• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі пра веру  Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Гутаркі пра веру

    Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Выдавец: БКГ
    Памер: 114с.
    Мінск 1997
    56.22 МБ
              можаш паставіць яе каля свайго ложка і ўвесь час 
              назіраць, што робіць чарвяк, хочаш?              
    Элізабэт: He, дзякуй! Я не хачу ніякай шклянкі каля майго  
              ложка, каб назіраць, што робіць чарвяк!          
    Якаб:     Дык а што тады? Я ведаю яшчэ нешта. Я мог бы     
              расказаць табе гісторыю пра каляровага сабаку,   
              якую ты мне чытала ўчора.                        
    Элізабэт: He, Якаб, гэтую гісторыю я ведаю амаль што на   
              памяць.                                          
    Якаб:     (Зьвяртаецца да мамы) Што я ні прапаную, яна     
              адказвае  не.                                   
    Мама:     Можа ты знойдзеш кагонебудзь іншага, каму ты    
              здолееш штонебудзь прапанаваць?                 
    Якаб:     Іншага?                                          
    Элізабэт: (Хоча ад яго адчапіцца) Так, гэта добрая прапано
    Якаб:     ва.                                              
              Гм, гм. Я ўжо ведаю, хто гэта... (Выходзіць, чу 
              ваць, як ён набірае нумар тэлефона і праз адчы  
              неныя дзверы відаць яго з трубкай у руцэ; ён зво
              ніць Каці) 32 42 15... Алё! Гэта Якаб! Можна па 
              гаварыць з Каці? Гэта ты, Каці, прывітаньне!     
              Хутчэй выходзь! У мяне нешта ёсьць для цябе...   
              У мяне ёсьць чалавек, які будзе чытаць табе кнігі
              і даваць рознакаляровыя алоўкі і дзяліцца з та  
              бою шакаладам... Так, я дам табе сваю сястру!    
    
            Якрбял ^aza бйць прагнмМ
    
       Мы жывем у грамадстве, у якім стала немагчымым быць усім задаволеным, праводзіць мяжу паміж тым, што маеш 62
    
    
    і патрэбаю мець яшчэ больш. Падзяліцца  уласна кажучы, гучыць, як нешта незразумелае. Пры гэтым, звычайна, адбываецца так, што той, хто «пасапраўднаму» ня можа нічым падзяліцца, ніколі ня мае нічога даволі. Але калі б усе людзі дзяліліся, ўсім бы хапала.
       Гэтая гісторыя паміж Якабам і Элізабэт прадстаўляе нам здольнасьць чалавека дзяліцца і аддаваць штонебудзь іншым як вельмі важную з усіх здольнасьцяў чалавека. Але спачатку Якаб даведваецца пра тое, як слушна трэба гэта рабіць. Дзяліцца  гэта ня значыць выконваць усе прадпісаныя дарослымі ўказаньні, гэта нешта важнае, дзеля чаго можа падаваць зручныя прапановы, якім чынам можна нравесьці «падзел», каб гэта было карысным для абодвух бакоў, у нашым выпадку для Якаба і Элізабэт.
       Пры гэтым мама выказвае свае чаканьні ў адносінах да Якаба: «Якаб, ты ж ня хочаш быць прагным?» Але яна не дае дзіцяці ніякіх настаўленьняў. Гутарка вызначаецца ня страхам перад пакараньнем ці жаданьнем заслужыць пахвалу за чаканыя пэўныя дзеяньні, а лёгкай, цёплай, спрыяльнай атмасферай. Мама дае штуршок да таго, каб гутарка на гэтую тэму не абарвалася, і ў той самы час, яна ніякім чынам не вызначае таго, што і як павінна адбыцца. Якаб не падаўляецца патрабаваньнямі мамы, а ў значнай ступені падштурхоўваецца імі да далейшых дзеяньняў. Мама ні ў якім выпадку не спрабуе зьдзейсьніць свае спадзяваньні ў адносінах да Якаба з дапамогаю націску, сілы. Вывучэньне шырока распаўсюджанай практыкі, тыпаў сацыяльных адносінаў, сьведчыць пра тое, што дзецям трэба падаваць нейкую ідэю, а ўжо яе распрацоўкай яны будуць займацца самі. Чым мацнейшым будзе ціск на дзяцей, тым больш вузка будуць успрымацца ўказаньні бацькоў. Зрэшты, гэта можа паспрыяць толькі большаму страху з боку дзіцяці. Гісторыя Якаба і Элізабэт паказвае таксама, што здоль
    
    63
    
    насьць «падзяліцца з беднымі» толькі тады мае сэнс, калі мы гатовы падзяліць жыцьцё з людзьмі, якія нас акаляюць. Гатоўнасьць зрабіць штонебудзь для іншага чалавека бярэ свой пачатак у першапачатковай сферы, у сферы сям’і. Уся мараль нашай гісторыі заключаецца ў тым, што я дзялюся ня толькі прадметамі, але і адносінамі: «Я дам табе сваю сястру !» У дадзеным выпадку Бог паўстае перад намі не як асоба, якая аддае загады, пагражае, усё бачыць і кантралюе, перад якой я адчуваю сябе маленькім. He, Бог паўстае перад намі як той, хто спрыяе ўстанаўленьню брацкіх адносінаў паміж людзьмі, садзейнічае і стварае для іх аснову, якая дазваляе людзям дзяліцца адзін з адным.
    
    
            Лка^і брудная праца
    
    (Дзіцячы пакой, амаль што вечар. На палічцы стаіць малюнак, Якаб стаіць перед ім і зьдзіўлена разглядае яго.)
    Якаб: Што гэта! Дзіўна! Гм!
    Тата: (У шапцы, паліто і з папкаю ў руцэ зьяўляецца ў дзьвярах) Прывітаньне, Якаб. Ты ня ведаеш, дзе мама?
    Якаб: Яны з Элізабэт пайшлі на сьвяткаваньне Вялікага Чацьвярга ці як там. (Цалуе тату ў знак прывітаньня) Добры дзень, тата. Добра, што ты прыйшоў. Мне трэба ў цябе нешта спытаць.
    Тата: Хвілінку. Я толькі здыму паліто і потым падыйду да цябе. (Адыходзіць, дзьверы застаюцца адчыненымі, Якаб зноў перад паліцаю)
    Якаб: (Зьвяртаецца да таты) Паглядзі на гэты малюнак, што намалявала Элізабэт. Я нічога не магу зразумець у гэтым малюнку. Напэўна, бабуля штонебудзь зразумее. Яна атрымае малюнак у падарунак на Вялікдзень.
    
    
    64
    
    Тата: (Уваходзіць з газетаю, падыходзіць да Якаба, глядзіць на малюнак) Гэта, відавочна, малюнак Ісуса і яго сяброў. Вось гэты з барадою  гэта Ісус.
    Якаб: Добра. Але чаму Ён трымае насоўку ў адной руцэ і коўш з вадою ў другой?
    Тата: Ах так. Элізабэт намалявала, як Ісус перад.апошняй вячэрай абмыў ногі сваім сябрам.
    Якаб: А што яны самі не маглі памыць сабе ногі? Я ўжо даўно ўмею гэта рабіць. I шыю таксама.
    Тата: (Усаджваецца як найлепей) Ведаеш, Якаб, раней людзі насілі сандалі, ня мелі ніякіх шкарпэтак і абутку, як мы. Калі яны ішлі па пыльнай вуліцы, дык ногі рабіліся бруднымі. Дык вось, калі сябры Ісуса прыйшлі на вячэру, іх ногі былі ўсе ў пыле. Тады гасьцям, перад тым як сесьці за стол, мылі ногі. Гэта рабілі слугі. Але Ісус не лічыў, што гэта было нявартым Ягонай годнасьці.
    Якаб: Сёньня яшчэ ёсьць такая праца, якую выконваюць толькі слугі?
    Тата: Ва ўсе часы была такая праца, якую не любілі рабіць, так бы мовіць, брудная праца.
    Якаб: У нас таксама?
    Тата: У кожнай сям’і.
    Якаб: Што, напрыклад?
    Тата: Гм, напрыклад, выносіць сьмецьце.
    Якаб: Ідэя! Я таксама зраблю сёньня якуюнебудзь брудную працу. Я вынесу сьмецьце. (Выходзіць, дзьверы застаюцца адчыненымі. Чуваць, як Якаб сьпявае) Сёньня я зраблю якуюнебудзь брудную працу! (Уваходзіць зноў) Татачка, але вядро ад сьмецьця ўжо пустое! Ты яго выносіў?
    Тата: He.
    Якаб: Можа мама?
    
    65
    
    Тата: Магчыма.
    Якаб: Тата, а мыцьцё посуду таксама брудная праца?
    Тата: Гм, я ня ведаю.
    Якаб: Калі каструлі такія тлустыя і з прыгаркамі?
    Тата: Напэўна.
    Якаб: Добра, тады я іду мыць посуд. (Выходзіць, чуваць, як ён сьпявае) Сёньня я зраблю якуюнебудзь брудную працу!
          (Зноў уваходзіць) Вой! Аніводнай бруднай каструлі! Няма чаго мыць! (Прымошчваецца каля таты) Слухай, у нас няма ніякай бруднай працы!
    Тата: (Апускае газету) У гэта я ніколі не паверу!
    Якаб: Тактак, аніякай. Таму што мама заўсёды ўсё робіць, ніхто нават не заўважае, калі яна гэта робіць! Ты заўважаеш?
    Тата: Нне. Чакай, дай мне падумаць... Абутак!
    Якаб: Абутак?
    Тата: Наш абутак, у якім мы хадзілі ў лес, учора быў такі брудны, увесь у зямлі, па якой мы хадзілі. Мы паставілі яго каля дому, каб ён прасох.
    Якаб: Я магу яго пачысьціць. Юху!
    Тата: Я табе дапамагу!
    (Абодва прыходзяць у захапленьне. Тата і Якаб каля дому азіраюцца ў пошуках абутку  дарэмна)
    Якаб: Зьнік! Ў абед абутак яшчэ стаяў тут. Я гэта дакладна ведаю! Я амаль што ня ўпаў, калі зачапіўся. Цяпер яго няма!
    Тата: Напэўна, яго мама пачысьціла.
    Якаб: Шкода. Гэта была б сапраўдная брудная праца. Мама заўсёды так хутка ўсё робіць... Яна робіць усю брудную працу.
    Тата: (Энэргічна) Але ў гэтым доме павінна быць яшчэ
    
    66
    
          нейкая праца, якую мы абодва маглі б зрабіць !!! Прапылесосіць?
    Якаб: Памыць вокны? (Яны разглядаюць вокны) Тата: (3 палёгкай) Ужо трохі брудныя, так?
    Якаб: (3 уздымам) Страшэнна брудныя !!!
    (Яны кідаюцца ў дом)
    
    
            Якабі брудная прауа
    
       Насуперак дэкляраванай у грамадстве роўнасьці, жанчына, звычайна, у сямейнай сферы вельмі часта застаецца прыслужніцай усёй сям’і. Праца па хатняй гаспадарцы застаецца незаўважанай астатнімі членамі сям’і, якія не бяруць у ёй удзел, і не ўсьведамляецца імі. У выніку такога выхаваньня, менавіта сыны пераўтвараюцца ў трутняў. Калі ж яны дапамагаюць па хатняй гаспадарцы, дык гэта лічыцца тады нейкай асаблівай і незвычайнай якасьцю мужчынскай паловы. Менавіта таму, калі справа заходзіць пра нешта бруднае, напрыклад, мыцьцё посуду, чыстка абутку, прыбіраньне туалета, мыцьцё падлогі альбо чыстка вокнаў, зрэдку можна ўбачыць так званых «паноў творчасьці».
       У такіх абставінах вельмі рана пачынае закладацца неўсьведамляльны, але глыбока ўкаранелы мужчынскі менталітэт. Ён выступае насуперак партнёрскім адносінам і арганізацыі сумеснага жыцьця. Некаторыя лічаць, што дзеці перагружаныя школай. Часам для мамы прасьцей зрабіць усё самой, калі ёй пры гэтым ніхто не перашкаджае, чым прасіць дзяцей, таму што дапамога дзяцей часта патрабуе дадатковай працы і нерваў. Але тым самым мамы пазбаўляюць дзяцей шанцу прыняць удзел у яе працы па хатняй гаспадарцы, шанцаў браць на сябе адказнасьць, суразьмерную з узростам, і рабіць нешта самім. Калі дзеці ўжо падрастуць
    
    
    67
    
    і прызвычаяцца да таго, што побач усё адбываецца бяз іх, тады вельмі цяжка будзе прыдумаць матывацыю для іхняй дапамогі. Агульнае абмеркаваньне неабходнай для выкананьня працы, «абмеркаваньне дзяжурстваў», на якім выпрацоўваецца «план дзяжурстваў», дапамагае дзецям зразумець неабходнасьць таго, што кожны ў сям’і павінен выконваць свае абавязкі,  як, напрыклад, у нашай гісторыі, тата, які з дапамогаю Якаба пачынае разумець гэта і падштурхоўваецца сынам да дзеяньняў. На пачатку гісторыі пошука бруднай працы ідзе біблейская гісторыя, падчас знаёмства з якой Ісус становіцца для Якаба ўвасабленьнем і прыкладам новага братэрства, клопату пра бліжняга. Якаб падштурхоўваецца да таго, каб самому выканаць якуюнебудзь працу. У той самы час вельмі ясна паказана, як шмат з біблейскіх апавяданьняў сёньня здаецца дзецям чужым і незнаёмым і адкрывае свой сэнс толькі з дапамогаю дарослых. Біблейскія гісторыі, напісаныя для дарослых, у сваім тыповым, прынятым перакладзе застаюцца незразумелымі дзецям. Падчас апавяданьня такіх біблейскіх гісторый, трэба улічваць дзіцячы узрост і апавядаць як мага больш даступней. Напрыклад, перад тым, як апавядаць гісторыю пра тое, як Ісус абмыў ногі сваім вучням, трэба растлумачыць дзецям, што раней існавалі такія звычаі, але цяпер гэта не ўжываецца ў нашым жыцьці, хоць і ёсьць людзі, якія выказваюць свае брацкія пачуцьці у адносінах да іншых людзей на свой уласны манер і спосаб.