Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
ЯкабМожа далёха пайсьці
Выбар прафесіі, безумоўна, зьяўляецца самым цяжкім і адказным выпрабаваньнем для моладзі і іх бацькоў. Трохі лягчэй, калі прафесія не выбіраецца раз і на ўсё жыцьцё тады застаецца шанц некалі выправіць становішча. Але калі такі выбар ужо зроблены раз і назаўсёды і пры гэтым ня лепшым чынам, дык гэта вядзе проста да жыцьцёвага тупіка, пра што сьведчыць вялікая колькасьць маладых беспрацоўных людзей.
Некаторыя лічаць, што пры выбары прафесіі галоўную ролю адыгрывае добрая адукацыя, а потым ужо ўсё астатняе. I таму нават выходныя дні прысьвечаныя ўрокам і падручнікам. Наданьне завышанага значэньня школе і адукацыі ідзе толькі ад імкненьня абавязкова некім стаць, каб потым ня быць выкінутым за борт жыцьцёвага карабля, ня быць абыйдзеным на жыцьцёвай дыстанцыі, і, як вынік, выхаваньня чалавека не адбываецца. Шмат для каго слушны выбар прафесіі замяняе іх станаўленьне ў чыста чалавечым плане. «Я буду банкаўскім служачым» I больш нічога. Гэтай адзінай, як здаецца, сапраўднай і важнай мэце падпарадкоўваецца ўсё жыцьцё.
Таленты і здольнасьці, якія аказваюцца непатрэбнымі для абранага накірунку жыцьця, так і застаюцца неадкрытымі. Яны проста не заўважаюцца і не разьвіваюцца. Канцэнтраваньне ўвагі на адной адзінай будучай прафесіі, канкрэтнай сферы, як правіла, прыводзіць да звужэньня жыцьцёвых даляглядаў.
Сацыяльны партрэт сапраўднага мужчыны, які склаўся ў нашым грамадстве, пры ўсіх ягоных пазітыўных якасьцях (сіла, мужнасьць, сьмеласьць і г.д.) вызначаецца беднасьцю агульначалавечых якасьцяў. Для яго адначасова характэрны
93
дэфіцыт пачуцьцяў, беднасьць адносінаў, якія абмяжоўваюцца прафесійнай сьферай, страх, што заўтра знойдзецца нехта іншы мацнейшы, разумнейшы, спрытнейшы, ды зноў і зноў прыдзецца даказваць сваю кампетэнтнасьць. «Калі мы будзем цябе падбадзёрваць і падтрымліваць, тады ты можаш шмат кім стаць». Якаб інтуітыўна закрануў балючую рану таты, прафесійныя абавязкі якога абмяжоўваюць ягонае раскрыцьцё як чалавека.
Адкрыцьцё, што станаўленьне асобы як чалавека мае першаснасьць ва ўсім працэсе выхаваньня, робіць Каці: «Калі ты станеш проста любым Якабам, тады мне ўсё роўна, кім ты станеш». Інакш усё ў жыцьці будзе марным і без патрэбы. Працэс станаўленьня ксжнага дзіцяці як чалавека, як асобы гэта працэс цяжкай, напружанай працы бацькоў і выхавальнікаў. Але калі самі дзеці будуць аддаваць перавагу чалавечым, а не прафесійным якасьцям, тады можна будзе спадзявацца, што і сваё будучае жыцьцё яны будуць ствараць сыходзячы з агульначалавечых каштоўнасьцяў, таму што, як казаў Божачка, які, дарэчы, стаў чалавекам, не цесьляром, «...шукайце найперш валадарства Божае, а ўсё астатняе вам прыкладзецца».
Я&уі не паддаецца дрэсіроўцы
(Каля дому. Пад лаўкаю ляжаць мячык і інструменты Якаба. Трохі далей, у садзе пачаты човен, які будуецца з рэшткаў дошак. Каці сядзіць на лаўцы, боўтае нагамі і глядзіць, як Якаб гуляе з Флёкі.)
Якаб: (Гладзіць Флёкі) Добры, добры Флёкі. У цябе такі добры сабака, Каці.
Каці: Так. I ён такі разумны, мой Флёкі. (Флёкі згодна брэша)
94
Якаб: Ён усё разумее, пра што мы гаворым. Давай, я буду яго дрэсіраваць. Флёкі, сядзь! Флёкі, да нагі. Ты толькі паглядзі, як ён усё добра робіць.
Каці: Скажы яму, каб ён прынёс мяч. (Падкідае мячык убок)
Якаб: Флёкі, мячык! (Флёкі бяжыць і прыносіць мячык у зубах) Малайчына, Флёкі! Разумны Флёкі! 3 табою можна было б нават выступаць у цырку. Слухай, Каці, гэта вельмі добрая ідэя. Выступленьне разам з Флёкі!
Каці: Як гэта?
Якаб: (Ставіць некалькі скрынак) Флёкі, гоп! Гоп! Цяпер яшчэ раз, гоп! (Флёкі скача праз скрынкі)
Каці: (Пляскае ў ладкі) Брава, брава!
Якаб: Я буду дрэсіроўшчыкам у цырку буду дрэсіраваць тыграў і львоў! Трэба пачынаць вучыцца ўжо цяпер (прыносіць абруч і ставіць яго перад Флёкі) Флёкі, гоп! Скачы, Флёкі, гоп! Скачы праз абруч! (Флёкі ня хоча) Флёкі ня хоча скакаць ён стаміўся. Каці, хадзі сюды, скокні праз абруч.
Каці: Што? Я? Мне скакаць праз абруч?
Якаб: Так, мне патрэбны леў, каб дрэсіраваць. Хадзі сюды, будзеш маім ільвом. Каці, гоп!
Каці: Я не хачу, каб мяне дрэсіравалі.
Якаб: Але гоп!
Каці: He, не хачу!
Якаб: Ня ўпарцься, гоп!
Каці: He! Я ня Флёкі! Я твая сяброўка! Я не хачу, каб мяне дрэсіравалі. (Устае з лавы і сядае на прыступкі каля дому.)
Якаб: Што за глупства! (Сядае на край лавы)
Каці: (Зьвяртаецца да Флёкі, які лашчыцца да яе) I выдумае сабе гэты Якаб, праўда, Флёкі? Ён хоча мяне
95
дрэсіраваць. Ён не разумее, што я Каці, а ня Флёкі... (Флёкі віляе хвастом і бяжыць да Якаба)
Якаб: Ну і цаца, гэтая твая Каці, Флёкі, скажы ёй пра гэта (Флёкі бяжыць назад да Каці)
Каці: Якаб вельмі добры, калі яму не прыходзяць у галаву розныя глупыя ідэі, скажы яму, Флёкі (Флёкі вяртаецца да Якаба)
Якаб: (Устае, ідзе да свайго чоўна і ўважліва разглядае яго) Скажы, Флёкі, праўда, човен, што я раблю, прыгожы?
Каці: (3 цікавасьцю паварочваецца ў той бок)
Якаб: Каці, хочаш паглядзець на мой карабель?
Каці: (Ня ўпарціцца, адразу падыходзіць да Якаба) Так, хачу.
Якаб: Бачыш, я раблю яго з адных рэшткаў.
Каці: Ён выглядае як сапраўдны карабель. Куды ты на ім паплывеш?
Якаб: Знойдзем якуюнебудзь лужыну.
Каці: Мы знойдзем?
Якаб: Так, ты, Флёкі і я. Ці ты думаеш, што я раблю яго толькі сабе аднаму? (Залазіць у човен і пачынае майстраваць)
Каці: Калі мы ня знойдзем аніякай лужыны, тады проста пагуляем у мора...
Якаб: Патрэбна яшчэ адна дошка.
Каці: Я зараз прынясу.
Якаб: Там, каля плоту, ляжыць ворах дошак. (Каці бяжыць і прыносіць дошку) А дзе мой малаток? Каці, прынясі, ён там, каля лавы.
Каці: Ужо нясу.
Якаб: Патрымай, калі ласка, гэтую дошку, вось тут, так...
Каці: Якаб, ты такі добры майстра!
Якаб: А ты памочнік!
96
Каці: Так, я люблю табе дапамагаць!
(Флёкі згодна брэша)
Хаці ня %рга, хабяе дрэсіраЗалі
«Калі мне ўсе навокал здрадзяць, тады толькі мой сабака застанецца мне адданым». Такое выказваньне любові да жывёлаў, якія ўспрымаюцца больш надзейнымі за людзей і за стасункі з імі, сьведчыць толькі пра мізэрнасьць і ўбогасьць чалавечага існаваньня. За гэтымі словамі хаваецца няздольнасьць да ўстанаўленьня стасункаў з іншымі людзьмі, няздольнасьць прыймаць на сябе рызыку гэтых стасункаў, якую надае ім жыцьцё, і таксама багаты вопыт расчараваньняў, несьці які, часам, не пад сілу асобным людзям. Для іх такая эгацэнтрычная любоў да жывёлаў павінна замяшчаць недахоп любові з боку блізкіх людзей.
Прыстасаваньне навакольнага свету да задавальненьня сваіх патрэбаў, імкненьне ўзяць ад сабачкі альбо птушачкі тое, што яны ня могуць атрымаць ад акаляючых такія мэты ляжаць у аснове дзеяньняў маленькіх дзяцей, якія ня могуць звыкнуцца з тым, што ім аддаецца меньш увагі, чым за першыя гады іх жыцьця. Гэта адбываецца, калі іх дзіцячыя патрэбы ва ўвазе, добрых адносінах да сябе і прызнаньні, доўгі час не задавальняюцца, альбо калі празьмернасьць атрыманай увагі і расьпешчанасьць перашкаджаюць асэнсаваньню і перажываньню жыцьцёвых расчараваныіяў.
«Я б вельмі хацела завесьці маленькага коціка альбо сабачку, каб каля мяне заўсёды была жывая душа». Ад гэтага шчырага прызнаньня вее поўнай няздольнасьцю ўсталяваньня адносінаў і сумеснага жыцьця з іншымі людзьмі. Але гаворка ідзе не пра тое, што жывёлы разглядаюцца ў цалкам падпарадкаваным чалавеку стане у гэтым плане еўрапейцы вызначаюцца панскімі, уладарніцкімі звычкамі
97
ў адносінах да жывёлаў, ім трэба павучыцца адносінам і абыходжаньню з жывёламі ў жыхароў Індыі альбо Азіі. He, гаворка ідзе пра тое, што чалавек па сваёй прыродзе схільны да адносінаў менавіта з людзьмі, і гэтыя адносіны вельмі адрозьніваюцца ад адносінаў з жывёламі. I таму нельга разглядаць іншых людзей толькі як сродак да выкананьня ўласных мэтаў і абыходзіцца з імі ў адпаведнасьці з уласнымі меркаваньнямі. Чалавечыя стасункі могуць разьвівацца толькі пры ўмове ўзаемнай павагі і свабоды. Талеранцыя выхавальніка ў адносінах да дзяцей мае свае межы і павінна заканчвацца там, дзе пад пагрозу ставяцца годнасьць і свабода іншых дзяцей.
Усё гэта можна прадэманстраваць на прыкладзе нашай гісторыі, у якой Якаб, у захапленьні ад здольнасьцяў Флёкі, перастае бачыць «чалавечнасьць» сваёй сяброўкі Каці: «Так, мне патрэбен леў, каб яго дрэсіраваць». Каці паказвае яму розьніцу паміж сабою і Якабам: «Я ня Флёкі. Я твая сяброўка Каці!» Усё мае свае межы.
Далей, калі дзеці сумесна пачынаюць будаваць карабель, мы бачым, што адносіны — гэта той самы выпадак, калі адзін з бакоў (у нашым выпадку майстар Якаб) можа прыймаць на сябе кіруючую ролю, а іншы бок (Каці) без аніякай пагрозы для ўласнай годнасьці можа сказаць: «Мне падабаецца табе дапамагаць.»
Якаб набіраецца сьМеласьці
(Дзіцячы пакой. Элізабэт з лялькамі зьбіраецца на шпацыр. Якаб утыркнуў дзьве пярыны ў валасы і гуляе ў індэйцаў.) Якаб: (Крадзецца паўзком праз пакой) Арлінае Вока
знайшоў сьлед (аглядаецца наўкол, прыстаўляе далонь да вачэй) Вось ён уууу такі вялікі!
98
(Раптам мяняе голас) Элізабэт, ты нават ня можаш сабе ўявіць, які я цяпер сьмелы!
Элізабэт: Так? I які?
Якаб: Я мужны, як тры індэйцы. Бачыш вось там таго
вялікага рудога мядзьведзя?
Элізабэт: Дзе?!
Якаб: Там, у куце. Ты павінна сабе ўявіць гэта...
Элізабэт: Зразумела.
Якаб: Бачыш нарэшце? Добра, зараз я праганю яго
каб ён табе не зрабіў нічога благога. Вось які я сьмелы (Да ўяўнага мядзьведзя) Пайшоў прэч, не палохай маю сястру! Ідзі ў сваю бярлогу! Што, ня хочаш? Ну, пачакай! Хрась, хрась... Досыць, ён ужо зьбег. Праўда, я добры паляўнічы? Бачыш, нават бяз стрэльбы, адагнаў яго голымі рукамі. Вось які я сьмелы.
Элізабэт: Я таксама сьмелая змагацца з выдуманым мядзь
ведзем. Тут багата розуму ня трэба. Трэба быць сьмелым пасапраўднаму!
Якаб: Гм... пасапраўднаму... Пасапраўднаму я таксама
сьмелы. Я ніколі не баюся. Нават у цемры.
Элізабэт: Тактак...
Якаб: Ты ня верыш? Даказаць, які я сьмелы? Чакай... Я
прынясу штонебудзь з каморы ня буду нават запальваць сьвятло, хочаш? (Зьнікае)