• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі пра веру  Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Гутаркі пра веру

    Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Выдавец: БКГ
    Памер: 114с.
    Мінск 1997
    56.22 МБ
    Якаб:     Гэта каб я ведаў, колькі будзе частак і колькі дрэва
              патрэбна.                                           
    Элізабэт: Увогуле гэта толькі накід будучай працы  крась    
              люнак будзе зроблены пазьней.                       
    Каці:     Твае сапраўдныя красьлюнкі падабаюцца мне           
              больш, чым гэтыя накіды і кручкі.                   
    Якаб:     (Міралюбна) Ты мала што разумееш у гэтым           
              але нічога.                                         
    Каці:     Што? Я нічога не разумею? Ты такі часам брыдкі,     
              Якаб. Ты не павінен мяне крыўдзіць, толькі таму,    
              што мне не падабаюцца твае красьлюнкі. I ня         
              вельмі ганарыся... He такія яны прыгожыя, як        
              табе падаецца...                                    
    Якаб:     Гатовы млын будзе нашмат прыгажэйшым. Але           
              калі табе не падабаюцца красьлюнкі, дык і ня        
              трэба.                                              
    Каці:     Калі табе ўсё роўна, што я пра гэта думаю... дык    
              табе і так ня ўдасца мяне пакрыўдзіць. Флёкі,       
              хадзем! (адыходзяць).                               
    Флёкі:    (некалькі разоў азіраецца, але Каці цягне яго сіл  
              ком).                                               
    Элізабэт: Каці проста згубіла раўнавагу.                      
    
    87
    
    Якаб:     Так.                                                                    
    Элізабэт: Ты так цярпліва зносіў усе папрокі.                                      
    Якаб:     Так.                                                                    
    Элізабэт: Калі б гэта была мая сяброўка, дык я адчувала б                         
              сябе вельмі пакрыўджанай.                                               
    Якаб:     Гм!                                                                     
    Элізабэт: Я б не хацела з ёй больш гуляць.                                        
    Якаб:     Яна, напэўна, хутка вернецца і скажа, што не ха                        
              цела са мною сварыцца.                                                  
    Элізабэт: Ты сапраўды так мяркуеш?                                                 
    Якаб:     Гарантую.                                                               
    Элізабэт: Добра, пабачым.                                                          
              (Прыкрая паўза, Элізабэт гуляе далей, Якаб хо                          
              дзіць па пакоі і пасьвіствае.)                                          
    Элізабэт: Калі б яна надумала прыйсьці, дык ужо прыйшла б.                        
    Якаб:     Яна яшчэ прыйдзе.                                                       
    Элізабэт: Ты будзеш вельмі расчараваны, калі яна ня прый                         
              дзе.           .                                                     . •
              (Невялікая пауза, потым Якаб хутка выходзіць і з                        
              ганку сочыць за Каці.)                                                  
    Якаб:     Ага, вось яна там стаіць. Каля плоту. Напэўна, не                       
              хапае духу падыйсьці. (Ідзе да арэляў) Прыві                           
              таньне, Флёкі!                                                          
    Флёкі:    Брэх!                                                                   
    Якаб:     (Гушкаецца) Каці, мне так прыкра ад таго, што ты                        
              сказала, што ў мяне не атрымаецца цябе пакрыў                          
              дзіць. Мне так не хацелася б гэтага.                                    
    Каці:     (Робіць выгляд, што ня чуе)                                             
    Якаб:     Табе ня хочацца спытацца ў мяне, ці я злуюся ці                         
              не?                                                                     
    Каці:     (Павольна падыходзіць бліжэй)                                           
    Флёкі:    (Падбадзёрліва падштурхоўвае яе) Брэх, брэх!                            
    Каці:     Якаб, мне вельмі шкада, што я цябе пакрыўдзіла.                         
    88                                                                                
    
             Я не хачу, каб ты смуткаваў. Як ты лічыш, гэтая гушкалка вытрымае нас абодвух?
    Якаб:    Вядома!
    (Яны гушкаюцца разам, Флёкі задаволена брэша)
    
    
    
            ЯкабМіратбарца
    
       Пачатковая сітуацыя ў нашай гісторыі ўзятая, так бы мовіць, са штодзённага жыцьця. Адно з дзяцей распрацоўвае якуюнебудзь ідэю і, каб выказаць свае думкі на паперы, робіць красьлюнак. Але для іншых дзяцей, узрост якіх яшчэ не дазваляе разабрацца ў такіх рэчах, гэта застаецца незразумелым і вельмі часта становіцца падставаю для крытычных меркаваньняў. Сам генератар ідэі, які адчувае момант, выкарыстоўвае сітуацыю, каб падкрэсьліць сваю перавагу. У выніку, спрэчка адбываецца па самых лепшых узорах. Агрэсар са зьняважаным выглядам пакрыўджана адыходзіць, трэці бок (Элізабэт) яшчэ больш падлівае алею ў агонь і абвастрае сітуацыю. Якабу спатрэбілася шмат цяплівасьці і адчуваньня ўласнай годнасьці, каб не згубіць у такой сітуацыі вытрымкі. Якаб не жадае Каці нічога дрэннага і ня верыць, што яна можа жадаць яму нечага кепскага. «Яна хутка вернецца і скажа, што не хацела са мною сварыцца».
       Напэўна, шмат хто з дарослых у такім выпадку спытае: «А хто пачаў сварку?», нібыта дасьледваньне: «Хто вінаваты?» дапаможа аднавіць парушаныя адносіны. Напэўна, у кожнага з бакоў знайшліся б словы апраўданьня. Але ці ўбачыць кожны з іх сваю віну ў тым, што адбылося?
       Якаб пачынае новыя адносіны з Каці. Ён ні ў чым не вінаваціць яе, і, як бы цяжка не было, абыходзіць тое, што здарылася. Ён кажа: «Мне вельмі прыкра». Ён не выстаўляе
    
    
    
    89
    
    ніякіх патрабаваньняў, не дамагаецца сваёй перамогі: «Табе ня хочацца спытацца ў мяне, ці я злуюся ці не?» Ён запрашае Каці пачаць усё наноў. Яна можа нарэшце сказаць: «Мне вельмі шкада». Прапанова Якаба аб прымірэньні дапамагае ёй пераадолець пачуцьцё віны, уздыхнуць і супакоіцца. Адчуваньне віны  гэта ня вынік чужога выроку: «Яна вінаватая», гэта вынік уласных унутраных перажываньняў. «Я не хацеў гэтага» «Мне вельмі шкада» «Мне ня трэба было гэтага рабіць».
       Усе спробы знайсьці патрэбныя адгаворкі, ў выніку, могуць перашкодзіць кожнаму з бакоў адчуць сваю віну і прывесьці толькі да азлабленьня. Прапанова аб прымірэньні без аніякіх умоваў і выключэньняў дапаможа кожнаму годна захаваць сваё аблічча. Ня трэба імкнуцца неяк прыхаваць пачуцьці віны і шкадаваньня за тое, што адбылося: іх трэба толькі перажыць, каб зноў ісьці далей.
       У такіх сітуацыях вельмі патрэбны канкрэтныя прапановы, каб даць новы накірунак сапсаваным адносінам. Ды і самі бацькі ў адносінах са сваімі дзецьмі павінныя на прыкладзе вырашаных канфліктаў даць зразумець дзецям, што галоўнае ў такіх сітуацыях  не шукаць злачынцу і ахвяру, а імкнуцца знайсьці шляхі і захады па ўсталяваньню новых адносінаў. I толькі тады дзеці змогуць зразумець словы Божачкі аб прабачэньні і прымірэньні, якое не патрабуе ніякіх умоваў.
    
    
            ЯхабМажа далеі<а пайсьці
    
    (Каля дому. Якаб у роздуме сядзіць на лаве. Раптам ён ускоквае, узьбіраецца на лаву і заглядае ў пакой)
    Якаб: Тата!
    (Голас таты) Так?
    
    
    90
    
    Якаб: Я хачу табе нешта сказаць!
    Тата: (Зьяўляецца ў вакне) Гэта так тэрмінова?
    Якаб: Так! Адгадай, кім я буду, калі вырасту!
    Тата: (Ледзь стрымваецца) Якаб, мне здаецца, усяму свой час! Таму, калі ласка, не перашкаджай. Я сьпецыяльна прынёс паперы з працы дамоў, каб папрацаваць. I таму прашу мне не перашкаджаць.
    Якаб: I цябе не цікавіць, кім я буду?
    Тата: Мы пагаворым пра гэта трохі пазьней  калі скончу працаваць (зьнікае).
    Якаб: Пазьней, пазьней...
          (Голас Флёкі) Брэх, брэх!
    Якаб: Каці і Флёкі! Як раз, што мне і трэба! (Радасна ідзе ім насустрач) Як добра, што вы прыйшлі.
    Флёкі:(Шпацыруе да сваёй візітнай буды)
    Каці: Я так хачу пагушкацца!
    Якаб: Калі ласка! (Штурхае гушкалку) Слухай, Каці (яна гушкаецца трохі павольней), адгадай, кім я стану! Я маю на ўвазе, калі вырасту.
    Каці: Можа гоншчыкам Формулы1?
    Якаб: (адмоўна) He.
    Каці: Сабакаводам? Я дам табе свайго Флёкі.
    Якаб: He, можа толькі ў вольны час. Але ў асноўны...
    Каці: Можа факірам, які глытае шаблі?
    Якаб: Мм. Мне здаецца, я буду цесьляром. Каб так гладзенька абцёсваць краі сталоў, каб ніхто не параніўся.
    Каці: Таксама можна.
    Якаб: Ці кандуктарам у трамваі, які ведае, калі і дзе трэба выходзіць.
    Каці: Таксама някепска.
    Якаб: Ці можа блазнам у цырку, ці на тэлевізіі. Уяўляеш мяне ў такіх вялікіх калёшах, як я буду сьмяшыць людзей. (Ён паказвае)
    
    91
    
    Каці: 3 цябе атрымаўся б першакласны блазен, Якаб! Якаб: Так, я шмат кім мог бы стаць.
    Каці: Ведаеш, я ўпэўненая толькі ў адным  ты будзеш вельмі адметным чалавекам.
    Якаб: Цікава, якім гэта?
    Каці: Сказаць табе на вуха?
    Якаб: (Набліжаецца бліжэй да яе. Яна ледзь прыкметна гушкаецца) Так?
    Каці: (Флёкі брэша, каб яе падтрымаць) Ты шмат кім мог бы стаць, Якаб. Папершае, тым, хто можа выслухаць і паспачуваць. Хто не сьмяецца, калі я плачу. Хто не раскрые іншым мае таямніцы. Хто дапаможа, калі мне патрэбна тэрміновая дапамога. Калі ты будзеш проста «любым Якабам», дык мне ўсё роўна, хто з цябе атрымаецца яшчэ.
    Якаб: Гм! Ты думаеш, у мяне атрымаецца?
    Каці: Пэўна што так!
    Якаб: Хіба можа тады, калі ты мяне будзеш падтрымліваць.
    Каці: Добра, я заўсёды буду думаць пра гэта. Я буду падбадзёрваць цябе  гэта звычайна дапамагае.
    Якаб: (У роздуме) Гм! (Ідзе да вакна) Тата, тата! Гэта сапраўды тэрмінова, можна цябе на хвілінку?
    Тата: (Уздыхаючы, зьяўляецца ў вакне) Так, што гэтым разам?
    Якаб: Я хачу сказаць табе нешта. Калі мы ўсе будзем цябе падбадзёрваць і падтрымліваць, дык ты можаш шмат кім стаць.
    Тата: Штошто?!
    Якаб: Напрыклад, ты мог бы стаць апавядальнікам казак, кухарам альбо футбалістам, ва ўсялякім выпадку тым, хто мае час пазабаўляцца і павесяліцца. (Ідзе да Каці)
    Тата: Так, сапраўды. (Чухае патыліцу)
    
    92