• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі пра веру  Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Гутаркі пра веру

    Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Выдавец: БКГ
    Памер: 114с.
    Мінск 1997
    56.22 МБ
    
    
            Якаб%0?а быць суцешанмМ
    
    (Дзіцячы пакой. Мама складае бялізну альбо сьцеле ложак. Уваходзіць Якаб і прытуляецца да яе.)
    Мама: Так, дзіцятка, што яшчэ?
    
    
    22
    
    Якаб: Мама.
    Мама: (падбадзёрвае) Што, Якаб?
    Якаб: Я бачыў у кнізе па рэлігіі Элізабэт  я бачыў такі сумны малюнак  Божай Маці.
    Мама: Што ж было на тым сумным малюнку?
    Якаб: Марыя  яна плача і так (паказвае) трымае рукі перад тварам.
    Мама: Ты ведаеш, чаму Марыя была такая сумная?
    Якаб: 3за Ісуса.
    Мама: Яна бедавала па сваім сыне Ісусе, які памёр на крыжы.
    Якаб: 1 яе ніхто не суцешыў?
    Мама: Верагодней за ўсё яе суцешыў сам Ісус, калі Ён устаў з грабніцы.
    Якаб: А да гэтага?
    Мама: Да гэтага яе суцяшаў Ян, гэта быў сябар Ісуса.
    Якаб: Ён добра суцяшаў Марыю?
    Мама: Я ня ведаю, ва ўсялякім выпадку, Марыя была не адна ў сваім вялікім горы.
    Якаб: Трэба суцяшаць усіх, хто смуткуе, праўда?
    Мама: Так, Ісус таксама хоча, каб усе так рабілі. Трэба суцяшаць засмучаных людзей, з вясёлымі людзьмі трэба радавацца. (Яна гладзіць Якаба) Ты больш ня хочаш працаваць над сваім караблікам? Сёньня такі прыдатны для гэтага дзень.
    (Сад. Якаб займаецца сваім чоўнам. Каці каля плоту, разам з Флёкі.)
    Каці: Прывітаньне, Якаб!
    Якаб: (Уздымае вочы) Я якраз пра цябе падумаў. Хочаш мне зноў дапамагчы?
    Каці: Сёньня не, Якаб. Сёньня я занадта смутная.
    Якаб: Смутная? Чаму ж гэта?
    
    23
    
    Каці: Ах, Якаб!
    Якаб: Хадзі сюды, сядай у наш карабель.
    Каці: Але я павінна хутка зноў ісьці. (Флёкі прыціскаецца да яе)
    Якаб: Паглядзі, як Флёкі цябе любіць. Ён адчувае, што ты сумуеш.
    Каці: (Сядае ў човен) Гэта ўсё зза Зузі. Уяві сабе, яны пераязджаюць, вельмі далёка, у іншы горад. Ужо хутка. Таму я сумую.
    Якаб: Аж, Божачка. Твая сяброўка. Мне здаецца, я таксама сумаваў бы.
    Каці: У дзіцячым садку мы мяняліся нашымі падвячоркамі. Зузі ела мае морквачкі, а я яе ліптаўэрскія хлябцы з перцам.
    Якаб: Гм.
    Каці: Калі мы гулялі ў лялькі, дык яна заўсёды была татам. Цяпер у мяне нікога ня будзе, з кім можна было б гуляць, калі Зузі зьедзе.
    Якаб: Слухай, Каці, я таксама мог бы быць татам тваім лялькам...
    Каці: Ты так лічыш?
    Якаб: I мяняцца з табою падвячоркамі.
    Каці: Калі б я ўжо ўмела пісаць  я ўмею пакуль што пісаць толькі «Каці»  я б пісала Зузі кожны дзень лісты.
    Якаб: Ты можаш таксама запісаць ліст на стужку, ты ведаеш  на магнітафон. Элізабэт заўсёды пасылае сваім сяброўкам лісты на касеце. Яна табе абавязкова пакажа, што і як рабіць. Тады ты проста раскажаш Зузі, што ты рабіла, чым займалася: «Прывітаньне, Зузі, сёньня я была ў Якаба, і ўяві сабе, ягоны карабель ужо гатовы, і мы паплылі на ім у мора, і перекуліліся, і Флёкі павінен быў усіх нас ратаваць.»
    
    24
    
    Каці: (хіхікае) Кінь, Зузі ніколі нам не паверыць!
    Якаб: У яе ёсьць магнітафон?
    Каці: Ня ведаю. Слухай, я абавязкова павінна ў яе пра гэта спытаць. Такія лісты ёй напэўна спадабаліся б. (Выходзіць з чоўна) Я пайду і адразу яе спытаю. Які ты міленькі, Якаб. Флёкі, хадзем!
    Флёкі:Брэх! (Абодва адыходзяць)
    Якаб: (адзін, прыхіліўся да чоўна) Здаецца, Каці я добра суцешыў. А хто цяпер будзе са мною гуляць? Магла б хаця Флёкі мне пакінуць. Добра, што я цяпер ужо зусім ня сумны. Нікога няма побач, хто б мяне суцешыў. He, не, я зусім не сумую, толькі трошкі самотны. Калі б не было мамы ці таты, ці Элізабэт, ці Каці, хто б мяне суцешыў? Напэўна, мяне б суцешыў вецер: «Уууууусказаў бы вецер,  не сумуй»  ці птушка, ці дрэва, можа быць... (Энэргічна) Калі я буду пасапраўднаму сумаваць, так, Божачка, ты пашлеш мне кагонебудзь, хто мяне суцешыць?! Ты не пакінеш мяне аднаго?! Дамовіліся! Глядзі, я на цябе спадзяюся!
    
    
            Я/^^рга быць суцешаямМ
    
       Людзі вельмі часта адчуваюць сябе бездапаможнымі, калі бачаць іншых людзей у смутку альбо ў горы. Тады не хапае агульнапрынятых пустых ветлівых фразаў. He хапае словаў, не хапае сьлёз. Чалавек, які сумуе, застаецца адзін у сваім смутку і горы. Часта робяцца бездапаможныя спробы выказаць суцяшэньне: «Не бяры так блізка да сэрца», «Пройдзе», «Нічога ня зьменіш», «Трэба ўсё перажыць.» Ці будзе суцяшэньнем прапанова не ўспрымаць сур’ёзна пакуты, вось так адразу кінуць гараваць?
       У Якаба можна было б павучыцца таму, як трэба суцяшаць іншых людзей. «Тады я таксама буду смуткаваць». Ён
    
    25
    
    смуткуе разам. Смутак, выкліканы стратай сяброўкі, гэта можна зразумець. У сваім спачуваньні Якаб падае ідэі, прапановы, як дапамагчы Каці пераадолець шкадаваньне страты сяброўкі. Ён прапаноўвае сябе на замену. Гэта ня вельмі дапамагае, і толькі думка пра лісты на касеце зноў абуджае ў Каці яе жыцьцёвы аптымізм. Страта сяброўкі не азначала адмову ад усялякага роду зносінаў.
       «Мне здаецца, я добра суцешыў Каці!» Але хто суцешыць Якаба? Сцэна вельмі паказальная ў тым плане, якой тактоўнай і ўзважанай у адносінах да пакутаў і гора павінна быць спасылка на Бога. Размовы пра Бога не заменяць чалавечай увагі. Чалавечая ўвага і спачуваньне можа стаць пунктам спазнаньня Бога. «Яго мне паслаў Бог!» Для дзіцяці быць суцешаным азначае мець кагонебудзь, з кім можна выплакацца, з кім можна пагуляць. Таму было б ня слушна сказаць дзіцяці: «Бог цябе суцешыць.» Быць суцешаным Богам і быць абароненым разам з Богам  гэта штосьці іншае, чым тое, што атрымлівае дзіця ад бацькоў і сяброў. «Тады пашлі мне кагонебудзь, хто мяне суцешыць.» У гэтай малітвепросьбе Якаб даверліва зьвяртаецца да Бога не таму, што той замяняе сабою чалавечыя намаганьні, а таму, што Ён наладжвае адносіны паміж людзьмі. Тых, хто побач з пакутуючым і смуткуючым, мы называем Божымі пасланцамі.
    
    
            Яф^аушдае Ma/umty
    
    (У саде каля дома. Якаб на арэлях. Гэтую сцэну граць стрыманей, за ўсе іншыя.)
    Якаб: (Гойдаецца, мармыча пра сябе.) Я тут. Ты тут. Мы абодва тут. (Ён саскоквае з арэляў і скача на адной назе.) Я тут! Ты тут. Мы абодва тут. Гм! (Ён сядае
    
    
    26
    
          каля сцяны дома, спрабуе сядзець ціха.) I калі я зусім нічога не раблю, і калі я сяджу зусім ціха... Я тут. Ты тут. Мы абодва тут. (Задаволена) Усё слушна. (Ідзе зноў гушкацца.) Я тут, ты тут.
    Тата: (Прыходзіць з працы) А, гэта ты, Якаб.
    Якаб: (He сумеўшыся) Прывітаньне. Божачка! Я тут, ты тут, мы абодва тут.
    Тата: Гэта новая лічылка?
    Якаб: He, гэта нешта зусім іншае. Гэта малітва, якую я толькі што склаў.
    Тата: Малітва?
    Якаб: Ведаеш, малітвы ў дзіцячым садку для мяне занадта нудныя. Заўсёды тыя ж самыя. Некаторыя падыходзяць толькі да ежы ці толькі калі прачынаешся раніцай. Я склаў малітву, якая падыходзіць заўсёды. Сказаць табе?
    Тата: (Прыхіляецца да сьцяны) Давай, раскажы, калі ласка, яе.
    Якаб: (Гушкаецца, але з пэўнай урачыстасьцю)
    
              Божачка!
              Я тут.
              Ты тут.
              Мы абодва тут.
    
    Тата: Гэта гучыць трошкі незвычайна для мяне.
    Якаб: Божачка! Калі я гэта кажу, Божачка сабе думае: ага, Якаб кліча мяне. Я павінен прыслухацца да яго. Я тут. Зразумела, так? Ты тут. Божачка, кажа мама, заўсёды тут, паўсюль.
    Тата: Мама, вядома, мае рацыю.
    Якаб: Так, калі я тут і Божачка тут, тады мы абодва разам тут. Гэта ж добра, праўда? I гэта паўсюль падыходзіць. Калі гуляеш, калі ясі, калі б’еш у бубен, калі разглядаеш малюнкі ў кнізе, паўсюль. Я ўжо спрабаваў
    
    27
    
    Тата: Калі так глядзець, дык ты маеш рацыю, сыне.
    Якаб: Калі табе падабаецца мая малітва, ты можаш ўзяць яе сабе. Я табе дару.
    Тата: (Зьбянтэжана) О, гэта  гм  дзякую.
    Якаб: Мы можам разам адмаўляць гэтую малітву. Кожны з нас, дзе б ня быў. Як ты лічыш, яна падыходзіць да службовай працы?
    Тата: Гм  так  чаму ж, уласна, і не.
    Якаб: А ў аўтобусе?
    Тата: Так.
    Якаб: Слухай, тата, я табе нешта скажу: паспрабуй адмовіць маю малітву раніцай, паўсюль, і скажы мне вечарам, ці яна падыходзіла.
    Тата: Добра, кал; ты гэтага хочаш. Я  я паспрабую. Якаб: Ты яшчэ памятаеш радкі?
    Тата: Божачка, я тут, ты тут, мы абодва тут!
          (Якаб задаволена гушкаецца.)
    
    
            Я/(а^сгслаЛіе Лаліт^у
    
       У некаторых колах зноў узмацняюцца галасы пра неабходнасьць існаваньня цьвёрда ўстаноўленага малітоўніка для дзяцей. «Нельга позна пачынаць гэтую справу.» Відавочна, што ў переломны час патрэба ў зацьверджаных формах і фармулёўках асабліва вялікая. Але калі ж дзіця спачатку вучыць зфармуляваныя малітвы, дык яно прызвычайваецца да малітвы як да вымаўленьня напамяць большай часткаю чужых словаў. Калі дзіця спачатку вучыцца самапаглыбленьню, самазасяроджанасьці, сабранасьці, вучыцца апавядаць пра сябе і прыносіць усё, што яго хвалюе, з дапамогаю бацькоў да Бога, тады яно спазнае, што маліцца гэта значыць: адказваць на пачуцьці, быць пакліканым Богам па імені, быць любімым Богам.
    
    28
    
       Якаб кажа: «Я тут» і ведае, што ён нешта значыць. Гісторыя маленькага Ягэтая (Міра Лобэ) апавядае пра адно зьверанятка, якое, няўпэўненае ў тым, хто яно такое, пытаецца ва ўсіх зьвяроў, каб нарэшце даведацца: я гэта я. Я адзіны ў сваім родзе. Я не адбітак, копія кагонебудзь іншага. Я маю права быць самім сабою. Гэты шлях Якаб ужо прайшоў. Псіхолагі сказалі б, што ён пабудаваў пачуцьцё ўласнай годнасьці.
       Якаб расказвае сваю малітву ня сам для сябе, а зьвяртаецца да асяроддзя. Ён адказвае на заклік Бога словамі: «Пане, я тут». Якаб прадчувае, пазнае блізкасьць Бога ва ўсім сьвеце, ва ўсім жыцьці. Бог знаходзіцца для яго не па той бок сьвету, не за зоркамі, Бог  гэта ня той, хто ўсё бачыць, ведае і можа. Бог  гэта той, хто падтрымлівае яго, і таму ён кажа: «Ты тут».
       Разам з гэтым Якаб успрымае Бога не як супярэчнасьць уласнаму я, не як таго, хто яго прыгнятае, хоча прымусіць стаць на калені і перамагчы. Бог падтрымлівае яго, Бог зьвернуты да чалавека, а чалавек скіраваны на Бога.
       Якаб напоўнены пачуцьцём гэтай сувязі: «Мы абодва тут». Такая простая малітва і такое падставовае пачуцьцё, якое ў ёй выяўляецца. Якаб, дзіця, можа павучыць нас маліцца. Дзеля таго, каб у малітве знаходзіў сваё выяўленьне жыцьцёвы вопыт дзідяці, для таго, каб размовы пра Бога ўспрымаліся дзецьмі асэнсавана, дзіця павінна натхняцца да цішыні і медытацыі. Бэрнхард Гром рэкамендаваў практыкаваньні па цішыні і засяроджанаму ўспрыманьню рэчаіснасьці (сядзець разьняволена і з заплюшчанымі вачыма слухаць, ці штонебудзь адчуваць), практыкаваньні на ўяўленьне (разьняволіцца, заплюшчыць вочы і «бачыць» праз сьцены альбо дзьверы, што робяць ці пра што думаюць бацькі), ці таксама практыкаваньні на веданьне свайго цела (дыханьне, цяпло і г.д.). Падчас усіх важных размоваў, так