Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
прануцца і класьціся спаць. Я сяду ў гасьцёўні,
калі табе перашкаджае сьвятло.
Якаб: Уаааа, але ты не пакінеш мяне аднаго з гэтай
страшыдлай цяпер яна пачынае расьці, мне зда
ецца яна становіцца ўсё большай і большай!
Элізабэт: У гэтым пакоі зусім няма месца, каб магла зьмясь
ціцца вялікая страшыдла.
Якаб: Я не разумею... як Божачка дазваляе... што на
сьвеце ёсьць такія страшыдлы...
Элізабэт: Калі ты выдумляеш сабе страшыдлу, дык ты сам
вінаваты. Прыдумай штонебудзь лепшае.
Якаб: He магу, бо тут страшыдла.
Элізабэт: Тады выдумай сабе яшчэ большую страшыдлу,
яна павінна праглынуць першую.
Якаб: Ты думаеш? Уаааа, другая страшыдла яшчэ больш
жахлівая за першую. Яна шморгае носам. Ты ня чу
еш?
Элізабэт: He!
* яблычны пірог
16
Якаб: Цешся, што ты гэтага ня чуеш. Цяпер яна мяне
ўчуяла, гэтая страшыдла. Цяпер яна глядзіць сю
ды. Уаааа!
Элізабэт: Яна зьнюхала першую страшыдлу і зьела яе. Праў
да?
Якаб: Так, але яна ўсё яшчэ галодная.
Элізабэт: Прыдумай сабе трэцюю страшыдлу, яна павінна
зьесьці другую.
Якаб: Яна павінна была б быць большай за наш дом, з
такою пашчаю. Хто зьесць такую вялікую стра
шыдлу? Уааа, Элізабэт, я баюся.
Элізабэт: Хадзі сюды да мяне, Якаб, хадзі да мяне.(Якаб
ідзе і туліцца да яе)
Элізабэт: Дзе яна стаіць цяпер, гэтая другая страшыдла?
Якаб: Там, у куце.
Элізабэт: Глядзі, цяпер мы наварожым, каб яна зьнікла.
Якаб: Куды?
Элізабэт: У маленькуюмаленькую хатку сьлімака, такую
ракавінку, якая ёсьць у нашым садку:
Гэй ты, глыба,
зрабіся меньшай за сьлімака,
Якаб цябе выдумаў,
ён цябе перадумаў!
Якаб: Як? Ах яе ўжо няма!
Элізабэт: Вось бачыш.
Якаб: Яна цяпер у хатцы сьлімака?
Элізабэт: Мабыць так.
Якаб: А страшыдла, якая жыве ў хатцы сьлімака, гэта
ўжо вясёлая страшыдла. Я павінен расказаць пра
гэта заўтра Каці. А што яна есьць, такая малень
кая страшыдла?
Элізабэт: Яна зьлізвае салодкі сок з кветачак канюшыны.
17
Якаб: Спадзяюся, што яна знойдзе яго. (Курчыцца каля Элізабэт і засынае).
Элізабэт: Вось яшчэ, цяпер ён сьпіць на маім ложку. (Яна гладзіць яго, потым гасіць сьвятло)
Яхаб 5атыць страшыдлу
Страх гэта неабходная зьява ў працэсе сталасьці. Калі дзіця вельмі баіцца, дык тады і прыходзяць страшыдлы. Можа гэта толькі цень ад сьвятла ў вельмі цёмным пакоі. Як моцна могуць зьмяняцца рэчы ў цемры, ведаюць і дарослыя, калі ідуць праз цёмны лес. Магчыма, страшыдлы гэта рэшткі дня, таго, што недзе было ўбачана ці пачута. Цяпер усё гэта тут побач. Такое сапраўднае і такое жахлівае. Дзіцячая фантазія дапамагае Якабу дамаляваць гэта яшчэ больш выразна. Ён адчувае сябе разам са сваім страхам усімі пакінутым і самотным.
Элізабэт магла б падштурхнуць бацькоў да «гульні ў зьнішчэньне страшыдлы», ці самі бацькі маглі б расказаць Якабу гісторыю пра зьнішчэньне страшыдлы. Тым самым яны б не адмаўляліся паверыць усім ягоным страхам, a дапамаглі б яму набрацца мужнасьці пераадолець іх. Менавіта пры апавяданьні выдуманай гісторыі і падчас гульні спадае напружаньне, якое ахоплівае дзяцей. Яны могуць зноў перавесьці дух, глыбока ўздыхнуць і заснуць, адчуваючы сябе пазбаўленымі ўсіх страхаў.
Пра тое, як моцна скіраваны наш тэхнічны і спажывецкацывілізаваны сьвет на ўсё відочнае і рэальнаадчувальнае, на тое, што можна праверыць і, гэта значыць, толькі на павярхоўнае, наяўнаасэнсавальнае, і як моцна ўсё гэта забівае фантазію людзей, сьведчыць ашаламляльны для многіх посьпех фантастычных гісторый. Голад на фантазію ўвесь час ўзрастае. Пра гэта сьведчыць водгук на «Бяскон
18
цыя гісторыі» Міхаэля Эндэ. Фантазія можа стаць «трэцім вокам», адначасовым «праніклівым позіркам», які бачыць больш, бачыць усярэдзіне. Яна дапамагае ўсьвядоміць, што ўсё павярхоўнае, яўнае і бачнае гэта яшчэ ня ўся рэчаіснасьць. Яна можа быць таксама дапамогай ва ўспрыманьні звышнатуральнай, духоўнай рэчаіснасьці Бога. Але сам па сабе Бог не павінен быць прадметам фантазій, дзіця павіннае натхняцца да развагаў, і гэта значыць: да ўстанаўленьня асабістых кантактаў з Богам.
Якабадту&м сябедусім mq доМа
(Каля дому. Бацька сядзіць на лаве з газетай. 3 саду чуецца грукат малатка. Тата некалькі разоў уздрыгвае.)
Тата: Немагчыма знайсьці сапраўдны спакой, калі прыходзіш дамоў.
Голас
Якаба:Тата, хадзі сюды, патрымай мне гэта, калі ласка!
Тата: (уздыхаючы, ідзе налева. Відаць, як Якаб працуе над вялікай будаю для сабакі.)
Якаб: Як табе падабаецца мая сабачая буда?
Тата: (Трымае дах, Якаб б’е малатком.) Божа мой, мы што зьбіраемся завесьці бернардынскага сабаку?
Якаб: He, не, наогул аніякага сабакі. Гэта толькі візітная буда для Флёкі, калі ён будзе прыходзіць разам з Каці ў госьці. Для таго, каб ён адчуваў сябе як дома.
Тата: Тады я супакоены.
Якаб: Больш таго, гэтая буда дастаткова вялікая, каб Каці і я маглі сядзець там усярэдзіне, калі ідзе дождж. Ці калі мы маем сакрэты. I наогул.
Тата: Так, так.
Якаб: Каці ахвотна прыходзіць да нас і добра адчувае сябе
19
ў нас. Ёй амаль што лепей, чым у сваіх бацькоў, таму што яны часта сварацца.
Тата: Няўжо?
Якаб: Каці кажа, што адчувае сябе ў нас лепей чым дома, у нас утульней. Каці можа прыходзіць да нас калі захоча, праўда?
Тата: Мне ўсё роўна, калі яна захоча і калі яе бацькі дазваляюць.
Якаб: Цікава, у мяне больш месцаў, дзе я адчуваю сябе як дома, чым у Каці. Я падлічыў: у нашым доме, у садзе, у бабулі, у гэтай будзе і ў Каці. Часам нават у лесе, калі я ведаю, што вы недзе паблізу. А ты, дзе ты адчуваеш сябе як дома?
Тата: Гм. Хучэй за ўсе там, дзе мама. Так. Паўсюль там, дзе мама.
Якаб: Усё роўна дзе?
Тата: Там, дзе маме падабаецца, дзе ёй добра, там і мне падабаецца, і я адчуваю сябе як дома. Таму што мы любім адно другога.
Якаб: А што рабіць тым, каму няма каго любіць? Дзе яны адчуваюць сябе як дома?
Тата: Гм. Ня ведаю.
Якаб: 3 Божачкам, так? Ён жа ўсіх любіць аднолькава.
Тата: Разам з Божачкам, так, там кожны павінен адчуваць сябе як дома.
Якаб: Тады, тады ў іх таксама нехта ёсьць.
Тата: Аднак Божачка не павінен быць для нас супакаеньнем, каб мы не клапаціліся пра іншых, хто нідзе не адчувае сябе як дома. Наадварот. Бог хоча, каб мы дапамагалі ўсім людзям, каб яны адчувалі сябе на зямлі хоць трохі як дома. Але (уздых) яшчэ трэба шмат чаго зрабіць, калі мы прыйдзем да таго, што кожны будзе мець такі куточак.
20
Якаб: Так, для Флёкі і для Каці ў нас ёсьць прыгожы куточак для візітаў. (Тата адыходзіць. Зьлева падыходзіць Каці з Флёкі.)
Каці: Прывітаньне, Якаб! Апоўдні я ўвесь час чую, як ты грукаеш малатком.
Флёкі:Брэх! (Уваходзіць у буду)
Якаб: Флёкі, ты такі разумны сабака!
Каці: Так, буда добрая. I такая вялікая. Аж занадта вялікая для аднаго Флёкі.
Якаб: Мне здаецца, хапае месца для нас траіх. (Яны залазяць усярэдзіну)
Якаб: Флёкі, як ты сябе тут адчуваеш?
Флёкі:Брэх!
Якаб: А ты, Каці?
Каці: Добра. Як дома. Лепей чым дома. Вельмівельмі добра.
Якаб: Я ведаю чаму!
Каці: Ну і чаму ж?
Якаб: Таму што я цябе люблю. (Яна глядзіць на яго)
Якабадту&м ся& уусім mq доМа
«Тут я прыняты, тут у мяне ёсьць сваё месца, тут я магу жыць і ствараць сваё жыцьцё, тут я адчуваю сябе абароненым, тут мяне ўхваляюць, тут маё месца». Гэта той асноватворны вопыт, які дазваляе дзіцяці адчуваць сябе як дома. Вопыт адчуваньня сябе як дома трымаецца на вопыце надзейных, стабільных адносінаў. Якаб адчувае сябе як дома не таму, што баіцца сьвету, не таму, што кватэра абстаўлена так утульна. Ня першаснае паняцьце жыльля («сабачая буда»), а асабістыя адносіны («Таму што я цябе люблю») зьяўляюцца вызначальнымі для вопыту адчуваньня сябе «якдома». Разам з тым не павінна недаацэньвацца значэнь
21
не добраўпарадкаваньня жыльля, якое адпавядае асаблівасьцям дзяцей, жыльля, якое можа перайначвацца дзецьмі. Якаб будуе сабачую буду, і праз гэта дэманструе, як пачуцьцё адчуваньня сябе як дома падштурхоўвае і заахвочвае да ўладкаваньня сьвету. Падставовы давер і пачуцьцё ўласнай годнасьці адначасова зьяўляюцца той глебай, на якой разьвіваецца ўсё найлепшае. Адчуваньне сябе «як дома», пачуцьцё таго, што цябе прыймаюць усё гэта дае сям’я і шчырасьць, адкрытасьць міжасабовых адносінаў.
Размовы пра Бога, аднак, не павінны стаць падменай гэтых пачуцьцяў міжчалавечай абароненасьці і бясьпекі. Размовы пра Бога, сумесна з якім мы ўсе адчуваем сябе абароненымі, могуць узмацніць нашую веру і заахвоціць нас да прыязных адносінаў з іншымі.
Бацькі павінны пачынаць гаварыць пра абароненасьць разам з Богам толькі тады, калі дзіця мае пэўны вопыт унутраных перажываньняў. Інакш існуе небясьпека, што дзіця атаясамлівае цялесную бясьпеку з пачуцьцём абароненасьці: «Са мною нічога ня здарыцца».
Размовы пра абароненасьць разам з Богам павінны весьціся ў сямейнай атмасферы, якая дае дзіцяці цяпло сямейнага кута, і падмацоўвацца адносінамі бацькоў, якія даюць дзіцяці ўпэўненасьць, што яно «можа ім даверыцца». Кожнае дзіця павінна атрымліваць увагу бацькоў не дзякуючы пэўным посьпехам і якасьцям яно атрымлівае ўвагу дзеля яго самога, і таму ніколі не павінна баяцца за яе.