• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гутаркі пра веру  Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Гутаркі пра веру

    Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле

    Выдавец: БКГ
    Памер: 114с.
    Мінск 1997
    56.22 МБ
       Да вопыту: «Я ўмею гэта рабіць, я станаўлюся абазнаным у тых сферах жыцьця, якія мяне акаляюць», належыць таксама развіцьцё здольнасьці ствараць і фармаваць адносіны з акаляючымі людзьмі. Пры гэтым трэба памятаць, што ў дзяцей дашкольнага ўзросту ёсьць прыродны абгрунтаваны і неабходны эгацэнтрызм  здольнасьць прыймаць усё на свой рахунак, разумець усё ў адносінах да сябе і сваіх патрэбаў.
       Таму, было б памылковым імкнуцца «выбіць» з дзіцяці ягоны эгацэнтрызм ці ацэньваць яго сыходзячы з маральных нормаў. Таксама як было б памылковым пазбаўляць дзіця магчымасьці выстаўляць свае абгрунтаваныя патрабаваньні, настойваць на сваім. Толькі тых дзяцей, якія могуць дамагацца свайго, можна падштурхнуць адмовіцца ад уласных патрабаваньняў. Тады гэтая прапанова ня будзе
    
    81
    
    ўспрымацца як пагроза, небясьпека ці нейкае абмежаваньне. У адваротным выпадку, застанецца незразумелым, чым была выклікана адмова ад уласных правоў: велікадушнасьцю альбо баязьлівасьцю. На груньце баязьлівасьці немагчыма стварыць раўнапраўныя адносіны. Таму ў рэлігійным выхаваньні нельга канцэнтравацца толькі на выхаваньні «самаахвярнасьці», альбо толькі на «самарэалізацыі» дзяцей.
       Задачаю бацькоў зьяўляецца натхненьне сваіх дзяцей да зьбліжэньня з іншымі людзьмі. Там, дзе дзіцяці ўдаецца вырашыць канфлікт, сфармаваць адносіны, яно дазнаецца: жыцьцё разам з іншымі ўзбагачае і нічым не пагражае; яно пазнае сваю дасьведчанасьць у фармаваньні сумеснага жыцьця з іншымі, нават калі пры гэтым сустаракаюцца і расчараваньні. Тактоўная і стымулюючая размова пра Бога ў дадзеным выпадку можа падтрымаць дзіця і дапамагчы яму не губляць мужнасьці нават пры напатканых расчараваньнях і пры сутыкненьні з негатыўнымі ў гэтым плане сітуацыямі. Дзіця, якое стымулююць да пазітыўных адносінаў з іншымі, у сваю чаргу таксама можа паставіць бацькоў перад праблемай, калі іхнія ўласныя паводзіны не адпавядаюць іхнім ўласным патрабаваньням. Калі гэта здараецца, тады, як правіла, адбываецца размова паміж бацькамі і дзецьмі, таму што апошнія ня проста аддадзеныя пад бацькоўскую апеку, бяз права голасу, а таксама маюць права на сваё ўласнае меркаваныіе. Шмат што ад дзіцячай упартасьці, задзірыстасьці выклікана перажытым пачуцьцём свайго бясьсільля, якое яшчэ больш узмацняецца дарослымі, калі яны пачынаюць змагацца з негатыўнымі рэакцыямі сваіх дзяцей, а пасутнасьці  з самімі дзецьмі.
       Таму кожны перажыты дзецьмі вопыт дасьведчанасьці і кампетэнтнасьці ў адносінах да іншых расплюшчвае ім вочы на іх саміх і прадухіляе зьяўленьне такіх сітуацый, у 82
    
    якіх дзеці адчувалі б сябе бясьсільнымі штонебудзь зрабіць і паўплываць на агульны вынік справы.
    
            Элўабэт аМажЯгеууа
    
    
    (Каля дому. Тата з скрынкай з інструментамі. Ён у роспачы шукае нешта і потым злуецца.)
    
    Тата: Нічога ня знойдзеш! Нічога ня знойдзеш! Усё       
          раскідана! Зноў нехта пакорпаўся! Зразумела, на  
          ват мяне не спытаўшы!  (Ідзе да вакна) Якаб!     
          Якаб!                                             
    Якаб: (Выглядае з вакна) Так!                           
    Тата: (Рэзкавата) Я шукаю гаечны ключ і пласкагубцы!    
    Якаб: Можа яны ў тваёй скрынцы з інструментам?          
    Тата: He! Я толькі што глядзеў!                         
    Якаб: Можа ты пакінуў іх у склепе?                      
    Тата: Калі гэта спыніцца! Я іх пакінуў? Хто заўсёды     
          бярэ мой інструмент, раскідае абы дзе і пакідае   
          паўсюль, дзе толькі можна?                        
    Якаб: Я заўсёды кладу ўсё назад!                        
    Тата: Тады б я напэўна знайшоў! Але пласкагубцы зьнік  
          лі бяз сьледу! Гаечны ключ таксама! Таму што без 
          перапынна нешта павінна будавацца: сабачыя бу    
          ды, чаўны і да таго падобнае глупства! Калі ж трэ
          ба працаваць  няма інструменту!                  
    Якаб: Але сабачая буда  гэта ня глупства!              
    Тата: Я забараняю табе раз і назаўсёды корпацца ў ма   
          ёй скрынцы з інструментам, зразумела?!            
    Якаб: Але тата...                                       
    Тата: Нічога больш не жадаю слухаць! I неадкладна       
          знайдзі мае пласкагубцы! Пашукай у сваім хлудзе!  
    Якаб: (Зьнікае з вакна)                                 
    Тата: (Вяртаецца да скрынкі з інструментам) Неахай     
                                                          83
              насьць без канца і краю  трэба адвучыць Якаба   
              ад гэтай неахайнасьці.                           
    Элізабэт: (Выходзіць з дому і ідзе да таты) Тата...        
    Тата:     Што, знайшліся пласкагубцы?                      
    Элізабэт: Ты зараз вельмі пакрыўдзіў Якаба, тата!          
    Тата:     Ці знайшліся нарэшце гаечны ключ і пласкагуб    
              цы?!                                             
    Элізабэт: He. Паслухай, Якаб...                            
    Тата:     Ён цяпер мяне не цікавіць.                       
    Элізабэт: Але ён не вінаваты ў тым, што няма пласкагуб    
              цаў. Ты сам аддаў пласкагубцы і гаечны ключ      
              пану Хуберу. Хіба ты ня памятаеш?                
    Тата:     Пану Хуберу?!                                    
    Элізабэт: На мінулым тыдні ты пасылаў мяне з пласка       
              губцамі і гаечным ключом да пана Хубера. Я гэта  
              добра памятаю.                                   
    Тата:     Слушна! Добра, што ты згадала! Зразумела, у      
              пана Хубера! Зьбегай да яго і спытайся  але вет
              ліва, глядзі  ці яны яму яшчэ патрэбны!         
    Элізабэт: Добра. А ты ідзі тым часам да Якаба і папрасі    
              прабачэньня...                                   
    Тата:     Штошто ты сказала?                              
    Элізабэт: Ты накрычаў на яго, а ён быў не вінаваты. Цяпер  
              ён сядзіць там і крыўдуе, што ты яму ня верыш.   
    Тата:     Хай гэтым не пераймаецца.                        
    Элізабэт: Але калі мы з Якабам пасварымся, вы заўсёды      
              хочаце, каб мы памірыліся.                       
    Тата:     Цяпер і яна пачынае нахабнічаць і будзе мне ўказ
              ваць, што мне трэба рабіць.                      
    Элізабэт: Але я не нахабнічаю. Я толькі табе нагадала, каб 
              ты папрасіў у Якаба прабачэньня.                 
    Тата:     Ну вось, калінекалі ты сапраўды як неадвязная   
              блыха. (Ідзе ў дом)                              
    
    84
    
    У пакоі. (Якаб сумны сядзіць з сваімі цацкамі. Уваходзіць тата)
    Тата:    Інструмент пазычыў пан Хубер. Элізабэт мне пра
             гэта нагадала.
    Якаб:    Вось!
    Тата:    Якаб, зразумела, ты можаш карыстацца маім інс
             трументам, калі табе будзе патрэбна. Ведаеш, я сказаў тое, калі быў не ў настроі. Вельмі шкадую.
    Якаб:    Я б вельмі хацеў змайстраваць сабе ветраны млын.
    Тата:    Ветраны млын  гм  трэба паглядзець, ці ёсьць
             такі ў кнізе па канструяваньню.
    Якаб:    Ці мы самі накрэсьлім.
    Тата:    Таксама добра.
    
    
    
            Элідабэт ад&ажваецца
    
       Вельмі часта здараецца так, што бацькі, нават бяз кепскіх намераў, абыходзяцца са сваімі дзецьмі несправядліва. Ёсьць таксама і тыя, хто робіць гэта нормай штодзённага жыцьця і лічыць, што дзяцей трэба вельмі рана прывучыць перажываць несправядлівае абыходжаньне, таму што ў дарослым жыцьці ім гэтага ўсё роўна не пазьбегнуць. «Здаровая загартоўка неабходная для будучай барацьбы за існаваньне». Магчыма, такія людзі дзейнічаюць так, таму што самі ў дзяцінстве перанесьлі шмат несправядлівасьцяў, ці, верагодна, тут адыгрывае сваю ролю няўпэўненасьць бацькоў і іх страх згубіць сваё аблічча перад дзецьмі, калі яны прызнаюць сваю памылку. Але ў кожным з гэтых двух выпадкаў ёсьць свае наступствы. Яны пазбаўляюць дзяцей упэўненасьці ў сабе. Яны ставяць пад сумненьне веру дзяцей у надзейнасьць бацькоў. Апроч таго, такія адносіны, якія патрабуюць ад дзіцяці моўчкі выносіць нічым не аб
    
    
    85
    
    грунтаваную несправядлівасьць, прыводзяць да адпаведных чаканьняў ад Бога, які, па іх меркаваньню, зьяўляецца несправядлівым, непрадказальным і бессардэчным.
       Як цяжка бывае дарослым папрасіць у сваіх дзяцей прабачэньня, выразна паказвае нашая гісторыя. Нешматлікія, але шчырыя словы бацькі дапамаглі аднавіць адносіны і зрабіць іх больш надзейнымі, вера дзяцей у сваіх бацькоў узмацнілася. Пры гэтым дзеці самі маглі павучыцца таму, як трэба прызнаваць свае памылкі і рабіць першы крок насустрач таму, што традыцыйна называецца «пакаяньне і навяртаньне». Яны могуць таксама павучыцца словам і рухам прымірэньня. Вельмі часта той, хто становіцца сьведкаю несправядлівага абыходжаньня з іншымі, сам атрымлівае штуршок да дзеяньняў. У нашай гісторыі прыклад Элізабэт можа натхніць дзяцей заступацца за іншых. Гэта ня так лёгка, таму што трэба быць мужным, упартым, каб дамагацца свайго, ніколі нельга адступаць.
       Нашая гісторыя сьведчыць пра тое, што дзеці не павінныя ва ўсім прыстасоўвацца да дарослых і бацькоў, але таксама павінныя ўносіць ва ўзаемаадносіны ўласнае разуменьне каштоўнасьцяў жыцьця.
    
    
            Яхабмірат#орца
    
    (Дзіцячы пакой. Элізабэт з лялечным вазком, Каці і Якаб каля паліцы, на якой стаіць эскіз ветранога млына, накрэсьленага Якабам. Флёкі ўважліва слухае.)
    Якаб:    Гэты красьлюнак я сам зрабіў. Перад тым як што
             небудзь зрабіць, заўсёды трэба спачатку накрэсьліць красьлюнак.
    Каці:    Па гэтых кручках ты зьбіраешся штонебудзь
             зрабіць?
    
    86
    
    Якаб:     Гэта не кручкі, а мой вятрак!                       
    Каці:     Тактак!                                            
    Якаб:     Хіба не падобны?                                    
    Каці:     Толькі тады, калі ты сам сказаў, што гэта вятрак.   
    Якаб:     Нават Флёкі і той бачыць, што гэта вятрак. Праў    
              да, Флёкі?                                          
    Флёкі:    Брэх!                                               
    Якаб:     Вось бачыш!                                         
    Каці:     А гэта што за лыжка?                                
    Якаб:     Гэта ня лыжка, гэта мах ад млына!                   
    Каці:     А гэтыя рысачкі?