Гутаркі пра веру
Ленэ Маер-Скуманц, Марцін Эгле
Выдавец: БКГ
Памер: 114с.
Мінск 1997
Мама: Але Божачка не вінаваты ў тым, што гэтае лісьце ня вельмі прыгожае. Яно не вытрымлівае нашага гарад
42
скога паветра. I калі ўзімку дарогі пасыпаюць сольлю яно проста хварэе і памірае. Шматлікія расьліны і зьвяры павінныя памерці, таму што людзі зусім мала пра іх дбаюць.
Якаб: Магчыма, людзі не прыглядаюцца і ня бачаць, якія прыгожыя навокал кветкі і матылі.
Мама: Магчыма.
Якаб: Калі я стану дарослым, я намалюю плакаты і напішу на іх: «Увага! Гэтае дрэва Божачка прыдумаў прыгожым. Калі ласка, не пашкодзіць!» Я павешу такі плакат на кожным дрэве.
Мама: А ці варта?
Якаб: Тады калі я вырасту, я пасаджу на кожнай пустой дзялянцы кветкі і кусты.
Мама: Табе ня трэба чакаць, пакуль ты вырасьцеш. Ты можаш пачынаць з нашага сада.
Якаб: (Аглядаецца навокал) Наш сад і так прыгожы. Але шэрая сьцяна ад вуліцы выглядае нуднавата. Можна я там пачаплю вазон з кветкаю?
Мама: Я ня супраць калі ты будзеш клапаціцца пра яго і рэгулярна яго паліваць.
(Якаб перад сьцяною, на якой вісіць маленькі вазон. Над ім Якаб намаляваў жоўтае сонейка. Ён яшчэ трымае ў далоні пэндзаль. Каля ног стаіць бляшанка з фарбаю.)
Якаб: (Зьвяртаючыся да мамы, якая крытычна разглядае ягоную працу) Вось, калі цяпер побач будуць праходзіць людзі, дык яны падумаюць: што гэта там сьвеціць? Яны ўважліва прыгледзяцца і скажуць: ах, якая прыгожая кветка гэта яе Божачка прыдумаў прыгожай. Праўда, так будуць казаць?
Мама: Спадзяюся, Якаб, спадзяюся.
43
Яка£> дапаЛшгае ^Божатку
Часам здаецца, што чалавек нашай еўрапейскай цывілізацыі ня ведае ніякай літасьці да прыроды. Імклівае зьмяньшэньне плошчы лясоў, пашырэньне пустыняў, наступальная эрозія глебы, узрастальнае забруджваньне паветра, атручваньне глебы, забруджваньне вады маюць вельмі высокую ступень небясьпекі. Ці мае прырода яшчэ будучыню? I якую?
Сур’ёзнасьць сітуацыі падкрэсьліваецца тым, што нават палітыкамі прыймаюцца і абмяркоўваюцца меры супраць разбурэньня навакольнага асяроддзя. Але нават калі будуць прынятыя спробы з дапамогаю законаў узгадніць чалавечыя ўчынкі і іх наступствы з прыродаю і яе патрэбамі, гэтага таксама будзе недастаткова. Важным зьяўляецца і асабістае разуменьне велічы і самабытнасьці прыроды. Вадзе не патрэбны чалавек але чалавек без вады ня можа жыць. Заклік да апанаваньня Зямлёй відавочна быў зразуметы як свабода дзеяньняў, як заклік да безагляднай эксплуатацыі прыроды. Кожны цудоўна дагледжаны англійскі газон, землеўпарадкаваньне, кожная монакультура, кожны асушаны луг зьяўляецца парушэньнем чульлівай экалагічнай сістэмы прыроды. Вельмі хутка да пустазельля адносіцца усё, што супярэчыць нейкім пастаўленым мэтам. Так зьнікаюць ыя толькі лекавыя зёлкі, прыгожыя кветкі і наогул разнастайнасьць расьліннага сьвету, але таксама і зьвяры, якія пэўным чынам зьвязаныя з гэтымі расьлінамі. I ўсе яны зьнікаюць часта проста незаўважанымі.
Той, хто ідзе да прыроды з адкрытым сэрцам, адчувае і ўбірае ў сябе яе пахі, гукі і колеры, заўсёды будзе захапляцца ёю і будзе ўдзячны за гэты перададзены яму Богам падарунак. Ён будзе клапаціцца пра тое, каб гэты падарунак
44
захаваўся. «Прыгажосьць твора ўсхваляе свайго творцу» памятаючы пра гэта, чалавек клапоціцца пра прыроду і, магчыма, узгадвае біблейскае апавяданьне, у якім Бог перадаў чалавеку сад Эдэм з наказам даглядаць яго і захоўваць.
Бацькі могуць падштурхнуць сваіх дзяцей да гэтага, адкрыць ім вочы на цуды прыроды і абудзіць у іх пачуцьцё адказнасьці за яе. Мама апавядае Якабу пра рэчавыя сувязі і тым самым дае падставы для дзеяньняў. Якаб не вагаецца ні хвіліны. Ён ведае, што ён нешта можа зрабіць. Пад узьдзеяньнем новых пачуцьцяў, ён падае знак надзеі вазон на шэрай сьцяне з намаляваным на ёй сонцам. Бацькі са сваімі дзецьмі павінныя падумаць, што яшчэ можна зрабіць для аховы навакольнага асяроддзя і як можна заахвоціць да гэтага іншых...
Якаб спадзяецца, што ягоны знак надзеі будзе заўважаны іншымі, і што ўсе гэтыя людзі зноў навучацца цешыцца прыгажосьцю прыроды і ўслаўляць за гэта Бога.
ЯхабMae к^етку
(Каля дому. На лаўцы сохнуць чатыры маленькія вазачкі, зробленыя з палавінак чырвоных яечных шкарлупінаў і коркаў. Побач бляшанка фарбаў і шклянка з прамытым пэндзлем. Элізабэт разглядае свае творы, тата стаіць з пляцаком, гатовы рушыць у дарогу, мама толькі што прымусіла Якаба надзець шапку. Дзеці апранутыя ў кофты ці курткі.) Мама: (Зьвяртаецца да Якаба) Ты паслухаеш мяне і ня здымеш шапку.
Якаб: Ня трэба мне ніякай шапкі, бо страшэнна горача.
Мама: У лесе холадна, і дзьме вецер...
Якаб: Заўсёды, калі ты лічыш, што дзьме вецер, я паві
нен апранаць гэтую страшэнна цёплую шапку.
45
Тата: Дык вось што атрымліваецца, паважанае спадар
ства. Я сьпецыяльна бяру адгул, каб пайсьці з вамі ў лес, а мы цяпер ня можам выйсьці зза нейкай шапкі!
Якаб: Добра, я ня буду здымаць шапку...
Элізабэт: (Да мамы) Мама, калі ласка, калі гэтыя вазачкі
высахнуць, пастаў іх да мяне каб з імі нічога ня здарылася.
Мама: Добра, Элізабэт, пастаўлю.
Элізабэт: Калі паставіць у іх мох і коцікі, будзе вельмі прыгожа, праўда?
Мама: Так, а цяпер рухайце нарэшце.
Тата: (Да мамы) А ты адпачнеш і дазволіш сабе адзін
спакойны дзень.
Мама: Так, я трохі папрацую ў садзе.
Якаб: Але толькі калі апранеш шапку...
Тата: Гм! Якаб! (Яны адыходзяць)
Мама: (Махае ўслед рукою) I не спазьніцеся на аўтобус
і не забудзьце зьесці канапкі... і яблыкі... і будзьце разумныя... і (трохі расчаравана) пайшлі!
(Лясная паляна. Тата нясе пляцак, дзьве дзіцячыя курткі і дзьве шапкі. Элізабэт трымае маленькі букецік кветак і вербачак альбо галінак арэшніку.)
Элізабэт: У мяне ўжо дастаткова кветак на гэтыя маленькія
вазачкі.
Якаб: Я таксама так лічу.
Элізабэт: Ты лепш памаўчы, у цябе ніводнай кветкі!
Якаб: Я хачу знайсьці асаблівую кветку!
Элізабэт: Вось як і як яна павінна выглядаць?
Якаб: Я яшчэ ня ведаю. Гэта павінна быць асаблівая
кветка. (Робіць яшчэ некалькі крокаў)
Элізабэт: Тата, патрымай, калі ласка, мае кветкі. Я пашу46
каю яшчэ трохі моху.
Тата: (Трымае шапкі, курткі і кветкі) Хітранькія, я паві
нен насіць за вамі ўсе вашыя рэчы, так?
Якаб: Вось нешта ясьнее! Тут паміж камянёў. (Ён ба
чыць жоўтую кветку падбелу)
Якаб: Тата, хадзі сюды, калі ласка! Я знайшоў жоўтую
кветку. Што гэта за кветка?
Тата: (Скідае пляцак, падыходзіць бліжэй) Гэта падбел.
Якаб: Падбел! Элізабэт, хадзі хутчэй, я знайшоў незвы
чайную кветку!
Элізабэт: Праўда? Дзе?
Якаб: Тут!
Элізабэт: Ды кінь ты, гэта падбел! I гэта незвычайная квет
ка! Ён расьце на кожным сьметніку! За нашай
піколай, дзе будуецца новая вуліца, ён расьце на
ват на камяністым схіле! (Ідзе назад)
Якаб: (Да таты) Гэта праўда?
Тата: Падбел цьвіце паўсюль, дзе іншыя кветкі зусім ня
хочуць расьці. На сьмецьці, і асыпках, і паміж
камянёў. Ён адважны, гэты падбел, праўда?
Якаб: Ён адважны... У гэтым ёсьць нешта асаблівае,
калі нехта вось так адважваецца, праўда?
Тата: Ты маеш рацыю, Якаб, гэта нешта асаблівае. (Ён
ідзе назад да пляцака. Якаб застаецца з кветкаю)
Якаб: Ты такі прыгожанькі, жоўценькі, мой падбел. Ты
мне падабаешся. Я вазьму цябе з сабою дамоў.
(Матылёк сядае на падбел) Гэй ты, гэта мая квет
ка! Хаця добра, трохі адпачыць табе дазваляецца!
Але ня доўга, нам трэба ісьці на аўтобус. Пашу
кай сабе іншую кветку! (Азіраецца) Ты тут толькі
адна, кветачка? Але вось яшчэ! (Матылёк паля
цеў далей) Напэўна, цяжка вось так цьвісьці па
між камянёў? Ведаеш што, я выкапаю цябе разам
47
з карэньчыкамі... ці можа не? Ты мог бы цьвісьці далей у нашым садзе разам з цюльпанамі і нарцысамі! Гм! Але яны ўсе большыя за цябе... Ці можа мне трэба вакол цябе зрабіць загародку з каменьчыкаў, каб кожны бачыў, што ты асаблівая кветка... А калі я пакіну цябе тут калі я пакіну цябе далей цьвісьці тут ты ўсё роўна будзеш маёй асаблівай кветкай. Ты мая кветка! (Паварочваецца да таты) Тата калі ласка, вырві мне аркушык з твайго нататніка і напішы мне нешта, добра? Тата: (Седзячы на пляцаку) Што я павінен напісаць?
Якаб: Я скажу табе на вуха...
Элізабэт: Вось, цяпер у мяне ёсьць і мох для маіх вазачак з яечных шкарлупак. Як прыгожа будзе на велікодным стале, і якім прыгожым будзе Вялікдзень! Якаб! Ты ўсё яшчэ ня маеш аніякай кветкі?
Якаб: Паглядзі вунь туды!
Элізабэт: (Перад кветкай, вакол якой пабудавана моцная агароджа з камянёў і побач утыркнутая палка з цыдулкаю). Што тут напісана? (Чытае) «Гэта асаблівая кветка. Яна адважная. I яна належыць Якабу.»
ЯкабЛше к^^пку
Здавалася б, каштоўнасьць кветкі павінна вызначацца яе коштам. Дарагія кветкі больш каштоўныя за танныя. Кветкі, якія растуць паўсюль і асабліва кветкі пустазельля ўвогуле нічога ня вартыя. Так, здавалася б, можна было б акрэсліць агульнапрьшятыя меркі. Але кожны ведае, што адна ружа можа быць ня вартая іншай. Каштоўнасьць кветкі канчаткова вызначаецца тым, хто яе падарыў, пра што можа расказаць гэтая кветка, для чаго яна прызначалася, што яна 48
азначае. Сапраўдны кошт кветкі вызначаецца не грашовымі адзінкамі, а паўсталымі сувязямі, якія яна перадае.
Магчыма, у тым імкненьні не зьбіраць аднолькавыя кветкі (што і робіць Элізабэт) ёсьць пэўнае суперніцтва паміж братам і сястрою. Ці можа Якаб думае ня так мэтанакіравана. Ён толькі пачынае адкрываць сьвет вясновых першацьветаў. I вось ягоная ўвага скіроўваецца на непрыкметную кветачку, якая зіхаціць жоўценькім колерам. Якаб у захапленьні ад адкрыцьця гэтай кветкі. Для Элізабэт гэтая кветка мала што значыць, яна для яе занадта звычайная. Сястры не хапае таго замілаваньня, якое адчувае брат. Тата дапамагае Якабу ўрэшце вызначыць асаблівасьць ягонай кветкі: «Яна адважная». Якаб зрабіў гэтую кветку сваёю. Якаб «прыручыў» яе, кажучы словамі «Маленькага Прынца» (Антуан дэ СэнтЭкзюпэры). Ён зрабіў яе вельмі блізкай сабе. Яе, якая расьце там, дзе больш нічога не расьце, яе, якая зьяўляецца для яго сімвалам мужнасьці.