Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
За абедам, калі разьлівалі суп, нашая шасьцігадовая дзяўчынка сказала: «Ах, пра гэта нам казала нашая настаўніца рэлігіі: Бог апалоўнік! (Ням. der Schupfer 1. творца; 2. апалоўнік)» Гэты выпадак дакладна сьведчыць пра тое, як мала паняцьцяў дзеці ўкладаюць у слова «der Schopfer». Калі дзецям апавядаюць пра тое, што Бог стварыў сьвет, дык, магчыма, яны будуць уяўляць сабе Бога як волатамайстру і будуць пытацца: «Як жа Ён гэта ўсё зрабіў? Горы і азёры, мора і рыбаў?» Калі адкрываць дзецям навакольны сьвет як Божы падарунак, калі радасьць жыцьця паглыбляецца да шанаваньня таго, хто гэта ўсё нам падараваў, тады дзеці, напэўна, спытаюць: «Чаму Ён дорыць нам усё гэта?» і зразумеюць, як моцна любіць нас Бог. Адказ на падарунак, які прыносіць радасьць, заўсёды просты «дзякую». Нашая падзяка, словы якой ідуць ад шчырага сэрца,
36
павінна ляжаць на пачатку кожнае малітвы. I тады гэта будзе самай урадлівай глебай для станаўленьня рэлігійнасьці.
Сьвята прыгалублі&аньня
(Дзіцячы пакой. Якаб сядзіць у роздуме на зэдліку. Элізабэт гуляе ці майструе. У вялікай вазе на падлозе стаяць вербачкі. Якаб: Прыгожая ўчора была працэсія з букетамі верба
чак.
Элізабэт: Так.
Якаб: А якое сьвята мы сёньня сьвяткуем?
Элізабэт: Сёньня?
Якаб: Так, які сёньня дзень?
Элізабэт: Сёньня панядзелак. Самы звычайны панядзелак. Калі не лічыць, што сёньня ў мяне няма заняткаў...
Якаб: Але што мы сёньня сьвяткуем?
Элізабэт: Нічога!
Якаб: Так, добра. Hi імяніны, ні дзень нараджэньня, ні
дзень сьвятога Мікалая, зусім нічога?
Элізабэт: Але, Якаб, праз. пару дзён Вялікдзень, гэта вялікае сьвята!
Якаб: Праз колькі дзён?
Элізабэт: Яшчэ пяць разоў паспаць!
Якаб: Яшчэ так доўга! Але я хачу, каб ужо сёньня было
сьвята.
Элізабэт: Ты, напэўна, хочаш кожны дзень штонебудзь сьвяткаваць.
Якаб: Дзень бяз сьвята ты толькі ўяві сабе гэта! Мы
маглі б адсьвяткаваць сёньня хаця б маленькае сьвята. Элізабэт, падумай!
Элізабэт: Што я магу зрабіць, калі сёньня няма ніякага сьвята!
37
Якаб: (Зьдзіўлена) Вельмі проста: мы сабе яго прыду
маем. (Задумваецца) Можа сьвятаразмалюйбрамудома? Кожны возьме бляшанку з фарбаю і намалюе тварык Каспэрля* на браме свайго дома. Самы прыгожы малюнак атрымае прыз.
Элізабэт: I хто павінен сьвяткаваць гэтае сьвята?
Якаб: Усе людзі на нашай вуліцы.
Элізабэт: Яны робяць нешта падобнае на масьленіцу.
Якаб: Але яны ня ведаюць, што гэта сьвята.
Элізабэт: Тады прыдумай штонебудзь іншае!
Якаб: Сьвятаналепшыбабулінпірог! Кожная бабуля з
гэтай вуліцы сьпячэ пірог, дзеці адусюль прыйдуць пакаштаваць. Бабулі, якая сьпячэ лепшы пірог, будзе дазволена пайсьці на шпацыр з сабакам Каці!
Элізабэт: Але тады трэба, каб усе бабулі былі згоднымі, і,
акрамя таго, такое сьвята трэба грунтоўна падрыхтаваць.
Якаб: Я ведаю! Сьвята без падрыхтоўкі!
Элізабэт: Так?
Якаб: Сьвята прыгалубліваньня!
Элізабэт: Сьвята прыгалубліваньня?
Якаб: Сьвята прыгалубліваньня! Я хуценька скажу ма
ме з татам, што сёньня сьвята прыгалубліваньня. Калі яно пачнецца, я цябе паклічу!
(У садзе вісіць бялізна, якую тата і мама толькі што разьвесілі.)
Якаб: (Падлятае да бацькоў) Татачка, мамачка, вы ўжо
ведаеце? Сёньня сьвята прыгалубліваньня!
Тата: Падчас працы аніякіх сьвятаў!
* Каспэрль маленькі сьмешны чалавечак, герой дзіцячых апавяданьняў.
38
Якаб: Як гэта ніякіх? Гэта ж сьвята прыгалубліваньня!
(Цягне маму, а потым і тату на лаву) Татачка, ты
гладзіш мяне, а я гладжу маму.
Тата: Ага, а хто пагладзіць мяне?
Мама: (Сядае паміж татам і Якабам калі месца замала,
дык бацькі сядзяць на лаве, а Якаб паміж імі на
зямлі) Добра, што ў мяне дзьве рукі. (Гладзіць
Якаба і казыча за вухам тату)
Якаб: Элізабэт! Элізабэт! Хутчэй! Мы ўжо сьвяткуем!
Элізабэт: (Выглядае з вакна) Іду! (Прымошчваецца разам з
Якабам)
Якаб: Праўда, гэта цудоўнае сьвята?
Мама: Яго можна сьвяткаваць у любы час!
Тата: I ніякіх выдаткаў!
Элізабэт: Але яго нельга сьвяткаваць заўсёды! Калі мама,
напрыклад, гатуе і яе рукі ў цесьце ад клёцак, яна
ня можа ўдзельнічаць у сьвяце прыгалубліваньня!
Тата: (Жартоўнапяшчотным тонам) Гэта для вашай
мамы не праблема.
Мама: Нават так?
Тата: Калі мама ня можа песьціць рукамі, тады яна
песьціць позіркам. Праўда? Вось яна якая, вашая
мама!
Элізабэт: Можна песьціць таксама і позіркам?
Тата: I словамі таксама. Калі казаць нешта прыемнае..
Мама: Можна песьціць таксама і думкамі. Напрыклад,
калі тата на працы, я павінна песьціць яго дум
камі, так?
Элізабэт: I я таксама магу песьціць думкамі?
Мама: Зразумела! Гэта можа кожны! Трэба толькі трош
кі папрактыкавацца!
Якаб: (Кладзе рукі на калені, аглядаецца і спрабуе па
практыкавацца) Прывітаньне, дрэўца! Прыві
39*
таньне, бабуля! Прывітаньне, Флёкі! Бачыце, я ўжо практыкуюся... Прывітаньне, караблік!
Сьвята прыгалублі&аньня
«Жыць сёньняшнім днём і жыць з усёй паўнатою». Гэтага прагнуць і могуць толькі дзеці. «Жыць усёй паўнатою пачуцьцяў, і з людзьмі, з якімі ім добра». Радасьць жыцьця знаходзіць сваё адпаведнае выяўленьне ў святкаваньні сьвятаў. Калі іх сьвяткуюць разам яны вельмі ўзбагачаюць людзей. Сьвяты гэта нешта тыпова чалавечае, што адрозьнівае нас ад зьвяроў. Ці можа ёсьць такі зьвер, які задзьмувае сьвечкі на сьвяточным торце? Калі так, дык тады гэта ўжо павінна стаць задачай выхаваньня прышчапляць гэтыя асаблівыя чалавечыя здольнасьці і якасьці.
Трэба сьвяткаваць сьвяты, калі яны надыходзяць. I, акрамя гэтага, скарыстоўваць кожную магчымасьць для сьвятаў. Я вельмі выразна згадваю выпадак у нашым доме. Мы жылі тады ў старым будынку з высокімі столямі. Аднойчы вечарам алей на патэльні запалаў яркім полымем. Мама прынесла гітару, выключыла сьвятло, і мы сьпявалі песьні пры гэтым вогнішчы, пакуль полымя ня згасла. Для сьвята патрэбна толькі бачыць добрыя прычыны і мець заразьлівую радасьць жыцьця, якая перадаецца іншым.
Разам са сваёю ідэяй («сьвята прыгалубліваньня») Якаб інтуітыўна адчуў, што зьяўляецца сутнасьцю сьвятаў менавіта адносіны паміж людзьмі, якія ў дадзеным выпадку паглыбляюцца і пашыраюцца. Станоўчы вопыт радасьці, які так ярка праяўляецца падчас сьвяткаваньня «сьвята прыгалубліваньня», зьяўляецца важным асьпектам рэлігійнага выхаваньня.
Добрае веданьне сваіх цялесных адчуваньняў, узбагачальныя цялесныя кантакты зьяўляюцца неабходнай асно40
ваю культуры пяшчоты дарослага. У гэтым плане сэксуальпае выхаваньне ня ставіць за сваёю мэту падаўленьне сэксуальнасьці, але і не зьбіраецца здабываць яе для сэксу як спорту яно трактуе сэксуальнасьць як зьяву, якая ўзбагачае нашыя пачуцьці і нясе радасыдь у нашае жыцьцё.
Ня мець ні да чаго ніякай ахвоты, бяздумна, бязрадасна існаваць, рабіць штосьці пад прымусам, ня можа быць прызначэньнем чалавека. Ёсьць таксама эгаістычныя і бязбожныя мізэрнанікчэмныя формы радасьці, але Якаб выказвае чалавечую, боскую радасьць, радасьць жыцьця, якая зьбліжае, узбагачае, дае падставу да станоўчага ўспрыманьня сьвету. Такія сітуацыі гэта тая магчымасьць, дзякуючы якой бацькі самі могуць падштурхнуць дзяцей падзякаваць Богу за жыцьцё, за радасьць, за гэты сьвет і за добрую ідэю адзначэньня сьвята. Богу, які ўсё гэта падарыў нам.
Сцэна сьвята прыгалубліваньня можа падштурхнуць дзяцей да ўспрыманьня ўнутраных працэсаў і ўнутраных пачуцьцяў: «Можна песьціць таксама і думкамі». Тым самым дзіця запрашаецца перайсьці ад сьвету прадметаў да глыбокага разуменьня ўзаемаадносінаў і рэчаіснасьці. Дзіця здолее зрабіць гэта тым лепей, чым большы яно мае вопыт засяроджваньня і ўяўленьня сябе ў сітуацыях ці на месцы іншых людзей, якіх няма побач у гэты момант.
Я\аб дапаЛмгае 'Божаті^
(Якаб у садзе разам з садовым начыньнем, палівачкаю, кошыкам. Магчыма ён толькі што дапамагаў маме. Але цяпер ён заўважыў на дрэве маленькую птушку, якая сьпявае з усіх сваіх сілаў.)
Якаб: (He паварочваючы галавы, шэпча) Мама, ты чуеш? Мама: (Стаіць на некаторай адлегласьці) Птушачку? Так.
41
Якаб: Яе грудка проста дрыжыць ад гучных сьпеваў. Гэта так хораша выглядае. (Асьцярожна адыходзіць назад, не адводзячы ад птушкі вачэй) Каб ёй толькі не перашкодзіць. Можа яна захоча жыць у нашым садзе. Можа ёй у нас спадабаецца. (Зьвяртаецца да мамы) У нашым садзе жыве шмат зьвяроў. Асабліва матылёў.
Мама: Сёлета ў нас шмат паўліных вочак. 1 ведаеш, чаму? Таму што я не скасіла крапіву. А вусені паўліных вочак жывуць на крапіве.
Якаб: I дзядоўнікавыя матылькі ў нас таксама ёсьць. На кожным кусьце дзядоўніку.
Мама: Так, таму што я таксама пакінула пару кустоў дзядоўніку. Большасьць людзй вырывае дзядоўнік, бо гэта пустазельле. Але я люблю дзядоўнік. Ён такі прыгожы. Вось той, напрыклад. Толькі паглядзі на яго.
Якаб: (Каля дзядоўніку) Чаму ты думаеш, што ён прыгожы гэта ж пустазельле?
Мама: Ах, людзі ўсё называюць пустазельлем, што яны ня могуць скарыстаць. Калі б дзядоўнік і дзядоўнікавыя матылькі маглі разумець, што мы называем дзядоўнік пустазельлем, дык яны б вельмі абурыліся.
Якаб: Мне падабаецца дзядоўнік.
Мама: Калі ты зблізку паглядзіш на кветкі і лісьце, тады ты заўважыш, якія яны цудоўныя. Часам я сабе думаю: Божачка, напэўна, вельмі радаваўся з усяго гэтага, калі Ён усё зрабіў. Інакш яно не было б такім прыгожым.
Якаб: Але тыя два дрэвы каля калодзежа ня вельмі прыгожыя. Іх лісьце зморшчылася, усё ў плямах. Божачка іх прыдумаў ня вельмі прыгожымі.