Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
Тым самым рыхтуецца глеба да пазьнейшага разуменьня боскіх таямніцаў. Тата адкрывае Якабу шматграннасьць сьвету. Для Якаба кветка становіцца нечым дасканалым, дзякуючы паўсталым адносінам да яе і дзякуючы таму, пра што расказвае яму кветка. I толькі той, для каго маюць сэнс і становяцца сімвалам рэчы гэтага сьвету, можа зразумець сімвалы (lat. Sacramentum) хлеба і віна.
Л^а^Моліці^а
(У дзіцячым пакоі. Элізабэт, у начной кашульцы, ужо ў ложку і чытае кніжку. Якаб, яшчэ апрануты, стаіць ля вакна і глядзіць на вуліцу. Гарыць маленькая лямпа. Мама падбівае пасьцель Якаба.)
Мама: Якаб, кладзіся ў ложак!
49
Якаб: (He рэагуе)
Мама: У Якаба сёньня зноў дзень роздуму. (Падыходзіць да яго, зьлёгку датыкаецца да яго плячэй) Так, дзіцятка, што будзем рабіць? Распранемся і ў ложак? Потым я яшчэ падыйду да вас, і мы памолімся, так, Якаб?
Якаб: Я хачу яшчэ раз хуценька прабегчы праз сад.
Мама: Цяпер, увечары?
Якаб: Так.
Мама: Што ж, добра, ідзі (Якаб адыходзіць).
(Якаб выходзіць з дому, трохі аглядаецца і сыходзіць па лесьвіцы. Вечар.)
Якаб: Мм, вось дык і паветра. (Падыходзіць бліжэй да кветак, нюхае) Яны цяпер так моцна пахнуць. Нашмат мацней, чым у дзень. Гм, гэтая ўжо зусім закрылася. Засынай, кветачка. (Каля кветкі ў выглядзе кубачка) Ты такая прыгожая кветка. Амаль што самая прыгожая ў нашым садзе. Увесь сад прыгожы. Ты так усё прыгожа зрабіў, Божачка і кветкі, і кусты, і дрэвы. I зоркі. I аблокі. (Падыходзіць да кустоў) Парэчкі яшчэ кіслыя. Трэбаяшчэ каб дасьпелі. Але клубніцы, (робіць некалькі крокаў і прымошчваецца каля градкі з клубніцамі) клубніцы сьпелыя. Мм, і салодкія. (Есьць) Клубніцы ты зрабіў хіба што лепшымі за ўсё. Дзякую за клубніцы.
Голас
мамы: Якаб, Якаб! Ужо позна.
Якаб: Я ўжо іду.
(Пакой. Якаб у ложку. Мама сядзіць каля яго і гладзіць па галаве. Элізабэт ужо сьпіць.)
Мама: Якаб, давай яшчэ памолімся. 50
Якаб: Я ўжо памаліўся. Там, у садзе.
Мама: Ты памаліўся ў садзе?
Якаб: Так. Усё такое прыгожае. Я падзякаваў Богу за ўсё. Мама: Мгм. Тады засынай, Якаб, спакойнай ночы.
(Яна гасіць сьвятло)
.Якабмяліцца
Вячэрняя малітва, з якою найбольш знаёмыя дзеці, як зазвычай, сфармуляваная ў словах альбо ў вершаваных радках. Звычайна, у ёй на першым плане прысутнічае просьба пра абарону абарону, якую бацькі просяць самім сабе, абарону, якую, як баяцца бацькі, яны ня здолеюць самі даць сваім дзецям. Гэтая туга па абароненасьці ўзрастае асабліва вечарам, калі становяцца заўважнымі прыкметы страху, які застаўся ў чалавека ад старыжытных часоў (жаданьне заснуць, забыцца).
Такі ж самы першародны страх бацькі бачаць у сваіх дзецях і робяць аднабаковы націск на вячэрнюю малітвупросьбу. У дзень у чалавека больш шанцаў, ён лічыць сябе больш магутным, ён не адчувае сябе пакінутым на волю лёсу і бездапаможным, як у цемры. Такім чынам, пэўная практыка вячэрняй малітвы садзейнічае разьвіцьцю рэлігійнасьці, саманакіраванай і якая адпавядае ўласным пажаданьням. Вызначальным пры гэтым зьяўляецца ня вопыт адчуваньня абароненасьці і бясьпекі ў Богу, а жаданьне быць абароненым Ім. Як сьведчыць Паўль Цуленэр у сваім дасьледваньні, у Аўстрыі рэлігія першнаперш разглядаецца як «сьвяты шчыт для абароны маленькага асяродку жыцьця», гэта значыць сям’і. Абмежаваная толькі прыватнай сферай, рэлігія ў Аўстрыі ня вызначыла сваіх адносінаў да штодзённага жыцьця і навакольнага сьвету.
51
Якаб усёй душой успрымае вечар, напоўнены водарам і сьвежасьцю саду. Ён адкрывае для сябе новы неспазнаны сьвет і дзякуе Богу за Ягоны падарунак сад. Яго прыязныя адносіны да сьвету паглыбляюцца да ўхваленьня ўсяго, што зрабіў Божачка, і ён выказвае гэтае ўхваленьне ў малітвепадзяцы.
Малітва непасрэдна ў самім жыцьці. Вячэрняя малітва, пасьля таго, як зьбяруцца разам бацькі і дзеці, павінна ўключаць у даверлівы дыялог з Богам падзеі, радасьці і нягоды мінулага дня. Гэта вядзе да сьвядомага ўспрыманьня жыцьця, дае магчымасьць выказаць свае пачуцьці, падзяліцца вопытам і дапамагае дзіцяці адчуць блізкасьць Бога. Разам з падзякай, хвалой і скаргай просьба таксама мае сваё месца ў вячэрняй малітве просьба пра моц і мужнасьць, пра сапраўдны дух, пра сапраўднае разуменьне сябе самога ды іншых людзей. Такая форма вячэрняй малітвы дапамагае стварэньню сталай рэлігійнасьці, рэлігійнасьці, якая будзе здольная да самааддачы, разважлівасьці і будзе адкрыта да дыялогу з іншымі людзьмі.
Якаб вядзе размову з Богам. На жаль, у вялікіх гарадах ня ўсе дзеці маюць магчымасьць перад сном зрабіць такі вольны «ўздых душой» і выказаць набеглыя пачуцьці падзякі ў дыялогу з Богам. Каб садзейнічаць разьвіцьцю сталай рэлігійнасьці, трэба паспрабаваць знайсьці ў гэтым, часам ня вельмі вясёлым і разнастайным, а хутчэй шэрым, штодзённым жыцьці тыя «прыпынкі», якія дазваляюць выказаць шчырую, сыходзячую ад самога сэрца падзяку Богу.
52
Я люблю цябе
Сацыяльныя пачуцьці
Часам прыходзіцца толькі дзіву давацца, як настойліва (і пры гэтым дзеля самых лепшых намераў) бацькі прышчапляюць сваім дзецям станоўчыя сацыяльныя нормы паводзінаў, інакш кажучы, любоў да сваіх бліжніх на практыцы. Усе іх намагапьні дыктуюцца існуючай неабходнасьцю зьмены формаў сёньняшніх адносінаў паміж людзьмі. Патрабаваньні любові да нашых бліжніх пры гэтым падмацоўваюцца аўтарытэтам і спасылкамі на Бога, які наказаў нам любіць сваіх бліжніх і які, адпаведна, кантралюе выкананьне Сваёй запаведзі.
Але самае галоўнае, што трэба падкрэсьліць, дзеці паводзяць сябе ў адпаведнасьці з тымі чаканьнямі, якія ўскладаюць на іх дарослыя. I робяць гэта часам з ахвотай, часам дзеля пахвалы з боку дарослых альбо баючыся пакараньня. У апошнім выпадку добрыя адносіны з людзьмі атрымліваюцца не ад выніку такіх самых добрых пачуцьцяў да іх, а зьяўляюцца дакладным выкананьнем прадпісаньняў дарослых, і тады здаецца, што сам Пан Бог сочыць за іх выкананьнем, узнагароджвае альбо карае, калі яны парушаюцца. Гэта ня толькі ідзе насуперак усяму працэсу станаўленьня дзяцей як людзей, але і разбурае веру ў Бога, які любіць усіх аднолькава без аніякіх заўвагаў і выклікае ў адказ любоў людзей. Вельмі важна, калі дарослыя распачнуць свае размовы пра Бога ў той атмасферы, якая будзе спрыяць узьнікненьню такіх пачуцьцяў, як любоў да блізкіх, спачуваньне іх нягодам і радасьцям. Ажыцьцяўленьню такіх добрых намераў будзе садзейнічаць усё, што дорыць радасьць ад зносінаў, сумоўя з людзьмі. Вядома, размова не ідзе пра тое, каб цалкам адмовіцца ад уласнага «я» і рас
53
пусьціцца ў іншых. He, дзеці павінны вучыцца выказваць свае думкі і меркаваньні і абараняць іх. Усе гэтыя камунікацыйныя здольнасьці разьвіваюцца праз уменьне слухаць, быць уважлівым да людзей. I толькі потым можна падштурхоўваць дзяцей выказваць свае сімпатыі і любоў да бліжніх. Але ня варта патрабаваць немагчымага: калі для вашага дзіцяці пацалунак зьяўляецца найвышэйшай ступеньню павагі альбо сімпатыі, то ня трэба прымушаць іх рабіць гэтак з усімі іншымі людзьмі. Трэба імкнуцца, каб у дзяцей паступова сфармаваліся наступныя правілы:
— кантакты з іншымі людзьмі нас духоўна ўзбагачаюць;
вельмі важна прыносіць людзям радасьць;
жыць з іншымі нашмат прыгажэй, чым жыць аднаму.
I толькі тыды мае сэнс гаварыць пра Бога.
Бернхард Гром робіць сваё ўласнае тлумачэньне гэтых словаў: калі мы ўважліва ставімся да іншага чалавека, захоўваем ягоныя правы, калі рыхтуем яму радасьць альбо дапамагаем яму, калі гэта яму патрэбна, тады мы прыносім радасьць ня толькі таму, дзеля кага мы гэта ўсё робім, але таксама і таму, хто падараваў нам жыцьцё і гэты сьвет. Ён нясе дабро іншым людзям праз нас. БогАйцец хоча быць Айцом усім людзям і ад усяго сэрца жадае, каб мы клапаціліся ня толькі пра свой дабрабыт, але і пра іншых людзей, каб мы ставіліся адно да другога як сапраўдныя браты і сёстры, а не як ворагі (нават калі нам прыходзіцца абараняцца ад іх) ці як гаспадары і слугі. Ён дае нам дзеля гэтага сваю моц і радасьць, калі мы прыносім радасьць іншым. Хто жадае, можа ўжо цяпер схіліцца перад Ім і ціха сказаць: «Дзякую, Ойча, за ўсё; зрабі мяне гэткім жа справядлівым і добрым, як Ты сам.»
Бернхард Гром упэўнены, што гэтыя словы могуць стаць дэкларацыяй братэрства паміж людзьмі, якія жывуць паводле боскіх запаведзяў і жывога насьледваньня Ісуса.
54
Якабро^іць гэта дадарМа
(У садзе. Тата рамантуе вадзяное кола. Якаб дапамагае.)
Якаб: Калі мы заўтра паедзем да бабулі ў сад, дык я
адразу змагу вьшрабаваць маё вадзяное кола. Яно
сапраўды будзе зноў працаваць?
Тата: Чаму ж не ? Цяпер я ўсё выправіў.
Якаб: Рудзі з семнаццатага дому ня сам зрабіў сваё ва
дзяное кола, а купіў у краме. Але яно ня лепшае
за маё.
Тата: (Грукоча малатком) Выдатнае кола.
Якаб: Рудзі ідзе ў краму і купляе сабе рэчы. У яго заў
сёды хапае кішэнных грошаў. Заўсёды атрым
лівае грошы... Калі для мамы ідзе ў краму ці яшчэ
што.
Тата: Ах, вось як? Тады ён атрымлівае грошы?
Якаб: Ці за тое, што вынясе вядро са сьмецьцем... Ня
шмат, але ўсё ж такі набіраецца, як кажа Рудзі.
Тата: Тактак.
Якаб: Рудзі атрымлівае грошы таксама ад бабулі ці ад
свайго таты. Але Зузі атрымлівае грошы толькі ад
мамы. Патаемна. Калі яна добра папрактыкуецца
на флейце, напрыклад, ці калі яна пагуляе са сва
ёй маленькай кузінай... Ведаеш, яна такая ма
ленькая і надакучлівая, гэтая кузіна, і калі яна
прыходзіць у госьці, дык мама Зузі заўсёды раду
ецца, калі Зузі дае свае цацкі, гуляе з маленькай.
Тата: I за гэта Зузі атрымлівае грошы...
Якаб: Так. У Тоні трохі інакш. Ён атрымлівае ад таты
грошы за тое, што мые машыну. За гэта ён купляе
лізуны. Заўсёды, калі мы зьбіраемся ў групе па
55
доўжанага дня, у яго ёсьць лізуны. У Герхарда