Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
Элізабэт: Паглядзім!
(Расчыняюцца дзьверы, з цёмнай каморы чуваць голас Якаба.)
Якаб: Слова гонару, сьвятло я не запальваў.
Элізабэт: Я табе веру, Якаб...
Якаб: (Вяртаецца з вазай цёткі Штэфі ў руках) Цікава,
на што гэта я натрапіў у цемры?
99
Элізабэт: Гэта ваза, якую цётка Штэфі падарыла маме на дзень нараджэньня.
Якаб: (Ставіць вазу на стол) Бачыш цяпер, які я сьме
лы? Усё было ў суцэльнай цемры, толькі вузенькая шчылінка ў дзьвярах. Цемра проста жах! Але я быў сьмелы. (разглядае вазу) Элізабэт, табе падабаецца гэтая ваза?
Элізабэт: Шчыра кажучы, ня вельмі. Маме, напэўна, яна таксама не падабаецца. Яна ставіць гэтую вазу, толькі калі прыходзіць цётка Штэфі.
Якаб: (Абыходзіць вазу наўкол) Напэўна, калі б гэта
была ня ваза, а штосьці іншае... напрыклад, акварыум... было б шмат лепш. Так, для акварыума яна як раз бы прыдалася.
Элізабэт: (Зьбіраецца адыходзіць са сваімі лялькамі) Акварыум бяз рыбаў?
Якаб: Я ўкіну сюды сваіх пласмасавых рыбак. (Кідае іх
у ваду) Трэба яшчэ даліць вады.
Элізабэт: Пасапраўднаму?
Якаб: Ты дзенебудзь бачыла акварыум без вады? (Ідзе
па ваду)
Элізабэт: Калі ты толькі хочаш паплёскацца ў вадзе тады я лепей пайду ў сад...
Якаб: (Вяртаецца з палівачкаю) Я прыйду, калі злаўлю
самую вялікую акулу. Цяпер я буду лавіць рыбу! (Бярэ вуду) Я самы сьмелы рыбак з усіх, што ёсьць. Ух ты, якая вялікая рыба, трэба паспрабаваць яе выцягнуць (Вуда ўзьлятае ўгору, ваза падае на падлогу, аскабалкі ляцяць ва ўсе бакі)
(Каля дому. Элізабэт з вазком каля лавы)
Якаб: (Асьцярожна выглядае з дому) Элізабэт...
Элізабэт: (Глядзіць на яго) Што, штонебудзь здарылася?
100
Якаб: Са мною нічога, але з вазаю цёткі Штэфі... Там
усё ў вадзе і аскабалках...
Элізабэт: Аёй, калі мама ўбачыць...
Якаб: Што мы скажам маме, калі яна вернецца! Дапама
жы мне, Элізабэт! Давай штонебудзь прыдумаем...
Я ёй скажу... што прыходзіла Каці... (ажыўляецца)
Так... разам з Флёкі, і Флёкі як скокне як заўсёды,
гэты брыдкі Флёкі і ваза...
Элізабэт: I Флёкі прынёс з каморы вазу і наліў у яе вады?
Якаб: Гм...
Элізабэт: Сорам, Якаб, ты заўсёды хочаш быць сьмелым, a
тут пачынаеш штосьці прыдумляць...
Якаб: Так, а што яшчэ можна сказаць маме?
Элізабэт: Проста раскажы, як усё здарылася.
Якаб: Тады мне трэба быць сьмелым як дзесяць індэй
цаў.
Элізабэт: Я буду трымаць за цябе кулакі. Калі ты зрабіў
шкоду, дык трэба набрацца сьмеласьці і прызнац
ца. Чакай, там, здаецца, прыйшла мама.
Якаб: Аёй, што цяпер будзе!
Мама: (Уваходзіць з поўным кошыкам пакупак) Вось і я!
Добра пагулялі без мяне?
Якаб: Мама, мне трэба нешта ў цябе спытаць...
Мама: I што?
Якаб: Калі б ваза цёткі Штэфі разьбілася, ты б вельмі
засмуцілася?
Мама: Ваза цёткі Штэфі... (Раптам падазрона глядзіць
на Якаба) А чаму ты пытаеш?
Якаб: Я табе ўсё раскажу хадзем сюды мне так шка
да я табе абавязкова дапамагу ўсё прыбраць...
(ідзе з мамаю ў дом)
Элізабэт: (Уздыхае з палёгкаю) Усё ж такі ён сьмелы, наш
Якаб.
101
Якабна^іраецца сьМ&ласьці
Дэманстрацыя ўласнай сьмеласьці ў сітуацыях, часам небясьпечных для жыцьця, зьяўляецца важнай і папулярнай часткай дзіцячых гульняў, якія часта прыймаюць проста нечаканы паварот пэўна дзеля таго, каб заглушыць той страх, які жыве ў душы дзяцей. Вельмі страшна пайсьці ў цёмную камору, куды не прабіваецца нават праменьчык сьвятла, але хіба не страшней расказаць маме пра разьбітую вазу? Гэта патрабуе вялікай сьмеласьці. «Я так баюся, калі мама на мяне крычыць». Дзеці застаюцца адныя са сваімі страхамі — з сярэдзіны ідзе шкадаваньне і пачуцьцё віны за зробленае, звонку — маміныя пагрозы. У дадзенай сітуацыі ёсьць два выйсьця — прызнаць сваю віну, падпарадкавацца, альбо не падпарадкавацца, што вядзе да жорсткасьці'абодвух бакоў. Але ніводны з абодвух варыянтаў не дае дзецям магчымасьці асэнсаваць сваю віну і выправіць зробленае.
Дзеці могуць быць сьмелымі тады калі мама дае ім шанц выправіць шкоду, калі каля іх ёсьць людзі, якія вераць ім і падтрымліваюць іх у самую адказную хвіліну. «Я павінны быць сьмелым, як дзесяць індэйцаў». I Элізабэт не бяжыць паклёпнічаць і даносіць, а кажа: «Я патрымаю за цябе кулакі».
Ня нейкая чужая вымова ці спасылка на нормы паводзінаў кіруюць Якабам у выпраўленьні шкоды, а ягонае ўнутранае асэнсаваньне, што ён не хацеў рабіць гэтага. I таму ягоны першы крок да прымірэньня гэта ня шлях у Каноссу, поўны пакорлівасьці, а крок да прымірэньня, у якое ўжо сам Якаб можа таксама ўнесьці свой уклад: «Я дапамагу табе выцерці падлогу».
Падчас інсцэніроўкі гэтай гісторыі, напэўна, нехта з дзяцей скажа: «Так, калі мы гэта інсцэніруем, дык вельмі 102
проста падыйсьці і папрасіць прабачэньня, але чаму ў сапраўдным жыцьці гэта даецца нашмат цяжэй?» Напэўна, таму, што дзецям проста не хапае сьмеласьці. Ім патрэбныя такія бацькі, якія вераць ім і ўмеюць прабачаць. I, у адпаведнасьці з боскім запаветам аб прымірэньні і прабачэньні, у чалавека заўсёды павінна заставацца права і магчымасьць навяртаньня і пакаяньня.
Заўтра я зноў пайду яго шукаць
Бог у нашым жыцьці
На фармаваньне дзіцячых уяўленьняў пра Бога накладае свой адбітак характар адносінаў паміж бацькамі і дзецьмі, таму іпто мадэль гэтых адносінаў пераносіцца на адпаведныя чаканьні ў адносінах да Бога. Калі гэта сям’я патрыярхальнага складу, тады Бога дзеці ўяўляюць як патрыярха, ад якога залежыць усё, і які патрабуе безумоўнага падпарадкаваньня. Калі дзецям не хапае, ці ў іх у недастатковай ступені разьвітае пачуцьцё ўласнай годнасьці, тады гэтыя адносіны паміж дзецьмі і Богам вызначаюцца пачуцьцём віны і боязьзю перад пакараньнем. Згодна з гэтым, Бог пагражае, а не аказвае жыцьцясьцьвярджальнага ўзьдзеяньня.
Спасылкі на Божачку, які толькі і робіць, як прыдумвае новыя пакараньні для грэшнікаў, якія пацьвярджаюцца словамі тыпа: «Цяпер Божачка злуецца, Яму гэта не падабаецца», разам з недастаткова разьвітым падставовым даверам, спрыяюць толькі большай боязі з боку дзяцей.
I зусім іншая справа, калі выхавальнікі пазьбягаюць выклікаць у душах дзяцей такія пачуцьці, а ўмацоўваюць іх пачуцьцё ўласнай годнасьці і імнуцца данесьці да іх, што Бог гэта той, каму можна бясконца давяраць і на каго заўсёды можна спадзявацца.
103
Дзеці, асноўныя патрэбы якіх у любові, прызнаньні, пяшчоце не задавальняюцца, якія цалкам падаўляюцца залішне суровым выхаваньнем бацькоў у такой самай ступені, як і тыя, хто выхоўваецца расьпешчаным і не навучыўся адмаўляцца ад сваіх жаданьняў, схільны да канцэнтраваньня толькі на сваіх уласных патрэбах. I калі бацькі ўвесь час кажуць пра Божачку, які нам заўсёды і паўсюль дапамае, дык можна ўявіць сабе Божачку як хлопчыка на пасылках, асноўнае прызначэньне якога выконваць усе нашыя пажаданьні. Як вынік, такія дзеці аказваюцца няздольнымі да самаахвярнасьці і ня ўмеюць усталёўваць адносіны з іншымі людзьмі.
I наадварот, выхаваньне, якое не засяроджвае увагу на падарунках, атрыманых ад Бога, якое спрыяе разьвіцьцю пачуцьцяў адказнасьці, самакрытычнасьці і самаадданасьці, дазваляе дзецям зразумець, што Бог гэта мера і прыклад нашых паводзінаў, у першую чаргу любові да нашых бліжніх. Нельга дазваляць дзецям ускладаць пэўныя матэрыяльныя чаканьні на Бога, які нібыта чароўная палачка павінен іх выконваць, таму што тады на сьвет зьяўляецца малітвапросьба і ўмацоўваюцца «дзелавыя адносіны» з Богам, якія ў больш сталым узросьце могуць быць разарваныя дзеля недахопу «матэрыяльных дабротаў».
Малітвапросьба гэта хутчэй адкрыты і поўны даверу дыялог, у якім дзеці могуць выказаць усе свае турботы, страхі, расчараваньні, пажаданьні і просьбы Божачку пра сілу, сьмеласьць, разважнасьць, сапраўдны дух.
У той самы час, чым больш вузкім і абмежаваным будзе ўяўленьне пра Божачку, тым большай будзе небясьпека таго, што якінебудзь асьпект нашага ўяўленьня будзе ўзьведзены да абсалюта: «Богсуддзя» «Любы Божачка» і г.д. Напрыклад, апошняе скажэньне да «Любага Божачкі» гэта ні што іншае, як адваротны бок тугі па абароненасьці, па
104
незямным сьвеце, дзе заўсёды сьветла і радасна. Пры гэтым забываецца, што Бог ня проста любы і мілы, але ёсьць рэчы боскай сутнасьці, якія вельмі цяжка зразумець. I таму трэба імкнуцца, каб дзіцячыя ўяўленьні пра БогаАйца, БогаСына, Сьвятога Духа былі поўнымі і асэнсаванымі.
Цяпер засталося яшчэ адно пытаньне калі трэба пачынаць расказваць дзецям пра Ісуса? Найбольш мэтазгодна было б пачынаць гутаркі тады, калі дзеці ўжо маюць нейкі рэлігійны вопыт. Гаворачы словамі Бернхарда Грома, гэта павінны быць «удзячнасьць, давер і любоў да сваіх блізкіх». I далей, што датычыцца асобы Ісуса: «Ісус мае для нас вырашальнае значэньне, дзякуючы сваім адносінам да БогаАйца, якога Ён называў «абба» («татачка»). I таму дзяцей спачатку трэба пазнаёміць з БогамАйцом і толькі потым падводзіць да знаёмства з Ісусам, нашым прыкладам братэрскіх адносінаў да людзей, удзячнасьці... і даверу да нашых блізкіх».
Калі мы пачынаем расказваць пра Ісуса, у цэнтры нашай увагі павінен знаходзіцца не немаўлятка Ісус, не Ісус, які рабіў цуды, не Ісуспакутнік альбо прыкладны хлопчык не, мы павінны пачынаць з Ісусачалавека, які паходзіў з Назарэту. Адзінства Сына і БогаАйца павінна тлумачыцца дзецям у адпаведнасьці з іх узростам, як і тое, што Ісусчалавек адначасова зьяўляецца Сынам Божым.