Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
ніколі іх няма, але Тоні дае яму свае.
Тата: Гэта вельмі добра з боку Тоні.
Якаб: Так, але за гэта Герхард павінен дапамагаць яму
пры майстраваньні. Тоні такі нязграбны да выра
заньня і маляваньня, ты ведаеш.
Тата: Гэта значыць, ён плоціць Герхарду лізунамі.
Якаб: Прыблізна так. Я таксама б хацеў, каб Герхард
дапамагаў мне ляпіць з пластыліну, але ён спы
таў: «Што ты мне дасі за гэта?» I ў мяне нічога не
было!
Тата: Гм!
Якаб: Але можа быць так, што калі я дапамагу маме ў
садзе, яна дасьць мне штонебудзь за гэта. Каб я
таксама мог купіць сабе лізуноў.
Тата: Якаб, мне гэта не падабаеццца.
Якаб: Што табе не падабаецца?
Тата: Што ты хочаш штонебудзь атрымаць за тое, што
ты дапаможаш маме.
Якаб: Але іншыя дзеці...
Тата: Пакінь іншых дзяцей. He, мне гэта не падабаец
ца, што нехта толькі тады нешта робіць, калі ён
за гэта штонебудзь атрымае.
Якаб: Але ў класе Элізабэт робяць гэтаксама! Яны бя
руць не лізунамі, а маркамі, з машынкамі, зьвя
рамі...
Тата: Ды няўжо?
Якаб: Так, сапраўды. Мне Элізабэт гэта расказвала
даць сьпісаць, падказаць марка.
Тата: (Разглядае гатовае вадзяное кола)
Якаб: Гатова?
Тата: Так!
Якаб: Дзякую!
56
Тата: Хвілінку! 20 лізуноў.
Якаб: Што?!
Тата: Ці ты думаеш, што я зрабіў тваё вадзяное кола
задарма?
Якаб: (3 жахам) Але але, тата.
Тата: Дык вось, ты бачыш.
Якаб: Ты гэта сур’ёзна наконт лізуноў?
Тата: He, гэта быў жарт. Я зрабіў гэта табе задарма,
таму што ты мой Якаб, і таму што я цябе люблю.
I таму што шмат чаго на сьвеце нельга купіць
альбо абмяняць. Самыя найлепшыя рэчы атрым
ліваюць задарма. Іх атрымліваюць як падарунак.
Якаб: Што, напрыклад?
Тата: Ты ня можаш купіць нашую паездку да бабулі. Ці
калі хтонебудзь з нас мае ахвоту пагуляць з та
бою ў «блыху». Ці тое, што Каці цябе любіць. Ці
тое, што яна заўсёды дае табе свайго Флёкі. Ці,
нельга купіць, каб цябе палюбілі. Вось так. A
цяпер я пайду да пана Хубера, ён паабяцаў, што
дасьць сваю касілку. Скажы маме, што я ў пана
Хубера.
Якаб: Ён дасьць табе яе таксама задарма?
Тата: Вядома, задарма. (Адыходзіць)
Элізабэт: (Зьяўляецца ў вакне) Якаб, у мяне няма больш
балончыкаў з атрамантам. Слухай, ты ня змог бы
хуценька зьбегаць у канцтавары? Прынесьці скрын
ку балончыкаў? Я табе дам марку...
Якаб: Ня трэба мне ніякай маркі.
Элізабэт: А што ты хочаш?
Якаб: Увогуле нічога. Я зраблю гэта задарма.
57
Якабро^іць гзта дадарМа
У грамадстве шмат што залежыць ад пытаньня «Што мне гэта дасьць?» «Як я магу павялічыць мой уплыў, маю ўласнасьць, мае спажывецкія магчымасьці?» Грамадскія адносіны вызначаюцца «магчымасьцю мець», «патрэбаю мець усё больш», і меркаю іх значэньня зьяўляюцца грошы грашовыя адзінкі, па якіх вымяраецца значэньне грамадскіх адносінаў. Пры гэтым грошы маюць ня толькі практычнае значэньне, але таксама ўнушальнае ўзьдзеяньне. Шмат хто гатовы за іх зрабіць усё. Узнагароду за паслугу і адносіны да сябе мы бачым скрозь і паўсюль. Ужо ня радасьць ад магчымасьці чытаньня і пісьма ўзнагароджвае намаганьні і выдаткі, а зорачкі, маркі і таму падобнае.
Калі наш 5гадовы хлопчык павінен быў першы раз пайсьці да зубнога доктара, мая жонка мела спакусу купіць яму штонебудзь як кампенсацыю за візіт да доктара. Яна не зрабіла гэтага і таму цешылася. А наш хлопчык ганарыўся тым, што вытрымаў, калі яму лячылі зубы. Ён ня здолеў бы так радавацца, калі б чакаў узнагароды. Візіт бабулі, каштоўнасьць якога вымяраецца грашовымі паперкамі, перашкаджае ўстанаўленьню асабістых адносінаў паміж унукам і бабуляй. Чым мацней вызначаюцца штодзённыя адносіны зьнішчальным пытаньнем «Што мне з гэтага будзе?», тым больш няздольным робіцца дзіця да ўсталяваньня адносінаў і жаданьня культываваць іх дзеля іх саміх. Аплата маленькіх штодзённых паслугаў толькі павялічвае жаданьне мець як мага больш у прыватнай і асабістай сферы жыцьця.
Калі дзіця, выконваючы свае сямейныя абавязкі, выстаўляе за іх рахунак, мела б сэнс спытаць, якія прычыны маюцца да гэтага. Ці памер кішэнных грошай павінен павя
58
лічвацца разам з узростам? Што перажывае дзіця ў сям’і? Ці павінна яно купляць паза межамі сям’і адносіны да сябе і сваё становішча?
На першы погляд можа падацца, што ўсе гэтыя пытаньні ня маюць аніякага рэлігійнага значэньня. Яны, як быццам бы, трапляюць у разрад чыста сьвецкіх справаў. Але калі ўдумацца, паўстае зусім іншая карціна. Штодзённыя адносіны, якія вызначаюцца пытаньнем: «Што я з гэтага буду мець, што я за гэта атрымаю?» дапускаюць адпаведныя спадзяваньні ў адносінах да Бога. Тым самым разьвіваецца саманакіраваная, у адпаведнасьці з пажаданьнямі, рэлігійнасьць. Ані ў якім выпадку нельга даваць дзецям уяўленьне пра Бога, як пра таго, хто ідзе насустрач усім нашым пажаданьням і знаходзіцца ў нашым распараджэньні проста за «дзякуй».
Тое, што складае жыцьцё, узбагачае, тое што дае жыць і стварае будучыню, нельга купіць. Той, хто дае дзецям гэта зразумець, адкрывае перад імі дарогу да Бога, Айца Ісуса.
.Яхабнл zeta быць прагныМ
(Апоўдні. Якаб перад домам майструе свой човен. Расчыняецца вакно і паказваецца Элізабэт.)
Элізабэт: Якаб? Як добра, што ты тут. Я хачу табе нешта паказаць. (На момант зьнікае, Якаб падыходзіць да вакна)
Якаб: Што?
Элізабэт: (Зноў зьяўляецца ў вакне са сваёю скарбонкай і трасе яе)
Якаб: Гэта тая скарбонка, у якую ты пачала зьбіраць
грошы з масьленіцы?
Элізабэт: Так. Ты толькі паслухай.
59
Якаб: Напэўна, шмат шылінгаў.
Элізабэт: Я ўсёусё капіла, што мне давалі на шакаладкі і марожанае. У нашым класе ўсе зьбіраюць грошы, бо заўтра мы высыплем іх у адзін ворах і пашлем іх дзецям Індыі.
Якаб: Чаму менавіта ім?
Элізабэт: Таму што ў Індыі жыве шмат дзяцей, якім не хапае на ежу і вопратку.
Якаб: Ведаеш, там у маёй блакітнай куртцы павінен
быць шылінг можаш яго таксама дакласьці.
Элізабэт: Дзякую, ты такі добры, Якаб. Наш настаўнік па рэлігіі кажа, што Божачка хоча, каб усе людзі, яго дзеці, дзяліліся паміж сабою. Як браты і сёстры.
Якаб: (Зацікаўлена) Як браты і сёстры?
Элізабэт: Усе людзі Божыя дзеці, таму так і кажуць, разумееш?
Якаб: Добра. I што, напрыклад, могуць падзяліць паміж
сабою брат і сястра?
Элізабэт: Ды ўсё магчымае.
Якаб: Напрыклад, шакалад?
Элізабэт: Напрыклад.
Якаб: Але, на жаль, у цябе няма шакаладу, таму што ты
ўсе грошы паклала ў скарбонку...
Элізабэт: Гм мне здаецца, я прыхавала плітку шакаладу, якую мне дала бабуля...
Якаб: (Цешыцца) Так, ты магла б яе падзяліць са мною...
таму што мы брат і сястра...
Элізабэт: (Кароткі ўздых) Добра, я падзялюся з табою (зьнікае з вакна).
Якаб: (Крычыць усьлед) Божачка таксама хоча, каб усе
дзяліліся, праўда...?
Элізабэт: (Зіюў зьяўляецца ў вакне, працягвае палову пліткі шакаладу)
60
Якаб: Дзякую! А што яшчэ можна было б падзяліць
адзін з адным?
Элізабэт: Яблык, кавалачак пірага.
Якаб: Твой лялечны куточак таксама?
Элізабэт: Мой лялечны куточак?! He, яго нельга слушна
падзяліць... (робіць у сабе патрэбнае душэўнае
намаганьне) Але я магу табе дазволіць пагуляць
з маім лялечным куточкам: што нельга падзяліць,
тым можна даць пакарыстацца, праўда?
Якаб: Ага, ага! Напрыклад, каляровыя алоўкі... ты ня
можаш іх падзяліць паасобна, ты павінна даць
мне імі пакарыстацца...
Элізабэт: Так.
Якаб: Ведаеш, мне падабаецца ўсё дзяліць я зайду да
цябе (хутка ўбягае ў дом)
(Дзіцячы пакой. Мама прасуе бялізну альбо займаецца нечым іншым. Элізабэт трымае школьны ранец. На стале стаіць скарбонка.)
Якаб: (Хутка ўбягае) Кнігу таксама нельга падзяліць
яе таксама трэба даць ты дасі мне кнігу пра
маленькага індзейца?
Элізабэт: Так, бяры.
Якаб: Калі ты мне яе дасі, ты пачытаеш мне штоне
будзь з яе?
Мама: Якаб, я ўвесь час цябе слухаю увесь час чую, як
ты кажаш, што Элізабэт павінна з табою дзяліцца
і штонебудзь табе даваць. Я лічу, што гэта няс
лушна. Ты таксама павінен дзяліцца сваімі рэчамі
з ёю. Ты ж ня хочаш быць прагным...
Якаб: He, я не хачу быць прагным... (Думае) Што б ты
хацела, Элізабэт? У мяне ёсьць жуйка, я толькі
раз яе лізнуў. Хочаш?
61
Элізабэт: He, дзякуй, напраўду не хачу.
Якаб: Ведаю. Я дам табе майго дажджавога чарвяка
разам са шклянкаю з зямлёю, дзе ён жыве. Ты