• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі пра веру  Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Гутаркі пра веру

    Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Выдавец: БКГ
    Памер: 114с.
    Мінск 1997
    56.22 МБ
       У большасьці дзіцячых кніг Ісус вельмі часта паказваецца так, нібы Ён жыве у баку ад рэальнага сьвету, нібы лунае над рэчаіснасьцю, усё ведае і усё можа, чалавечая прырода якога, аднак, не ўспрымаецца сур’ёзна. Гэтая біблейская гісторыя дапамагае нам убачыць Ісуса як чалавека  прыклад і штуршок для братэрскіх адносінаў да іншых, гатоўнасьці любіць бліжніх і служыць ім.
    
    68
    
    
            Якабграе ролю сьЗятога Марціна
    
    (Якаб і Каці гуляюць у сваім пакоі. Якаб сядзіць верхам на Флёкі і робіць выгляд, нібыта скача. Тата зазірае ў дзьверы.)
    
    Якаб: Пасьпяшайся, мой коню, каб мы хутчэй дабраліся    
          дамоў!                                            
    Каці: Гэйгэй, мне так холадна, я хачу есьці, добрыя    
          людзі, дапамажыце.                                
    Тата: Ах, вы гуляеце  тады я ня буду перашкаджаць.     
    Якаб: Можаш сабе застацца і паглядзець. Нам усё роў    
          на патрэбныя гледачы, якія будуць пляскаць у      
          ладкі.                                            
    Тата: Ага, гэта будзе сьпектакль? Добра, пагляджу...    
          Тады я можа трохі ачомаюся. Старая пані Свабо    
          да зноў злавіла мяне на вуліцы і расказала пало  
          ву свайго жыцьця. Як той млын. Што ў яе нікога    
          няма, хто б яе слухаў, што сваякі не клапоцяцца   
          пра яе, гэта проста жахліва. Але добра. I як назы
          ваецца сьпектакль?                                
    Каці: Марцін і жабрак. Я  жабрак.                      
    Якаб: А я сьвяты Марцін, а Флёкі  мой конь.            
    Тата: Флёкі, ах ты, Божачка.                            
    Якаб: Я толькі раблю выгляд, нібыта скачу. He пасап   
          раўднаму.                                         
    Тата: Добранька. Тады працягвайце.                      
    Каці: Заўтра ў дзіцячым садку спектакль.                
    Якаб: Марцін з новага дому, ты ведаеш, ён быў у шпі    
          талі, у яго быў апендыцыт, і ён заўтра толькі пер
          шы раз ідзе ў сад, і яму нельга рэзка рухацца.    
    Каці: Таму мы будзем граць для яго сьпектакль, каб су  
          цешыць. Сьвяты Марцін яго патрон, таму што яго    
    
    69
    
           завуць гэтаксама.                                
    Тата:  А той жаўнер у шынялі.                           
    Якаб:  Гэта не шынель, гэта накідка, такая як у мамы.   
    Тата:  Кавалерыйскі плашч  зразумела.                  
    Якаб:  Строі мы атрымаем толькі заўтра. Уяві сабе, та  
           тачка, у мяне яшчэ будзе плашч і меч.            
    Тата:  Тактак, магу сабе ўявіць.                       
    Каці:  Я сяджу перад брамаю і жабрую: «Аёёй, мне так   
           холадна, я амаль што замёрз. Людзі, дапамажы    
           це маёй бядзе».                                  
    Якаб:  «Што бачу я тут каля брамы? Беднага жабрака.     
           Усе праходзяць каля яго. Ніхто нічога не падасьць
           яму. Вось якія кепскія. Усім на яго напляваць.   
           Разумееш, Флёкі?»                                
    Флёкі: Брэх!                                            
    Якаб:  Я таксама не разумею. Гэта вышэй усялякага ра   
           зуменьня, што ніхто пра яго не клапоціцца. Веда 
           еш што, я падумаў, што гэты жабрак трапіў мне    
           спецыяльна. Я павінен клапаціцца аб ім. Усё ця  
           пер зразумела. Божачка спецыяльна паслаў яго     
           мне, таму што гэты жабрак мог дастацца каму      
           іншаму. Флёкі, мой коню, хутчэй наперад!         
    Каці:  Коньнік, зьмілуйся, не праязджай каля беднага    
           чалавека!                                        
    Якаб:  Чакай, у мяне штосьці ёсьць для цябе! Аёй, дзе ж
           мае грошы? Ужо ўсе параздаваў. Гэй ты, жабрак,   
           ведаеш, я падару табе штонебудзь цёплае ўкутац 
           ца. Палову майго плашча. Яго хопіць нам абодвум. 
           Дзе мой меч  вось так, раздва (расьсякае плашч 
           на дзве столкі) Вось табе частка, трымай, можаш  
           завярнуцца ў яе.                                 
    Каці:  Вялікі дзякуй табе, добры чалавек.               
    Якаб:  Калі ласка, калі ласка. Няма за што. (Зьвяртаец 
    
    70
    
          ца да таты) Як, табе падабаецца?              
    Тата: Брава, жабрача! Брава, сьвяты Марцін! Брава,  
          Флёкі!                                        
    Каці: Мне здаецца, заўтра ўсё атрымаецца. Я сёньня  
          вечарам яшчэ раз парэпетую разам з мамай. Ха 
          дзем, Флёкі. Да пабачэньня!                   
    Тата: Да пабачэньня, Каці!                          
    Якаб: Пакуль!                                       
          (Каці з сабакам адыходзяць)                   
    Якаб: (Сядае каля таты) Ведаеш, што мне больш за ўсё
          падабаецца? Тое, што сьвяты Марцін здагадаўся,
          што жабрак быў прызначаны спецыяльна для яго. 
          Яго яму паслаў Божачка. Як ты думаеш, ён паш 
          ле мне калінебудзь таксама такога жабрака?   
    Тата: Гэта можа быць не абавязкова жабрак.          
    Якаб: Так, проста той, пра каго можна было б клапа 
          ціцца. Як, напрыклад, Божачка заўсёды дасылае 
          пані Свабоду, каб было каму яе выслухаць.     
    Тата: (Уздрыгвае) Пані Свабода  ведаеш...          
    
    Элізабэт: (Крычыць з вуліцы) Тата, Якаб! (пасьпешліва
    
          ўваходзіць) Мама хоча, каб я зьбегала ў краму на 
          рагу па блакітны шоўк, але пані з той крамы заў 
          сёды злуецца, калі нехта прыходзіць перад самым  
    Тата: закрыцьцём. Тата, можа ты за мяне сходзіш?       
          Цяпер, калі я толькітолькі прыйшоў дамоў. I на 
          огул, шоўк  гэта не мая справа. Я яшчэ прынясу  
          ня тое, што трэба  ёсьць безліч адценьняў аднаго
          колеру, ты сама ведаеш  не, я, праўда, не магу. 
    Якаб: (Адыходзіць)                                     
          Ну так, калі ўжо няма з каго выбіраць...  добра,
          я схаджу з табою.                                
    
    71
    
    
            Якаб грм ролю сьвятога Марціна
    
       Кожны час патрабуе свайго ўзору, свайго прыкладу. Ня дзеля таго, каб іх можна было сьлепа капіраваць, якія б зьбіралі вакол сябе натоўпы фанатыкаў. He, яны зьяўляюцца на сьвет як кантрастная супрацьлегласьць свайму часу, свайму асяроддзю. Адным з такіх узораў свайго часу быў Марцін Турскі, сьвяты, які пражыў усё жыцьцё ў складаных адносінах са сваімі сучасьнікамі. Сын вайсковага камандзіра, ён атрымаў імя ў гонар бога вайны Марса. Потым, калі ён навярнуўся да веры, ён адмовіўся ад прадугледжанай наяго жыцьцёвым шляху ваеннай кар’еры. Людзі былі так уражаны ягоным жыцьцём, якое ён веў пустэльнікам пад мурамі горада, што запрасілі яго стаць іхнім біскупам. Ён згадзіўся, але з той ўмоваю, што будзе працягваць сваё простае пустэльніцкае жыцьцё каля гарадскіх муроў. Нават у прысутнасьці імператара ён не зьвяртаў аніякай увагі на цэрыманіял і становішча прысутных па рангу.
       Сёньня яшчэ дзенідзе ёсьць звычай, калі пастух, які знаходзіцца ў самым нізе сялянскай сацыяльнай лесьвіцы, 11 лістапада дае жывёле бласлаўленьне сьвятога Марціна. У дадзеным выпадку праяўляецца адхіленьне ад агульнапрынятага складу мышленьня, якое павінна адпавядаць грамадскаму становішчу. Напэўна, сьвяты Марцін, як і Францішак Азізскі, адкрываецца для людзей як «альтэрнатыўны» сьвяты. Яго бясстрашныя выступленьні супраць уладароў уражвалі ня толькі яго сучасьнікаў.
       Гэты сьвяты вядомы таксама дзякуючы «гусю сьвятога Марціна»  цэнтральнаму пункту ў сьвяткаваньні старадаўняга пышнага сьвята ўраджая, якое сьвяткуецца 11 лістапада, перад пачаткам старога шасьцітыднёвага вялікага посту і зьвязаных з ім пастоў
    
    72
    
       Легенда пра сустрэчу з жабраком зьяўляецца сапраўдным эпізодам з жыцьця сьвятога Марціна. Сьвяты Марцін быў крануты нястачаю жабрака і дзейнічаў у адпаведнасьці са сваімі ўласнымі магчымасьцямі. Як мы бачым на прыкладзе Ісуса ў гісторыі з бедным самаранінам, бліжні  гэта чалавек, якому патрэбны менавіта я: «Мне падабаецца тое, што сьвяты Марцін зразумеў, што жабрак быў пасланы сьпецыяльна для яго.» Легенды могуць адкрыць дзецям вочы на разуменьне патрэбаў жыцьця і падштурхнуць іх да дзеяньняў. «Мець кагонебудзь, пра каго можна было б клапаціцца.» Тым самым дзіцяці прышчапляюцца сьвядомыя маральныя ўчынкі, якія ніколі нельга прышчапіць пакараньнем альбо ўзнагародаю.
    
    
            Я^абраўнуе
    
    (Якаб гуляе з Флёкі каля дому. Выходзіць тата, Флёкі абнюхвае яго.)
    Тата: Добры, добры Флёкі.
    Якаб: Каці дала мне яго пагуляць да вечара.
    Тата: Як міла. Якаб, калі прыйдзе мама, скажы ёй, што я пайшоў па Элізабэт. У яе якраз павінен скончыцца ўрок музыкі. Мы трохі пагуляем па горадзе, можа трохі прыпозьнімся. (Адыходзіць)
    Якаб: (Глядзіць яму ўсьлед) Ах вось як!
    Флёкі: Брэх!
    Якаб: Ніколі ён не спытае, ці не хачу я таксама пайсьці разам...
    Флёкі: Брэх?
    Якаб: Магчыма, яны пойдуць яшчэ па марожанае ці ў кандытарскую  але без мяне. Мне так сумна, Флёкі.
    Флёкі:Брэх, брэх, брэх.
    
    
    73
    
    Якаб: Сапраўды, вельмі сумна.
    Мама: (Вяртаецца з кошыкам, з якім хадзіла ў краму) Якаб, ты ўсё сядзіш адзін.
    Якаб: He, разам з Флёкі  ён мяне суцяшае  тата пайшоў па Элізабэт.
    Мама: Добра.
    Якаб: Потым яны яшчэ трохі пагуляюць  так сказаў тата.
    Мама: Напэўна, яны добра прабавяць час. (Зьбіраецца адыйсьці)
    Якаб: Тата любіць Элізабэт больш за мяне, праўда?
    Мама: Як ты сказаў?
    Якаб: Тата любіць Элізабэт больш за мяне.
    Мама: Чаму ты так падумаў?
    Якаб: Ён забірае яе з музыкі, і потым яны ідуць есьці марожанае і наогул.
    Мама: Якаб, мы з татам па чарзе забіраем Элізабэт, каб яна не хадзіла ўвечары адна.
    Якаб: Але тата заўсёды так мітусіцца каля Элізабэт. Ёй дазваляецца болей за мяне. Напрыклад, пазьней класьціся спаць.
    Мама: Але яна трохі старэйшая за цябе, праўда?
    Якаб: I калі яна пішчыць на сваёй флейце, тады тата ў захапленьні. У мяне вушы баляць, калі яна так грае. A яму нічога.
    Мама: Ведаеш, тата любіць музыку, і ён спадзяецца, што некалі і Элізабэт музыка таксама будзе прыносіць задавальненьне. Таму ён яе натхняе і падтрымлівае.
    Якаб: Мяне ён ніколі не падтрымлівае, калі я граю на бубне. Флокі:Брэх!
    Мама: Якаб, мне падаецца, што ты раўнуеш.
    Якаб: Ён не павінен любіць Элізабэт болей за мяне!
    Мама: (Сядае на лаву) Якаб.
    Якаб: Ён павінен любіць нас аднолькава.
    
    74
    
    Мама: Ведаеш, Якаб, я нават ня ведаю  ці можна наогул любіць усіх аднолькава. Напрыклад, торт можна падзяліць на роўныя кавалкі, калі пастарацца. Але калі мы гаворым пра любоў, дык немагчыма быць гэткім жа дакладным. Я ўзгадваю, калі цётка Штэфі і я былі малымі, дык бабуля нас таксама часам любіла парознаму: часам мяне болей, часам Штэфі. Любоў нельга дакладна вымераць, каму і колькі яе трэба даваць. А любіць усіх аднолькава, па справядлівасьці, можа наогул толькі адзін Божачка.