх хваляў, і калі яны разбудзілі Хрыста, які спаў. I ўрэшце праз пачуцьцё жывой сувязі яны даведаліся: Бог побач з імі. I страх, і бура сьцішыліся.
Як&б батйць стрсшмдлу
(Дзіцячы пакой. Вечар, каля ложка Элізабэт гарыць маленькая лампа. Яна чытае кнігу. Якаб скурчыўся і ляжыць на сваім ложку.)
Якаб: (з боязьзю ў голасе) Гэй, Элізабэт!
Элізабэт: He перашкаджай, як раз самы цікавы момант. Якаб: Але я так баюся.
Элізабэт: Што здарылася?
15
Якаб: Я баюся. Там за штораю стаіць страшыдла.
Элізабэт: Дзе? Адчапіся, Якаб!
Якаб: Яна увесь час выглядае зза зборак штораў.
Элізабэт: Я нічога ня бачу.
Якаб: Радуйся, што нічога ня бачыш. Яна мае два доўгіх
языкі. Адным ліжа направа, другім налева. У
УУУУІ
Элізабэт: Гэта ты ўсё выдумаў.
Якаб: Але яна такая жахлівая, гэтая страшыдла. Яна
разпораз паглядае на мяне. I мамы і таты няма.
Элізабэт: Яны толькі на хвілінку адыйшліся да пана Хубе
ра пакаштаваць ягоны яблычны штрудэль*. Яшчэ
ж зусім ня позна. Але калі ты хочаш, можаш рас