Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
Якаб: Я ўсюды пагляджу. Калі Ён ёсьць паўсюль, дык я
павінен Яго знайсьці... (Выходзіць)
(У садзе. Якаб пераходзіць ад адной кветкі да іншай, ад аднаго куста да другога і пільна ўглядаецца. Побач пралятае матылёк)
Якаб: Прывітаньне, матылёк.
(Разглядае дрэва) Ты такое прыгожае, дрэва (птушачка пераскоквае з галінкі на галінку і шчабеча) Ага, гэта ты пяеш. Прывітаньне, птушачка. HexTa яшчэ там варушыцца паміж галінак вось яна, гэта мышка. Якая міленькая. Прывітаньне, ня бойся мяне. Куды ж ты пабегла? (Ідзе праз сад і раптам чуе, як недзе зьвініць піла) Што гэта? Нехта пілуе дровы... У суседнім садзе можа гэта ў пані Свабоды?
(Бачна, як тата ў садзе пані Свабоды пілуе дровы і гучна сапіць.)
Якаб: А, гэта ты тата! I што гэта ты тут робіш?
Тата: Пілую. Як бачыш. Пілую дровы для пані Свабо
ды. Але з гэтаю пілою... бачыш, тут патрэбна, каб было два чалавекі.
Якаб: Я таксама хачу паспрабаваць папілаваць. Можна
мне?
112
Тата: Калі ласка, можаш паспрабаваць.
Якаб: Раааз...
Элізабэт: (Зьяўляецца ў вакне) Дзе гэта Якаб падзеўся... Колькі можна чакаць... Якаб! Якаб!
Якаб: He крычы, я ўжо іду.
Элізабэт: Я павінна хвалявацца за цябе, што ты недзе зьнік. Якаб: Я хадзіў шукаць Божачку.
Элізабэт: Ужо чула. I ты знайшоў Яго?
Якаб: Гм. Ня ведаю. (Павольна ўздымаецца па прыступ
ках) Але гэта так цікава хадзіць Яго шукаць. Заўтра я зноў пайду.
Якр&шукае ‘Божатку
Бог гэта не цагліна, існаваньне якой можна заўважыць толькі калі спатыкнешся аб яе, Бога нельга ўбачыць і дакрануцца да Яго рукамі. Адчуць прысутнасьць Бога можа той, хто ўмее бачыць і слухаць, хто можа адарвацца ад марных зямных справаў і ўзьняць вочы да неба, і забыць пра марнасьць зямнога жыцьця. Бог адкрываецца таму, хто як Гзраэль гатовы ўзьняцца і рушыць у абетаваную краіну. He туга па старых залатых стагоддзях, што адышлі ў нябыт, па сьвятой прастаце, а далягляды і шляхі ў будучыню вядуць да Бога Абрагама, Ісака і Якава, Бога нашых продкаў. Ён заўсёды ўперадзе нас — а мы ўсё сваё зямное жыцьцё ідзем да Яго. Нам прызначана дзень за днём, год за годам, усё жыцьцё адкрываць і адчуваць прысутнасьць Бога. I ўся гісторыя гэтага сьвету і людзей сьведчыць пра Яго блізкасьць да нас і знаходжаньне паміж намі.
«Дзе жыве Бог?» на гэтае пытаныіе можна толькі адказаць «ня ведаю». Якаб ведае гэты адказ таксама, але пошукі Божачкі адкрываюць яму вочы на прыгажосьць навакольнага сьвету. I таму ён кажа ў канцы: «Але гэта было так
113
цікава Яго шукаць. Заўтра я зноў пайду.» Гэтая гісторыя заканчвае нашыя размовы пра рэлігійнае выхаваныіс. Але яна, гісторыя пра пошукі Бога, гэта пачатак гісторыі кожнага чалавека пра асэнсаваньне, разуменьне і адчуваньне веры ў Бога Ісуса Хрыста.
Якаб на свой уласны страх і рызыку пачынае пошукі Божачкі. Для яго Бог яшчэ ня стаў неабходпай, натуральнай часткай жыцьця. У гэтым сэнсе мэтаю рэлігійнага выхаваньня зьяўляецца выхаваньне трапяткога, жывога ўспрыманьня Бога. Але само рэлігійнае выхаваньне будзе мець фатальныя вынікі, калі станаўленьню маленькіх дзяцей ня будзе спрыяць адпаведная сямейная атмасфера. Для Якаба было б вельмі важна мець спадарожніка, з якім ён мог бы дзяліцца сваімі ўражаньнямі і сваім вопытам. Ці могуць бацькі стаць такімі спадарожнікамі для сваіх дзяцей? Вядома, могуць, калі яны разам крочаць па жыцьці, ствараюць сваю будучыню, калі яны разам са сваімі дзецьмі мараць і складаюць малітвы да Бога.
114
Кпігі Ленэ МаерСкумапц, вьідадзенныя ў выдавецтве Беларускай Катапіцкай Грамады
1. Лснэ МаерСкумапц «Калі Ты так думаеш, Божачка...»
Ксаверык сябруе з вінаградарам, чысьціць курнік, бароніць Тоніка ад Рудога, ходзіць у госьці да старой пякаркі, а таксама размаўляе з Божачкам...
Усе гэтыя ды іншыя цікавыя і історыі, складзеныя вядомай аўстрыйскай дзіцячай аўтаркай Ленэ МаерСкуманц, можна прачытаць у гэтай кнізе.
Апавяданьні для дзяцей 710 год, а таксама для іх бацькоў.
2. Ленэ МаерСкуманц «Якаб і Катарына»
Жыцьцё Якаба і Катарыны дома і ў школе, іхнія штодзённыя стасункі са сьветам і Божачкам, сьмешныя іпавучальныя выпадкі, канфлікты і сьвяты, развагі і розныя думкі дзяцей цікава паказаныя аўтаркай у гэтай кнізе.
Апавяданьні для дзяцей 710 год ды іхніх бацькоў.
Рэдактар Алесь Бяляцкі
Падпісана да друку 7.07.97 г.
Фармат 60x84 7іб. Друк афсэтны Наклад 8500. Аб’ём 4,83 друк. арк. Зак. 27
Беларуская Каталіцкая Грамада 220113, Менск, вул. Усходняя, 54213. Ліцэнзія ЛВ 642
Надрукавана: Bialystok, Drukarnia “Alfa”.
ш
ID
<
<
zr т
<
CL Ш
<
ш
0